Правапіс літар е, ё, я




НазваПравапіс літар е, ё, я
старонка7/10
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.69 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10
Тэкст 4

Міхась быў цвёрда ўпэўнены: калі горад прайшоў праз стагоддзі, не знік у іх, не згарэў у пажарах войнаў, ён набывае асаблівую высакароднасць свойго аблічча.

Міхась гаварыў знаёмым, што той, хто хоць раз бачыў велічныя рэшткі колішніх муроў Навагрудскага замка, роў, што акружае Замкавую гару, хто сам спрабаваў узлезці на гэтую гару, хто хадзіў брукаванымі вуліцамі і вулачкамі, якія паўзуць-круцяцца на вялізным грудзе, - той гэтага горада не забудзе. Як не забудзе возера Свіцязі, неаддзельнага ад Навагрудка, ад яго гісторыі. Як не забудзе імёнаў Міндоўга, Вітаўта, Міцкевіча, Марысі. Як заўсёды будзе памятаць пра тых, хто аж у трынаццатым стагоддзі цягаў на гару вялізныя валуны, клаў іх на вапне вежы, паглыбляў вакол гары роў і пабудаваў урэшце магутны замак. Міхась з сябрамі лазілі вакол дзвюх вежаў, што засталіся ад замка – Шчытоўкі і Касцельнай, - дзівіліся на памеры камянёў у іх падмурках, прыкідвалі, якая ж вышыня Шчытоўкі. Ім здавалася, метраў трыццаць, не меней. Пазней ужо, далёка ад Навагрудка, Міхась прачытаў, што вышыня Шчытоўкі – дваццаць пяць метраў. І прачытаў яшчэ, што ў трынаццатым і чатырнаццатым стагоддзях ворагі ні разу не захапілі Навагрудскага замка. Ні валынскія, ні татарскія войскі, ні атрады крыжакоў на чале з магістрамі ордэна фон Плоцке і Конрадам Валенродам не здолелі ўзяць яго. Крыху пагрызлі яго вежы, браму, паабламалі зубы і ўцяклі. (А. Кажадуб)


РАЗВІЦЦЁ МОВЫ.



Заданне: прачытайце і параўнайце прапанаваныя словазлучэнні на рускай і беларускай мовах, завучыце дадзеныя канструкцыі.

У меня болит голова – мне баліць галава.

Не удивительно – дзіва што.

На этих днях – гэтымі днямі.

Выше отца – вышэйшы за бацьку.

В другой раз – іншым разам.

Рассказать о товарище – расказаць пра таварыша.

Жить с родителями – жыць пры бацьках.

Топить печь – паліць у печы.

Пойти за грибами – пайсці ў(па) грыбы.

Поехать к брату – паехаць да брата.

Послать за доктором – паслаць па доктара.

Становиться тише – цішэць.

Жениться на ней – ажаніцца з ёю.

Удивляться чему-то – дзівіцца з чагосьці.

Извините меня – даруйце мне.

Благодарить врача – дзякаваць урачу.

В пяти километрах от города – за пяць кіламетраў ад горада.

Больной гриппом – хворы на грып.

Дом в три этажа – дом на тры паверхі.

Несколько раз в неделю – некалькі разоў на тыдзень.

Похожий на сестру – падобны да сястры.

Не к месту – не да месца.

Не выполнить из-за болезни – не выканаць праз хваробу.

По этой причине – з гэтае прычыны.

Смеяться над ним – смяяцца з яго.


Заданне: спішыце словазлучэнні на рускай і беларускай мовах, звярніце ўвагу на род назоўнікаў.

Сильная боль – моцны боль (м.р.)

Густая накипь – густы накіп (м.р.)

Тяжёлая пачка – цяжкі пачак (м.р.)

Едкая гарь – едкі гар (м.р.)

Бабушкин комод – бабульчына камода (ж.р.)

Железнодорожная насыпь – чыгуначны насып (м.р.)

Древняя летопись – старажытны летапіс (м.р.)

Неразборчивая подпись – неразборлівы подпіс (м.р.)

Горькая полынь – горкі палын (м.р.)

Большая тень – вялікі цень (м.р.)

Правая туфля – правы туфель (м.р.)

Сложная дробь – складаны дроб (м.р.)

Стенная живопись – насценны жывапіс (м.р.)

Сладкое какао – салодкая какава (ж.р.)

Старый гусь – старая гусь (ж.р.)

Вкусное яблоко – смачны яблык (м.р.)

Серая пыль – шэры пыл (м.р.)

Злая собака – злы сабака (м.р.)

Пёстрая шаль – стракаты шаль (м.р.)

Бескрайняя степь – бязмежны стэп (м.р.)

Очередная перепись – чарговы перапіс (м.р.)

Солдатская шинель – салдацкі шынель (м.р.)

Золотая медаль – залаты медаль (м.р.)


Заданне: знайдзіце памылкі ў сказах, выпраўце іх.

Счакаўшы хвіліну, сын асцярожна пастукаў у шыбеніцу, але маці не адказала. Скора я выйду са школы, і перада мною адкрыюцца ўсе дзверы некаторых навучальных устаноў. Па вуліцы вялі чатырох палонных чырвонаармейцаў з закручаным у задзе дротам. Каб выпрацаваць навыкі правільнага вызначэння прыметнікаў, вучні на літару “К” з арфаграфічнага слоўніка выпісываюць па тры прыметнікі на кожны разрад. Чалавек будучага павінен кахаць жыццё. Неабходна правесці спаборніцтва на атрыманне высокай прыбаўкі ў вазе на нагуле і адкормцы даглядчыкаў жывёлы і пастухоў. Па ўсіх паказчыках трусы былі зайцамі. Зыходзячы з прыродных геаграфічных умоў і наяўнасці матэрыяльных магчымасцей на тэрыторыі Беларусі панавалі розныя тыпы двароў. Нездарма Гайдара пахавалі разам з магілай Шаўчэнкі. Пасля аварыі прыйшлося ўсю дарогу ехаць на ручным тормазе. Я чую кожны дзень на вуліцах родную мову, сінявокія твары, працавітую заклапочанасць жыхароў. На фермах вызначалася тлустасць малака па кожнай даярцы. Калі ты філолаг, то павінен укараняць памылкі. Розумам я разумеў, што абазначаюць гэтыя прадметы.


ТЭКСТЫ ДЛЯ ПЕРАКАЗАЎ.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Падобныя:

Правапіс літар е, ё, я iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...

Правапіс літар е, ё, я iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Правапіс літар е, ё, я icon149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар
Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар е, я І э, а ў каранях слоў

Правапіс літар е, ё, я iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс прыстаўных галосных І зычных літар
На уменка, акно, святая мша, уюцца, па мчаць, убачылі льва, унія, на лгаць, одпуск, ржаны хлеб, опера, уха, з ржой, шмат образны,...

Правапіс літар е, ё, я iconУ каравуле цівуны ды есавулы, ці Правапіс устаўных літар

Правапіс літар е, ё, я iconМэлс, рэм І фэд, ці Правапіс абрэвіятур
...

Правапіс літар е, ё, я iconЎ адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г
Змены І ўдакладненні ўнесены ў правапіс галосных, зычных, мяккага знака, абрэвіятур, некаторых марфем, вялікай І малой літар І правілы...

Правапіс літар е, ё, я iconДля абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара
Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] І мяккі [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д І...

Правапіс літар е, ё, я iconЛітара на ўшанаванне, ці Правапіс вялікай І малой літар
Чалавек узвялічваецца талентам, подзвігам, высакароднасцю, добрымі справамі, часам яго ўзвышае пасада. Мы гаворым: пісьменнік (настаўнік,...

Правапіс літар е, ё, я iconТэма: Правапіс у І ў
Запішам словы, растлумачым правапіс у І ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка