Правапіс літар е, ё, я




НазваПравапіс літар е, ё, я
старонка1/10
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.69 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10
“Беларуская мова. Практычны дапаможнік” падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі “Праграмы па беларускай мове для медыцынскіх ВНУ” і прызначаны для студэнтаў І курса вышэйшых навучальных устаноў медыцынскага профілю.

Дапаможнік складаецца з трох частак: паўтарэнне вывучанага матэрыяла па беларускай мове за курс сярэдняй школы; вывучэнне тэрміналагічнай лексікі і практычнае замацаванне на аснове перакладаў навуковых і навукова-папулярных тэкстаў; развіццё вуснай мовы студэнтаў.

Дапаможнік прызваны сістэматызаваць і паглыбіць веды студэнтаў у галіне беларускай мовы, пашырыць іх кругагляд, дасканала авалодаць вуснай і пісьмовай мовай, што з’яўляецца неабходным як для практычнай дзейнасці ўрача, так і для духоўнага жыцця грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.


ПАЎТАРЭННЕ

Беларускі алфавіт

Беларускі алфавіт змяшчае 32 літары: Аа Бб Вв Гг Дд (Дж, дж, Дз, дз) Ее Ёё Жж Зз Іі Йй Кк Лл Мм Нн Оо Пп Рр Сс Тт Уу Ўў Фф Хх Цц Чч Шш Ыы Ьь Ээ Юю Яя

Дыграфы дж і дз абазначаюць афрыкаты [дж], [дз’]. Апостраф ( ) – надрадковы знак і літарай не з’яўляецца.


Правапіс літар о, э, а

Літары о, э ў беларускай мове пішуцца толькі пад націскам. Не пад націскам на іх месцы пішацца а: дом - дамы, золата - залаты, крэпасць - крапасны, шэрсць - шарсцяны. Выключэнне складаюць словы іншамоўнага паходжання: трыо, адажыо, тэлевізар, дэбют.

Трэба запомніць: барэльеф, дэбют, дэкламацыя, дэкларацыя, адэкалон, тэрыторыя, тэрмометр, артылерыя, дырэктар.

Правапіс літар е, ё, я


У першым складзе перад націскам на месцы літары е пішацца я: дзень - дзянькі, землі - зямля. Ва ўсіх астатніх складах як перад, так і пасля націску пішацца е: леснічоўка, восень.

Выключэнне складаюць словы: дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворныя ад іх.

Ва ўласных імёнах, імёнах па бацьку, прозвішчах пачатковае я захоўваецца незалежна ад месца націску: Яўтух - Яўтуха.

У словах іншамоўнага паходжання ў першым складзе перад націскам пішацца е: бетон, калектыў, медаль.

Трэба запомніць: метро, герой, легенда, медаль, бетон, археолаг, дэлегат, калектыў, зенітка, але сяржант, каляндар.

Літара ё бывае толькі пад націскам: зялёны, вясёлы, калёсы.


Правапіс літар і, й, ы

Калі прыстаўка канчаецца на галосную, то замест і пішацца й: пайсці, зайшоў, увайшоў.

Калі і ўтварае поўны склад, то пішацца нязменна: заікацца, заінець, заіскрыцца, заінтрыгаваць.

Калі прыстаўка канчаецца на зычную, то замест і пішацца ы: абысці, сыграць, разысціся.

Пасля прыставак і часціц між-, звыш-, пан-, суб-, транс-, контр- галосная і захоўваецца: міжінтэрнацыянальны, звышімгненны, панісламізм, субінстанцыя.

Правапіс літар у, ў


Літара у пішацца:

У пачатку сказа: У кожнай куранёўскай хаце ў кутку, пад ручнікамі - як прусакі якія ў золаце ( Мележ).

У пачатку слова, калі гэта слова стаіць пасля зычнай або знака прыпынку: І раптам ён убачыў зусім іншае ( Арлоў); Сама, усё яна сама ( Брыль).

У сярэдзіне або на канцы слова пасля зычнай: сум, іншаму, задуменны.

У пачатку ўласных назваў: да Уладзіміра, на Урале, родная Унеча.

У пачатку іншамоўных слоў: ва універсітэце, новы універмаг.

У сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у ўтварае самастойны склад: фауна, прэзідыум.

Калі у ў сярэдзіне слова не ўтварае самастойнага склада, то пішацца ў: аўдыторыя, аўкцыён, паўза.

Літара ў пішацца:

Пасля галосных у пачатку слова ( калі паміж словамі няма знака прыпынку), у сярэдзіне і ў канцы слова: прыехалі ўдзень, доўгі, знайшоў.

Пасля галосных у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у не ўтварае самастойнага склада: браўнінг, аўдыенцыя.

Пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосную: беларуска-ўкраінскі, майстры-ўмельцы. Супрацоўнікі аддзела аховы Гомеля знайшлі выкрадзеную “Аўдзі” ў пасёлку Касцюкоўка. ( “Звязда”)



Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

Спалучэнне іё (ыё) пішацца пад націскам: аксіёма, біёлаг, патрыёт. Не пад націскам пішацца ія (ыя): біялогія, бібліятэка, патрыятызм. Выключэнне: радыё.

Спалучэнне іе перадаецца, як іе (ые), (ыэ); ео пад націскам, як ео (эо) і не пад націскам - еа (эа): гігіена, абітурыент, валеалогія, Адэон.

Спалучэнні [йа], [йо], [йэ] перадаюцца адпаведна літарамі я, ё, е: маянэз, маёр, фае.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Правапіс літар е, ё, я iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...

Правапіс літар е, ё, я iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Правапіс літар е, ё, я icon149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар
Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар е, я І э, а ў каранях слоў

Правапіс літар е, ё, я iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс прыстаўных галосных І зычных літар
На уменка, акно, святая мша, уюцца, па мчаць, убачылі льва, унія, на лгаць, одпуск, ржаны хлеб, опера, уха, з ржой, шмат образны,...

Правапіс літар е, ё, я iconУ каравуле цівуны ды есавулы, ці Правапіс устаўных літар

Правапіс літар е, ё, я iconМэлс, рэм І фэд, ці Правапіс абрэвіятур
...

Правапіс літар е, ё, я iconЎ адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г
Змены І ўдакладненні ўнесены ў правапіс галосных, зычных, мяккага знака, абрэвіятур, некаторых марфем, вялікай І малой літар І правілы...

Правапіс літар е, ё, я iconДля абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара
Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] І мяккі [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д І...

Правапіс літар е, ё, я iconЛітара на ўшанаванне, ці Правапіс вялікай І малой літар
Чалавек узвялічваецца талентам, подзвігам, высакароднасцю, добрымі справамі, часам яго ўзвышае пасада. Мы гаворым: пісьменнік (настаўнік,...

Правапіс літар е, ё, я iconТэма: Правапіс у І ў
Запішам словы, растлумачым правапіс у І ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка