Правапіс літар е, ё, я




НазваПравапіс літар е, ё, я
старонка2/10
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.69 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Правапіс зацвярдзелых зычных


Паводле наяўнасці ці адсутнасці змякчэння зычныя падзяляюцца на цвёрдыя і мяккія, якія ў большасці выпадкаў утвараюць пары [c] – [c’], [м] – [м’], [в] – [в’] і інш. Цвёрдыя [ж], [ш], [ч], [ц], [р], [дж] не маюць адпаведных пар мяккіх гукаў і называюцца зацвярдзелымі. Пасля іх пішуцца галосныя а, о, у, э, ы: жыта, шыпшына, чай, цэгла, рух, джала.

Зычныя д – дз, т – ц і іх правапіс


У беларускай мове цвёрдым зычным гукам [д], [т] адпавядаюць мяккія [дз’], [ц’], якія на пісьме перадаюцца літарамі дз, ц перад галоснымі і, я, е, ё, ю, мяккімі [в’] і [м’], мяккім знакам: агарод - на агародзе, планета - на планеце, дзверы, Дзмітрый, гуляць.

Правапіс мяккага знака і апострафа


Мяккі знак пішацца:

на канцы слова: пень, мядзведзь, дзевяць;

у сярэдзіне слова перад цвёрдым зычным: бацька, пісьмо, цьмяны;

пасля мяккага [л’] перад любым зычным: барэльеф, гульня, Польшча.

Мяккі знак пішацца:

пасля мяккага н перад суфіксам -к-: вішня - вішанька, песня - песенька;

пасля мяккага н перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса канчаецца мяккім знакам: рэмень - раменьчык, камень - каменьчык;

у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам 1-ай асобы множнага ліку –ма, канчаткам –це ў форме 2-ой асобы множнага ліку, калі ў форме адзіночнага ліку гэтыя дзеясловы канчаюцца на мяккі знак: кіньма, злазьце;

перад суфіксам –ся ў зваротных дзеясловах, калі адпаведны незваротны дзеяслоў канчаецца на мяккі знак: застанься, сустрэнься;

перад канчаткамі –мі ў назоўніках творнага склону множнага ліку: коньмі, дзецьмі;

перад суфіксам -ск- у прыметніках і ўласных назвах, утвораных ад назваў месяцаў, якія канчаюцца на мяккі н (а таксама слова восеньскі): ліпеньскі, жнівеньскі, Чэрвеньскі (раён);

у няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці, дзесьці, калісьці, а таксама ў слове ледзьве;

у складаных лічэбніках: пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот.

Правапіс прыстаўных гукаў


У беларускай мове ёсць чатыры прыстаўныя гукі: галосныя і, а і зычныя в, г.

Прыстаўное а пішацца ў словах аржаны, амшара, амшанік.

Прыстаўное і пішацца перад збегам зычных, які пачынаецца з м, л або р. Прычым, перад м заўсёды, а перад л, р толькі калі папярэдняе слова не заканчваецца на галосную літару: імгла, іржавы, ільдзіна; блакітная льдзіна.

Прыстаўное в пішацца:

перад пачатковым націскным о і пасля прыставак: вобласць, восень, завочны. Калі націск з о пераходзіць на іншы склад і на месцы о становіцца а, то прыстаўное в не пішацца: абласны, асенні;

у словах вока, востры, восьмы, навокал в пішацца заўсёды: вачаняты, вастрэйшы, васьмі, наваколле;

трэба запомніць: окаць, наогул.

перад каранёвым у ў пачатку і сярэдзіне слова пад націскам і ў вытворных ад іх словах не пад націскам: вус, вуліца, навука; вусаты, навуковец;

у сярэдзіне некаторых слоў перад націскным о, у: Лявон, павук, Тадэвуш.

Прыстаўное г пішацца ў словах гэты, гэтулькі, адгэтуль, гэй, гоп.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Падобныя:

Правапіс літар е, ё, я iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...

Правапіс літар е, ё, я iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Правапіс літар е, ё, я icon149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар
Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар е, я І э, а ў каранях слоў

Правапіс літар е, ё, я iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс прыстаўных галосных І зычных літар
На уменка, акно, святая мша, уюцца, па мчаць, убачылі льва, унія, на лгаць, одпуск, ржаны хлеб, опера, уха, з ржой, шмат образны,...

Правапіс літар е, ё, я iconУ каравуле цівуны ды есавулы, ці Правапіс устаўных літар

Правапіс літар е, ё, я iconМэлс, рэм І фэд, ці Правапіс абрэвіятур
...

Правапіс літар е, ё, я iconЎ адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г
Змены І ўдакладненні ўнесены ў правапіс галосных, зычных, мяккага знака, абрэвіятур, некаторых марфем, вялікай І малой літар І правілы...

Правапіс літар е, ё, я iconДля абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара
Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] І мяккі [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д І...

Правапіс літар е, ё, я iconЛітара на ўшанаванне, ці Правапіс вялікай І малой літар
Чалавек узвялічваецца талентам, подзвігам, высакароднасцю, добрымі справамі, часам яго ўзвышае пасада. Мы гаворым: пісьменнік (настаўнік,...

Правапіс літар е, ё, я iconТэма: Правапіс у І ў
Запішам словы, растлумачым правапіс у І ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка