Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Літаратурны"




НазваТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Літаратурны"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер17.83 Kb.
ТыпДокументы
Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле “Літаратурны”


Перад Вамі літаратурная карта Навагрудчыны, але гэта не значыць, што ўсе гэтыя паэты і пісьменнікі нарадзіліся ў нашай мясцовасці. Проста іх жыццёвы і творчы лёс быў звязаны з населеннымі пунктамі нашай мясцовасці. Так, напрыклад, славуты пясняр беларускай зямлі Янка Купала ў 1909 г. працаваў у маёнтку Бенін. Неаднаразова быў на возеры Свіцязь і ў нашай школе Якуб Колас, які ад навагрудчыны выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета. Ад нашай акругі ў Вярхоўны Савет быў выбраны і Аркадзь Куляшоў.

Данута Бічэль-Загнетава і Аляксей Карпюк закончылі Навагрудскае педвучылішча.

Анатоль Клышко, аўтар Буквара, хадзіў у школу ў суседнюю вёску Заполле.

З гарадскога пасёлка Мір – Вольга Іпатава і Раман Тармола. А на гэтым здымку Гаўрыіл Шутэнка. Ён рускі па нацыянальнасці, у гады вайны быў цяжка паранены, страціў зрок, але пісаў вершы аб прыгажосці возера Свіцязь і бачыў хараство Навагрудчыны, магчыма больш чым некаторыя людзі, якія маюць зрок.

Вопыт работы музея абагульняўся ў працах настаўнікаў Ускова В.П. і Урбановіча У.А.

Паходы і экскурсіі сталі ў нашай школе традыцыяй. Неаднаразова па Гродзеншчыне бывалі вядомыя польскія і літоўскія пісьменнікі, а Ежы Путрамент быў і ў нашай школе.

У 1968 годзе ў пансіянаце “Свіцязь” працаваў рэспубліканскі семінар творчай моладзі. Тады Валеўку і школу наведалі Я.Брыль, М.Танк, Анат. Вярцінскі, К.Чорны, В.Быкаў і інш.

Але гаворачы аб літаратурнай спадчыне нашага краю нельга не сказаць аб А.Міцкевічу, які нарадзіўся ў 1798 г. у Завоссі Баранавіцкага раёна, некаторыя вучоныя месцам нараджэння паэта лічаць Навагрудак.

О Навагрудскі край – мой родны дом,

Куды б мяне не кінуў лёс жыццёвы,

Забыць я не магу твае палі, дубровы.

Пісаў паэт.

У сваіх творах А.Міцкевіч апяваў прыгажосць Навагрудчыны. У паэмах “Свіцязь”, “Свіцязянка”, “Пан Тадэвуш”, апісваецца і наша мясцовасць. Дарэчы, у ваколіцах вёскі Валеўка, маёнтку Чамброва жыла і выхоўвалася Барбара Маеўская – маці Адама Міцкевіча.

Безумоўна, узбагацілі сваёй творчасцю беларускую літаратуру Максім Багдановіч, Цётка (Элаіза Пашкевіч), Эліза Ажэшка, але б не было такіх славутых імён без творчасці нашага першадрукара Францыска Скарыны. Дарэчы, у нас у Любчы таксама існавала друкарня. У 1612 годзе па запрашэнню Радзівіла сюды прыбыў Пётр Бластус (Кміта), які ў Любчанскай друкарні надрукаваў 50 кніг. Яны былі вельмі прыгожа аздоблены.

Перад Вамі Шчорсаўскі палац Хрыптовічаў, дзе быў знойдзены пергамент датаваны 1241 годам. Гэта першы помнік пісьменнасці на Навагрудчыне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Літаратурны\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"
Добры дзень, паважаныя госці! Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Вышыўкi I...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Літаратурны\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Гісторыя калгаса"
А зараз вы пазнаёміцеся з гісторыяй сельскагаспадарчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Свіцязь”, структурнага падраздзялення...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Літаратурны\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"
Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Сялянскі быт беларусаў”. Тут сабраны сельскагаспадарчыя...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Літаратурны\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Праваслаўнае краязнаўства"
Усе зрубы роўныя па вышыні І накрыты шматсхільным гонтавым дахам з агульным вільчыкам, што надае кампазіцыі збудавання барочную падоўжную...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Літаратурны\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды
Мы жывём недалёка ад маляўнічага возера Свіцязь, апетага славутым паэтам А. Міцкевічам. Само возера І лясны масіў, якія якога акружае...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Літаратурны\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Гісторыя школы"
Першая школа ў вёсцы Валеўка была адкрыта ў 1869 годзе. Гэта было трохкласнае народнае вучылішча, у якім займалася 34 хлопчыкі І...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Літаратурны\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па "Гістарычнаму" раздзелу
Умацаваныя паселішчы называліся гарадзішчамі, а не ўмацаваныя селішчамі. Каля вёскі Валеўка ў Радагошчы было такое гарадзішча. А...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Літаратурны\" iconДуа "Біскупіцкая базавая школа" Т. У. Язерская
Тэкставае суправаджэнне да прэзентацыі “Жыццё І творчасць Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (14. 04. 1920 -14. 07. 1992гг.)

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Літаратурны\" iconМетадычная распрацоўка плана школьнай экскурсіі "шлях да курапатаў"
У гэтым плане разгледжаны адзін з варыянтаў правядзення ўрока-экскурсіі, які ўзбагачае класна-ўрочную сістэму арганізацыі навучальнага...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Літаратурны\" iconУа "мду імя А. А. Куляшова", Магілёў
Зыходзячы з гэтага, студэнтам пастаянна згадваюцца такія паняцці, як “літаратурны род”, “эпас”, “літаратурны жанр”, “раман”, “аповесць”,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка