Правапіс літар е, ё, я




НазваПравапіс літар е, ё, я
старонка4/10
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.69 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Назоўнікі першага скланення


Склоны

Аснова на мяккі зычны

Аснова на цвёрды зычны

Аснова на зацвярдзелы зычны

Н.

зямля

зіма

гара

Р.

зямлі

зімы

гары

Д.

зямлі

зіме

гары

В.

зямлю

зіму

гару

Т.

зямлёй (-ёю)

зімой (-ою)

гарой (-ою)

М.

(на) зямлі

(аб) зіме

(на) гары




Склоны

Аснова на г, к, х

Н.

нага рука страха

Р.

нагі рукі страхі

Д.

назе руцэ страсе

В.

нагу руку страху

Т.

нагой (-ою) рукой (-ою) страхой (-ою)

М.

(на) назе (у) руцэ (на) страсе


Назоўнікі другога скланення

Склоны

Аснова на цвёрды зычны

Аснова на зацвярдзелы зычны

Н.

сват дом гром

дождж мора

Р.

свата дома грому

дажджу мора

Д.

свату дому грому

дажджу мору

В.

свата дом гром

дождж мора

Т.

сватам домам громам

дажджом морам

М.

(аб) свату (у) доме (аб) громе

(аб) дажджы (на) моры




Склоны

Аснова на мяккі зычны

Аснова на г, к, х

Н.

вучань бярэмя боль

Настаўнік сцяг гарох

Р.

вучня бярэмя болю

Настаўніка сцяга гароху

Д.

вучню бярэмю болю

Настаўніку сцягу гароху

В.

вучня бярэмя боль

Настаўніка сцяг гарох

Т.

вучнем бярэмем болем

Настаўнікам сцягам гарохам

М.

(аб) вучню (у) бярэмі (аб) болі

(пры) настаўніку (на) сцягу (у) гаросе


У родным склоне адзіночнага ліку большасць назоўнікаў 2-га скланення мае канчатак -а(-я): калідора, каня, міліцыянера.

Назоўнікі мужчынскага роду маюць канчатак -у(-ю), калі абазначаюць:

а) з’явы прыроды: снегу, ветру;

б) зборныя прадметы: лесу, хмызняку, але народа;

в) хімічныя элементы, рэчывы, матэрыялы: цынку, цукру, цэменту,

але хлеба;

г) дзеянні: крыку, паходу;

д) разумовыя паняцці, пачуцці, адчуванні: сораму, болю, таленту;

е) грамадскія фармацыі, тэорыі, вучэнні: феадалізму, фрэйдызму.

Назоўнікі 2-га скланення, якія абазначаюць асобу чалавека, у месным склоне маюць канчатак -у(-ю): пры салдату, аб вучню.


Назоўнікі трэцяга скланення


Склоны

Аснова на мяккі і цвёрды зычны

Аснова на зацвярдзелы зычны

Н.

Свежасць верф любоў

мыш

Р.

свежасці верфі любові

мышы

Д.

свежасці верфі любові

мышы

В.

свежасць верф любоў

мыш

Т.

свежасцю верф’ю любоўю

мышшу

М.

(у) свежасці (на) верфі (у) любові

(аб) мышы


У творным склоне зычны ў пазіцыі паміж галоснымі падаўжаецца: ноччу, печчу, меддзю.

Назоўнікі множнага ліку


Склоны

Першае скланенне
Другое скланенне

Н.

сякеры лазні

Сталы ласі

Р.

сякер лазняў

Сталоў ласёў

Д.

сякерам лазням

Сталам ласям

В.

Сякеры лазні

Сталы ласёў

Т.

сякерамі лазнямі

Сталамі ласямі

М.

(аб) сякерах (аб) лазнях

(на) сталах (аб) ласях




Склоны
Трэцяе скланенне

Н.

косці рэчы верфі

Р.

касцей рэчаў верфяў

Д.

касцям рэчам верфям

В.

косці рэчы верфі

Т.

касцямі (касцьмі) рэчамі верфямі

М.

(на) касцях (аб) рэчах (на) верфях


У творным склоне назоўнікі множнага ліку маюць канчатак -амі(-ямі): дубамі, палямі, паперамі.

У родным склоне большасць назоўнікаў першага скланення множнага ліку мае нулявы канчатак: сякер, хат, папер. Назоўнікі, аснова якіх заканчваецца збегам зычных, маюць канчатак -аў(-яў): лазняў, рэчаў, пушчаў; калі ў збегу зычных другі гук “к”, то ў гэтым выпадку назоўнік мае нулявы канчатак: вёска - вёсак, палка - палак.

Некаторыя назоўнікі першага і другога скланенняў могуць ужывацца з нулявым канчаткам і з канчаткам -аў(-яў): партызан - партызанаў, вішань - вішняў.


Назоўнікі мужчынскага і агульнага роду з канчаткам -а(-я)

Склоны

Назоўнікі з націскам на аснове

Назоўнікі з націскам на канчатку

Н.

стараста Пеця

старшыня Кузьма

Р.

старасты Пеці

старшыні Кузьмы

Д.

старасту Пецю

старшыню(-і) Кузьму(-е)

В.

старасту Пецю

старшыню Кузьму

Т.

старастам Пецем

старшынёй(-ёю) Кузьмой(-ою)

М.

(аб) старасту (пра) Пецю

(аб) старшыню(-і)(аб) Кузьму (-е)


Назоўнікі мужчынскага роду, у якіх націск падае на аснову, у давальным і месным склонах маюць канчатак -у(-ю): пра бацьку, у Віцю; назоўнікі, у якіх націск падае на канчатак, маюць канчатак -у(-ю) або -е, -і: аб старшыню(-і).

Назоўнікі агульнага роду ( плакса, стараста і г.д.), якія абазначаюць асоб жаночага полу, скланяюцца як назоўнікі першага скланення.


Скланенне прозвішчаў і назваў гарадоў, вёсак на –оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, ін

Склоны
Прозвішчы

Назвы гарадоў

Н.

Пятроў Каверын

Рагачоў Кобрын

Р.

Пятрова Каверына

Рагачова Кобрына

Д.

Пятрову Каверыну

Рагачову Кобрыну

В.

Пятрова Каверына

Рагачоў Кобрын

Т.

Пятровым Каверыным

Рагачовам Кобрынам

М.

(аб) Пятрову Каверыну

(у) Рагачове Кобрыне


Прозвішчы на -оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -ін у творным склоне маюць канчаткі -ым, -ім: Васільевым, Міціным; назвы гарадоў, вёсак - -ам, -ом: за Псковам, пад Талачыном.

У месным склоне прозвішчы маюць канчатак : аб Сідараву, пры Ільіну; назвы гарадоў і вёсак - : у Магілёве, у Валожыне.



Нескланяльныя назоўнікі

Назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах, называюцца нескланяльнымі. Да іх адносяцца:

а) прозвішчы на : з Сянько Тамарай, аб Дудко Пятру;

б) прозвішчы на зычны гук, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу: з Кавальчук Марынай, у Тамашэвіч Вольгі;

в) некаторыя запазычаныя назоўнікі, якія заканчваюцца на галосны гук: метро, радыё;

г) складанаскарочаныя словы: МУС, ГДМУ.


ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ.


8. Спішыце тэкст, дапішыце канчаткі назоўнікаў.

Перад світанн.. Лаўрэн забраўся ў аўтобус і неўзабаве імчаў ужо за горад.. Білет яму дастаўся без месца, таму чалавек вымушаны быў тырчаць у праходз.. і на кожным прыпынк.. адхіляцца, прапускаць пасажыр.., якія выходзілі ці заходзілі ў салон. Але невыгоды не заўважаў. Наадварот, сэрца яго радасна білася, а сам як бы страціў фізічнае адчуванн.. сваёй істоты. Лаўрэн, аберуч трымаючыся за нікеляваную перакладзіну, бы турыст, з цікавасцю глядзеў праз вялізныя шыбы венгерскага аўтобус.. на божы свет, хоць вокны і былі густа распісаныя бруднымі кропл.. з талага снег.. ( А. Карпюк).


9. Спішыце тэкст, назоўнікі, што ў дужках, пастаўце ў патрэбным склоне.

З гэтых выхадных стала такая адліга, што без кійка немагчыма было прайсці па (двор). Зверху - вада, знізу - голы лёд. Пачарнелі стрэхі (хаты) і (хлявы), дрэвы ў (сад), нязвыклы, чужы, непрытульны стаяў лес. Агарод і поле цераз (дарога) парабіліся рабымі ад чорных (грудкі), што павылазілі з-пад (снег). Зранку да (вечар) на (двор) вісеў мокры туман. Позна развідняла і рана цямнела. Антон нічога не рабіў, сядзеў, чытаў, глядзеў тэлевізар. Выходзячы пакурыць, глядзеў на пахмурнае неба, на рабы агарод, выпускаў з (рот) цыгарэтны дым, а дым так і стаяў каля (твар), над (галава), бо гэты туман не разыходзіўся... Нейкі нудны сум сядзеў усе гэтыя дні ў (душа), не даваў (спакой), раз’ядаў яе, як гэтая слота раз’ядала снег з (поле)...

Перад старым Новым годам, пасля (абед), выбліснула раптам сонца, без (вецер), неяк самі сабой паплылі за лес шэрыя дажджавыя хмары, усё вакол паяснела. Адразу ж проста на (вочы) вада ў (двор) пачала пакрывацца крохкім рыфлёным (лядок), зацвярдзела зямля. Певень, які ў той дзень доўга не ішоў на седала, ужо смела, (герой) пазіраючы на (куры), хадзіў па непралазнай яшчэ колькі хвілін назад, а цяпер трывалай (гразь). За ноч зямля ператварылася ў чорны лёд. (Снег) не было, марозік ціснуў, а ад зыркага ранішняга чырвонага сонца было, здавалася, яшчэ халадней. (А. Федарэнка)


10. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову, складзіце з імі сказы.

Два солдата, бутылка уксуса, много радостей, боязнь грома, накосить сена, в конце сада, кусочек хлеба, заботиться о шиповнике, ехать на коне, мечтать о земле, побывать на море, копия документа, мнение народа, бочка из дуба, в гости к соседу, вспомнить о брате.


11. Спішыце тэкст, назоўнікі, што ў дужках, пастаўце ў патрэбным склоне.

Птахава сядзіба стаіць на вясёлым (месца). Люду тут паварочваецца за дзень процьма. Яшчэ на (золак) паўз (будка) шыбуюць у лес местачкоўцы. Ідуць кожны па сваёй (патрэба): хто па ягады, хто па грыбы, хто нарваць травы на сяннік. Гадзін у восем з рогатам і крыкам падыходзіць да (пераезд) рамонтная брыгада. Пуцейцы спыняюцца, грузяць на ваганетку інструмент, рэйкі, шпалы і крочаць далей.

У гэты ранішні час пераезд становіцца людным, бойкім. Безупынна звініць ланцуг. І ў прорву бяздоннага ацэментаванага (калодзеж) з (гром) ляціць акаванае жалезнымі абручамі драўлянае вядро. Пад (сасна) абуваюцца маладзіцы і дзяўчаты, якія, шануючы абутак, дагэтуль ішлі босыя. Тыя, хто едзе, кіруюцца звычайным пыльным (шлях), а пешыя стараюцца збочыць на прасёлкавую дарогу, што весела віецца між (жыты) і (ячмяні).

Пад поўдзень сутыкаюцца два адваротныя паток(а,і). Местачкоўцы вяртаюцца з (лес), вяскоўцы - з (мястэчка). Гадзінам к пяці завяршае свой рабочы дзень стомленая і цяпер не вельмі гаманкая рамонтная брыгада. Яна згружае інструмент, пакідае некалькі гнілых (шпалы) і трымае цвёрды кірунак на станцыю, на спачын. І наступае цішыня. (І. Навуменка)



12. Праскланяйце назоўнікі.

Доля, дзень, надвор’е, крык, Іваноў, героі, студэнт, ноч, радасць, крыўда, воцат, слуп, дзеці.


13. Спішыце тэкст, назоўнікі, што ў дужках, пастаўце ў патрэбным склоне.

Мы жылі на хутары. Наша хата стаяла ў (гушчыня) чаромхі і (бэз). Яна была невялічкая, прыземістая, з зеляніны праглядвалі на свет толькі два (вокны). А вакол раскінуліся лугі. Толькі воддаль быў бачны вялікі пясчаны ўзгорак, на якім стаяла калматая сасна, прыбітая (вятры) і (дажджы).

Каля хаты ішла пясчаная дарога. Пясок на ёй быў дробны і жоўты, прамыты (дажджы). Другіх (хутары) паблізу не было, і таму (сябрукі) у той час я не меў. А як можна аднаму? Нельга пагуляць у жмуркі, у вайну альбо проста пабегаць, даганяючы адзін аднаго. І я маляваў, маляваў на (пясок). Асабліва хораша маляваць на (пясок) пасля (дождж), калі ён вільготны.

Неяк бабулька Ганна мне расказала, што за (шаша) ёсць дрымучы бор і возера. Мне вельмі захацелася пабачыць той бор і бліскучае люстэрка вады, бо паблізу ў нас ні (лес), на (возера) не было. І я аднойчы намаляваў на (пясок) зубчаты бор на (схіл) гары, возера і сонца над ім.

Маляваў я, лежачы на (жывот). У той дзень свяціла ласкавае сонца. Я, перавярнуўшыся на спіну, падставіў пад яго праменні твар, заплюшчыў вочы. І тут сапраўды ўбачыў сябе ў (лодка). Яна ціха плыве па срабрыстых (хвалі), а побач растуць нейкія белыя кветкі. Удалечыні нешта ціхенька пагруквае. Гэта ідзе навальніца. (У. Аляхновіч)


14. Спішыце сказы, назоўнікі, што ў дужках, пастаўце ў патрэбным склоне.

Работа, напісаная (Іваноў).

Мае бацькі жывуць за (Кобрын).

Увесь клас сумаваў па (Калугін).

Гэтым летам мы адпачывалі ў (Брэст).

Карціна, намаляваная мастаком (Глебаў), спадабалася ўсім.

Гэтым (радыё) яшчэ карысталася мая бабуля.

Студэнткай другога курса (Ганчарук Кацярына) выканана курсавая работа.

У (Тамашэвіч Павел) пачалася вытворчая практыка.

Мінчане вельмі ганарацца сваім сапраўды прыгожым (метро).


15. Запішыце па пяць назоўнікаў у родным і месным склонах, якія абазначаюць:

а) назвы з’яў прыроды;

б) назвы асоб, людзей;

в) назвы дзеянняў;

г) назвы прафесій.



16. Спішыце тэкст, назоўнікі, што ў дужках, пастаўце ў патрэбным склоне.

Калі Васіль прачнуўся, у (хата) яшчэ ўсе спалі. Але як толькі ён стаў, сапучы, усцягваць адзежу, маці ўсхапілася, пачала завіхацца каля (комінак). Лучынка ад (вугольчык), выкапанага ў печы, разгаралася неахвотна, і Васіль выправіўся на двор, не дачакаўшыся, калі агонь асвеціць хату.

На (ганак) ён жа аж захлынуўся ад халоднага, нейкага прасторнага (паветра). Было не цёмна, не так, як мінулымі начамі, шаравата. І ў гэтай шэрані кідалася ў вочы, якое ўсё навокал белае, чыстае, як бы прыбранае на свята. Гэтая чысціня весяліла, як бы сама абяцала радасць: Васіль пачуў прыліў незвычайнай, бесклапотнай бадзёрасці. Ён гатоў быў ужо молада, як выпушчаны на (воля) жарэбчык, скочыць з (ганак), калі ў(сярэдзіна) заныў такі жывы неспакой, замуціў чысціню, святочнасць напамінкам: Ганна ідзе з (Глушак) Яўхімам...

Васіль ціха сышоў на снег, паволі, важка патупаў к (хлеў). Гуз, пачуўшы яго крокі, з (надзея) заржаў, дзьмухнуў у твар (цеплыня). Васіль пачухаў яму за вухам, вобмацкам прабраўся ў закутак, прынёс у (абярэмак) сена. Калі Гуз пацягнуўся к сену, захрумстаў, Васіль, памякчэлы, лагодны, пастаяў побач, слухаючы мілае хрупасценне, цешачыся родным пахам (хлеў).

Гэтыя дарагія праявы глушылі сум па (Ганна), вярталі, хоць і не бесклапотную ўжо, асцярожную, радасць. Хіба ж можна было ніяк не адгукнуцца на тое, што збылося-такі жаданне: зноў, бач, тут, у родным (цяпло), сваім (хлеў), сваёй (гаспадарка), на (воля). Учора, калі заходзіў сюды, усё гэта здавалася яшчэ нібы непраўдзівым, цяпер жа радасць была яснейшая і як бы больш трывалая... (І. Мележ)

ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ СУФІКСАЎ ПРЫМЕТНІКАЎ.



У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на т, ч, к, ц пры дапамозе суфікса -ск-, адбываецца зліццё суфіксальнага с з зычным асновы і ўтвараецца спалучэнне цк: брат + ск = брацкі, Брэст + ск = брэсцкі.

У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на с, ш пры дапамозе суфікса -ск-, застаецца толькі суфіксальны с: беларус + ск = беларускі, таварыш + ск = таварыскі.

У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў, нацыянальнасцей з асновай на ж, ш, з, г, к, х пры дапамозе суфікса -ск-, усе гэтыя зычныя застаюцца нязменна: Каўказ + ск = каўказскі, чуваш + ск = чувашскі ( але славацкі, турэцкі, калмыцкі). Словы паляшук, казак не адносяцца да назваў нацыянальнасцей.

Суфікс -ск- пішацца нязменна ў прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на д: горад + ск = гарадскі, завод + ск = завадскі.

Мяккі знак пішацца перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на -нь, і ў слове восеньскі: чэрвень – чэрвеньскі, жнівень – жнівеньскі.

Мяккі знак пішацца ў суфіксах -аньк-, -эньк-, -еньк-: здаровенькі, прыгажэнькі, добранькі.

Дзве літары н пішуцца:

а) у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на -н, -мя, пры дапамозе суфікса -н-: вагон – вагонны, імя – іменны ( але полымя – палымяны);

б) у прыметніках з суфіксам -енн- (-энн-): абедзенны, страшэнны;

Прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў -ан- (-ян-), -ін- (-ын-), пішуцца з адным н: пясчаны, драўляны, салаўіны, птушыны.

Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў мужчынскага роду з мяккай асновай, пішуцца з суфіксам -еў- (-ев-): Віцеў дом, Пецева цукерка.

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ.



17. Утварыце пры дапамозе суфікса -ск- прыметнікі ад прапанаваных назоўнікаў.

Парыж, мастак, Іртыш, фашыст, ткач, Данбас, калмык, Арарат, ліпень, Ліда, паляшук, рыбак, Палессе, конь.


18. Пры спісванні ўстаўце прапушчаныя літары.

1.Небагатыя, ціхія людзі, з якіх і ён нядаўна пасмейваўся: “ Бульба дробнен..кая, але многа!”. (Я. Брыль.) 2.Няма нічога лепшага за раніцу ў матчын..ай хаце! (А. Кудр.) 3. Дождж перастаў яшчэ ўночы, ад яго асталася толькі землян..ая пахучая вільгаць і густы сінец гарызонта. (Я. Скрыг.) 4. На яго [Свіцязі] берагах, у засені старасве..кіх дубоў, заўсёды знаходзілі натхненне славутыя людзі: вялікія пісьменнікі, выдатныя кампазітары, вядомыя мастакі. (Л. Мір.) 5. Жыццё многіх лю..кіх пакаленняў прайшло перад імі і праходзіць, нібы тыя хвалі Нёмана, што пакручастай змейкай абвівае роўны груд...(Я. Колас) 6. Стомлены пасля бяссон..ай ночы твар загадчыка праясніўся, і на ім з’явілася ласкавая ўсмешка. (М. Пасляд.) 7. Убаку шапочуць старыя асіны, асыпаючы пад ногі сабе медзян..ыя лісты. (І. Грам.) 8. Як слаўна адчуваеш сябе красаві..кім вечарам, стоячы на развілцы палявых дарог і любуючыся з узгорка неабдымным прасторам! (Т. Хад.)


19. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову, складзіце з імі сказы.

Депутатский запрос, январские метели, Свислочская гимназия, обеденный перерыв, Рижское взморье, именная стипендия, Васин учебник, общественные науки, казацкий полк.

ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ.



У колькасных лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбніку трыццаць пішацца два ц.

Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры ў творным склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, абодвума, дзвюма, чатырма.

У лічэбніку восем ва ўсіх склонах, акрамя вінавальнага, пасля с пішацца ь: васьмі, васьмю.

У лічбніках пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць у творным склоне падаўжаецца ц: пяццю, дванаццаццю, трыццаццю.

Парадкавыя лічэбнікі з апошняй часткай -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны пішуцца ў адно слова: чатырохсоты, трохсотсакарамільённы, шасцісотдваццаціпяцімільярдны.


ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ.


20. Спішыце тэкст, замяняючы лічбы словамі.

Старт расійскай кампаніі па выбарах прэзідэнта будзе дадзены 10 снежня, а выбары кіраўніка расійскай дзяржавы пройдуць 14 сакавіка 2004 года. Аб гэтым заявіў учора кіраўнік Цэнтрвыбаркама РФ Аляксандр Вешнякоў.

Згодна з данымі апытання, якое было праведзена нядаўна, рэйтынг Уладзіміра Пуціна пераадолеў 80-працэнтны рубеж. Яго дзейнасць на пасадзе кіраўніка Расіі падтрымліваюць 83 працэнты грамадзян, не адабраюць – 15 працэнтаў. Аб сваіх планах застацца на 2-гі тэрмін Пуцін пакуль публічна не заяўляў, хоць летась, выступаючы са штогадовым пасланнем Федэральнаму сходу, ён падзяліўся сваімі планамі да 2008 года, тым самым даўшы зразумець, што мае намер балаціравацца на 2-гі прэзідэнцкі тэрмін.

Між тым, толькі першы тур прэзідэнцкіх выбараў 2004 года будзе каштаваць 3,5 млрд. расійскіх рублёў – на 40 працэнтаў даражэй, чым папярэднія. (“ Звязда”)

ПРАВАПІС ЗАЙМЕННІКАЎ.


Напэўныя займеннікі з прыстаўкай абы- і суфіксам -небудзь пішуцца праз дэфіс: абы-дзе, каму-небудзь, што-небудзь. Калі прыстаўка абы- аддзелена ад займенніка прыназоўнікам, то яна пішацца асобна: абы ў каго, абы за што, абы з кім.

Няпэўныя займеннікі з суфіксам -сьці (-сь) пішуцца разам: хтосьці (хтось), дзесьці (дзесь), камусьці.

Прыстаўкі не-, ні- з займеннікамі пішуцца разам: нехта, нечага, нішто.

Запомніце:

Р. сябе

Д. сабе

В. сябе

Т. сабой

М. (аб) сабе

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ


21. Спішыце, раскрываючы дужкі.

  1. Антон ні(чога) не рабіў, сядзеў, чытаў, глядзеў тэлевізар. (А. Фед) 2. Пройдзенае народам – гэта не баласт, які абцяжарвае далейшы рух і які можна скінуць з с(а,я)бе. (М. Ерм.) 3. Тым прыемней зірнулі стрэхі людскіх будынін і коміны хат, з якіх яшчэ (дзе, ні, дзе) курыўся сіняваты дымок. (Я. Колас) 4. Ён меў толькі адну думку, каб як(небудзь) знішчыць ненавісных суседзяў сваіх, а на іх месцы выгадаваць дубовы гай. (У. Гал.) 5. Ідзеш, (ні, аб, чым) не думаеш, на сэрцы хораша і светла. (М. Дан.) 6. А калі Лёша падымаў галаву і пачынаў прыслухоўвацца, так і ведай: не(дзе) далёка ідуць самалёты. (І Шам.) 7. Ён, не спяшаючыся, падышоў, уважліва агледзеў цецерука, і абодва паляўнічыя накіраваліся па сцежцы, аб чым(с..ці) размаўляючы. (І. Грам.) 8. А сюды ні(хто) не адважыцца зай(с..ці), хоць ні(кому) не забараняюць і ні(хто) не вартуе тут. (Ф. Янк.)



1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Падобныя:

Правапіс літар е, ё, я iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...

Правапіс літар е, ё, я iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Правапіс літар е, ё, я icon149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар
Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар е, я І э, а ў каранях слоў

Правапіс літар е, ё, я iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс прыстаўных галосных І зычных літар
На уменка, акно, святая мша, уюцца, па мчаць, убачылі льва, унія, на лгаць, одпуск, ржаны хлеб, опера, уха, з ржой, шмат образны,...

Правапіс літар е, ё, я iconУ каравуле цівуны ды есавулы, ці Правапіс устаўных літар

Правапіс літар е, ё, я iconМэлс, рэм І фэд, ці Правапіс абрэвіятур
...

Правапіс літар е, ё, я iconЎ адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г
Змены І ўдакладненні ўнесены ў правапіс галосных, зычных, мяккага знака, абрэвіятур, некаторых марфем, вялікай І малой літар І правілы...

Правапіс літар е, ё, я iconДля абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара
Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] І мяккі [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д І...

Правапіс літар е, ё, я iconЛітара на ўшанаванне, ці Правапіс вялікай І малой літар
Чалавек узвялічваецца талентам, подзвігам, высакароднасцю, добрымі справамі, часам яго ўзвышае пасада. Мы гаворым: пісьменнік (настаўнік,...

Правапіс літар е, ё, я iconТэма: Правапіс у І ў
Запішам словы, растлумачым правапіс у І ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка