Не чыхайце на здароўе




НазваНе чыхайце на здароўе
Дата канвертавання04.11.2012
Памер15.83 Kb.
ТыпДокументы
Не чыхайце на здароўе


Наступіла восень — сезон прастуд, ВРВІ. Вірусы "ўздымаюць галаву". Іх распазнаць нескладана. Загнаіліся вочы, запаліліся падсківічныя лімфавузлы на фоне віруснай інфекцыі — наведаў адэнавірус, які "любіць" дробныя залозкі. Дзіця мучыць сухі кашаль — дапамагае толькі глыток вады і цукерка-лядзяш. Дзіця асіпла, "надарвала" звязкі — гэта парагрып: рэч шкодная, бо аддае перавагу галасавым звязкам. Асабліва небяспечны для малышоў, у якіх падслізісты слой галасавых звязак лёгка ацякае, закрываючы галасавую шчыліну.

Часам вірус пашкоджвае бронхі і ніжнія дыхапьныя шляхі. Кашаль вільготны, прадукцыйны, з макротай. Дыягнастуецца бранхіт, пнеўманія (часта на рэнтгенаграме нябачная). Вірусаў "прастуды" больш за 10. Часта на вуснах, у вугалках, з'яўляюцца вадыры. Гэта таксама вірус — герпеса, індыкатар аслабленасці ахоўных сіл. Ён "сядзіць" унутры амаль у кожнага з нас і "выходзіць", калі арганізм аслабеў.

На вірусы антыбіётыкі не дзейнічаюць. Яны "жывуць" у самой клетцы. Вірус можа пабароць толькі сам арганізм, які павінен быць падрыхтаваны да сустрэчы з вірусам. Загартоўванне — так. Але толькі ў перыяд поўнага здароўя, пры адсутнасці ўсялякіх хвароб.

Недзе за месяц да піку прастуд і ВРВІ, які наступае ў нас якраз перад Новым годам, трэба правесці прафілактыку прастуд. Яна вельмі простая: курс полівітамінаў "Рэвіт" (калі няма алергіі), таблетка дыбазолу па 1 мг на год жыцця (таблеткі па 20 мг 2-3 разы ў дзень на працягу 15 дзён). Калі дазваляюць сродкі, можна правесці прафілактычны курс афлубінам (усяго 6-8 капель у суткі).

Чаму ў нас сярод дзяцей так многа хранічных хворых на ЛОР-органы і верхнія дыхальныя шляхі? Гапоўнае — гэта недалечванне банальных прастуд. Справа ў тым, што любая ВРВІ праходзіць не менш як за тыдзень. Гэта востры перыяд. Потым тыдні два — падвостры. Гэта кашаль і іншыя з'явы. Што ж мы маем? Тры дні дома, крыху "збілі" тэмпературу і адразу ў школу, дзіцячы садок. А там у кожнага дзіцяці свой недалечаны вірус. Дзеці "абменьваюцца", рэінфіцыруюцца. Імунная сістэма не паспела выйсці з адной атакі, трапляе пад другую. Вынік — ускладненне, бактэрыяльная агрэсія і атыты, танзіліты (ангіны), пнеўманія і г.д, Выйсце адно — далечваць да канца любую прастуду дзіцяці. Даць ёй разгарнуцца (не перашкаджаць імунітэту "збіваннем" тэмпературы ніжэй за 38°), згаснуць і цалкам марфалагічна кончыцца, а гэта не менш як 2-3 тыдні.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Не чыхайце на здароўе iconФізічная культура І здароўе
Мэтай вывучэння прадмета “Фізічная культура І здароўе” ў I—iv класах з’яўляецца фарміраванне з улікам узроставых асаблівасцей фізічнай...

Не чыхайце на здароўе icon"Піце на здароўе, але зь дзяржаўнага кубка"
Беларусь І ўвесьці спэцімпартэраў. Адмысловы праект пастановы падрыхтаваны Міністэрствам падаткаў І збораў. Чыноўнікі тлумачаць,...

Не чыхайце на здароўе iconФізічная культура І здароўе

Не чыхайце на здароўе iconФізічная культура І здароўе

Не чыхайце на здароўе iconМедыцына І здароўе
Заглавие: Праблема курэння тытуню І тытунёвай залежнасці сярод студэнцкай моладзі

Не чыхайце на здароўе iconВусны часопіс "Здароўе"
Фарміраванне інфармацыйнай культуры педагогаў І вучняў як умова павышэння якасці адукацыі

Не чыхайце на здароўе iconПлан работы Тучанскага нпк на лістапад 2011 г
Тэатралізаванае прадстаўленне “Я здароўе берагу – сам сабе дапамагу” (4 кл., Аляксейчык Г. К.)

Не чыхайце на здароўе iconЦэнтр "здароўЕ" дэвіз
Дэвіз – “Запамятай цвёрда: у цэнтры поспех залежыць ад кожнага І ад усіх” эмблема

Не чыхайце на здароўе iconМедыцына І здароўе
...

Не чыхайце на здароўе iconПлан работы Тучанскага нпк з 21. 11. 2011 па 26. 11. 2011 года
Тэатралізаванае прадстаўленне “Я здароўе берагу – сам сабе дапамагу” (4 кл., Аляксейчык Г. К.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка