Што вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне?




НазваШто вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне?
Дата канвертавання04.11.2012
Памер41.95 Kb.
ТыпВопрос
Padb0503abloga


Прывітаньне!


Карыстальнік ant1killer у суполцы Жывога журналу minsk_news выказваецца на гэтую ж тэму: “Сёньня сусьветны дзень свабоды друку. Што вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне? І ўвогуле пра СМІ? Па дзяржаўных каналах у нас толькі хлусьня, нават пра надвор'е... Дзяржаўныя газэты пішуць толькі пра ЯГО. Але ўсё ж такі ў нас ёсьць незалежная прэса. У нас дагэтуль працуе інтэрнэт і ён неабмежаваны. Толькі вось газэты тыя набыць, акрамя БНФ і бабулек у пераходах, няма ніякай магчымасьці, а інтэрнэт каштуе ледзь не ў 10 разоў больш, чым у суседняй Польшчы. Нармалёвае тэлебачаньне ў нас можна глядзець толькі праз спадарожнік... Дык ёсьць яна, тая свабода друку, ці не? Я лічу што ёсьць, але вельмі абмежаваная, і незалежныя навіны атрымае толькі той, хто гэтага жадае...»


На форуме парталу tut.by абмяркоўваецца навіна пра тое, што Літва падтрымала Эстонію ў гісторыі з пераносам на іншае месца помніка савецкаму салдату. Крыжачок мяркуе: “Цалкам хлусьлівае сьцьверджаньне пра тое, што знос помнікаў — гэта зьнішчэньне гісторыі. Глупства! Навошта патрэбныя гэтыя зборышчы леніных, дзяржынскіх, баб зь вёсламі, піянэраў з барабанамі і горнамі?»


janel: “Наш прыхільнік Адольфа зрабіў куды круцей: пусьціў бульдозэры па чалавечых костках у Курапатах і пабудаваў на іх дарогу. І някакіх перазахараненьняў ці пашанаў. Але ж там ляжаць тысячы... І рэзыдэнцыю паставіў на месцы канцлягеру, дзе таксама тысячы савецкіх ваеннапалонных разьвіталіся з жыцьцём. Расея, дзе ж твой голас пратэсту?»


strark: “Якія б камуністы не былі, гэта не дае права трывожыць рэшткі людзей. Гэта датычыць усіх нацый і партый...А Ленін, прыкладам, і так атрымаў за свой генацыд тым, што не ляжыць у зямлі як усе, а выстаўлены на агляд...”


На сайце газэты «Салідарнасьць» www.gazetaby.com Аляксандр Старыкевіч камэнтуе пастанову Саўміну «Аб парадку вядзеньня і друкаваньня пераліку тэрарыстычных арганізацый»: «Сапраўдным ноу-хаў зрабілася форма гэтага выдатнейшага дакумэнту. У пераліку павінны быць наступныя даныя: найменьне тэрарыстычнай арганізацыі, рэгістрацыйны нумар і дата рэгістрацыі, найменьне рэгіструючага органа, месца знаходжаньня і юрыдычны адрас тэрарыстычнай арганізацыі, а таксама «прозьвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка, галоўнага бухгалтэра арганізацыі і (ці) іншай упаўнаважанай асобы »! У такія хвіліны літаральна адчуваеш усю моц інтэлекту, які згуртаваўся ў нашым Саўміне».


chegor, сябра ЖЖ-суполкі community.livejournal.com/u_smargoni піша: “А ну-ка ўсе хуценька сабраліся і набылі квіткі на канцэрт НРМ, які (калі хто ня ведае) мае адбыцца ў нядзелю, 6 траўня! Будзе прэзентацыя новага альбома, наколькі мне вядома. Такім чынам: Маладэчна, "Майстар клюб", 6 траўня, 18.00». Гэтая інфармацыя пацьвярджаецца і на сайце афіцыйнага фан-клюбу групы nrsm.org. Там жа можна даведацца пра тое, як трапіць на канцэрт, а таксама азнаёміцца з папярэджаньнем адносна таго, што ў Менску пачалі прадаваць падробленыя квіткі на канцэрт 6 траўня.


На гэтым усё, «Начная аблога», Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Што вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне? iconШто вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне?
Польшчы. Нармалёвае тэлебачаньне ў нас можна глядзець толькі праз спадарожнік Дык ёсьць яна, тая свабода друку, ці не? Я лічу што...

Што вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне? iconНапярэдадні "Рок-Каранацыі 2006" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку?
Мастак І паэт Міхал Анемпадыстаў мяркуе, што ў параўнаньні з 1990-мі музычных гуртоў у Беларусі стала болей

Што вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне? iconНапярэдадні "Рок-Каранацыі 2006" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку?
Мастак І паэт Міхал Анемпадыстаў мяркуе, што ў параўнаньні з 1990-мі музычных гуртоў у Беларусі стала болей

Што вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне? iconШто такое медыя-азбука?
Ліцэя №2 г. Мінска П. Б. Маркелаву. За некалькі гадоў яна шырока распаўсюдзілася І выкарыстоўваецца як у нашай краіне, так І за яе...

Што вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне? iconПра што пісалі ў лістах, тэлефанавалі, паведамлялі праз смс слухачы Свабоды на мінулым тыдні
Ыканаў работу цэлага навукова-дасьледчага інстытуту. Дзякую таксама Радыё Свабода за садзейнічаньне ў выданьні гэтай унікальнай кнігі,...

Што вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне? iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць сэмінар у Менску. Нагадаю, што адбыўся ён пры ўдзеле прадстаўніка абсэ уты Цапф, якая адзначыла прагрэс у
Ці не наіўная, што нашмат горш» а бармалей радзіць: «Дзе ты бачыў эўрапейца, які хоць што-небудзь разумее ў нашай краіне? ІХ сюды...

Што вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне? iconВёска Пількаўшчына Мядзельскага раёна ў Беларускай энцыклапедыі не пазначана асобным радком. Але яе добра ведаюць у нашай краіне. Сюды прыязджаюць аматары
Але яе добра ведаюць у нашай краіне. Сюды прыязджаюць аматары мастацкага слова. Тут можна сустрэць экскурсіі школьнікаў. У гэтым...

Што вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне? iconЦі запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне?
Ага – было прыцягнуць увагу да ролі нефармальнай адукацыі ў разьвіцьці чалавечага, грамадзкага, нацыянальнага І міжкультурнага патэнцыялу...

Што вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне? iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начной аблозе" я Севярын Квяткоўскі
Партыі бнф віктар Івашкевіч заявіў: “Галоўная мэта кампаніі – распавесьці людзям праўду пра сытуацыю ў краіне”. І што кампанія будзе...

Што вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне? iconАб "празмернай даступнасці вышэйшай адукацыі" І не толькі …
Віталь Бунас вынес некалькі прапаноў па ўдасканальванні сістэмы адбору абітурыентаў вышэйшых навучальных устаноў. З улікам таго,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка