Правапіс літар е, ё, я




НазваПравапіс літар е, ё, я
старонка6/10
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.69 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10
Тэкст 1

Цяпер некаторыя вельмі дзівяцца, што да вайны ў Гродне было аж так многа касцёлаў, цэркваў ды іншых культавых будынкаў, і ўсе яны працавалі на поўную нагрузку.

Зараз будынкаў такіх куды менш. Затое ледзь не на кожным кроку павырасталі шыкоўныя палацы і дамы культуры, фінскія сауны і палацы спорту, салоны для дыскатэк. Некаторыя – з мармуровымі калонамі ды сходкамі. Іншыя – з шыкоўным аксамітам крэслаў, расстаўленых пад лінеечку ў прасторных, як футбольнае поле, глядзельных залах з паркетнай падлогай, тоўстымі ходнікамі і дыванамі. У іх – люстэркі на ўсю сцяну, як у балетных студыях, у вестыбюлях – электронныя робаты для адмысловай гульні ў лётчыка, капітана карабля, паляўнічага і ракетчыка; у агромністых падвалах – басейны, выкладзеныя метлахскай пліткай.

А ў кожнай такой установе шматлікі штат – па пятнаццаць, па дваццаць, па дваццаць пяць і больш чалавек.

Што ж, без спецыялістаў і людскога догляду такія ўстановы з дарагім абсталяваннем існаваць не маглі б і дня, а грошай на абсталяванне для гэткіх устаноў нам не шкада. Туды пасылаем сваіх дачок і сыноў. Туды водзім унучак і ўнукаў вучыцца музыцы, гімнастыцы, балету, эсперанта, стэнаграфіі ці вышыўцы. Кожны вечар моладзь валіць туды валам на танцы, канцэрты “ Раніцы”, “ Песняроў”, “ Рэчанькі” і “ Курпе Зялёнэ”, на прагляд кінафільмаў, на выступленні фокуснікаў, артыстаў цырка, гіпнатызёраў, эстраднікаў, на спатканні з пісьменнікамі. Днём установы пераважна пустуюць. (А. Карпюк)

Тэкст 2

Лагодны жнівеньскі вецер надзімае бэзавы цюль. Несучы з сабою вільготныя пахі ракі, вецер залятае ў расчыненыя вокны, кратае на стале пёры, змушае прыціскаць паперы масянжовым фаўнам-каламарам і вазаю з чырванабокімі яблыкамі.

Ён толькі што прыняў дзве дэпутацыі і цяпер адпачывае. Прадстаўнікі месцічаў прыходзілі са скаргаю на рабункі. Частка войска пераправілася праз Дзвіну наўплаў за трыццаць вёрст ад горада і ўвайшла ў Віцебск на дзень раней, чым ён. Тады і ў наступную ноч жаўнеры сапраўды далі сабе волю. Выслухаўшы дэпутатаў, ён загадаў у некалькі разоў павялічыць патрулі.

Следам прыбыла дэлегацыя ад мясцовага дваранства: яны згодныя, як вымагаюць абвесткі, з’явіцца ў бернардзінскі кляштар, каб прысягнуць яму, Напалеону, але просяць пісьмовым загадам вызваліць іх ад прысягі расейскаму трону. Загад гатовы.

Там, за ракою, гандлёвая прыстань, купецкія сховішчы, а далей – разлогі паплавоў са стажкамі сена, падобнымі да фішак на занятках па тактыцы ў вайсковай школе. Хутка па-над лугамі паплывуць блакітныя пасмы туману, а пакуль проста крынічна празрыстая да самага далягляду з роўнымі цёмна-зялёнымі паскамі лесу.

Ён перачытвае свой указ аб рэквізіцыях. У жніўні ў пяці заваяваных губернях рэквізіцыі падлягае яшчэ 53 тысячы кароў. Так, гэта жорстка. Але ён не можа асудзіць Вялікую армію на голад. Калі віленскі ўрад лічыць сябе ягоным саюзнікам, няхай корміць яго жаўнераў.

Тэкст 3

Над Нёманам – тры векавыя дубы. Стаіць іх тут, магутных ды прыгожых, больш, аднак мне хапае і трох. Нават і двух – таго, пад якім я прылёг у цяньку, і бліжэйшага, на які я гляджу значна больш. На буслянку. Ёсць яна і на трэцім, далейшым дубе, нават і бусел там стаіць, нерухомы, як помнічак, але на гэтую, бліжэйшую буслянку, хоць і схаваную ў густой цёмна-зялёнай кроне, глядзіцца, лежачы, проста чамусьці лепш – нібы чакаючы чагосьці большага, чагосьці незвычайнага.

Канчаецца ліпень. Бусляняты гэтай парою амаль зусім ужо дарослыя, толькі зблізку адрозніш іх ад бацькоў.

На дубе маім, заслоненыя лістотай, дарослыя буслы ці бусляняты стаялі нябачныя, моўчкі – я толькі здагадваўся, што яны там ёсць.

Потым здагадка спраўдзілася. Нечаканым, велікакрылым шах-мах. Буслы ўзняліся з-за лісцяной маскіроўкі і вось – з’явіліся на блакіце. Блізка, ледзь не рукамі іх дастаць. Даўно прывычны і такі заўсёды новы цуд.

Тут я іх і пазнаў, маладых. Па дзюбе, па нагах – яшчэ не чырвоных, па тым, як яны, пакружыўшыся для размінкі над родным дубам, пачалі садзіцца на гняздо. Павіселі над ім, перабіраючы цыбамі, няўдала цэлячыся імі, каб хаця ж не міма.

А потым прыляцеў надубны гаспадар. Чырвананосы, чырвананогі, з жабай у дзюбе – ну, проста для малюнка ў дзіцячую кніжку. На гняздо сеў упэўнена, адразу. У лесе ізноў успомніўся сёлетні сакавік. (Я. Брыль)

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Падобныя:

Правапіс літар е, ё, я iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...

Правапіс літар е, ё, я iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Правапіс літар е, ё, я icon149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар
Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар е, я І э, а ў каранях слоў

Правапіс літар е, ё, я iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс прыстаўных галосных І зычных літар
На уменка, акно, святая мша, уюцца, па мчаць, убачылі льва, унія, на лгаць, одпуск, ржаны хлеб, опера, уха, з ржой, шмат образны,...

Правапіс літар е, ё, я iconУ каравуле цівуны ды есавулы, ці Правапіс устаўных літар

Правапіс літар е, ё, я iconМэлс, рэм І фэд, ці Правапіс абрэвіятур
...

Правапіс літар е, ё, я iconЎ адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г
Змены І ўдакладненні ўнесены ў правапіс галосных, зычных, мяккага знака, абрэвіятур, некаторых марфем, вялікай І малой літар І правілы...

Правапіс літар е, ё, я iconДля абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара
Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] І мяккі [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д І...

Правапіс літар е, ё, я iconЛітара на ўшанаванне, ці Правапіс вялікай І малой літар
Чалавек узвялічваецца талентам, подзвігам, высакароднасцю, добрымі справамі, часам яго ўзвышае пасада. Мы гаворым: пісьменнік (настаўнік,...

Правапіс літар е, ё, я iconТэма: Правапіс у І ў
Запішам словы, растлумачым правапіс у І ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка