3агад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Назва3агад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дата канвертавання03.11.2012
Памер74.62 Kb.
ТыпДокументы
ЗАЦВЕРДЖАНА

3агад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

ПРАЕКТ

Білеты для правядзення абавязковага выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя. Гісторыя Бел арусі»

(гісторыя Беларуcі) перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі для вучняў агульнаадукацыйных устаноў

2011/2012 навучальны год

УКАЗАННІ ДА БІЛЕТАЎ

Абавязковы экзамен па гісторыі Беларусі праводзіцца за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі. Па свайму зместу экзаменацыйныя білеты ахопліваюць падзеі і працэсы айчыннай гісторыі са старажытных часоў да пачатку XX ст. Фармулеўкі экзаменацыйных білетаў ўлічваюць змест вучэбнай праграмы па гісторыі Беларусі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2009 г., а таксама канцэпцыі вучэбнага прадмета «Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі», зацверджанай загадам Міністэрства адукац ыі Рэспублікі Беларусь № 675 ад 29.05 2009 г.

Пры правядзенні экзамену галоўная ўвага звяртаецца на ўзровень засваення вучнямі тэарэтычных і факталагічных, у тым ліку храналагічных і картаграфічных кампанентаў вучэбных гістарычных ведаў. Асаблівае значэнне надаецца выяўленню ведаў вучняў аб асаблівасцях пабудовы ў Беларусі аграрна-індустрыяльнага грамадства, аб асноўных этапах станаўлення ў розныя гістарычныя перыяды шматэтнічнага і шматканфесійнага беларускага народа, стварэння яго прадстаўнікамі помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, актуалізацыя якіх спрыяе стварэнню іміджа беларускай нацыі ў сучасным культурна-гістарычным асяроддзі.

Варта ацаніць узровень сфарміраванасці ў вучняў наступных уменняў: сістэматызаваць, параўноўваць гістарычныя факты, раскрываць паміж імі прычынна-выніковыя сувязі, суадносіць паміж сабой канкрэтныя факты айчыннай і сусветнай гісторыі, тлумачыць гістарычныя паняцці, даваць характарыстыку дзейнасці гістарычных асоб і творчасці дзеячаў культуры, даказваць пэўныя тэарэтычныя высновы, працаваць з гістарычнымі дакументамі, картамі (картасхемамі), ілюстрацыямі.

Экзамен па гісторыі Беларусі праводзіцца ў вуснай форме. У адпаведнасці з п. 77 Правілаў правядзення атэстацыі навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.122006 г. № 108) на вусных выпускных экзаменах вучні могуць карыстацца картамі, табліцамі, схемамі, аўдыёвізуальнымі сродкамі (рэпрадукцыі, слайды, фоназапісы).

Білет № 1

1.Жыццё і заняткі старажытнейшых людзей на тэрыторыі Беларусі.

2. Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Кн яства Літоўскага ў першай палове XVI ст. Княжанне Жыгімонта І Старога.

Білет № 2

  1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі: рассяленне, грамадскія і гаспадарчыя адносіныў V-IX стст.

  2. Берасцейская царюўная унія 1596 г.: перадумовы заключэння і распаўсюджванне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі.

Білет№ 3

1. Полацкае княства ў IX - XI стст. Рагвалод і Рагаеда. Княжанне
У
сяслава Брачыславіча. Узаемаадносіны князя і веча.

2. Пашырэнне ўплыву Адраджэння ў Беларусі ў сярэдзіне ХУІ-пачатку
XVII ст.

Білет№4

  1. Гарады на тэрыторыі Беларусі ў ІХ-сярэдзіне XIII ст.: паходжанне назваў і гаспадарчае жыцце гараджан.

  2. Падзеі войн другой паловы XVII-першай паловы XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі і іх наступствы для насельніцтва беларускіх зямель.

Білет № 5

1. Развіццё культуры на беларускіх землях у ІХ-сярэдзіне XIII ст. Еўфрасіння Полацкая. Кірыла Тураўскі.

2.Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Паўстанне 1794 г. Тадэвуш Касцюшка.

Білет№6

1. Вытокі ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Княжанне Міндоўга.

2.Культура Беларусі ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст.

Білет№ 7

  1. Умацаванне вялікакняжацкай улады ў першай палове XIV ст. пры Гедыміне. Паходжанне назвы Вялікага Княства Літоўскага.

  1. Культура Беларусі ў другой палове XVIII ст. у эпоху Асветніцтва.

Білет№ 8

  1. Дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне XIII-XIV ст. Княжанне Альгерда

  2. Эканамічныя рэформы ў другой палове XVIII ст. Антоній Тызенгаўз. Іахім Храптовіч.

Білет№ 9

  1. Барацьба ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж Ягайлам і Вітаўтам. Крэўская унія 1385 г.: прычыны, умовы і наступствы.

  2. Саслоўная і канфесіянальная палітыка царскага ўрада ў Беларусі ў канцы ХУІІІ-пачатку XIX ст.Полацкі царкоўны сабор 1839 г.

Білет№ 10

1. Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у XIII-XIV стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г.

2.Рэформы ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст.

Білет№ 11

  1. Абмежаванне вялікакняжацкай улады пры Казіміры Ягайлавічы.

  2. Беларусь у перыяд вайны 1812 г.

Білет№ 12

1. Саслоўі ў Вялікім княстве Літоўскім у ХІУ- сярэдзіне ХУІ ст. Этапы запрыгоньвання сялянства.

2.Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай трэці ХІХ ст.

Білет№ 13

  1. Развіцце гарадоў на тэрьггорыі Беларусі ў XIV-сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права.

  2. Культура Беларусі ў першай палове XIX ст.

Білет№ 14

1 .Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы "Белая Русь".

2. Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі. Погляды і дзейнасць К.Каліноўскага.

Білет№ 15

  1. Культура Беларусі ў XIV- першай палове XVI стст.

  2. Умовы і асаблівасці адмены прыгоннага права ў Беларусі.

Білет№ 16

1. Францыск Скарына - усходнеславянскі і беларускі гуманіст,
асветнік, першадрукар. Погляды і кн
ігавыдавецкая дзейнасць.

2. Сталыпінскія рэформы і іх ажыццяўленне ў Беларусі

Білет№ 17

  1. Прычыны і ўмовы аб'яднання Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. Люблінская ўнія 1569 г.

  2. Прамысловае развіццё і стан гарадоў Беларусі ў 60-я гг. XIX-пачатку XX ст.

Білет№ 18

1. Барацьба за захаванне самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай у апошняй трэці ХУІ- пачатку XVII ст. Статут ВКЛ 1588 г.

2.Падзеі Першай сусветнай вайны на беларускіх землях.

Білет№ 19

  1. «Валочная памера» 1557 г. Станаўленне фальваркова-паншчыннай сістэмы ў сельскай гаспадарцы.

  2. Падзеі расійскіх буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый 1905-1907 гг. і Лютаўскай 1917 г.у Беларусі

Білет№20

  1. Гарадское жыцце на тэрьггорыі Беларусі ў другой палове XVI-першай палове XVIII ст. Цэх і. Узнікненне мануфактур.

  2. Культура Беларусі ў 60-я гг. XIX- пачатку XX ст.

Білет№21

  1. Рэфармацыя і Контрэфармацыя на тэрыторыі Беларусі. Мікалай Радзівіл Чорны. Сымон Будны.

  2. Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

3агад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь пастанова
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

3агад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь

3агад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМатэрыялы да кваліфікацыйнага экзамену на вышэйшую катэгорыю па тэорыі І методыцы выкладання беларускай мовы І літаратуры
Беларусь, у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26. 04. 2006 г. №40; Палажэннем аб кваліфікацыйным экзамене,...

3агад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
У мэтах рэалізацыі падпункта 1 пункта 5 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года №15 ”Аб асобных пытаннях агульнай...

3агад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»
Я 2002 г. №238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнік адукацыі» І палажэннем аб Міністэрстве адукацыі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка