Правапіс літар е, ё, я




НазваПравапіс літар е, ё, я
старонка5/10
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.69 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

ПРАВАПІС ДЗЕЯСЛОВАЎ.



Суфікс -іва- (-ыва-) пішацца, калі аснова канчаецца збегам зычных, апошні з якіх л, н, р: абумоўліваць, ачэрніваць, пратрываць.

Калі дзеясловы першай асобы адзіночнага ліку заканчваюцца на -ую (-юю), то ў неазначальнай форме і ў прошлым часе пішацца суфікс -ава- (-ява-): працую – працаваць, малюю – маляваць.

Калі дзеяслоў у другой асобе адзіночнага ліку загаднага ладу заканчваецца на мяккі знак, то гэты мяккі знак захоўваецца і ў множным ліку: кінь – кіньце, злазь – злазьце.

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ.



22. Пра дапамозе суфіксаў -іва- (-ыва-), -ва- утварыце дзеясловы ад прапанаваных інфінітываў і складзіце з імі сказы.

Загадаць, падпісаць, стрымаць, запаліць, загаіць, абсадзіць, расклеіць, пераматаць, замарудзіць, затаіць, падлічыць.


ПРАВАПІС ПРЫСЛОЎЯЎ.


Прыслоўі могуць пісацца разам, праз дэфіс і асобна. Разам пішуцца:

а) прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў пры дапамозе прыназоўнікаў: справа, збольшага, зрэдку;

б) прыслоўі, утвораныя ад лічэбнікаў пры дапамозе прыназоўнікаў у, на: удвух, удзвюх, натрае;

в) прыслоўі, утвораныя ад іншых прыслоўяў пры дапамозе прыназоўнікаў: насупраць, паслязаўтра, замала;

г) прыслоўі, утвораныя ад займеннікаў: нізашто, потым, навошта;

д) прыслоўі, утвораныя ад склонавых форм назоўнікаў пры дапамозе

прыназоўнікаў: уначы, дахаты, наверх;

е) складаныя прыслоўі, якія маюць у сваім складзе займеннік што: штодзень, штогод, штохвілінна;

ж) прыслоўі таксама, гэтаксама.

Пішуцца праз дэфіс:

прыслоўі з прыстаўкай па- і суфіксам -аму, -яму, -ому, -ему, -цку, -ску, -ы (-і): па-добраму, па-хатняму, па-юнацку, па-дзявочы;

прыслоўі з прыстаўкай па-, утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў: па-першае, па-другое, па-трэцяе;

складаныя прыслоўі: ледзь-ледзь, дзе-нідзе, раз-пораз;

прыслоўі, утвораныя пры дапамозе прыстаўкі абы-, суфікса -небудзь: абы-як, абы-дзе, як-небудзь, куды-небудзь.

Пішуцца асобна:

а)спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі з, без, на, да, за, з-пад, у і інш.: на хаду, без канца, да ўпаду;

б) спалучэнні не, ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў час, не ў ахвоту, ні за грош.


ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ.


23. Спісаць сказы, раскрыць дужкі.

1. Але малюнкі воблакаў рухаюцца і, на жаль, разбураюцца на вачах, а малюнкі зімы, як малюнкі народнага ўмельца, застылі на(доўга). (Л. Кац.) 2. Палюе гарнастай больш за ўсё ў(начы). (А. Курс.) 3. Здаралася не раз: вязе шафёр рабочых з лясніцтва на дзялянкі ці потым назад, да(дому), і, як бы ні спяшаўся, заўсёды прытармозіць у гэтым месцы, яшчэ і пасігналіць прывітальна. (Л. Кац.) 4. Чайкі кружаць нізка(нізка) і ляцяць з усіх бакоў. (С. Грах.) 5. Я прайшоўся крыху у(ніз) па цячэнні і закінуў спінінг яшчэ раз. (В. Крук.) 6. А там, яшчэ далей, ледзь(ледзь) выступалі з сіняватай смугі стрэхі сялянскіх хат. (Я. Колас) 7. І як жа замірае ад страху сэрца (а можа, нават і не паспееш спалохацца), калі воз, вельмі ўжо нізка нахіліўшыся, не зможа зноў цвёрда стаць на ўсе чатыры колы і павольна хіліцца на(бок). (Я. Сіп.) 8. Снег проста ў(вачавідкі) асядаў, змрачнеў і адсоўваўся як мага далей ад платоў і прызбаў. (Б. Сач.) 9. Зямлю і ў(поперак) і ў(доўж) гаіў чаканы цёплы дождж. (П. Панч.) 10. З(ранку) да позняй ночы шуміць гасцініца галасамі. (І. Нав.)


24. Спішыце словазлучэнні, запомніце правапіс прыслоўяў.

Размаўляць напаўголасу, пайсці завідна, балбатаць бесперастанку, пабегчы наперарэз, жыць спрадвеку, падкрасціся спадцішка, зірнуць спадылба, стаяць навыцяжку, увайсці знадворку, рабіць употайкі, расці ўвачавідкі.

Падняць на смех, захапіць з ходу, адрэзаць на вока, рабіць на злосць, уцякаць без аглядкі, накласці да адвалу, часу ў абрэз, схапіць на ляту, вучыць на памяць, працаваць на славу.


25. Спішыце словазлучэнні, раскрыйце дужкі.

Спявалі ў(трох), сумаваць па(волі), пазіраць у(даль), правесці дзень у(пустую), па(воўчаму) шляху, спадзявацца на(сілу), быць за(адно) з групай, па(вашаму) меркаванню, прыбрацца па(святочнаму), дамаўляцца па(добраму), па(доўгу) адсутнічаць, у(трох) аўдыторыях, па(волі) ачуняў, пазіраць у(даль), у(пустую) скрыню, выць па(воўчаму), на(сілу) сустрэліся, за(адно) здарэнне, зрабілі па(вашаму), па(святочных) вуліцах, па(добраму) адрэзу.


ПРАВАПІС ЧАСЦІЦ НЕ ( НЯ ), НІ.



Не (ня) як прыстаўка пішацца разам:

а) калі слова не ўжываецца без не: ненавідзець, недахоп, нядзеля;

б) калі надае слову супрацьлеглае значэнне, а само слова можна замяніць сінонімам без не: цікавы - нецікавы (сумны), прыяцель – непрыяцель (вораг), дарагі – недарагі (танны);

в) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі яны не маюць паясняльных (залежных) слоў: ненапісаны раман, незапрацаваныя грошы, неадпрасаваная кашуля;

г) з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, прыслоўямі пры наяўнасці слоў вельмі, амаль, зусім, выключна, часткова, надзвычай: выключна непрыгожы, амаль не зламаны, зусім нецікавы;

д) у дзеяслоўнай прыстаўцы неда-, якая мае значэнне непаўнаты дзеяння: недакасіць, недамаляваць, недавучыць;

е) з займеннікамі і прыслоўямі: нехта, неяк, некуды.


Часціца не пішацца асобна:

а) з дзеясловамі, дзеепрыслоўямі, кароткімі дзеепрыметнікамі: не напісалі, кветка не сарвана, не адправіўшы ліст;

б) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць залежнае слова ці супрацьпастаўленне: не памытая мной падлога, яшчэ не прывезеная шафа; не знойдзеная, а набытая канапа;

в) з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі, калі ёсць супрацьпастаўленне: не рана, а позна; не прыяцель, а вораг;

г) са словамі не варта, не шкада, не супраць, не трэба.

Часціца ні пішацца заўсёды са словамі асобна. Прыстаўка ні пішацца разам у адмоўных займенніках і прыслоўях: ніякі, нікуды, нішто.


ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ.


26. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі.

Яшчэ (ні)колі (ні)хто (не)забываў свайго дзяцінства. І якое б яно (ні)было, заўсёды жыве ў нас, як светлае імкненне нашай вясны. Яно саткана з дзён (не)паўторнай прыгажосці. (Ні)якіх бядот – (ні)крыўд, (ні)сцюжы і беспрыветнасці – (не)хоча яно несці ў сталасць. У ім многа сонца, чысціні, веры, першых (не)паўторных узіранняў у свет і першых (не)астуджаных уражанняў. Слаўная пара чалавечага нараджэння – дзяцінства! (Я. Скрыган)


ТЭКСТЫ ДЫКТОВАК ДЛЯ САМАПРАВЕРКІ.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Падобныя:

Правапіс літар е, ё, я iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...

Правапіс літар е, ё, я iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Правапіс літар е, ё, я icon149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар
Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар е, я І э, а ў каранях слоў

Правапіс літар е, ё, я iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс прыстаўных галосных І зычных літар
На уменка, акно, святая мша, уюцца, па мчаць, убачылі льва, унія, на лгаць, одпуск, ржаны хлеб, опера, уха, з ржой, шмат образны,...

Правапіс літар е, ё, я iconУ каравуле цівуны ды есавулы, ці Правапіс устаўных літар

Правапіс літар е, ё, я iconМэлс, рэм І фэд, ці Правапіс абрэвіятур
...

Правапіс літар е, ё, я iconЎ адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г
Змены І ўдакладненні ўнесены ў правапіс галосных, зычных, мяккага знака, абрэвіятур, некаторых марфем, вялікай І малой літар І правілы...

Правапіс літар е, ё, я iconДля абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара
Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] І мяккі [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д І...

Правапіс літар е, ё, я iconЛітара на ўшанаванне, ці Правапіс вялікай І малой літар
Чалавек узвялічваецца талентам, подзвігам, высакароднасцю, добрымі справамі, часам яго ўзвышае пасада. Мы гаворым: пісьменнік (настаўнік,...

Правапіс літар е, ё, я iconТэма: Правапіс у І ў
Запішам словы, растлумачым правапіс у І ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка