Гісторыя беларусі экзаменацыйныя пытанні




НазваГісторыя беларусі экзаменацыйныя пытанні
Дата канвертавання04.11.2012
Памер44.67 Kb.
ТыпДокументы
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Экзаменацыйныя пытанні

  1. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Фармацыйны, цывілізацыйны і дзяржаўніцкі падыходы.

  2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.

  3. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі. Балта-славянскія ўзаемаадносіны.

  4. Полацкае і Тураўскае княствы ў сістэме старажытнарускіх княстваў. Асаблівасці развіцця дзяржаўнасці на Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча (IX-XIII стст.)

  5. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у IX – першай палове XIII ст.

  6. Духоўнае жыццё і культура ўсходнеславянскіх княстваў на беларускіх землях ў IX-XII стст. Прыняцце хрысціянства і яго значэнне.

  7. Утварэнне і і першапачатковы этап фарміравання ВКЛ (да 1316 г.)

  8. Барацьба ВКЛ за аб’яднанне ўсіх усходнеславянскіх (“рускіх”) зямель. Узаемаадносіны ВКЛ з Тэўтонскім і Інфлянцкім (Лівонскім) ордэнам. Грунвальдская бітва 1410 г.

  9. Дынастычная барацьба ў ВКЛ у 70-90-я гг. XIV ст. Крэўская унія 1385 г. і прыняцце каталіцтва. Гарадзельскі прывілей 1413 г.

  10. Дзяржаўны лад і органы ўлады ВКЛ у XV – сярэдзіне XVI ст. Статуты ВКЛ і іх значэнне.

  11. Супярэчлівасць узаемаадносін ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV – сярэдзіне XVI ст. Інфлянцкая (Лівонская) вайна 1558-1582 гг.

  12. Люблінская унія 1569 г. і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Месца ВКЛ у Рэчы Паспалітай.

  13. Фарміраванне беларускай народнасці ў XV-XVII стст. Паходжанне і лакалізацыя назваў “Русь”, “Белая Русь”, “Літва”.

  14. Запрыгоньванне сялянства ў ВКЛ: асноўныя этапы юрыдычнага афармлення. Аграрная рэформа ў ВКЛ сярэдзіны XVI ст. і яе вынікі.

  15. Асаблівасці развіцця гарадоў ВКЛ у XV-XVII стст. Магдэбургскае права і яго значэнне.

  16. Распаўсюджванне ідэй Адраджэння на тэрыторыі Беларусі ў XVI ст. Значэнне культурна-асветніцкай дзейнасці Ф. Скарыны.

  17. Рэфармацыя і распаўсюджванне пратэстанцкіх вучэнняў на беларускіх землях у другой палове XVI – першай палове XVII ст. Контррэфармацыя ў Беларусі.

  18. Берасцейская унія 1596 г. і стварэнне уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы.

  19. Антыфеадальная барацьба на тэрыторыі Беларусі ў 1648-1651 гг. Вайна паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай дзяржавай 1654-1667 гг.

  20. Паўночная вайна 1700-1721 г. і Беларусь.

  21. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у XVIII ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі 1794 г.

  22. Эпоха Асветніцтва і развіццё адукацыі, культуры і навукі ў Беларусі ў другой палове XVIII ст.

  23. Фарміраванне беларускай нацыянальнай культуры ў XIX ст.

  24. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самадзяржаўя ў Беларусі ў канцы XVIII – першай трэці XIX ст.

  25. Беларусь у франка-расійскай вайне 1812 г.

  26. Грамадска-палітычнае жыццё на тэрыторыі Беларусі ў 20-30-я гг. XIX ст. Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг. і Беларусь.

  27. Культурнае жыццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў першай палове XIX ст.

  28. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першай палове XIX ст. Крызіс прыгонніцкай сістэмы сацыяльна-эканамічных адносін.

  29. Аграрная рэформа 1861 г. і яе вынікі для беларускага народа. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. XIX ст.

  30. Вызваленчае паўстанне 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага.

  31. Развіццё беларускага нацыянальнага руху і культуры ў другой палове XIX ст.

  32. Асаблівасці развіцця капіталізма ў гаспадарцы Беларусі ў другой палове XIX – пачатку ХХ ст.

  33. Значэнне расійскай рэвалюцыі 1905-1907 гг. для развіцця беларускага нацыянальнага руху. “Нашаніўскі” перыяд.

  34. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі.

  35. Першая сусветная вайна і Беларусь.

  36. Беларусь у расійскіх рэвалюцыях 1917 г. Першы Усебеларускі з’езд (кангрэс) і яго значэнне для развіцця беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.

  37. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Палітыка БНР у 1918-1921 гг.

  38. Стварэнне БССР у 1919 г. Літбел. Другое абвяшчэнне БССР у 1920 г.

  39. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. і яе наступствы для Беларусі. Значэнне Рыжскай мірнай дамовы. 1921 г. для гістарычнага развіцця беларускага народа.

  40. Развіццё НЭПа ў Беларусі ў 20-я гг. ХХ ст.

  41. Палітыка беларусізацыі ў БССР: яе характар, значэнне і вынікі. Разгром “нацыянал-дэмакратызма”.

  42. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР.

  43. Узмацненне таталітарнага рэжыму ў СССР у 30-я гг. ХХ ст. Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.

  44. Палітыка ўрада Польшчы ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.

  45. Беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.

  46. Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР у 1939 г.: яго прычыны і характар.

  47. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі на пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

  48. Фашысцкі акупацыйны рэжым і палітыка генацыду супраць насельніцтва Беларусі ў гады другой сусветнай вайны.

  49. Партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

  50. Наступальная аперацыя “Багратыён” і вызваленне Беларусі ў 1944 г. Страты Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.

  51. Беларусь у сістэме міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны. Удзел БССР у стварэнні і дзейнасці ААН.

  52. Аднаўленне эканомікі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

  53. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 60-80-я гг. ХХ ст. Асаблівасці развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу.

  54. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. ХХ ст.).

  55. Развіццё культуры і навукі Беларусі ў пасляваенны перыяд.

  56. Сутнасць палітыкі “перабудовы” у БССР у другой палове 80-х гг. ХХ ст. Прычыны сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу.

  57. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г.

  58. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 г. Першыя выбары прэзідэнта. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. і іх наступствы.

  59. Праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 90-я гг. ХХ ст. і шляхі выхаду з крызіснага становішча.

  60. Палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 90-х гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.

  61. Рэспубліка Беларусь ў сістэме міжнародных адносін на сучасным этапе.

  62. Развіццё Беларусі на пачатку ХХІ ст.

  63. Гістарычныя кантэксты ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гісторыя беларусі экзаменацыйныя пытанні iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу "Гісторыя Беларусі" на 2009/2010 навучальны год
Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Гісторыя беларусі экзаменацыйныя пытанні iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу «гісторыя беларусі» для студэнтаў інжынерна-эканамічнага факультэта бдуір (2008/09 вучэбны год)
Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі

Гісторыя беларусі экзаменацыйныя пытанні iconПытанні да экзамену па курсу "гісторыя беларусі"
Гісторыя Беларусі як навука І вучэбная дысцыпліна. Роля гісторыі ў сучасным грамадстве

Гісторыя беларусі экзаменацыйныя пытанні icon1-21 80 16 "Айчынная гісторыя" тлумачальная запіска
Дысцыпліна “Гісторыя Беларусі» з'яўляецца нарматыўнай І адной з вядучых у навучальным плане спецыяльнасці «Гісторыя» вну рэспублікі...

Гісторыя беларусі экзаменацыйныя пытанні iconПытанні да экзамену па курсу Гісторыя Беларусі
Культура Беларусі ІХ-ХІІІ ст у кантэксце агульнаеўрапейскага культурнага працэсу

Гісторыя беларусі экзаменацыйныя пытанні iconПытанні да экзамену па курсу Гісторыя Беларусі
Культура Беларусі ІХ-ХІІІ ст у кантэксце агульнаеўрапейскага культурнага працэсу

Гісторыя беларусі экзаменацыйныя пытанні iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Гісторыя беларусі экзаменацыйныя пытанні iconПытанні да экзамену па курсе з 09. 2012г
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі

Гісторыя беларусі экзаменацыйныя пытанні iconПытанні да экзамена па "Гісторыя Беларусі (1900-1916 гг.)"
Перадумовы ўзнікнення палітычных партый І асаблівасті станаўлення апошніх на Беларусі

Гісторыя беларусі экзаменацыйныя пытанні iconПытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне "Гісторыя культуры Беларусі" для студэнтаў завочнага аддзялення спец. "Гісторыя" (2012-2013 нав год) Пытанні да заліку па "Гісторыі культуры Беларусі"
Пытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка