А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска




НазваА божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска
старонка1/3
Дата канвертавання04.11.2012
Памер290.21 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3


Аддзел культуры Смалявіцкага райвыканкома

Раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр













2011г.

п.Усяж СДК


Паважаныя калегі!

Вы трымаеце ў руках зборнік гульнёвых праграм з ІV раённага свята-конкурса гульні і гумару “Смалявіцкія пацехі”.

Цікавая гульня, як вядома, аб’ядноўвае, актывізуе публіку, спрыяе нязмушаным паводзінам удзельнікаў, раскрыццю іх творчых здольнасцей, дасціпнасці, пачуцця гумару. Ўвогуле яна стварае добры настрой і ў гледачоў. Нішто так не дапамагае засвойваць здабыткі культуры свайго народа, яго менталітэт, як уваходжанне ва ўмоўныя рэаліі даўніны, выкананне традыцыйных абрадаў і звычаяў, песень, танцаў, тагачасных гульняў.

Выкарыстанне народнай творчасці спалучаецца з аўтарскай інтэрпрэтацыяй у падачы матэрыялу. Таму у сцэнарыях можна заўважыць змяшчэнне сэнсаў і акцэнтаў, вынаходлівасць у выкарыстанні прыёмаў узаемадзеяння з публікай, аздабленне трапнымі аўтарскімі выразамі і жартамі.

У выніку разам з пазнавальным значэннем з пункту гледжання этналогіі, прапанаваныя сцэнарыі ўяўляюць асаблівую цікавасць для практыкаў культурна-дасугавай дзейнасці. Усе сцэнарныя распрацоўкі ўвасабляліся на практыцы ў гульнёвых гуртах на сцэнічных і гульнёвых пляцоўках.

В.І.Барысенка

дырэктар раённага

арганізацыйна-метадычнага цэнтра

Гульнёвая праграма

«Жартоўная сустрэча»

(Сымон вязе Параску на калясцы, Параска брэша на Сымона)

Параска: А Божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы i куды трапiлi?

Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ)

Параска: А-а, дык добра тады. Дзякуй Богу, туды прыехали. Трэба было ехать са сваiмi «Маладзiчкамi». Дык не! На машыне, кажа, паедзем. А тая машына стала колам у чыстым полi. Добра што нейкi гаспадар каляску даў. А дзе ж мае «Маладзiчкi», не бачылi iх тут?

Людзi: Не, не бачылi!

Параска: Вы, мабыть, не ведаеце, хто такiя «Маладзiчкi». Увесь раён iх ужо ведае.

(Пад музыку выходзяць «Маладзiчкi)

Параска: А вось i яны. Ну, будзем знаёмiцца.

Гучыць песня «Давайце пазнаёмiмся» - 1 куплет

Наталля: Ну, вось нас вы ведаеце! Цяпер хочацца пазнаёмiцца з вамi.

Сымон: Ну, дык пайду я знаёмiцца.

(Iдзе i з кожным за руку знаёмiцца)

Марына: Ой! Цi бачылi вы яго? Ты гэтак да вечара будзем знаёмiцца.

Параска: А ну, даражэнькiя, хто мацней назаве сваё iмя, той атрымае падарунак.

Iдзе гульня «Назавi iмя»

Параска: Як i абяцала вам падарунак – пацалунак.

Параска: Ну вось i добра. А паглядзiце на маiх «Маладзiчак». К вам на сустрэчу збiралiся, так прыгожа апраналiся, нават чаравiчкi новыя пакуплялi. Я бачу сярод вас ёсць таксама жанчыны у чаравiчках i нават на высокiх абцасах. Сымонка iдзi прыглядзiся да жанчын, у каго самыя вялiкiя абцасы.

(Сымон выводзiць жанчыну)

Люба: Ой! Якую прыгажуню вядзе.

(Гучыць песня «Чаравiчкi» - 1 куплет.)

Наталля: Дзякуй за спрытны танец i за гэта вам адзнака.

(Уручаецца лента «Уладальнiца высокiх абцасау»)

Наталля: Ой, а колькi ж тут мужчын, ды усе такiя статныя, прыгожыя.

Клаудзiя: I то прауда, мне вунь той дужа прыглянууся.

Люда: А мне вунь той, вусаценькi.

Параска: Ой, сарокi! Ой, сарокi! У нас незамужнiя дзеукi ёсць, можа тут iх i прыстроiм. Пачакайце, я зараз.

(Вядзе дзяучыну, яна рагоча)

Параска: Ды сцiхнi ты, рагочаш. Глянь колькi тут жанiхоу, выбiрай любога.

Наталля: Што ты прыдумала! Тут жа усе iнтэлiгентныя, а ёй трэба муж каб кароў даiу, курэй шчупау.

Параска: Дурная ты, тут жа ўсе вясковыя мужчыны. Усё ўмеюць па гаспадарцы, i курэй шчупаць таксама.

(Гульня «Курашчупы».)

Параска: Ну! А я што казала! Якiя спрытныя. Тут мужчыны не толькi курэй шчупаюць, але i яйкi насiць умеюць.

Клава: Во дзiва! Яйкi ўсе мужчыны умеюць насiць.

Параска: Вось мы зараз i праверым. Маладзiчкi, вядзiце мужчынаў сюды.

(Гульня: «Перанясi яйка».)

Кацярына: Сябровачкi мае, Маладзiчкi, нешта я зусiм разгубiлася.

Марына: Дык можа паглядзiш, як мужчынкi танчыць будуць, танцора i выберыш.

(Маладзiчкi запрашаюць мужчын на танец).

Кацярына: Выбрала, выбрала! Вось гэтага выбрала!

Параска: Ну вось i добра, адну прыстроiла. Запомнi яго добра, як будзем да дому ад ’язжаць, забярэш.

Люда: Ой, i я сабе выберу.

Люба: А што? Я сабе таксама выберу.

Марына: была не была i я пайду.

Iванауна: Можа i мне якi дзядок знойдзецца.

Наталля: Куды, куды! О шэльмы, мужыкi дома сядзяць, а яны тут пер’е распушылi.

Параска: А мужчынкi i сапрауды што трэба. Што з iмi рабiць?

Наталля: Гуляць канешне, гуляць. Даражэнькiя, зараз мы будзем частаваць вас цукеркамi. Ды не проста частаваць. Мы вам цукеркi, а вы нам сказ.

1) Якое цудоунае свята!

2) На свеце вельмi весела!

(Гульня)

Параска: гэта ж я толькi адну сяброуку прыстроiла, а пра другую забылася, за хлопцаў узялася.

(Вядзе другую дзяучыну, яна стала як укопаная i стаiць)

Параска: Чаго, чаго ты стаiш, як укопаная? Табе што мову адняло?

(штуркае яе у бок, тая падае)

Параска: А Божа ж мой, чаго цябе? Людзi падумаюць нейкую хворую сватаю.

(Падымае дзяучыну)

Жана: (Крычыць) А мой ты, саколiк!

(Падыходзiць, бярэ мужчыну).

Люба: Каго ты выбрала, дурнiца! Ну каго ты выбрала. Як так дык балбатуха, а тут дык язык праглынула.

Жана: Ой, хачу я, людзi, замуж.Ой, як замуж я хачу…

Люда: Можа другога якога выберыш. Ён жа нiчога рабiць не умее.

Жана: Не трэба мне, каб ён працу рабiу. Ён мне песнi спяваць будзе. Гарманiст, зайграй што-небудзь вясёленькае.

(Гарманiст iграе, ён маучыць)

Люда: Ага, заспявае ён табе, дачакаешся.

Жана: Ну i што! Я i сама спяваць умею, а «Маладзiчкi» мне дапамогуць.

Песня «Маладзiчкi»

(Выходзiць Сымон, нясе рыбiну)

Параска: Дзе гэта ты да гэтуль швэндауся? Нiяк на рыбалку хадзiу.

Наталля: Смешны нейкi чалавек. У людзей свята, а ён на рыбе сядзеў.

Сымон: I не кажы, схадзiў дарма. Адну рыбiну злавiў (паказвае).

Клава: Ой, дык рыбiна нейкая цiкавая.

Голас рыбiны: Адпусцi мяне, Сымонка. Тры жаданнi выканаю.

(Сымон кiдае рыбiну, хрысцiцца)

Параска: Чаго цябе? Не бачыш, рыбiна чароўная, кажа жаданнi выканае.

Сымон: Ды iдзi ты, баба, не дуры галаву.

Параска: Ну глядзi, што зараз будзе. Хачу, каб мяне малады хлопец пацалавау.

(Хлопец цалуе Параску)

Сымон: (Адбiрае рыбiну). Дай сюды! Хачу, каб дзеўкi на руках насiлi.

(Дзеукi нясуць Сымона)

Параска: Дзеўкi, куды Сымона панеслi, яшчэ адно жаданне засталося.

Сымон: А загадаю , каб усе - усе былi здаровыя, калi усе здаровыя, дык i вясёлыя.

(Зайграла вясёлая мызыка. Удзельнiкi пакiдаюць сцэну)

п.Усяж СДК, 2011г.

Свята зойдзе ў хату


Суседка 1: Хлопцы, дзеўкі, мамы, таты,

Вас вітаем ўсіх са святам!

Суседка 2: Сення хай у кожну хату

Прыйдзе радасць, прыйдзе свята!

Суседка 3: Ну, а мы, у свой чарод,

Будзем весяліць народ!

Суседка 1: Будуць гульні, будуць смешкі –

Вам на радасць ўсім пацешкі.

Суседка 2: Будзе паміж намі хай часцінка свята –

З беларускай песняй зойдзе яно ў хату!


(Гучыць вясёлая песня)


Суседка 1: Ой, людцы, вы ж, напэўна, ведаеце, што ў народзе пагаворка есць такая: хто працуе – той і святкуе. А мой жа Сцяпан, каб яму ліха, кожны дзень святкуе. Дома, нават, цвік не ўваб’е, кажа: “Нельга, сення свята вялікае”. І ляжыць, кнігі чытае, песні напявае, каб яму заклала.

Суседка 2: А я ж кажу, дзе няма ахвоты – там няма і работы. Не заахвоціла ты яго, не зацікавіла. Я вось за добрым мужыком магу патрэсці кумпяком. А за такім брыдам будзеш хадзіць грыбам. І не толькі свята не ўбачыш, але і свету белага.

Суседка 1: Што ж гэта ты думаеш, што ў мяне мужык горшы за твайго? А на табе больш зацікаўленняў, што мужык ад працы не разгібаецца?! Ды я як на гуляначку прыйду, левым вокам павяду, гляну правым у бакі – і мае ўсе мужыкі. І святы мы са Сцяпанам святкуем, ніводнага не мінаем. Што мы горш за другіх?

Суседка 2: Ты хоць адно якое свята ці ведаеш? Людцы добрыя, а вы ведаеце святы беларускія? Успамінайце хутчэй, называйце і прыз атрымайце!


Конкурс – гульня “Беларускія святы”


(Выходзе Сцяпан)

Сцяпан: А што вы гэта тут без мяне святкуеце? Мабыць, я нешта прапусціў.

Суседка-жонка: У цябе ад святаў ужо ў галаве апошняя пружына аслабла, але нюх на забавы добры.

Сцяпан: А ей, а Божа ж мой, каб на цябе паляруш, мая ты кветачка, каб табе дух заняло, мая ты ягадка. Як жа можна ў свята сварыцца на такое золата, як я?

Суседка 2: Даражэнькія, не сварыцеся. Сення ж сапраўды свята.

Сцяпан: Вось бачыш, што людзі гамоняць. Маю права на адпачынак, на пачастунак, а ў хаце, нават, ежы няма. Яна перад людзьмі тут вылупляецца, а мужыка голадам звесці хоча, каб адной весяліцца.

Суседка-жонка: Каб цябе каўтун весяліў удзень і ўначы. Ты ж у хаце ўсе запасы паеў. Нават, зацірку, што парасятам запарыла, як каўбы не трэснуць.

Сцяпан: Бачыце, людцы, точна голадам замарыць хоча. Вось чапля востраносая. Я цябе зараз пазабаўляю.

Суседка 2: Суседзе, мілыя не сварыцеся. Я ведаю, што мы павінны зрабіць. Сення ў нашай хаце свята?

Усе: Свята!

Суседка: А якое ж свята без вяселля і танцаў. Запрашайце людзей на “вароцікі” хутчэй. Пакажам, як мы ўмеем весяліцца.

Гульня “Вароцікі”


(Выходзіць жанчына са збанам)


Жанчына: Шанаванне добрым людзям,

Хай вам радасці прыбудзе.

Сцяпан: Нам ад радасці аж цесна

Ты што такое тут прынесла?

Жанчына: Я пачула, што тут свята,

І людзей вунь як багата.

Дык прынесла частаванне

Ўсім гасцям на мілаванне.

Сцяпан: Зараз глыкну з гэтай дзежкі,

Каб не ўбачыць сцежкі.

Суседка-жонка: Я ж табе глыкну. Сліняка ўжо па барадзе плыве.

Сцяпан: Калі жонку з’ядаюць завідкі, яна з’ядае мужа.

Жанчына: Мае вы даражэнькія! У маім збанку – каша святочная. Да каго ў хату прыйдзе свята, той і кашу гэту – на стол на сурвэту.

Суседка 2: Што за дзіва твая каша?

Жанчына: Мая, але можа быць ваша. Калі вы ўсе адгадаеце, што каб кашу заварыць туды патрэбна палажыць. Я буду называць прадукты для кашы, а вы ўсе будзеце гаварыць “Да”, а на тыя, якія да кашы не падыходзяць – “Не”.

Сарока-белабока

Задумала кашу зварыць,

Каб дзетак накарміць.

На базар пайшла

І вось, што ўзяла:

Парное малако, (да)

Курынае яйко. (не)

Крупы манныя. (да)

Капусту качанную. (не)

Сахар ды соль (да)

Белую фасоль (не)

Масла тапленае (да)

Рыбку саленую (не)

Лаўровы ліст (не)

Кітайскі рыс (да)

Чарнасліў, ізюм (да)

Шакаладны лукум (не)

Перац балгарскі (не)

Соўс татарскі (не)

Клубнічнае варэнне (да)

Бісквітнае пячэнне (не).


Сцяпан: Ой, дзяўчаты. Ведаеце, што душа мая просіць?

Суседка-жонка: Каб цябе паляруш, хто ж не ведае, чым ты душачку грэеш.

Сцяпан: Вось, нудзіла. Я ж пра музыку гавару. Вось ці ведаеце вы адкуль музыка народная пачалася?

Суседка 2: Ці то ў полі чыстым?

Суседка 1: Ці то ў лесе імглістым?

Жанчына: У радасці ці ў болі?

Суседка 3: Ці ў птушыным свісце?

Сцяпан: А як жа яна з’явілася?

Суседка 1: Праляталі вуткі – абранілі дудкі.

Суседка 2: Прабягаў баран – пакінуў барабан,

Суседка 3: Праскакў конік – прынес нам гармонік.

Жанчына: Праляталі чачоткі – падарылі трашчоткі. Знайшлі – не здзівіліся. Вось так музыка з музыкамі ў нас нарадзілася.

Сцяпан: А настрой нам задаюць на кожным свяце музычныя інструменты. Ці ведаеце вы беларускія народныя інструменты?

Конкурс “Беларускія народныя інструменты”

(Пераможцы выходзяць на сцэну. Ім прапануецца паказаць з дапамогай мімікі і жэстаў пагаворкі. Калі зал угадае пагаворку, то інсцэніроўшчык атрымлівае прыз. Прыказкі: На чужы каравай рот не разявай. За дзьвума зайцамі пагонішся – ні воднага не зловіш. Сем раз адмер – адзі раз адрэж.)

Суседка 1: Вось якія сапраўдныя артысты пабывалі на нашым свяце.

Суседка 2: На, а нам, даражэнькія, трэба далей ісці. Трэба ўсю Зямлю прайсці.

Сцяпан: Людзям песні праспяваць

І са святам віншаваць.

Суседка 3: Хай жыцце будзе багата

На вяселле і на свята!

Сцяпан: І са шчасце круглы год

Хай жыве ўвесь народ!

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconБеларускія кнігі, касэты й кампакт-дыскі, падпіска на газэты й часапісы, якія выдаюцца ў Беларусі
Каб зрабіць замову, дашліце ліст электроннаю поштаю на адрас: (). У лісьце пералічыце рэчы, якія хацелі-б замовіць І адрас, куды...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconМілы кут маіх дзядоў
Нездарма, у народзе склалася прыказка -дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. Тою хаткаю мы звязаны на ўсё жыццё, І куды б не...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconВызвольны рух за незалежнасьць І свабоду
Мы хочам iм дабра. Паўсюдна гэта ёсьць неад'емнае права людзей. Але ў нас, на Беларусi,- гэта палiтыка. Мы жывём сярод рэальнасьцi,...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска icon1. Устаўце патрэбныя літары І запішыце словы
Чамус ці, як(бы), бе сардэчна, натхнён а, па(беларуску), абы(дзе),куды(небудзь), абы( з кім),мен шы, на( памяць)

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconВы не бачылі Міколкавай хаты?
Яна вунь у самым тупіку, дзе канчаюцца станцыённыя лініі, дзе безліч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconМіхась Лынькоў Міколка-паравоз Хата на калёсах
Яна вунь у самым тупіку, дзе канчаюцца станцыённыя лініі, дзе безліч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconСталы слухач: у гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях І расказваў ёй, вясковай дзеўцы
Лукашэнкі. Горшага маразму я ня бачыў. Сабраў спэцыялістаў, перадавых людзей І цягам двух ці трох гадзінаў расказваў ім, што такое...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconЯк непарыўныя сув зі вякоў каб асв тляць нашы мары І дзе нні ра цвітаюць у в чаровым небе адвечныя
Як непарыўныя сув зі вякоў каб асв тляць нашы мары І дзе нні ра цвітаюць у в чаровым небе адвечныя зоркі сярод якіх на небасхіле...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconПалітычная геаграфіябабровічы
Не дам! Не дам!" А яны мяне па руках ударылі нагамі. Я сабралася з плачам дый пайшла ў возера. Утаплюся! Няма нідзе праўды! Як так...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconГісторыя вызначыла гэтай кнізе адмысловы лёс быць прачытанаю ў наступным, XXI стагодзьдзі. Магчыма, гэта першая беларуская кніга, якая ўжо там. Там, дзе
Бацькаўшчыне непазьбежна зьменіцца сьцьвярджальнай ідэяй тварэньня новае Беларусі. Дзе будзе зразуметая рацыянальная прырода дабра....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка