Гурток – семінар




НазваГурток – семінар
Дата канвертавання04.11.2012
Памер53.4 Kb.
ТыпДокументы
Гурток – семінар

Рамяство гісторыка”

(Навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук,

прафесар кафедры гісторыі Беларусі С.В.Марозава)


Праграма


Тлумачальная запіска


Узрастанне ролі навукі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў–гісторыкаў настойліва патрабуе ўзмацнення навукова-даследчай падрыхтоўкі студэнтаў. Авалоданне азамі метадалогіі, методыкі і тэхнікі навуковых даследаванняў павінна пачынацца з першых месяцаў вучобы ва універсітэце. Між тым, пераддыпломная практыка адбываецца толькі на V курсе, а курс “Асновы навукова-даследчай работы” і навукова-даследчая практыка адменены зусім.

Гурток–семінар закліканы ўвесці ў “кухню” пазнавальнай і даследчыцкай дзейнасці гісторыка першакурснікаў, а таксама тых студэнтаў старэйшых курсах, якія хацелі бы працу над сваімі курсавымі і дыпломнымі работамі наставіць на навуковую аснову.

Галоўная мэта гуртка–семінара – падрыхтоўка студэнтаў да даследчай дзейнасці, набыццё імі ведаў, уменняў і навыкаў у галіне метадалогіі, методыкі і тэхнікі навуковага даследавання.

Задачы гуртка–семінара:

  • знаёмства са спецыфікай пазнавальнай і даследчай дзейнасці гісторыка

  • фарміраванне навыкаў працы над курсавымі работамі ад пачатку (выбар тэмы) да завяршэння (абарона)

  • выхаванне культуры даследчай працы

Праграма прадугледжвае правядзенне лекцыйна-практычна-лабараторных заняткаў у аб’ёме 30 гадзін, з якіх першая палова праводзіцца на працягу кастрычніка-снежня, другая – у лютым–красавіку.


Тэма 1. Уводзіны. Навуковая гістарычная творчасць і “кодэкс гонару” вучонага (2 гадзіны).

Навуковая творчасць, яе сутнасць і асаблівасці. Структура і змест этапаў даследчыцкага працэсу. Сістэма навукова-даследчай работы на факультэце гісторыі і сацыялогіі ГрДУ ім. Я.Купалы. Формы НДРС (навукова-даследчай работа студэнтаў).

Прырода гістарычнай творчасці. Спецыфіка аб’екта гістарычнага вывучэння. Рэканструкцыйны і рэтраспектыўны характар гістарычнага пазнання. Уплыў светапогляду даследчыка на гістарычную творчасць.

Навуковая творчасць і “кодэкс гонару” вучонага.


Тэма 2. Выбар тэмы даследавання (2 гадзіны).

Патрабаванне да выбару тэмы. Тэма аглядная або манаграфічная? Гістарычная або тэарэтычная? На класічным матэрыяле або сучасным? Навуковая або палітычная? Як ператварыць журналісцкую (публіцыстычную) тэму ў навуковую.

Што значыць “навуковая тэма”? Актуальнасць тэмы. Навуковая навізна даследавання. Практычнае значэнне даследавання.

Фармуліроўка тэмы. Вызначэнне і абгрунтаванне храналагічных межаў даследавання. Карэкціроўка тэмы.

Пастаноўка навуковай праблемы. Фармулёўка мэты і задач даследавання.

Аб’ект і прадмет даследавання.

Рабочы план даследавання.

Перспектыўныя напрамкі навуковых гістарычных даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь.

Узаемаадносіны “студэнт – навуковы кіраўнік”.


Тэма 3. Пошук інфармацыі (8 гадзін).

Што з’ўляецца крыніцай для навуковай работы. Першакрыніцы і другасныя крыніцы. Крыніцы і літаратура даследавання.

Віды літаратуры: энцыклапедычна-даведачная, абагульняючая, вучэбная, манаграфічная, дысертацыі, аўтарэфераты.

Даступнасць крыніц інфармацыі.

Пошук крыніц і літаратуры ў факультэцкім вучэбна-метадычным кабінеце.

Пошук крыніц у бібліятэках Гродна.

Інфармацына-даведачная служба бібліятэк. Дзяжурны бібліёграф. Каталогі (сістэматычны, алфавітны). Каталогі кніг, артыкулаў. Каталогі старых і новых выданняў. Каталогі літаратуры на рускай, беларускай, замежных мовах. Электронны каталог. Інфармацыйныя выданні. Бібліяграфічныя паказальнікі. Міжбібліятэчны абанемент.

Пошук крыніц у музеях Гродна.

Пошук крыніц у архівах Гродна.

Пошук матэрыялаў і інтэрнэце. Сайты па гісторыі Беларусі.

Папярэдняя бібліяграфія. Бібліяграфічныя карткі. Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфія навуковай работы.

Віды канспектавання. Ксеракапіраванне.


Тэма 4. Гістарыяграфічны агляд навуковай праблемы (2 гадзіны).

Сістэматызацыя і групоўка сабранай літаратуры. Крытэрыі сістэматызацыі: відавы, жанравы, нацыянальны, дзяржаўны, храналагічны, праблемна-храналагічны, па навуковым школам, плыням і інш.

Узоры характарыстыкі літаратуры па навуковай праблеме.


Тэма 5. Характарыстыка крыніц па праблеме (2 гадзіны).

Гістарычны факт і гістарычная крыніца. Тыпы крыніц. Віды пісьмовых крыніц і іх асаблівасці. Крыніцы дакументальныя і наратыўныя. Крыніцы апублікаваныя і архіўныя. Сістэматызацыя, класіфікацыя і групоўка крыніц па тэме работы. Навуковы аналіз крыніц. Прыклады характарыстыкі крыніц па навуковай праблеме.


Тэма 6. План работы (2 гадзіны).

Вывучэнне і сістэматызацыя сабранага матэрыялу. Рабочая гіпотэза.

Кампазіцыя навуковага твора. Уводзіны. Асноўная частка. Заключэнне.

Віды планаў. План папярэдні і канчатковы. Падпарадкаванне структуры і зместу работы мэце, задачам, аб’екту, прадмету даследавання, палажэнням на абарону. Высновы і іх адпаведнасць зместу.


Тэма 7. Метадалогія і метады навуковага даследавання.

Прынцыпы гістарычнага пазнання і навуковага даследавання: прынцып гістарызму, прынцып аб’ектыўнасці, сістэмны падыход, каштоўнасны падыход. Іх сутнасць і магчымасці.

Узроўні метадалагічнага аналізу.

Выбар метадаў даследавання.

Агульналагічныя метады: аналіз, сінтэз, параўнанне, абстрагаванне, абагульненне, індукцыя, дэдукцыя, аналогія, мадэляванне.

Законы і правілы логікі ў навуковай творчасці: закон тоеснасці, закон супярэчнасці, закон выключэння трэцяга, закон дастатковага аснавання.

Правілы аргументавання. Патрабаванні да аргументаў.

Спецыяльнагістарычныя метады: гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны, рэтраспекцыі і інш.). Колькасныя метады ў гістарычнай навуцы.

Інавацыйныя метады навуковага даследавання. Новыя падыходы да вывучэння гісторыі: вусная гісторыя (наратыў), гендэр, гістарычная антрапалогія, гісторыя паўсядзённасці, ментальнасць, мікрагісторыя.

Метад мазгавога штурму.


Тэма 8. Напісанне тэксту (2 гадзіны).

З чаго пачаць? Каму адрасуецца ваша курсавая (дыпломная) работа?

Спецыяльная тэрміналогія даследавання.

Доказнасць у навуковым даследавання.

Абзацы.

Правілы цытавання. Цытата – парафраз – плагіят. Абазначэнне купюр.

Пісаць “я” або “мы”?

Спасылкі. Навуковая карэктнасць.

Абагульненне. Высновы.

Палажэнні на абарону.

Мова і стыль навуковай работы. Рэдагаванне тэксту. Пісьменніцкае майстэрства гісторыка.


Тэма 9. Афармленне рукапісу (2 гадзіны).

Работа над белавым рукапісам.

Палі і інтэрвалы, шрыфт.

Падкрэсліванне, прапісныя літары.

Афармленне падраздзелаў.

Двукоссі і іншыя знакі.

Абрэвіятуры.

Вычытка тэксту. Тэхнічнае рэдагаванне. Карэктура.

Афармленне бібліяграфіі. Правілы бібліяграфічнага апісання крыніц інфармацыі.

Дадаткі.

Тытульны ліст. Аглаўленне.


Тэма 10. Абарона навуковай работы (2 гадзіны).

Папярэдняя апрабацыя асноўных палажэнняў. Выступленне на канферэнцыі. Удзел у дыскусіі. Афармленне акта ўкаранення вынікаў даследавання.

Падрыхтоўка да абароны. Тэкст выступлення. Палажэнні на абарону. Вынікі праведзенага даследавання.

Адказы на пытанні. Адказы на заўвагі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гурток – семінар iconМетодика технічного моделювання у процесі навчання в умовах загальноосвітньої школи та позашкільної освіти Гурток «Майстер» це гурток моделювання для мужніх І дисциплінованих хлопців
Гурток «Майстер» – це гурток моделювання для мужніх І дисциплінованих хлопців

Гурток – семінар iconCтатут гуртка – семінара "Рамяство гісторыка"
Гурток– семінар “Рамяство гісторыка” – добраахвотнае аб'яднанне студэнтаў факультэта гісторыі І сацыялогіі. У гуртку–семінары могуць...

Гурток – семінар iconМерапрыемства Арганізатар Месца І даты правядзення Семінар для настаўнікаў "Навучанне ў групах: ад супрацоўніцтва на ўроках да супрацоўніцтва ў жыцці" Сацыяльна-педагагічнае грамадскае аб’яднанне «Чазенія»
Семінар для прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў І сацыяльных педагогаў “Формы І метады нефармальнай адукацыі ў Беларусі

Гурток – семінар iconПлан работы ліцэя на перыяд з 12. 11 па 17. 11. 2012 13. 11. Метадычны семінар "Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў" (Ждановіч І. В.)
Метадычны семінар “Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў” (Ждановіч І. В.)

Гурток – семінар iconСаўко Святлана
Навучальны гурток як спосаб падтрымкі педагогаў, якія выкарыстоўваюць метады актыўнага навучання

Гурток – семінар iconСтатут навучальнага гуртку Ў
Навучальны гурток “Ўпартыя” не з’яўляецца палітычнай партыяй, недзяржаўнай грамадскай арганізацыяй, вайсковым аб’яднаннем, эксрэмістскай...

Гурток – семінар iconЗарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
...

Гурток – семінар iconГурток па беларускай мове «Беларуск І час»
...

Гурток – семінар iconАдбыўся абласны трохдзённы семінар " Аб удзеле ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы летапіс населенага пункта"
Адбыўся абласны трохдзённы семінар “ Аб удзеле ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы летапіс населенага пункта”

Гурток – семінар iconСемінар інноваційні технології збереження фондів
Дудченко Сергій Вікторович, заввідділом Наукової бібліотеки Таврійського національного університету ім. В. І. Вернадського

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка