Захворванні, якія ўзнікаюць у сельскагаспадарчых жывёл у выніку скармлівання ім кармоў, якія забруджаны таксінамі, што выпрацоўваюцца мікраскапічнымі




НазваЗахворванні, якія ўзнікаюць у сельскагаспадарчых жывёл у выніку скармлівання ім кармоў, якія забруджаны таксінамі, што выпрацоўваюцца мікраскапічнымі
Дата канвертавання04.11.2012
Памер159.79 Kb.
ТыпДокументы


Мікатаксікозы

Мікатаксікозы – захворванні, якія ўзнікаюць у сельскагаспадарчых жывёл у выніку скармлівання ім кармоў, якія забруджаны таксінамі, што выпрацоўваюцца мікраскапічнымі грыбамі.

Групы мікатаксікозаў

Атручванні грыбамі, якія паразітуюць на вегетуючых раслінах

Узнікаюць пры ўтрыманні жывёл на пашах, на якіх расліны пашкоджаны грыбамі-паразітамі, а таксама пры стойлавым утрыманні, калі скармліваюцца пашкоджаныя ў перыяд вегетацыі збожжавыя, тэхнічныя культуры, ці гародніна

Атручванні сапрафіт-нымі грыбамі, якія пашкоджваюць кармы, як мёртвы субстрат

Назіраюцца пры стойлавым утрыманні ў выніку ўключэння ў рацыён грубых кармоў, зернефуражу і прадуктаў яго пераапрацоўкі, пашкоджаных таксічнымі грыбамі ў перыяд нарыхтоўкі і захоўвання, а таксама пры пасьбе жывёл па ржышчы хлебных злакаў, па зімаваўшым злакавым, адмёршай расліннасці на лугах і пашах


Класіфікацыя ўзбуджальнікаў, якія паразітуюць на раслінах і выклікаюць захворванні

Від грыба

Захворванне

Таксіны

Claviceps paspali

Клавіцэпс-таксікоз

Лізергінавая кіслата, альфагідра-аксілэтыламід, паспалінін

Claviceps purpurea

Эргатызм

Лізергінавая кіслата, эрганавін, эргатамін, эргазін, эргаклавін, эргакрыптын

Tilletia tritici

Галаўня пшаніцы

Тыллетаксін

Stachybotrys alternans

Стахіботрыя-таксікоз

Стахіботрыятаксін, таксін В-3, радынін Е, верукарын I

Dendrodochium toxicum

Дэндрадохія-таксікоз

Дэндрадахін

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў, якія пашкоджваюць мёртвы субстрат і выклікаюць захворванні


Род мікраскапіч-нага грыба

Выклікаемая хвароба

Таксіны

Fusarium

Фузарыятаксікоз

Паіл, ліпатаксол, спорафузарын, паэфузарын, спорафузарынаге-нін, паэфузарынагенін, таксіны Т-2 і F-2

Aspergillus

Аспергілатаксікоз

Фумігалін, фумігатын, мігалін, гліятаксін, спінулазін, колевая і гельволевая кіслоты, трыпады-цын, афлатаксіны

Mucor

Мукоратаксікоз




Penicillium

Пеніцылатаксікоз

Цытранін, патулін, рубратаксін, цытрэявірыдын, охратаксін


Назва мікатаксікозаў паходзіць ад назвы таксіна ці грыба-прадуцэнта таксіна. Устаноўлены больш за 250 відаў грыбоў, якія прадукуюць каля 200 відаў таксінаў. З найбольш небяспечных мікатаксінаў зараз выдзяляюць Т-2 таксін, дэзоксініваленол, афлатаксіны, зеараленон, ніваленол, охратаксін А, патулін, стэрыгматацыстын, цытрынін, шчаўевую кіслату, маніліфармін, трэмаргенныя мікатаксіны.

Узбуджальнікі мікатаксікозаў: Stachybotrys alternans, Dendrodochium toxicum, Fusarium sporotrichoides, Claviceps paspali, Claviceps purpurea, Aspergillus flavus, Aspergillus fumigatus, Penicillium rubrum, Myrothecium vericarria. Асобныя віды грыбоў, якія выклікаюць мікатаксікозы, могуць быць прычынай мікозаў, як, напрыклад, Aspergillus fumigatus.

Найбольш успрыімлівыя да мікатаксікозаў коні, свінні, авечкі, хатняя птушка. Менш успрыімлівая буйная рагатая жывёла. Асноўная крыніца ўзнікнавення захворвання ў жывёл і птушак – кармы, пашкоджаныя любым з пералічаных вышэй відаў грыбоў. Атручванне жывёл і птушак адбываецца аліментарным шляхам. Мікатаксікозамі хварэе і чалавек.

Матэрыял для даследавання. Пры атручванні жывёл адбіраюць і накіроўваюць пробы ўсіх кармоў, якія былі ў рацыёне на працягу месяца і астаткі кармоў з кармушак, утрыманне страўнікава-кішэчнага тракту.

Санітарна-мікалагічнае даследаванне кармоў уключае арганалептычны, таксіка-біялагічны, мікалагічны і фізіка-хімічны аналізы.

Арганалептычны аналіз заключаецца ў вызначэнні запаху, колеру, часам смаку, а таксама бачных пашкоджанняў грыбамі. Для гэтага невялікую колькасць грубага корму, зерня, і прадуктаў яго перапрацоўкі, макухі, шротаў і г.д. раскладваюць на белай паперы і даследуюць пры рассеяным святле.

Па арганалептычных паказчыках адрозніваюць 4 ступені дэфектнасці збожжа:

Першая ступень. Зерне мае соладавы пах. Колер знешніх покрываў без зменаў. Эндасперм з нармальным адценнем.

Другая ступень. Зерне мае плеснева-затхлы пах. Знешні покрыў зерня без бліску, пацямнелы. Эндасперм і зародыш пры пашкоджанні мікраарганізмамі могуць быць цёмнымі.

Трэцяя ступень. Зерне мае плеснева-гнільны пах. Колер знешніх покрываў цёмны, знешнія покрывы зерня цёмныя, эндасперм крэмавы, зародыш пашкоджаны.

Чацвёртая ступень. Зерне з гнільным пахам, эндасперм карычневы.

Зернефураж першай і другой ступені дэфектнасці належыць да далейшага санітарна-мікалагічнага даследавання для вызначэння прыгоднасці для скармлівання жывёле.

Лічаць недобраякаснымі і непрыдатнымі для скармлівання:

  • рассыпное сена і салому, пашкоджаныя грыбамі больш, чым на 10% (гарэлае, заплесневелае, с затхлым пахам); прэсованае, якое мае больш 10% кіп з праслойкай заплеснявелай саломы ці сена з затхлым пахам;

  • камбікармы, вотруб’е, кармавыя дрожджы, мука, макуха, шроты, мука кармавая рыбная і жывёльная, якія маюць затхлы, плесневы, гнільны і іншы пах, не ўласцівыя для дадзеных прадуктаў, а таксама камякаватасць і ўстанаўліваемае візуальна заплесненне;

  • зерне фуражнае 3-й і 4-й ступені дэфектнасці.

Кармы, якія прызнаны непрыгоднымі пры арганалептычным аналізе, дальнейшаму даследаванню не падвяргаюцца.

Таксікабіялагічны аналіз. Для вызначэння таксічнасці кармоў, за выключэннем макухі, шроту і кармавых дражджэй, выкарыстоўваюць дэрманекратычную пробу на трусах. Метад аснованы на дэрманекратычным дзеянні таксічных рэчываў мікагеннага паходжання, якія экстрагіруюцца з кармоў дыэтылавым эфірам ці ацэтонам.

У труса вагой 2...2,5 кг у вобласці сцягна, лапаткі ці боку выстрыгаюць участак памерам 6х6 см (адначасова можна ставіць не больш за 4 пробы) і шкляной лапаткай уціраюць фільтрат экстрагіраванага корма. Пры наяўнасці ў экстракце таксіну на скуры з’яўляецца запаленчы працэс на 1..2 дзень, які ўзмацняецца да 4...5 сутак.

Адзнаку вынікаў праводзяць па наступных крытэрыях:

  • корм нетаксічны – адсутнасць запаленчай рэакцыі ці гіперэмія, якая захоўваецца не больш 2-х сутак пасля нанясення экстракту і не суправаджаецца лушчэннем скуры;

  • корм слабатаксічны – гіперэмія, якая захоўваецца 2...3 сутак і заканчваецца лушчэннем скуры, ці гіперэмія, балючасць і ацёчнасць, якія праяўляюцца нязначным патаўшчэннем скуры з наступным утварэннем асобных лускавінак;

  • корм таксічны – рэзкая гіперэмія, балючасць, складкавасць, ацёк, які праяўляецца моцным патаўшчэннем скуры, на ўсёй паверхні ўчастка з’яўляюцца язвы, затым вялікі струп.

У якасці дадатковага можа быць выкарыстаны метад вызначэння таксічнасці кармоў на рыбках-гуппі, які дазваляе вызначыць мікатаксіны трыхатэцэнавай групы, стэрыгматацыстын, патулін.

Таксічнасць макухі, шротаў і кармавых дражджэй вызначаюць на белых мышах.

Таксічнасць можна ўстанавіць таксама скармліваннем падазроных па якасці кармоў лабараторным жывёлам. Паказчыкамі таксічнасці з’яўляюцца:

  • страта вагі;

  • растройства страўнікава-кішэчнага тракту;

  • цэнтральнай нервовай сістэмы (дрыжыкі, прыгнечанне ці ўзбуджэнне, парушэнне каакрдынацыі руху, сутаргі, паралічы),

  • гібель.

Мікалагічны аналіз. Служыць для выяўлення патагенных ці таксігенных грыбоў, якія развіваюцца ў час вегетацыі ці захоўвання кармоў.

Выяўленне фітапатагенных грыбоў, якія развіваюцца ў перыяд вегетацыі злакаў зводзіцца да вызначэння ўтрымання спор галаўнёвых грыбоў і спарынні ў збожжы, камбікармах і прадуктах пераапрацоўкі збожжа.

Спарыння (Claviceps purpurea) пашкоджвае культурныя і дзікарастучыя злакі ў перыяд вегетацыі, пры гэтым на зараджаных каласках да моманту выспявання замест зярнят утвараюцца бура-фіялетавыя склероцыі (“ражкі”) даўжынёю да 15 мм. Пры скармліванні жывёлам кармоў, якія ўтрымліваюць такія склероцыі, можа ўзнікнуць атручванне – эргатызм.

Галаўня – захворванне злакавых раслін, якое выклікаецца галаўнёвымі грыбамі (парадак Ustilaginales). У фуражным збожжы галаўня можа выяўляцца як у выглядзе пашкоджаных зёрнаў (мяшочкаў) ці іх абломкаў, так і ў выглядзе распыленых спор, якія прыстаюць да абалонкі зерня.

Ацэнку якасці корма, што ўтрымлівае галаўнёвыя грыбы і спарынню, праводзяць згодна з Дзяржаўнымі стандартамі на сыр’ё і камбікармы.

Выяўленне грыбоў, якія могуць расці ў час захоўвання корма, праводзіцца шляхам высева іх на пажыўныя асяроддзі і наступнай ідэнтыфікацыі.

Высеў праводзяць на асяроддзі Чапека, Сабура, сусла-агар, якія культывуюць пры 22...25оС на працягу 7...10 сутак і больш, у залежнасці ад рода і віда грыба, да ўтварэння характэрнага споранашэння. Для падаўлення астатняй мікрафлоры ў асяроддзі дабаўляюць антыбіётыкі.

Зёрна (10 шт), галінкі раслін (5..7 шт па 2 см) раскладваюць на паверхні асяроддзя ці высеў праводзяць з прыгатаванай (1:5) суспензіі з іх.

Пасля заканчэння культывавання праводзяць макра- і мікраскапічнае даследаванне.

Пры макраскапічным даследаванні прыкмет грыбоў разглядваюць калоніі на месцы іх роста, улічваюць колер, форму, кансістэнцыю калоніі, характар росту, форму края, наяўнасць ці адсутнасць склероцый, пігмента і колер яго, ступень развіцця паветранага міцэлія.

Мікраскапічнае даследаванне праводзяць з дапамогай мікрапрэпаратаў, прыгатаваных з выкарыстаннем фіксуючай вадкасці.

Rhizopus – дасканалы плесневы грыб, мае несептаваны і неафарбаваны міцэлій (1-3 мкм), спарангіяносцы, якія завяршаюцца акруглымі чорнымі спарангіямі; аснаванні спарангіяносцаў завяршаюцца рызоідамі (заканчэнні гіф у выглядзе каранёў). Спарангіяспоры элептычныя са складкавай паверхняй.

Mucorгрыбы маюць такую ж будову, як і Rhizopus, толькі не маюць рызоідаў.

Stachybotrysдасканалы плесневы грыб, мае септаваны міцэлій (2-3 мкм) белага, а пры старэнні зялёнага і бурага колеру пладовыя целы, якія складаюцца са стэрыгм, што размяшчаюцца ў выглядзе разеткі па 5...7 штук, і авальных спор-канідый. Кожная стэрыгма нясе толькі адну спору прадаўгавата-авальнай формы, спачатку бледна-аліўкавага, затым бурага колеру. Даўжыня спор 7,5...11,5 мкм, шырыня 4,5...7,2 мкм. Вялікая колькасць канідый стварае чорны колер.

Dendrodochium – недасканалы плесневы грыб, маючы разгалінаваны, септыраваны міцэлій (1...4 мкм) белага колеру і спорадохіі – утварэнні акруглай формы (0,2...1,0 мкм) зеленаватага колеру, якія пасля чарнеюць, прадстаўляючыя сабою своеасаблівыя пладовыя целы, складзеныя са стэрыгмаў у выглядзе мутоўкі і размешчаных на іх канідыях (2,7...3,5 х 7,5...8,0 мкм). Канідыі эліпсападобныя з загостранымі канцамі.

Fusarium – недасканалы грыб, які мае несептаваны белы ці чырванаватага колеру, грушападобныя ці лімонападобныя мікраканідыі (1,3...3,8 х 3,8...6,6 мкм), якія размяшчаюцца групамі на кароткіх адростках, адыходзячых ад міцэлія, і макраканідыі (2,8...4,5 х 17,0...28,0 мкм), якія маюць серпападобную форму і сладваюцца з 3-5 камер, і таксама размяшчаюцца групамі на кароткіх адростках міцэлія. Пры старэнні на міцэліі ці макраканідыях утвараюцца хламідаспоры, маючыя круглую форму і тоўстую абалонку.

Aspergillus (лейкавая плесень – названа так таму, што споры размешчаны ў выглядзе ланцужкоў, якія напамінаюць струйкі вады, нібыта выцякаючыя з лейкі) – недасканалы плесневы грыб, які мае септаваны, шырокі міцэлій (2,0...8,0 мкм) спачатку белага, а затым у залежнасці ад віду, зеленавата-жоўтага, жоўтага і чорнага колеру. Канідыяносцы несептаваныя, на канцах маюць рознай формы ўздуцці, на канцы якіх размяшчаюцца стэрыгмы (7,0...8,0 мкм), сабраныя ў разетку, на якіх размяшчаюцца ланцужкі шарападобных канідый-экзаспор 3,0...6,0 мкм.

Penicillium (гронкападобная плесень) – недасканалы грыб, які мае септаваны міцэлій спачатку белага колеру, затым зялёнага і іншага. На паверхневых септаваных гіфах мае пладовыя целы, якія маюць прадаўгаватыя стэрыгмы ў выглядзе вілкі, дзе размяшчаюцца ланцужкі канідый. Пладовыя целы прыгадваюць кісці ці гронкі.

Таксічнасць культур грыбоў выяўляюць паскораным метадам з выкарыстаннем прасцейшых (Paramaecium caudatum), а таксама скурнай пробай на трусах.

Фізіка-хімічны аналіз. Яго сутнасць заключаецца ў ізаляванні, якасным і колькасным вызначэнні афлатаксінаў В1 і G1, мікатаксіна Т-2, зеараленона (Ф-2) і іншых.


Назвы таксінаў, якія ўтвараюцца мікраскапічнымі грыбамі


Назвы прадуцэнтаў

Назвы мікатаксінаў

Penicillium

Пеніцылавая кіслата, цытранін, патулін, aфлатаксіны, рубратаксін, цытрэявірыдын, охратаксіны, F-2–таксін, трэмаргенныя таксіны, цыклапіязонавая кіслата, цыклахларатын, веррукалаген і інш.

Aspergillus

Охратаксіны, фумігалін, фумігатын, мігалін, гліятаксін, спінулазін, колевая і гельволевая кіслоты, трыпадыцын, афлатаксіны, стэрыгматацыстын, фумітрэмаргіны, рубратаксіны

Fusarium

Т-2-таксін, зеараленон, ніваленол, маніліфармін, дыоксініваленол, фузарэнон-Х, НТ-2-таксін, споратрыхін і іншыя.

Alternaria

Альтэрнарыоль, альтэртэнуол, альтэнцэн, альтэнузін, тэнуазолавая кіслата, альтэнуазол

Rizopus

Афлатаксін

Dendrodochium

Дэндрадаксін, рарыдын А, веррукарын А і Н, трыхатэцэны

Stachybotrys

Сатратаксіны C,D,F,G,H,E, рарыдын Е

Chaetomium

Хетамін, стэрыгматацыстын

Claviceps

Эргаалкалоіды



Парадак выкарыстання некандыцыйных кармоў.

Грубыя кармы:

  • таксічныя грубыя кармы (салома, сена, мякіна) забараняецца выкарыстоўваць як корм і на падсцілку;

  • слабатаксічныя грубыя кармы, таксічнасць якіх абумоўлена:

  • грыбам Stachybotrys alternans дазваляецца выкарыстоўваць толькі пасля абеззараджвання пры ўмове адмоўнага выніку пры паўторнай праверцы на таксічнасць,

  • грыбамі Fusarium і Dendrodochium – забараняецца выкарыстоўваць на фураж і падсцілку,

  • грыбамі з родаў Aspergillus, Penicillium, Mucor і Rizopus і іншымі, акрамя пералічаных вышэй, дапускаюцца ў корм буйной і дробнай рагатай жывёле за выключэннем лактыруючых і сцельных матак, у колькасці 25 % ад нормы грубых кармоў пасля падработкі і прасушвання, а пасля абеззараджвання скармліваюць без абмежаванняў;

  • нетаксічныя грубыя кармы, пашкоджаныя Stachybotrys alternans, скармліваюць толькі пасля абясшкоджвання;

  • сена, салому, пашкоджаныя грыбам Aspergillus fumigatus, выкарыстоўваць у падсцілку маладняку сельскагаспадарчых жывёл і птушцы забараняецца.

Камбініраваныя кармы:

  • таксічныя камбініраваныя кармы забараняецца выкарыстоўваць на фуражныя мэты;

  • слабатаксічныя камбініраваныя кармы, таксічнасць якіх абумоўлена грыбамі з родаў Aspergillus, Penicillium, Mucor і Rizopus і іншымі, акрамя Fusarium дапускаюцца ў корм жывёлам на адкорме: БРЖ і авечкам у колькасці 25% ад нормы камбікармоў; свінням, коням і птушкам у той жа колькасці, толькі пасля абясшкоджвання і атрыманні адмоўнага выніку пасля паўторнага даследавання на таксічнасць; грыбамі рода Fusarium – выкарыстоўваюць у корм БРЖ пасля абясшкоджвання ў колькасці 25% ад суткавай нормы камбікармоў;

  • утрыманне спор грыба Aspergillus fumigatus не павінна перавышаць 1000 у 1 г камбікорма для маладняку птушак: для куранят ва ўзросце да 90 дзён, бройлераў – да 56 дзён, качанят – да 55 дзён, гусянят – да 65 дзён, індычанят – да 60 дзён.

Канцэнтрыраваныя кармы:

  • таксічныя - забараняецца выкарыстоўваць;

  • слабатаксічныя канцэнтрыраваныя кармы, таксічнасць якіх абумоўлена грыбамі з родаў Aspergillus, Penicillium, Mucor і Rizopus і іншымі, акрамя Fusarium дапускаюцца ў корм жывёлам на адкорме: БРЖ і авечкам у колькасці 25% ад нормы камбікармоў; свінням, коням і птушкам у той жа колькасці, толькі пасля абясшкоджвання і атрыманні адмоўнага выніку пасля паўторнага даследавання на таксічнасць; грыбамі рода Fusarium – выкарыстоўваюць у корм БРЖ пасля абясшкоджвання ў колькасці 25% ад суткавай нормы канцэнтрыраваных кармоў;

  • зерне, якое перазімавала пад снегам ці падвяргалася саманаграванню (I і II ступені дэфектнасці), але аказалася ў выніку даследавання нетаксічным, дапускаюць для фуражных мэт толькі пасля прасушвання. Яго дазваляецца захоўваць не больш аднаго месяца;

  • слабатаксічныя шроты, макуху выкарыстоўваюць у корм БРЖ на адкорме ў колькасці, не перавышаючай зоатэхнічных норм;

  • слабатаксічны шрот, выпрацаваны з дэфектнага насення сланечніку, пашкоджанага склератыніяй, можа быць выкарыстаны для прыгатавання камбікармоў для БРЖ на адкорме не больш 10%; матачнаму пагалоўю свіней не больш 8%; рамонтнаму маладняку птушкі прамысловага статка яечных парод старэй 60 дзён не больш 6%; курам-нясушкам прамысловага статку не больш 7%. Дадзены шрот забараняецца выкарыстоўваць у корм свінаматкам, лактуючым і цяжарным маткам буйной і дробнай рагатай жывёлы, маладняку сельскагаспадарчых жывёл, у тым ліку, птушанятам ранняга ўзросту. Шрот трэба выключаць з рацыёна за 2 тыдні да забою.

Характарыстыка асноўных груп таксінаў:

  • афлатаксіны - прадукуюць грыбы, Aspergillus flavus, A.parasiticus, A.fumigatus; органам-мішэнню з’яўляецца пячонка (некрозы, праліферацыя жоўцевых пратокаў, цырозы і рак); акрамя гепататропнага дзеяння валодаюць канцэрагенным, тэратагенным і мутагенным дзеяннем; у большасці жывёл выклікаюць вяласць, парушэнне каардынацыі руху, сутаргі, парэзы, пашкоджанні страўнікава-кішэчнага шляху, гемарагіі, ацёкі, страту вагі, адставанне ў развіцці (летальнасць вялікая); афлатаксіны (асабліва афлатаксін В1) з’яўляюцца моцнымі імунадэпрэсантамі, якія падаўляюць клеткавы і гумаральны імунітэт; найбольш адчувальнымі да афлатаксінаў з’яўляюцца свінні, цяляты і птушкі. Афлатаксіны ў кармах абясшкоджваюцца аміяком і іншымі шчолачнымі прэпаратамі;

  • охратаксіны - прадукуюцца Aspergillus ochraceus і Penicillium viridicatum; вядомы некалькі охратаксінаў: A, B, C і D, але часцей сустракаецца А (тэрмастабільны, але адчувальны да дзеяння света і паветра), радзей В (у адрозненні ад охратаксіна А не ўтрымлівае хлору і менш таксічны); пры ультрафіялеце охратаксін А дае зялёную флюарэсцэнцыю, а В - блакітную; выклікаюць охратаксікозы - у асноўным пашкоджваюцца ныркі, але змяненні назіраюцца ў страўнікава-кішэчным тракце, пячонцы, лімфоіднай тканцы. Захворванне часцей бывае ў свіней (летальнасць 40-90%), куранят, курэй, індычат, радзей у качанят і ў буйной рагатай жывёлы. Охратаксін А утвараецца ў кукурузным сіласе, аўсяным сенажы, сеннай муцы; не ўяўляе вялікай небяспекі для дарослых жуйкавых жывёл;

  • зеараленон (F-2) - прадукуюць грыбы Fusarium sporotrichiella var. Sporotrichioides, F. graminearum, F.nivale (шт.Fn2В) на кукурузе, ячмені; выклікае вульвавагініты, бясполоддзе ў свіней, у супаросных свінаматак назіраюцца аборты, уродствы, рассмоктванне, нараджэнне мёртвых ці муміфіцыраваных пладоў (адбываюцца дэгенератыўныя змены яечнікаў, маціцы); падобныя змены бываюць і ў БРЖ; у хатняй птушкі, трусоў, марскіх свінак, мышэй назіраецца эстрагенны эфект;

  • трыхатэцэнавыя мікатаксіны (Т-2, ніваленол, дыаксініваленол і іншыя); прадукуюцца Fusarium tricinctum; выклікаюць некроз скуры, гемарагіі ва ўнутраных органах і мышцах, разбураюць клеткі цімуса, селязёнкі, яечніка, семеннікоў, пашкоджваюць сардэчна-сасудзістую і нервовую сістэму; выклікаюць у жывёл прыгнечанне, нарушэнне каардынацыі рухаў, рвоту, смерць; пашкоджваюцца ротавая поласць з развіццём язвеннага стаматыту; хварэюць свінні, коні, птушка і іншыя; хвароба раней была вядома пад назвай “п’яны хлеб” і выяўлялася пасля выпякання хлеба з мукі, атрыманай з перазімаваўшага пад снегам збожжа; прадукты і кармы выклікалі захворванні ў людей і жывёл, якія часта заканчваліся смяротным зыходам.







Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Захворванні, якія ўзнікаюць у сельскагаспадарчых жывёл у выніку скармлівання ім кармоў, якія забруджаны таксінамі, што выпрацоўваюцца мікраскапічнымі iconКолібактэрыёз – вострае інфекцыйнае захворванне маладняку сельскагаспадарчых жывёл, якое характэрызуецца галоўным чынам дыярэяй (прафузным паносам), абязводжаннем, дэпрэсіяй, нарастаючай слабасцю, септыцэміямі І летальным зыходам. Класіфікацыя ўзбуджальніка: Сям’я
У ветэрынарнай практыцы найбольшае значэнне маюць бактэрыі з родаў Escherichia I salmonella, якія выклікаюць у жывёлаў захворванні...

Захворванні, якія ўзнікаюць у сельскагаспадарчых жывёл у выніку скармлівання ім кармоў, якія забруджаны таксінамі, што выпрацоўваюцца мікраскапічнымі iconМікаплазмы І мікаплазмозы
Сярод мікаплазмозаў жывёл выдзяляюць захворванні, якія з’яўляюцца самастойнымі назалагічнымі формамі

Захворванні, якія ўзнікаюць у сельскагаспадарчых жывёл у выніку скармлівання ім кармоў, якія забруджаны таксінамі, што выпрацоўваюцца мікраскапічнымі iconРэкамендацыі навучэнцам па выбары факультатыўных курсаў
Вывучы самога сябе (інтарэсы, схільнасці, захапленні, здольнасці, стан здароўя, асаблівасці псіхікі І інш.). Адкажы на пытанні :...

Захворванні, якія ўзнікаюць у сельскагаспадарчых жывёл у выніку скармлівання ім кармоў, якія забруджаны таксінамі, што выпрацоўваюцца мікраскапічнымі iconКанцэпт «campanilismo» у італьянскай культуры
«Я» І сітуацыяй, здольнасць асобы да паўнацэннага рашэння задач, якія ўзнікаюць перад ёй на кожным этапе яе развіцця [1, с. 20]

Захворванні, якія ўзнікаюць у сельскагаспадарчых жывёл у выніку скармлівання ім кармоў, якія забруджаны таксінамі, што выпрацоўваюцца мікраскапічнымі iconБеларускi дзяржаўны унiверсiтэт Гістарычны факультэт Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу I сярэднiх вякоў Рэферат па тэме
Да таго ж яна папоўнілася палітычнымі дзеячамі, якія прыехалі з Заходняй Беларусі, калі на яе тэрыторыю ўвайшлі савецкія войскі....

Захворванні, якія ўзнікаюць у сельскагаспадарчых жывёл у выніку скармлівання ім кармоў, якія забруджаны таксінамі, што выпрацоўваюцца мікраскапічнымі iconОсака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі?
Якія спадзяваньні беларускіх заўзятараў на чэмпіянат сьвету ў лёгкай атлетыцы. Які праходзіць у Осацы, спраўдзіліся а якія не? Высьвятляў...

Захворванні, якія ўзнікаюць у сельскагаспадарчых жывёл у выніку скармлівання ім кармоў, якія забруджаны таксінамі, што выпрацоўваюцца мікраскапічнымі iconTrichophyton, Microsporum I Achorion. Матэрыял для даследавання
Дэрматамікозы (трыхафітыя, мікраспарыя) інфекцыйныя захворванні жывёлы І чалавека, якія характарызуюцца пашкоджаннем скуры І яе вытворных...

Захворванні, якія ўзнікаюць у сельскагаспадарчых жывёл у выніку скармлівання ім кармоў, якія забруджаны таксінамі, што выпрацоўваюцца мікраскапічнымі iconПастэрэлёз, гемафілёзны полісеразіт, актынабацылёзная плеўрапнеўманія
Успрыімлівыя жывёлы: захворваюць усе віды сельскагаспадарчых І дзікіх жывёл, у тым ліку І птушкі (халера птушак)

Захворванні, якія ўзнікаюць у сельскагаспадарчых жывёл у выніку скармлівання ім кармоў, якія забруджаны таксінамі, што выпрацоўваюцца мікраскапічнымі iconУладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, "зьбег" з горада ў вёску ад тлуму ды, як ён сам кажа, "лукашызму". Стаў старастам
Афіцыйна запатэнтаваў 18 вынаходніцтваў, якія памяншаюць страты цяпла на 40 адсоткаў. Але гэта далёка не ўсё, што ўваходзіць у кола...

Захворванні, якія ўзнікаюць у сельскагаспадарчых жывёл у выніку скармлівання ім кармоў, якія забруджаны таксінамі, што выпрацоўваюцца мікраскапічнымі iconЦі мазчыма перамагчы нарказалежнасьць?
Але І мэдыкі, І супрацоўнікі праваахоўных органаў кажуць, што гэтыя лічбы можна сьмела памножыць разоў у Якія наркотыкі найбольш...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка