Конкурс танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (па ўзроставым групам)




НазваКонкурс танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (па ўзроставым групам)
Дата канвертавання04.11.2012
Памер90.12 Kb.
ТыпКонкурс
ПАСТАНОВА

Калегіі ўпраўлення адукацыі

Брэсцкага аблвыканкама

№_______ад________2011 года


Аб выніках правядзення IV

адкрытага абласнога фестывалю

фальклорнага мастацтва “Радавод”


Згодна загада ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ад 09.04.2010 №228 з красавіка 2010 года праходзіў адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”. Фестываль праходзіў з мэтай падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Берасцейшчыны; прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем выхавання дзяцей і моладзі сродкамі традыцыйнай народнай творчасці; удасканалення форм арганізацыі вольнага часу ў дзіцяча -маладзежнай аўдыторыі; абмена ідэямі і ведамі, паляпшэння узаемаразумення паміж нацыямі праз фальклорнае мастацтва; наладжвання прыгранічных сувязей паміж сяброўскімі краінамі; узаімаўзбагачэння славянскіх культур праз адносіны дзяцей і моладзі.

IV Фестываль “Радавод” праходзіў ў чатыры этапы.

Першы этап:

Дзіцячыя летнія этнаграфічныя экпедыцыі па Берасцейшчыне. (2010г.) Абласная дзіцячая навукова–практычная канферэнцыя “Фальклорная спадчына беларусаў у эпоху глабалізацыі культуры: праблема сберажэння.” (люты 2011г.)

Другі этап:

Выданне зборніка лепшых конкурсных матэрыялаў па выніках этнаграфічных экспедыцый красавік “Талакуха на Бярэсці”(2011 г.)

Трэці этап:

У рамах мэт і задач фестывалю былі праведзены рэгіянальныя майстар–класы для кіраўнікоў і метадыстаў усіх жанраў і напрамкаў фальклору па тэмам :

- “Сберажэнне і папулярызацыя фальклорных наработак у

калектывах вобласці”

  • “Аднаўленне, папулярызацыя і сувязь традыцыйнай народнай культуры з сучаснасцю, і яе развіцце і захаванне.”

(кастрычнік – лістапад 2010 г.)


Чацверты этап:

Адбыліся абласныя занальныя святы фальклорнага мастацтва, конкурсы і агляды дзіцячай народнай творчасці, раённыя туры конкурсу танцавальных пар, конкурс выканаўцаў на старадаўніх музычных інструментах. Тэатр–дэманстрацыя аўтэнтычнага касцюма поздняга перыяду і рэканструіраванага касцюма свайго рэгіёна, вескі, касцюма ў стыле фольк–мадэрн. Адраджэнне хараводаў, абрадавых песень, гульняў, забаў ля вогнішч вяснова–летняга цыклу.


Заключная імпрэза IV фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” адбылася 20 - 21 мая 2011 г. у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці. У яе рамах прайшлі:

  • конкурс танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (па ўзроставым групам);

  • конкурс дзіцячых інструментальных ансамбляў фальклорнага тыпу;

  • конкурс выканаўцаў-музыкаў на старадаўніх музычных і шумавых інструментах;

  • конкурс дзіцячых змешаных фальклорных калектываў;

  • конкурс салістаў выканаўцаў абрадавых песень;

  • конкурс сямейных фальклорных гуртоў (дуэты, трыо, ансамблі і г.д.)

  • конкурс вакальных фальклорных калектываў;

  • конкурс у стыле фольк–мадэрн (спевы і танец);

  • конкурс касцюма (рэканструкцыя свайго рэгіёна, у стыле фольк-мадэрн);


Усяго ў раёных і гарадскіх святах–аглядах прыняло ўдзел больш за 19 000 вучняў. У заключнай імпрэзе прыняло ўдзел больш за 1200 вучняў і моладзі вобласці і замежных краін.

Ў параўнанні з фестывалем “Радавод-2009” значна ўзрасло выканаўчае майстэрства такіх калектываў як узорны калектыў “Катрынка” УА “Высокаўскі цэнтр пазашкольнай работы” Камянецкага раёна, кіраўнікі Алена Зайцава, Ларыса Лізякіна, музычны фальклорны ансамбль “Зараначка” УА “САШ №2 г. Століна” кіраўнік Генадзь Капко, узорны фальклорны калектыў “Палескія плясуны” – УА “АСШ №2 г. Століна”, кіраўнік Іван Лёгкі, узорны ансамбль народнай песні «Васілінка» УА «САШ №2 г. Століна», кіраўнік Тамара Дзенісовіч. Праграммы гэтых калектываў былі насычаны багаццем местачковага каларыта.

Прафесійнае выканаўчае майстэрства, сцэнічную культуру, сваеасаблівы касцюм і падыход да выкананя народнай песні ў стылі фольк–мадэрн прадэманстравалі ўзорныя ансамблі Баранавіцкага УА “ПДТ” - “Крыніца дабрыні”, кіраўнік Наталля Ярусенка, “Ваяж” кіраўнік Алена Кабак.

Багата назапашана фальклорнага матэрыялу, абрадаў, танцаў, вуснай народнай творчасці калектывам УА “Антопальская САШ” Драгічынскага раёна, фальклорнымі гуртамі УА “Велікагацкая САШ”, УА “Амяльнянская САШ” Івацэвіцкага раёна.

Шырока былі прадстаўлены такія віды традыцыйных раместваў як разьба па дрэву і бандарства, валянне (Брэсцкі раён),саломапляценне (Ляхавіцкі раён. Лунінецкі раён), вышыўка (г. Столін, УА “ПДТ г. Баранавічы”, Іванаўскі раён).

Ва ўсіх раёнах вобласці былі знойдзены і згатаваны па старадаўніх бабуліных рацэптах традыцыйныя блюды беларускай кухні. Асабліва цікавыя стравы былі прадстаўлены ў Брэсцкім, Кобрынскім, Іванаўскім, Драгічынскім, Івацэвіцкім, Лунінецкім раёнах і Цэнтры пазашкольнага выхавання г. Высокае.

На фестывале “Радавод ” – 2011 былі прадэманстраваны касцюмы кожнага рэгіёна Берасцейшчыны ў асобнай намінацыі. Вялікі ўзнёсак у гэтым напрамку зрабілі: Пінскі раён (кіраўнік Валянціна Караткевіч), Столінскі раён (кіраўнік Валянціна Лёгкая).

Разам з тым членамі журы і аргкамітэта было выказана пажадане ўдзяліць больш увагі на развіццё і зберажэнне фальклорнага мастацтва ва ўсіх жанрах і напрамках Камянецкаму, Ляхавіцкаму, Жабінкоўскаму раёнам, г. Брэст (Маскоўскі раён). Не прыняў ўдзел у фестывалі Пружанскі раён. Трэба звярнуць увагу кіраўнікоў гурткоў, якія рыхтуюць танцавальныя пары, выканаўцаў фальклорных побытавых танцаў на мясцовыя варыянты праграмных танцаў з захаваннем адметнага стылю выканання, культуру і каларыт свайго рэгіёна.

Выдатна вядзецца работа многімі кіраўнікамі па вывучэнні і развіцці вусным шляхам фальклонага нацыянальнага мастацтва. У кожным фальклорным калектыве есць свой музычны акампаніруючы гурт, удзельнікі калектываў маюць свае аўтэнтычныя касцюмы, з’явілася шмат юных музыкаў – выканаўцаў на старадаўніх музычных і шумавых інструментах. Па выніках фестывалю можна адзначыць, што з’явілася многа новых, цікавых гуртоў фальклорнага напрамку, якія ўжо маюць назапашаны мясцовы матэрыял свайго рэгіёна. Пры гэтым кіраўнікам калектываў, метадыстам аддзелаў адукацыі трэба звярнуць увагу на развіццё такога напрамку як сямейны фальклорны гурт, які найбольш поўна дэманструе пераемнасць традыцыйнай культуры, яе захоўванне, выхаваўчую сутнасць і этнакультурны дыялог пакаленняў, узаемадзеянне установы адукацыі і сям’і ў справе выхавання. Нажаль, менавіта ў гэтым фестывальным конкурсе прыняла ўдзел вельмі малая колькасць калектываў ад раёнаў.


На падставе вышэйпададзенага калегія ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ПАСТАНАЎЛЯЕ:

  1. Узнагародзіць

    1. дыпломамі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аддзелы і установы адукацыі:

Гран – пры – УА “АСШ № 2 г. Століна” дырэктар Лазіцкая Ала Мікалаеўна.

І – ае месца – аддзел адукацыі Іванаўскага райвыканкама, начальнік Сыса Рыгор Максімавіч

ІІ – ае месца – УА “Высокаўскі Цэнтр пазашкольнай работы”, дырэктар Дудар Людзьміла Рыгораўна

ІІІ – е месца – аддзел адукацыі Івацэвіцкага райвыканкама, начальнік Басалай Васілій Мікалаевіч.

    1. дыпломамі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама педагогаў і кіраўнікоў калектываў:

- Салапанаву Тамару Захараўну – загадчыка аддзела мастацкай самадзейнасці УА “Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы”.

- Качула Святлану Якаўлеўну – дырэктара УА “Іванаўскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”

- Ярусенка Наталлю Георгіеўну – кіраўніка узорнай вакальнай студыі “Крыніца дабрыні” УА “Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы”.

- Легкага Івана Лукашэвіча – кіраўніка узорнага фальклорнага ансамбля танца “Палескія плясуны” УА “АСШ №2 г. Століна”

- Капко Генадзя – кіраўніка музычнага фальклорнага ансамбля “Зараначка” ДУА “САШ №2 г. Століна”;

- Дудар Людзьмілу Рыгораўну - дырэктара УА “Высокаўскі Цэнтр пазашкольнай работы”

    1. Дыпломамі I ступені ў намінацыях:

  • Вячэслаў Давыдзюк - вучань УА “БАШ в. Прыбарава” Брэсцкага раёна;

  • тэатр мод ДУА “Парахонская САШ” Пінскага раёна кіраўнік Валянціна Караткевіч;

  • узорная студыя УА “Цэнтр пазашкольнай работы г. Століна”, кіраўнік Валянціна Легкая;

  • вакальны гурт сям’і Владыкоўскіх УА “Цэнтра тэхнічнай і мастацкай творчасці” г. Пінска;

  • узорны ансамбль народнай песні «Васілінка» УА «САШ №2 г. Століна», кіраўнік Тамара Дзенісовіч;

  • узорны фальклорны гурт «Зовзулэнька» УА «Меднянская АСШ», кіраўнік Яўгенія Бараноўская;

  • узорны клуб аматараў фальклора “Катрынка” УА “Высокаўскі цэнтр пазашкольнай работы”, кіраўнікі Алена Зайцава, Ларыса Лізякіна;

  • узорны фальклорны гурт “Сунічка” УА “АСШ в. Вулька - 1” Лунінецкага раёна, кіраўнік Уладзімір Каленковіч, Ганна Мазько;

  • фальклорны гурт ДУА “Велікагацкай САШ” Івацэвіцкага раёна;

  • узорны фальклорны калектыў “Палескія плясуны” – УА “АСШ №2 г. Століна”, кіраўнік Іван Легкі;

  • музычны фальклорны гурт “Зараначка” УА “САШ №2 г. Століна”, кіраўнік Генадзь Капко;

  • узорная вакальная студыя “Крыніца дабрыні” ДУА “Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы”, кіраўнік Наталля Ярусенка;

  • узорны ансамбль эстраднага танца “Ваяж” ДУА “Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы”, кіраўнік Алена Кабак;

    1. Дыпломамі II – ступені ў намінацыях:

  • Марыя Манец - вучаніца ДУА “Гімназія №1 г. Брэста”, кіраўнік Вольга Шаўчэнка;

  • фальклорны гурт сям’і Ігнатчыкаў ДУА “Хомская АСШ” Драгічынскага раёна;

  • фальклорны гурт «Спадчына» УА «Дзівінскі дзіцячы дом», кіраўнік Ніна Каляда;

  • фальклорный ансамбль “Спадчына” “Цэнтра тэхнічнай і мастацкай творчасці г. Пінска”, кіраўнікі Алена Пукало, Кацярына Владыкоўская;

  • фальклорны гурт “Весялінка” ДУА “САШ №13 г. Баранавічы”, кіраўнік Таццяна Варашылава;

  • народны ансамбль народных інструментаў “Скарбонка” УА “БДАЦМТ”, кіраўнік Галіна Каралева;

  • Алеся Амбражэй - салістка ўзорнай вакальнай студыі “Крыніца дабрыні” ДУА “Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы”, кіраўнік Наталля Ярусенка;

  • тэатр мод “Сілуэт” ДУА “Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы”, кіраўнік Ірына Стрэльчык;

    1. Дыпломамі III – ступені ў намінацыях

  • Анрэй Касцючык - вучань ДУА “Толкаўская АБШ” Драгічынскага раёна;

  • фальклорны гурт ДУА «Цэнтр пазашкольнай работы г. Бярозы», кіраўнік Наталя Юдчыц;

  • фальклорны калектыў “Дараносіца” УА “Хмелеўская АСШ”, кіраўнік Валянціна Вайцюк;

  • фальклорны гурт “Пралесачка” УА “Амяльнянскай САШ” Івацэвіцкага раёна кіраўнік Ганна Струнеўская;

  • узорны фальклорны гурт “Каразель” “Іванаўскі цэнтр пазашкольнай работы”, кіраўнік Надзея Дзядзюк;

  • фальклорны танцавальны гурт УА “Антопальскай АСШ ” Драгічынскага раёна, кіраўнік Наталля Ігнатоўская;

  • ансамбль “Кросны” Лунінецкай дзіцячай школы мастацтв, кіраўнік Сяргей Ріхтэр;

  • Крысціна Кіслюк, Юлія Ткачэнка – салісткі узорнай вакальнай студыі “Крыніца дабрыні” ДУА “Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы”, кіраўнік Наталля Ярусенка;

  • танцавальны гурт УА “Лунінская ДАСШ” кірнаўнік Таццяна Лабко;

1.5 Дыпломамі аргкамітэта фестываля пераможцаў у намінацыі

“Выканаўцы фальклорных побытавых танцаў”

1 – ая ўзроставая група:

І месца

Крыжык Ўладзіслаў, Саўчук Анастасія – вучні УА “ДАСШ №2 г. Століна”, кіраўнік Іван Лёгкі

ІІ месца

Яроцкі Кірыл, Верас Ганна – вучні УА “ДАСШ в. Вулька - 1” Лунінецкага раёна, кіраўнік Ганна Лазько

ІІІ месца

Рокалава Марыя, Савашынскі Аляксей – вучні УА “ДАСШ №2 г. Століна”, кіраўнік Іван Лёгкі

Мядзведзеў Арцем, Іванюковіч Крысціна – вучні УА

“БДАЦМТ”, кіраўнік Наталля Таргонская

2 – ая ўзроставая група:

І месца

Шуцьеў Яўген, Хута Валерыя - вучні ДУА “АСШ №13 г. Баранавічы”, кіраўнік Таццяна Варашылава

ІІ месца

Цыганкоў Аляксандр, Яруціч Марыя - вучні УА “ДАСШ №2 г. Століна”, кіраўнік Іван Лёгкі

ІІІ месца

Верас Аляксандр, Гелец Дар’я - вучні УА “ДАСШ в. Вулька - 1” Лунінецкага раёна, кіраўнік Ганна Лазько

3 – ая ўзроставая група

І месца

Церэшчук Аляксандр, Варанчук Наталля - вучні ДУА “Антопальская САШ” Драгічынскага раёна, кіраўнік Наталля Ігнатоўская

ІІ месца

Невядомскі Аляксей, Кулік Вера - вучні ДУА “Антопальская САШ” Драгічынскага раёна, кіраўнік Наталля Ігнатоўская

ІІІ месца

Луцэвіч Міхаіл, Календа Крысціна - вучні ДУА “САШ №3 г. Іванава”, кіраўнік Валянціна Лубнік

4 – ая ўзроставая група

І месца

Вайтовіч Аляксандр, Несцюк Марыя - вучні ДУА “Антопальская САШ” Драгічынскага раёна, кіраўнік Наталля Ігнатоўская

ІІ месца

Нічыпырчык Дзяніс, Кулік Дар’я - вучні ДУА “Антопальская САШ” Драгічынскага раёна, кіраўнік Наталля Ігнатоўская

ІІІ месца

Мікалаенка Ігар, Шабунько Яна - вучні УА “ДАСШ №2 г. Століна”, кіраўнік Іван Лёгкі

  1. Адзначыць сістэмную работу по падрыхтоўцы, правядзенню і ўдзелу

фальклорных калектываў у заключнай імпрэзе фестываля “Радавод”, які праходзіў 20 - 21 мая 2011 года, упраўленне адукацыі гарвыканкама г. Баранавічы, аддзелы адукацыі Іванаўскага, Столінскага, Драгічынскага, Івацэвіцкага, Баранавіцкага раёнаў, УА “Высокаўскі цэнтр пазашкольнай работы”.

3. Выказаць падзяку за выдатную арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў абластнога адкрытага фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” начальніку аддзела адукацыі Івацэвіцкага райвыканкама Басалаю В.М., намесніку начальніка аддзела адукацыі Івацэвіцкага райвыканкама А.І.Данілюк, дырэктару УА “Івацэвіцкі цэнтр пазашкольнай работы” Ю.В.Кулінічу, метадысту УА “БДАЦМТ” В.Р.Волкавай, намесніку дырэктара УА “БДАЦМТ” А.А.Клуніну, дырэктару УА “Высокаўскі ЦПР” Л.Р.Дудар.

  1. Указаць на недастатковую работу па развіццю фальклорнага мастацтва ў установах адукацыі Пружанскага, Камянецкага раёнаў.



Старшыня калегіі М.А. Ціханчук

Сакратар Т.А. Заркова

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (па ўзроставым групам) iconОтчет конкурс пар
Хип хоп васаби фо астра витус(шок подп с бел), щ-к, срв 13, 27. 03. Оп,Лучший бэби 1,900

Конкурс танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (па ўзроставым групам) iconДа конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы
Палажэнне аб правядзенні гарадскога вакальнага конкурсу сярод вучняў школ г. Гомеля “Эх, Каляда, Калядзіца!”

Конкурс танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (па ўзроставым групам) iconКонкурс мастеров балалайки и домры
Кафедра народных инструментов Московского государственного института музыки им. А. Г. Шнитке

Конкурс танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (па ўзроставым групам) iconСразу 12 пар зарегистрировали брак в Тумиловичском сельском Совете
Мінулая пятніца ў Тумілавіцкім сельскім Савеце была незвычайнай. Тут рэгістравалі шлюб адразу 12 пар. Абрадавая зала ззяла каштоўным...

Конкурс танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (па ўзроставым групам) iconЕских пар linda Berg-Cross couples therapy the Havorth Clinical Practice Press New York London Oxford Издательство Института психотерапии Москва 2004 ббк 88
Б 48 Терапия супружеских пар / Перев с англ. Н. Рассказовой, А. Багрянце-вой. М.: Изд-во Института психотерапии, 2004. 528 с

Конкурс танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (па ўзроставым групам) iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама
Абсталяванне : партрэт Янкі Купалы, зборнікі”Тры паэмы”,заданні на картках па групам,запіс мелодыі “Спадчына”

Конкурс танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (па ўзроставым групам) iconРазвитие народных художественных промыслов, сельского туризма
Ых пород, картодром, ледовый дворец, летом пляжный центр, музей леса, собственное охотничье хозяйство. По направлению народных художественных...

Конкурс танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (па ўзроставым групам) iconРешение принято Таштагольским районным Советом народных депутатов 6 февраля 2007 г. О внесении изменений в решение Таштагольского районного Совета народных депутатов от 27 марта 2006 г.
...

Конкурс танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (па ўзроставым групам) iconРоссийская Федерация Кемеровская область Гурьевский район Салаирское городское поселение Салаирский городской совет народных депутатов
Руководствуясь ст. 5, 30 Устава муниципального образования «города Салаир», иными решениями Салаирского городского Совета народных...

Конкурс танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў (па ўзроставым групам) iconРешение «25»
В соответствии с Регламентом Ливенского городского Совета народных депутатов, Ливенский городской Совет народных депутатов

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка