Из опыта работы эстэтычнае выхаванне вучняу на ўроках беларускай літаратуры. Петрашевич Тереза Ромуальдовна учитель белорусского языка и литературы первая категория




НазваИз опыта работы эстэтычнае выхаванне вучняу на ўроках беларускай літаратуры. Петрашевич Тереза Ромуальдовна учитель белорусского языка и литературы первая категория
Дата канвертавання04.11.2012
Памер53.5 Kb.
ТыпДокументы

Ратичская СШ 2006-2007


Из опыта работы


ЭСТЭТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ ВУЧНЯУ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ.


Петрашевич Тереза Ромуальдовна

учитель белорусского языка и литературы

первая категория

Адна з задач навучання беларускай літаратуры -далучэнне школьнікаў да мастацтва слова як слова - эстэтычна вартаснага , што стварае аўру прыгажосці і гармоніі. Мастацкая творчасць выклікае эмацыянальныя перажыванні, прыносіць асалоду,фарміруе эстэтычны густ,уяўленні пра прыгажосць жыцця і іншыя паэтычныя ідэалы. Разгляд літаратурнага слова вымагае эстэтычнага падыходу, г. з. яго аналізу і ацэнкі з пазіцыі жыццевай праўды, мастацкай цэласнасці, вобразна- выяўленчай арыгінальнасці ,ведання асноўных эстэтычных катэгорый, тэрмінаў. Выхаванне эстэтычных меркаванняў з'яўляецца важнай задачай літаратурнай адукацыі ( прыгожае - агіднае , узнеслае- нізкае , трагічнае -камічнае).

Прыгажосць выратуе свет. Для нас, настаўнікаў, самае важнае, істотнае -прыгажосць духоўная, звязаная з удасканаленнем пачуццевага ўспрымання рэчаіснасці, пашырэннем прыгажосці ,радасці вакол сябе.

Як жа зрабіць так, каб хараство духоўнае , пра першаснасць якога сцвярджаецца яшчэ з Антычнасці, стала для вучняў не на другім , трэцім месцы , а на першым. Асаблівасць эмацыянальна- пачуццевай сферы школьнікаў-заўважаць вакол сябе і вылучаць перш за ўсе

найбольш незвычайнае: рэчы, паводзіны ,абставіны ,характары, увогуле- нестндартнасць. Таму вялікім попытам карыстаюцца ў дзяцей творы з дынамічнай фабулай, дзе апісваюцца незвычайныя ўчынкі, нечаканыя сітуацыі. Але мая задача , як настаўніка літаратуры, заключаецца ў тым , каб навучыць дзяцей бачыць незвычайнае ў самым простым, звычайным. У апюшні час насцярожвае тэндэнцыя адмоўнага стаўлення падлеткаў да станоўчых персанажаў, і ,наадварот, станоўчага да тых, якія нясуць зло і разбурэнне. Прычына беднасці і неадэкватнасці эмацыянальных рэакцый на прачытанае бачыцца ў тым , што ў апошні час у тэлеперадачах і фільмах з аднолькавай прывабнасцю паказваецца і дабро і зло.Як жа зацікавіць вучняў прачытаннем мастацкага твора? Як жа навучыць іх бачыць вось тое прыгожае, якое выратуе свет.Гэтаму спрыяюць метады , якія даюць магчымасць фантазіраваць,( дадумаць , уявіць што - небудзь, дапісаць і дасачыніць).Адзін з такіх метадаў -метад падстаўкі. Вучні спрабуюць з дапамогай свайго жыццевага вопыту ці ўскоснага (узятага з літаратуры ці з вопыту іншых) уявіць , як бы яны паводзілі сябе, што адчувалі бы на месцы літаратурнага героя.

Напрыклад. Твор Я. Маўра " Палескія рабінзоны " Віктар і Мірон -галоўныя персанажы аповесці. Яны апынуліся ў незвычайных абставінах. Але дзейнічаюць яны па - рознаму.

  • На каго з галоўных герояў - Віктара ці Мірона
    вы хацелі б быць падобнымі? Чаму?

  • Як вы думаеце , ці адрозніваецца хлусня ад
    выдумкі, фантазіі? Калі так , то чым ?

  • Ці хацелі б вы апынуцца на месцы Мірона і
    Віктара?

  • Якія б веды спатрэбіліся б вам , каб прайсці іх
    шляхам ?

Менавіта такі дыялог- роздум дае магчымасць вучням зазірнуць у глыбіню сваей душы, нешта супаставіць ,штосьці прыняць ,штосьці адкінуць.

Тэме мастацтва надаюць вялікую ролю многія паэты. Надзвычай шырока гэта тэма распрацавана ў творчасці М. Багдановіча, бо для безнадзейна хворага паэта творчасць была крыніцай радасці ,натхняла паэта. Эстэтычнвя погляды паэта знайшлі ўвасабленне і ў прозе , і ў літаратурна- крытычных артыкулах , і ў паэзіі.

Песня паэта нараджалася з мэтай шчырага служэння людзям. Яна цесна знітавана са сваей радзімай, з жыццем і барацьбой свайго народа. Невычэрпная крыніца жывой вады цячэ ў родным краі і сілкуе паэзію."Крыніца жывой вады "- гэта багатае ў сваіх праявах жыцце людзей, іх праца , прывабны духоўны свет, гэта і мова , і вусная народная творчасць. У адным з першых твораў- лірычным апавяданні "Музыка"- паэт вызначае ролю духоўнага ў жыцці народа, сцвярджае глыбокую думку пра адзінства песні і жыцця, пра вялікую сілу і неўміручасць праўдзівага , шчырага слова.

Вяршыняй асэнсавання ролі эстэтычнага з'яўляецца апавяданне "Апокрыф". Людзі працы , тыя ,хто ведае цану кавалка хлеба, здольныя па- сапраўднаму зразумець , высока ацаніць і шчырую , праўдзівую песню , і хараство наваколля , бо няма "красы без спажытку , сама краса і есць той спажытак дзеля душы"

Моцным было перакананне М, Багдановіча , што народ, які не ўсведамляе ролі духоўнага ў сваім жыцці і грэбуе ім , пазбаўлены будучыні, ,бо ўрэшце страчвае і матэрыальнае , і духоўнае.Вялікую ролю ў фарміраванні эстэтычнага М. Багдановіч надаваў творцам ,песнярам. Але збудзіць святое сумленне , дапамагчы свайму народу зможа той песняр, які не толькі клапоціцца пра тэхніку верша, але ўсяго сябе без астатку аддае народу. Міжволі прыгадваецца біблейская прытча пра ахвяраванні на Храм багацея і няшчаснай

удавы Павучаючы сваіх выхаванцаў , Ісус Хрыстос даводзіў , што намнога большым было ахвяраванне ўдавы, бо яна аддала апошняе , а багацей - лішняе з таго , што меў. Вельмі важную ролю ў адкрыцці і спазнанні прыгожага ,ў фарміраванні эстэтычнага адыгрывае слова настаўніка, якое выконвае фунцыю індуктара асабістага вопыту вучняў.

11 клас, хрэстаматыйны твор В. Быкава "Знак бяды" . Вельмі важную праблему ўзнімае аўтар у гэтым творы- праблему гуманізму і маральнай годнасці асобы. Слова настаўніка.

3 якім пачуццем трэба пачынаць самастойнае жыцце юнаку ці дзяўчыне пасля заканчэння сярэдняй школы? Наогул, з якім пачуццем чалавек можа завяршыць свае зямное існаванне? Думаецца, на гэтыя зусім не рытарычныя пытанні есць адзін вельмі трапны і мудры адказ : " 3 любоўю, верай у людзей і пачуццем чалавечай годнасці ". Напрыканцы ўрока мы або цалкам пагодзімся з гэтай думкай, ці паспрабуем абвергнуць яе, магчыма, нават адшукаем іншае, альтэрнатыўнае рашэнне. Абапірацца ў сваіх разважаннях мы будзем на вопыт глыбокага даследчыка чалавечай душы, праблем маралі і гуманізму Васіля Уладзіміравіча Быкава. Ен -адзін з сусветна вядомых пісьменнікаў, па-майстэрску раскрыў маральна - псіхалагічныя асновы чалавечых паводзін, сутнасць маральнага выбару ў самыя складаныя і драматычныя моманты жыцця. Развіццю эстэтычнага густу у вучняў садзейнічаюць творы, прысвечаныя роднай прыродзе. Есць ісціны, якія павінны ўвайсці ў свядомасць з дзяцінства. Гэта любоў да Радзімы, да роднай прыроды. Як навучыць дзяцей бачыць прыгажосць звычайнай расліны , заўважаць кропелькі расы на кветцы, мільгаценне зор і шолах лесу, назіраць , як расце грыб , як ваверка скача з галінкі на галінку, атрымліваць задавальненне ад спеваў салаўя і чырыкання вераб'я. Важна таксама абудзіць жаданне берагчы гэтае хараство. Важна ўключыць вучняў у суразмоўніцтва , каб яны адчулі сваю еднасць з тым ,што адбываецца навокал. Урок літаратуры ў 5 класе. Верш П.Панчанкі"Сармацкае кадзіла". Перад пачаткам разгляду верша звяртаю ўвагу на назву.Сармацкае кадзіла - назва расліны ,рэдкі від, які знаходзіцца пад пагрозай знішчэння.Для таго ,каб вучні лепш зразумелі гэтыя пачуцці, якія валодаюць аўтарам ,на дошцы запісваю словы , якія дапамогуць ахарактарызаваць стан лірычнага героя :абурэнне, расчараванне, усхваляванасць ,нянавісць. Хто вінаваты ў тым , што збяднеў наш зялены свет? У чым асабіста вінаваты я.? Выхоўваць эстэтычныя пачуцці - значыць выхоўваць уменне бачыць прыгажосць мастацкага слова.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Из опыта работы эстэтычнае выхаванне вучняу на ўроках беларускай літаратуры. Петрашевич Тереза Ромуальдовна учитель белорусского языка и литературы первая категория iconВыхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры
Радзіму, праяўляць патрыятызм, гэта пачуццё ўласнай годнасці, дысцыплінаванасць, культура міжнацыянальных адносін. Патрыятычнае выхаване...

Из опыта работы эстэтычнае выхаванне вучняу на ўроках беларускай літаратуры. Петрашевич Тереза Ромуальдовна учитель белорусского языка и литературы первая категория iconПатрыятычнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры
Радзімы, яе нацыянальнай культуры, традыцый І звычаяў; развіцце самасвядомасці асобы, яе здольнасці ўсведамляць сябе прадстаўніком...

Из опыта работы эстэтычнае выхаванне вучняу на ўроках беларускай літаратуры. Петрашевич Тереза Ромуальдовна учитель белорусского языка и литературы первая категория iconУрок беларускай мовы ў 9 класе
Липская Людмила Ивановна, учитель белорусского языка и литературы 1 категории, участница районного этапа фестиваля педагогических...

Из опыта работы эстэтычнае выхаванне вучняу на ўроках беларускай літаратуры. Петрашевич Тереза Ромуальдовна учитель белорусского языка и литературы первая категория iconПатрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі
Бедны той, хто не мае скарбаў вечных, скарбаў душы, такі скарб, які ніхто І ніколі адабраць ад нас не здолее, – гэта любоў да Бацькаўшчыны...

Из опыта работы эстэтычнае выхаванне вучняу на ўроках беларускай літаратуры. Петрашевич Тереза Ромуальдовна учитель белорусского языка и литературы первая категория iconУступнае слова настаўніка (вядучага)
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...

Из опыта работы эстэтычнае выхаванне вучняу на ўроках беларускай літаратуры. Петрашевич Тереза Ромуальдовна учитель белорусского языка и литературы первая категория iconУступнае слова настаўніка (вядучага)
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...

Из опыта работы эстэтычнае выхаванне вучняу на ўроках беларускай літаратуры. Петрашевич Тереза Ромуальдовна учитель белорусского языка и литературы первая категория iconИз опыта работы учителя марийского языка. Мениева Н. Н., учитель высшей категории, учитель марийского языка мбоу сош №1 г. Бирска рб
Современные преобразования, происходящие в школе, предполагают создание новых форм, технологий, программ по духовно-нравственному...

Из опыта работы эстэтычнае выхаванне вучняу на ўроках беларускай літаратуры. Петрашевич Тереза Ромуальдовна учитель белорусского языка и литературы первая категория iconПрограмма "Недели русского и белорусского языка и литературы"
Дорогие ребята, у нас сегодня знаменательное событие. Мы открываем “Неделю русского и белорусского языков и литературы”

Из опыта работы эстэтычнае выхаванне вучняу на ўроках беларускай літаратуры. Петрашевич Тереза Ромуальдовна учитель белорусского языка и литературы первая категория iconАнкета Імя
Арганізацыя самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры

Из опыта работы эстэтычнае выхаванне вучняу на ўроках беларускай літаратуры. Петрашевич Тереза Ромуальдовна учитель белорусского языка и литературы первая категория iconГод Форма распространения передового опыта
Должность, преподаваемый предмет: учитель татарского языка и литературы, русский язык и литература

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка