Правапіс літар е, ё, я




НазваПравапіс літар е, ё, я
старонка3/10
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.69 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Правапіс складаных слоў


Складанае слова - слова, якое складаецца з дзвюх ці больш асноў. Складаныя словы ўтвараюцца шляхам спалучэння пры дапамозе злучальных галосных ці без іх некалькіх слоў ці асноў: гукаперайманне, трохвугольнік, цёмна-зялёны.

У складаных словах могуць быцть два націскі - асноўны і дадатковы- пабочны. Пабочны націск маюць словы, у якіх асноўны націск прыпадае не на першы склад другой часткі: чорнавалосы, новабудоўля. Калі ж націск падае на першы склад другой часткі, то ў першай частцы пішацца а: даўгоносы, раўнамерны. Літара я пішацца ў першым перад націскным складзе (сінявокі, землямер), е - у словах, дзе націск падае на любы склад другой часткі, акрамя першага (усенародны, жыццесцвярджальны).

Складаныя словы, у якіх першая частка лічэбнік адзін (адна), пішуцца як простыя словы незалежна ад націску ў другой частцы: аднагадовы, адназначны.

Пішуцца разам складанаскарочаныя словы ( райком, універмаг); іншамоўныя словы з пачатковымі агра-, аэра-, авія-, вела-, кіна-, фота- і інш.( аграфірма, аэрастат, авіябаза, велапрабег, кінастужка, фотакамера); складаныя назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік ( двухпавярховы, трыццацітонны); парадкавыя лічэбнікі на –дзесяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны (пяцідзесяты, трохсоты, дваццацітысячны, шасцідзесяцімільённы); пачатковае паў- з агульнымі назоўнікамі (паўфінал, паўгадзіны); прыслоўі са словамі што (штогод, штодзень).

Пішуцца праз дэфіс словы, якія складаюцца з двух і болей самастойных назоўнікаў ці прыметнікаў( вагон-рэстаран, беларуска-ўкраінскі, бела-зялёна-белы); складаныя адзінкі вымярэння (кілават-гадзіна, тона-кіламетр); складаныя ўласныя імёны (Дунін-Марцінкевіч, Буда-Кашалёва); складаныя прыметнікі, утвораныя ад напрамкаў свету (паўночна-заходні, паўднёва-ўсходні). Калі ж у складаным прыметніку першая частка ўтворана ад назвы напрамку свету, а другая - ад іншага назоўніка, то праз злучок пішуцца толькі ўласныя назвы ( Паўднёва-Афрыканская рэспубліка, але ўсходнеславянскі).

Частка слова паў- пішацца праз дэфіс, калі стаіць перад уласным імем (паў-Гродна). З агульнымі назоўнікамі пішацца злітна (паўцукеркі).


Ужыванне вялікай літары

З вялікай літары пішуцца імёны, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, геаграфічныя і астранамічныя назвы, назвы кніг, газет, часопісаў, прадпрыемстваў і інш: Янка Купала, Гродна, кот Мурзік, аповесць “ Жураўліны крык”, калгас “ Зара”

З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -ев- (-ёв-, -ёў-), -ов- (-ав-, -аў-), -ін- (-ын-) ад уласных імён людзей і клічак жывёл: Віктаравы рэчы, Багдановічавы творы, Мурчына талерка.

З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -аўск-, -еўск-, -інск-, калі яны ўваходзяць у склад назваў, роўных па сэнсу назвам са словамі “імя”, “памяці”: Купалаўская прэмія (прэмія імя Купалы), Коласаўскім чытанні ( чытанні імя Коласа).

З вялікай літары пішацца кожнае слова ў назвах вышэйшых дзяржаўных устаноў (Кабінет Міністраў); у назвах вышэйшых пасад ( Старшыня Вярхоўнага Суда); у назвах некаторых сусветных арганізацый ( Арганізацыя Аб’яднаных Нацый).

З вялікай літары пішацца першае слова ў назвах свят і знамянальных дат (Новы год); у назвах навуковых і навучальных устаноў (Міністэрства аховы здароўя, Гродзенскі медыцынскі універсітэт).

Правапіс прыставак


Прыстаўкі з-, раз-, уз-, без- пішуцца перад звонкімі зычнымі: збіць, разваліць, узгорак, бездакорна. Прыстаўкі с-, рас-, ус-, бес- пішуцца перад глухімі зычнымі: спаліць, рассыпаць, ускапаць, беспамылковы.

Прыстаўкі ад-, над-, пад-, перад-, аб- пішуцца заўсёды нязменна: адваліць, адсыпаць, абдзяліць, абпаліць.

Трэба запомніць: пацвердзіць.



ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ

1. Спісаць, уставіць патрэбныя літары.

1. У Тураве з(а,о)х(а,о)валася п(а,о)данне пра кн(е,я)зёўну-чар(а,о)ўніцу. (В. В.) 2. У м(а,о)ім п(а,о)коі з(а,о)пахла в(е,я)сной і лесам. (Р. Ігн.) 3. Ціснучыся адзін да аднаго, ст(а,о)яць п(а,о)фарбаваныя ў жоўты кол(е,я)р п(а,о)кгаузы, службовыя будынкі, высіцца ц(а,э)гляны гмах в(а,о)д(а,о)качкі, яшчэ вышэй за яго ўзмахнулі р(а,о)злож(і,ы)стымі шатамі ст(а,о)гадовыя ср(а,э)бр(і,ы)стыя т(а,о)полі. (І. Нав.) 4. Толік ады(й)шоў ад (д,дз)вярэй і п(а,о)тупаў след(а,о)м за с(е,я)бруком, які п(а,о)даўся чамус(ь)ці не дамоў, а ў м(е,я)стэчка. (П. К.) 5. Лю(д,дз)і стар(е,э)йшага веку бач(і,ы)лі ў ёй уважлівую і р(а,о)зумную д(а,о)чку, а р(а,о)веснікі - уважлівую с(я,е)стрычку, г(а,о)товую а(т,д)гукнуцца сл(я,е)зой на с(я,е)зу, а ўсмешкай - на ўсмешку. (М. Луж.) 6. І толькі тут С(т,ц)ёпка а(т,д)чуў, што д(а,о)рога - не такая ўжо лё(г,к)кая р(е,э)ч, як гэта (я,е)му (с,з)давалася дома. (Я. Колас) 7. Кожным св(а,о)ім словам, звернутым да (д,дз)яцей, да ба(т,ц)ькоў, да настаўнікаў, ён самаа(т,д)дана ўслаўляе д(а,о)р(а,о)гі яму ід(ы,э)ал чалавека - чалавека высокай м(а,о)ральнай ч(і,ы)сціні, а(т,д)данага сваёй Ра(д,дз)іме, працавітага, кр(і,ы)штальна сумленнага, ч(у,ю)лага да ўсяго ўзвышанага і пр(і,ы)гожага ў ж(ы,і)цці і н(я,е)пр(і,ы)мір(і,ы)мага да душ(е,э)ўнай глухаты, абыякавас(ь)ці, сам(а,о)задаволенас(ь)ці і эг(а,о)ізму. (П. Г.)


2. Перакладзіце на беларускую мову словы, складзіце сказы і запішыце іх.

Орган, окно, осень, острова, образ, облако, заострить, глаз, уж, вторник, улица, усы, узкий, углерод, Ужгород, ушанка.


3. Спішыце тэкст, устаўце прапушчаныя літары.

Цяпер на т_рыторыі нашай р_спублікі во_яцца больш за чатырыста відаў п_званочных і каля вас_мі тысяч відаў бе_пазваночных ж_вёл. За апошняе ст_годдзе ў Беларусі зар_гістравана дзвесце восемдзесят ш_сць відаў птушак. Сярод іх такія рэ_кія, як ч_рны бусел, беркут, арлан-белахвост, драфа і іншыя. У рэках і азёрах Беларусі во_яцца пяцьдзесят чатыры віды рыб. З_мнаводных вядома трынаццаць відаў, паўзуноў - сем відаў. Ландшафт р_спублікі і яе раслін_асць ств_раюць спрыяльныя ўмовы для жыцця нас_комых. Тут налічваецца звыш пяцідзесяці відаў стр_коз, чатырыста - д_ўганосікаў, трыста пятнаццаць відаў совак і мноства іншых нас_комых. (З часопіса “Беларусь”)


4. Спішыце тэкст, устаўце прапушчаныя літары.

Лес рабіўся ўсё гусцей і ц_мней. Др_вы падымаліся так высока, што іх в_рхавіны ледзь былі відны і так шчальна п_рапл_таліся, што не пр_пускалі со_нечнага св_тла. Сярод белага дня ўнізе быў змрок, як увечары. З_мля была ч_рная, вільготная. Нава(д,т) трава не р_сла без св_тла. Людзі мімаволі паскорылі крок, каб ху_чэй вы_сці з гэтага н_прытульнага ме_сца. Ужо даўно адзін стары дз_дуля напружваў усе сілы, каб не а_стаць ад ч_рады. Увесь час ён цягнуўся ззаду. А ц_пер яму пры_шлося зусім ця_ка. Людзі адыходзілі ўсё далей і далей. Стары спатыкаўся, валіўся на з_млю, зноў пады_маўся. Ногі дрыжалі, па_кошваліся. Але а_легласць ад сваіх н_ўхільна пав_лічвалася да пав_лічвалася. Ён пачаў бе_чы, але зара_ жа зноў паваліўся. Вось ужо толькі апошнія постаці людзей далёка мільгаюць сяро_ др_ў. Жудасная ціш_ня ахапіла старога. Ён не разумеў, што такое робіцца, але ўсёй св_ёй істотай а_чуваў нешта страшнае. Ён выдаў хр_плы, але слабы гук. Р_ха а_гукнулася - і зноў усё _ціхла.

Зноў па_няўся, пабег - і зноў _валіўся. Ногі млелі, увесь ён засопся. Так хацелася хоць бы крыху а_пачыць, але ён а_чуваў, што нельга, што, н_гледз_чы ні на што, тр_ба іс_ці наперад, да сваіх.

Зноў падымаўся, зноў валіўся, пакуль не а_чуў, што ўжо зусім не можа п_дняцца.

Тады ён пачаў паў_ці. Вочы яго былі накіраваны ў той бок, куды па_шлі яго сыны і ўнукі. Ужо даўно нікога не было відаць, а ён усё поўз, поўз наперад... (Я. Маўр)



5. Спішыце тэкст, устаўце прапушчаныя літары.

Мацвей Роўда а_чуваў, што і сам высмяг. Усё было ж_рстка, крохка і хістка ў ім. Пачуц_ё смагі, лушчыстасці непраходнае. Як у той птушкі, як той кнігаўцы, што ўвесь час плача на б_лотам, кліча дож_ж, хочацца заг_л_сіць: пі-іць, пі-іць, пі-іць. А ўжо ж можна было і астуд_іцца. Хоць на кал_ндары яшчэ амаль тыд_ень да _осені, сонца, заход_ячы ў чырвані, в_ртаецца на з_млю белым, белымі іскрамі, прыпадаюць ужо ў нізінах да траў прым_р_зкі. Падобна да таго, што само со_нца б_ецца сп_котнымі промнямі аб скам_нелую з_млю, выс_кае гэтыя іскры, белы, халодны жар. Па-другому ніяк і не растлумачыць таго, што а_бываецца: уд_ень паліць - спасу няма, а ўначы высту_жвае. І мес_ц над вёскай увесь час у венчыку, у касыначцы - на добрае надвор_е, на спёку і холад. Раней а_ведзенага ім часу, ці то на бя_хлебіцу, ці то пра_чуваючы х_л_ды, зб_раюцца ў цёплыя краіны буслы. Як не сотні білася іх на сенажаці, каб пагаманіць апошні раз на роднай з_млі. Ні даць, ні ўзяць, калгасны с_ход, гэтакае наўгаро_скае веча, нібыта з в_коў векавечных паўсталі з з_млі д_яды і прад_еды - сівыя, босыя, вусцішныя. Н_спешна, спаважна, угл_даюцца ў высокае чыстае неба, махаюць яму крыламі: п_чакай, маўляў, неба, паспеецца, пакуль што абмяркуем з_мное. І гэтае з_мное, відаць па ўсім, - важнае, спр_чнае. (В. Казько)


6. Перакладзіце словы на беларускую мову і запішыце іх.

Объявление, конферансье, подъезд, пьеса, семья, насыпь, воробьи, здоровье, вглубь, степь, пьёт, редька, писатель, отец.


7. Спішыце тэкст, устаўце прапушчаныя літары.

Гэта быў звычайны ч_гуначны пераезд, якіх н_мала параскідана на сталёвых шляхах з_млі. Ён абраў тут зручную м_сціну пуці, дзе кончыўся насып_, што пралёг па асакаватай голай бала_явіне, і рэйкі ўез_жанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні з_млі. Гасцінец, споў_шы з пагорка, пераскокваў ч_гунку і заварочваў у бок лесу, утварыўшы скрыж_ванне, якое люд_і некалі абгарад_ілі рабымі слу_камі і паставілі д_ва гэткія ж рабыя шлагба_мы. Побач ад_інока мяс_цілася тынкаваная бу_ка-старожка, д_е ў сцюжу др_маў ля напаленай печкі які-небуд_ь бурклівы д_ед-вартаўнік. Цяпер у бу_цы не было нікога. Золкі восен_скі вецер раз-пораз рыпаў яе насцеж ра_чыненымі д_вярыма; бы скалечаная рука чалавека, тырчаў у сцюд_ёнае неба абламаны шлагба_м, другога зусім не было. Ніхто ўжо не дбаў пра гэтую ч_гуначную пабудоўку: новыя, куды больш важныя клопаты адолелі люд_ей - і таго, хто некалі гаспадарыў тут, і гэтых, што _пыніліся цяпер на закінутым _нямелым пераезд_е.

Захінуўшыся ад ветру каўнярамі зашмальцаваных, аблепленых глінай шын_лёў, шасцёра іх стаяла купкай ля _ламанага дышля шлагба_ма. Тулячыся ад_ін да аднаго, яны маркотна пазіралі ў восен_скую далеч_ і слухалі камба_а, які ставіў ім ба_вую задачу. (В. Быкаў)

СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ



Змяненне слова па склонах называецца скланеннем. Таксама скланеннем называюцца словы, аб’яднаныя агульнасцю змянення назоўнікаў па склонах. Узгадаем парадак склонаў у беларускай мове і пытанні да кожнага з іх.

Назоўны склон : хто? што?

Родны склон : каго? чаго?

Давальны склон : каму? чаму?

Вінавальны склон: каго? што?

Творны склон : кім? чым?

Месны склон : аб кім? аб чым?

У залежнасці ад канчаткаў у назоўным склоне адзіночнага ліку і граматычнага роду назоўнікі адносяцца да 1, 2 ці 3-га скланення.

Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а(-я): сцяна, доля, рука, армія1

Да другога скланення адносяцца:

назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам: дом, пень, шум, гарох;

назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -о(-ё), -а, -е: жыццё, мора,поле;

пяць назоўнікаў на -мя: семя, цемя, бярэмя, вымя, полымя.

Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам: ноч, верф, годнасць, мыш.

Не адносяцца ні да аднаго з тыпаў скланення:

рознаскланяльныя назоўнікі: бацька, жарабя, імя;

нескланяльныя назоўнікі: радыё, трыо, метро;

назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку: акуляры, зверы,нажніцы;

назоўнікі, утвораныя з прыметнікаў: хворы, рабочы, малады.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Падобныя:

Правапіс літар е, ё, я iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...

Правапіс літар е, ё, я iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Правапіс літар е, ё, я icon149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар
Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар е, я І э, а ў каранях слоў

Правапіс літар е, ё, я iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс прыстаўных галосных І зычных літар
На уменка, акно, святая мша, уюцца, па мчаць, убачылі льва, унія, на лгаць, одпуск, ржаны хлеб, опера, уха, з ржой, шмат образны,...

Правапіс літар е, ё, я iconУ каравуле цівуны ды есавулы, ці Правапіс устаўных літар

Правапіс літар е, ё, я iconМэлс, рэм І фэд, ці Правапіс абрэвіятур
...

Правапіс літар е, ё, я iconЎ адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г
Змены І ўдакладненні ўнесены ў правапіс галосных, зычных, мяккага знака, абрэвіятур, некаторых марфем, вялікай І малой літар І правілы...

Правапіс літар е, ё, я iconДля абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара
Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] І мяккі [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д І...

Правапіс літар е, ё, я iconЛітара на ўшанаванне, ці Правапіс вялікай І малой літар
Чалавек узвялічваецца талентам, подзвігам, высакароднасцю, добрымі справамі, часам яго ўзвышае пасада. Мы гаворым: пісьменнік (настаўнік,...

Правапіс літар е, ё, я iconТэма: Правапіс у І ў
Запішам словы, растлумачым правапіс у І ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка