Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў




НазваВыказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў
Дата канвертавання04.11.2012
Памер30.71 Kb.
ТыпДокументы
Stud1018night


Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі". Пасол Ізраілю ў Беларусі Зэеў Бэн-Ар’е назваў гэта выказваньне “водгульлем антысэмітызму”.


Ці ёсьць у Беларусі антысэмітызм? З працягам тэмы Іна Студзінская.


“Ценям габрэйскага народа” назваў антысэмітызм Альбэрт Энштэйн.

Габрэі складаюць прыкладна 1% насельніцтва Беларусі, але «габрэйскае пытаньне» як сыстэма адносінаў габрэйскай нацыянальнай меншасьці і дзяржавы застаецца досыць актуальным.


Першы намесьнік старшыні Саюзу габрэйскіх арганізацыяў і абшчын Якаў Басін больш за 20 гадоў займаецца маніторынгам антысэмітызму. Ён кажа, што няма падставаў казаць, што на дзяржаўным узроўні ёсьць нейкія праявы, законы, указы, якія так ці інакш дыскрымінавалі габрэйскае насельніцтва. Габрэйскае насельніцтва знаходзіцца ў такім жа стане, як усе астатнія нацыянальныя меншасьці, калі ўмоваў для разьвіцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці, самабытнай культуры няма.


«З пункту гледжаньня дзяржаўных праяваў мы бачым, як ідзе замоўчваньне ня толькі габрэйскай, але і іншых культур, гісторыі народаў. Сапраўды, у энцыкляпэдыях мы ня знойдзем сур'ёзных артыкулаў аб габрэях. Адной з самых яскравых праяваў была ліквідацыя Міжнароднага гуманітарнага інстытуту, дзе рыхтавалі спэцыялістаў па юдаістыцы, па габрэйскай гісторыі. Гэта быў вельмі сур'ёзны ўдар па габрэйскай адукацыі».


У Беларусі няма ніводнгай самастойнай габрэйскай школы (у Менску, да прыкладу, ёсьць толькі габрэйскае адзяленьне ў 132-й школе. Для параўнаньня – у суседняй Украіне 24 габрэйскія школы). Няма ніводнай навуковай установы, дзе б працавалі навуковыя габрэйскія кадры, кажа Якаў Басін.


Амбасадар Дзяржавы Ізраіль ў Беларусі Зэеў Бэн-Ар’е наконт праблемы антысэмітызму ў Беларусі выказаў такое меркаваньне:


Як масавай, яскравай зьявы антысэмітызму ў сучаснай Беларусі няма. Але час ад часу да нас даходзяць зьвесткі пра антысэміцкія надпісы, апаганьваньне магіл і помнікаў. Але мяне больш за ўсё засмучае, што практычна ні ў адным з выпадкаў вінаватыя не былі знойдзеныя, не былі пакараныя. А гэта рэч вельмі небясьпечная і заразная”.


Днямі ў Бабруйску на габрэйскіх могілках быў учынены чацьвёрты за гэты год акт вандалізму – разбурана 15 помнікаў. Габрэйскія могілкі грамілі ў Менску, Віцебску, Барысаве, Гомелі, Лідзе, іншых гарадах. Некалькі разоў невядомыя апаганьвалі мэмарыял “Яма”.


У апошняй справаздачы Дзярждэпартамэнта ЗША “Усясьветная свабода рэлігій –2007” падкрэсьліваецца, што “у Беларусі колькасьць антысэміцкіх акцыяў ўзрасла, але дзяржава заплюшчвае на гэта вочы”.


На справаздачу Дзярждэпу адразу ж зьявілася рэакцыя беларускага Міністэрства замежных справаў: “Не вытрымліваюць сур’ёзнай крытыкі заявы аўтараў пра быццам бы існуючыя факты праяваў антысэмітызму ў Беларусі”.


Акрамя праяваў антысэмітызму на побытавым узроўні існуе яшчэ і ідэалягічны антысэмітызм. Некалькі гадоў таму ў Беларусі разгарэўся скандал вакол кнігі “Вайна па законах подласьці”, якую выпусьціла №Праваслаўная ініцыятыва”. Летась Міжнародная габрэйская праваабарончая арганізацыя “Цэнтар Сымона Візэнталя” зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам “афіцыйна асудзіць антысэмітызм”, бо ў Беларусі свабодна прадаюцца “Міты і праўда аб пагромах” і “Тайна сіёнскіх пратаколаў: змова супраць Расеі” Алега Платонова, "Габрэйская рэвалюцыя" Мікалая Жавакова ды іншыя кнігі, якія апаганьваюць памяць габрэяў і беларусаў.


Прафэсар, доктар гістарычных навук Эмануіл Ёфэ выказаў меркаваньне, што антысэмітызм як асобая, спэцыфічная форма нацыянальнай ксэнафобіі заўсёды быў і ёсьць:


«Проста зьмяніліся яго формы. Ёсьць такі прафэсар Беларускага тэхналягічнага ўнівэрсытэта Малашка, які на лекцыях усіх, хто зь ім нязгодны, называе «агентамі міжнароднага сіанізму» і наагул, вядзе адкрытую антысэміцкую прапаганду. Выйшла 18-томная «Беларукая энцыклапедыя» і «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі». Артыкул «Халакост» -- два абзацы, і ва ўсім артыкуле няма няма слова «Беларусь». Быццам бы Халакост ня тычыцца Беларусі. А энцыкляпэдыя – гэта ж пункт гледжаньня дзяржавы».


Першы намесьнік старшыні Саюзу габрэйскіх арганізацыяў і абшчын Якаў Басін выказаў такое меркаваньне:


«Вось тая формула, якую вынайшлі калісьці падчас Вялікай французскай рэвалюцыі – «Габрэям, як асобам – усё, габрэям, як нацыі – нічога» -- гэта формула сёньня працуе ў Беларусі».

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў iconВыказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў
Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі....

Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў iconНаведнікі камэнтуюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі падчас наведваньня на Вялікдзень Катэдральнага сабору. Кіраўнік дзяржавы заявіў: Наймагутнейшы ўдар, які
На форумах парталу tut by наведнікі камэнтуюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі падчас наведваньня на Вялікдзень Катэдральнага сабору....

Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў iconСлухачы працягваюць абмяркоўваць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя на прэсавай канфэрэнцыі 12 красавіка. Сярод іншага заяву пра тое, што кіраўнік
Гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё...

Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў iconІзраіль адклікаў амбасадара зь Беларусі. Мзс гэтай краіны палічыў, выказваньні Аляксандар Лукашэнкі антысэміцкімі. У часе прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар
Аляксандар Лукашэнка заявіў: «Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Свінушнік быў!...

Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў iconРасейская радыёстанцыя "Эхо Москвы" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з
Каму патрэбны такі саюз, калі нас прыгнечваюць такім чынам?”– заявіў А. Лукашэнка. Аднак усё можна паправіць, але ўсё залежыць ад...

Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
На форумах парталу tut by сёньня абмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя ў часе прэсавай канфэрэнцыі для украінскіх мэдыяў....

Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў iconБеларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць?
На форумах парталу tut by сёньня абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік краіны прапанаваў Расеі й Беларусі ўзяць...

Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра недапушчальнасьць перагляду гісторыі. У якасьці прыкладу кіраўнік Беларусь прывёў Эстонію, дзе ўлады перанесьлі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра недапушчальнасьць перагляду гісторыі. У якасьці прыкладу кіраўнік...

Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра недапушчальнасьць перагляду гісторыі. У якасьці прыкладу кіраўнік Беларусь прывёў Эстонію, дзе ўлады перанесьлі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра недапушчальнасьць перагляду гісторыі. У якасьці прыкладу кіраўнік...

Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў iconІзраільскі бок лічыць інцыдэнт вакол выказванняў Аляксандра Лукашэнкі вычарпаным. Пра гэта ў ходзе сустрэчы з рэдактарам газеты "Советская Белоруссия" Паўлам
Аляксандра Лукашэнкі вычарпаным. Пра гэта ў ходзе сустрэчы з рэдактарам газеты "Советская Белоруссия" Паўлам Якубовічам заявіў намесьнік...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка