Ага – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю




НазваАга – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю
Дата канвертавання03.11.2012
Памер77.43 Kb.
ТыпДокументы


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад Грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www: sektar.cjb.net

Выпуск 221


(6 кастрычніка 2006 г.)

Рэдактар выпуску: Вітаўт Руднік

У працы над выпускам бралі ўдзел Андрэй Мялешка, Воля Палуйчык, Алесь Залеўскі.

Чытайце нас таксама на www.adukatar.net





Сёньня ў выпуску:




АГА – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю 2

Стратэгія ўстойлівага разьвіцьця для Жалудка 2

В. ДРЭМА 2

Новы вэб-рэсурс пра турызм на Гарадзеншчыне 2

Вінцэнт АНІМУЦКІ 2

Пра гісторыю адукацыі на Шчучыншчыне 3

Моўны партал Эўразьвязу 3

Алесь ЗАЛЕЎСКІ 3

Адкрыты спабор у межах ТАСІС 3

Курс для журналістаў у Варшаве 4

Стажы для журналістаў у ЗША 4

Спабор на атрыманьне адукацыі ў ЗША 5

Не прапусьці апошні тэрмін! 6




Падзеі:



АГА – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю


Пазнаёміцца з стваральнікамі часапіса “Адукатар” і вэб-пляцоўкі для адукатараў, з новымі выданьнямі ў галіне грамадзянскай адукацыі змогуць удзельнікі сустрэчы, якая адбудзецца 11 кастрычніка ў Гародні.

Арганізатары сустрэчы – сябры сеткі арганізацый нефармальнай адукацыі (АГА) распавядуць пра разнастайныя праекты для тых, хто працуе ў сфэры фармальнай і нефармальнай адукацыі, прадставяць цікавыя магчымасьці для ўдасканаленьня і папулярызацыі сваёй працы.

Вітаецца ўдзел настаўнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў, прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацый.

Сустрэча пачнецца а 15-й гадзіне ў памяшканьні ГА “Таварыства беларускай школы” па адрасе вул. Будзёнага, 48а.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. (+029) 678-15-10.

Вітаўт РУДНІК

уверх

Стратэгія ўстойлівага разьвіцьця для Жалудка


Першы на Гарадзеншчыне праект па стварэньні стратэгіі ўстойлівага разьвіцьця рэалізуецца ў Жалудоцка-Арлянскім мікрарэгіёне ў Шчучынскім раёне.

2 кастрычніка ў Жалудку адбылася чарговая сустрэча кіраўнікоў мясцовых ініцыятыўных груп, якія займаюцца плянаваньнем дзейнасьці па вырашэньні прыярытэтных для гэтай мясцовасьці праблемаў. Гэта і захаваньне культурнай і гістарычнай спадчыны рэгіёна, і вырашэньне экалягічных праблем, і распрацоўка новых турыстычных маршрутаў, і выкарыстаньне незадзейнічаных у гаспадарцы будынкаў для разьвіцьця малога бізнэса і стварэньня новых працоўных месцаў.

Жалудок славуты сваімі знакамітымі землякамі - падскарбі надворны літоўскі і гарадзенскі стараста Антоні Тызенгауз, генерал “Парыскай Камуны” Валеры Ўрублеўскі і інш.

Працу па стварэньні стратэгіі ўстойлівага разьвіцьця каардынуе гарадзенкае грамадзкае аб’яднаньне “Клюб прадпрымальнікаў”.

В. ДРЭМА


уверх

Новы вэб-рэсурс пра турызм на Гарадзеншчыне


Прэзентацыя новай інтэрнэт-пляцоўкі, прысьвечанай турызму на Гарадзеншчыне, адбудзецца 10 кастрычніка ў Гародні.

Сустрэча мае адбыцца па адрасе вул. Лермантава, 2. Ахвотных узяць у ёй удзел запрашаем зьвяртацца ў офіс ГА “Клюб прадпрымальнікаў” па тэл. (0-152) 44-64-80.

Вінцэнт АНІМУЦКІ


уверх

Пра гісторыю адукацыі на Шчучыншчыне


У канцы верасьня пабачыў сьвет краязнаўчы нарыс, прысвечаны адукацыі на Шчучыншчыне.

Выдадзеная пры падтрымцы гарадзенскага гарадзкога аддзяленьня ГА “Таварыства Беларускай школы”, кніга ёсьць спробай сабраць і абагульніць матэрыял пра адукацыі на тэрыторыі Шчучынскага раёна з XVIII-га стагоддзя й да нашых дзён.

Аўтары выданьня – В. Дзежыц і У. Мірчук, распавядаюць пра гісторыю школы піяраў у Шчучыне (1718-1832), пра лёс школьніцтва ў гэтым краі ў ХІХ і ХХ-м стст.

Аўтары спадзяюцца, што іх творчая работа будзе карыснай для настаўнікаў гісторыі, студэнтаў, краязнаўцаў, прыхільнікам роднай даўніны.

Вольга ПАЛУЙЧЫК

Вінцэнт АНІМУЦКІ


уверх

Моўны партал Эўразьвязу


Пачала працаваць інтэрнэт-пляцоўка http://europa.eu/languages/en/home, якая зьмяшчае інфармацыю пра 20 афіцыйных моваў Эўразьвязу. Тут можна пачуць гучаньне кожнай з гэтых моваў ды атрымаць элемэнтарныя навыкі чытаньня і пісаньня.

Наведвальнікі пляцоўкі знойдуць тут інфармацыю пра праграмы разьвіцьця шматмоўнасьці, уплыў замежных моваў ды падтрымкі моваў нацыянальных меншасьцяў. Адным з элемэнтаў парталу зьяўляецца інфармацыя пра асаблівасьці перакладаў з тэматыкай ЭЗ ды прафэсыйны досьвед перакладаньня.

Алесь ЗАЛЕЎСКІ


Паводле www.gurt.org.ua

уверх




Абвесткі:

.

Адкрыты спабор у межах ТАСІС


Арганізацыі з Гарадзеншчыны могуць браць удзел у 5-м адкрытым спаборы праектных прапановаў ў межах праграмы INTERREG III A (асноўную частка праграмы складаецца з рэсурсаў ТАСІС). Падаваць заяўкі можна да 4 сьнежня.

Мэтай спабору зьяўляецца выкарыстанньне памежнага патэнцыялу для сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця памежных тэрыторый. Спэцыфічнымі задачамі спабору ёсьць:

  • разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж рознымі групамі грамадзтва для стварэньня новых кантактаў, партнэрскіх сеціваў, праектаў і ініцыятываў, а таксама падтрымка абмену добрымі практыкамі;

  • зьнясеньне фізычных перашкодаў перад памежным супрацоўніцтвам і спрыяньне сумеснаму паляпшэньню інфраструктуры, якая разьмяшчаецца па абодвух баках мяжы.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы: http://www.bsrinterreg3a.net/index.php?sec=prg&num=51

Алесь ЗАЛЕЎСКІ

уверх

Курс для журналістаў у Варшаве


Фонд Цэнтра Прэсы для Краінаў Сярэдня-Ўсходняй Еўропы разам з партнэрамі: Школай Грамадзкіх Навук, Палатай Прэсавыдаўцоў, а таксама Ініцыятывай “Свабодная Беларусь” запрашаюць беларускіх журналістаў узяць удзел у праграме па ўдасканаленьні журналісцкага майстэрства.

Праграма скіравана на журналістаў незалежнай лякальнай прэсы, якія не маюць вышэйшай адукацыі ў галіне журналістыкі, але маюць стаж, засьведчаны рэдакцыяй альбо ГА “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў”.

Праграма адбудзецца ў Варшаве з 12 па 18 лістапада. Фонд забясьпечвае выдаткі на праезд і пражываньне. Усе матэрыялы і заняткі будуць перакладацца на беларускую ці расейскую мовы.

Анкету кандыдата неабходна падаць праз інтэрнэт-старонку www.pressby.pl

Для атрыманьня больш падрабязнай інфармацыі можна зьвяртацца па адрасе info@pressby.pl

Алесь ЗАЛЕЎСКІ

паводле http://www.adukacyja.info


уверх

Стажы для журналістаў у ЗША


Праграма дае магчымасьць іншаземным студзентам асьвятляць падзеі, якія будуць адбывацца ў сталіцы ЗША, а таксама пісаць артыкулы для Scripps Howard Foundation Wire.

Артыкулы, напісаныя удзельнікамі праграмы, могуць быць надрукаваныя ў іншых амерыканскіх выданьнях.

Праграма разьлічана на студэнтаў, што вывучаюць журналістыку і плануюць зрабіць яе сваёй прафэсіяй. Удзельнікі праграмы павінны валодаць ангельскай мовай.

Тэрмін падачы заявак на ўдзел ў праграме: 1 сакавіка 2007 г. (стажыроўка адбудзецца ў чэрвені - жніўні 2007 г.), 1 чэрвеня 2007 г. (стажыроўка ў верасьні-сьнежні 2007 г.).

Аплікацыйную форму можна знайсьці на вэб-партале РЦ “ГУРТ”:

http://www.gurt.org.ua/news/training/7029.html

Дадатковыя кантакты:

International Center for Journalists

1616 H Street, N.W., Third Floor

Washington, D.C. 20006, USA

Тел.: 202/737-3700

Факс: 202/737-0530

Эл. пошта: kwagenblass@icfj.org

Апрацаваў Андрэй МЯЛЕШКА


уверх

Спабор на атрыманьне адукацыі ў ЗША


Абвешчаны спабор на ўдзел у адукацыйных праграмах Эдмунда Маскі ды UGRAD (студенція абмены).

Праграма Эдмунда Маскі (Muskie) зьдзяйсьняецца ў Беларусі культурніцка –інфармацыйнай установай “Міжнародны Дыялёг” і дае магчымасьць спэцыялістам з вышэйшай адукацыяй атрымаць магістарскую ступень у ВНУ ЗША.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у гэтай праграме - 31-га кастрычніка.

Праграма студэнцкіх абменаў дае магчымасьць студэнтам 1-3-га курсаў беларускіх ВНУ прайсьці навучаньне на працягу 1 акадэмічнага года ў навучальных установах ЗША.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у гэтай праграме - 20-га лістапада.

Дадатковую інфармацыю пра праграму і ўзор заяўкі можна атрымаць па ніжэй пададзеных кантактах:

Міжнародны Дыялог

вул. Сурганава 28А, офіс 104

220012, Менск, Беларусь

Тел. (017) 285 71 72

Маб. (029) 756 46 98

E-mail: info@internationaldialogue.by

www.internationaldialogue.by

Апрацаваў Андрэй МЯЛЕШКА


уверх







Не спазьніся!

Не прапусьці апошні тэрмін!




Эўрапейскі фонд рэгіянальнага разьвіцьця. Спабор праектаў у межах Праграмы Суседзтва Польшча-Беларусь-Украіна

Удзел у спаборы могуць браць арганізацыі і ўстановы з Берасьцейскай, Гарадзенскай і Менскай вабласьцей Беларусі.

Дадатковую інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўках: www.pbu.wwpwp.gov.pl ды www.interreg.gov.pl.

Апошні тэрмін падачы заяўкі - 13 кастрычніка.


Спабор «Перамены ў рэгіёне – RITA

(Region in Transition)»

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у падпраграме «Найлепшы польскі досьвед» – 15 кастрычніка.

Дадатковую інфармацыю шукайце на вэб-пляцоўцы http://www.rita.edudemo.org.pl

Праграма Суседзтва INTERREG III B рэгіёна Балтыйскага мора. 9-ты спабор праектных прапановаў

Дадатковую інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.bsinterreg3a.net

Апошні тэрмін падачы заяўкі - 16 кастрычніка.


уверх



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ага – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю iconЗаўвагі у тэксьце. Падкрэсьленае можна аўт. Адзінае толькі, што яны ні слова не сказалі пра свайго прэзыдэнта усё больш пра ўкраінскага. Можа, засталіся
Заўвагі – у тэксьце. Падкрэсьленае – можна аўт. Адзінае толькі, што яны ні слова не сказалі пра свайго прэзыдэнта – усё больш пра...

Ага – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю iconНавэнна да маці божай будслаўскай
Кнігу нашых душаў адкрываем цяпер перад Табою, о Маці І пані наша. Прачытай у ёй, просім, пра ўсе нашыя надзеі І сумненні, пра ўсе...

Ага – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю iconКонкурс сачыненняў "Беларусь мая сінявокая" (9-11кл.) 07. 09. Адк. Чыркун Н.І дзень бібліятэк. Кніжная выстава: "Пра бібліятэку І бібліятэкараў, альбо людзі ля кніжных паліц" 15. 09 Крыцук І. В. «Вяселые старты»
Дзень бібліятэк. Кніжная выстава: “Пра бібліятэку І бібліятэкараў, альбо людзі ля кніжных паліц” 15. 09 Крыцук І. В

Ага – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю iconПры выкарыстаньні матэрыялаў "Кронікі" спасылка на крыніцу абавязковая
Асамблея нга беларусі распачала грамадзянскую кампанію "ВыбіRight". Кампанія скіраваная на натхненьне грамадзянаў не ўхіляцца ад...

Ага – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю iconЗ улікам досьведу страчаных за савецкім часам назапашаньняў многія беларусы па-ранейшаму аддаюць перавагу "панчошнаму" спосабу захаваньня сродкаў. Аднак
Аднак дзяржаўныя структуры кажуць пра ўсё большы давер, якія выяўляюць людзі да захоўваньня грошай у банках, альбо пераводзячы ІХ...

Ага – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю iconРазмеркаванне-2012: хто першы?
Палажэннем аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на работу, наступнага накіравання на работу выпускнікоў, якія...

Ага – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю iconАбмяркоўваюць навіну: менскі гадзіньнікавы завод "Прамень" могуць прадаць замежнаму інвэстару. Пра гэта заявіў агенцтву Белта намесьнік міністра эканомікі Алег
Мельнікаў. Ён заявіў таксама, што трэба знайсьці інвэстара й паставіць яму шэраг умоваў, напрыклад наконт захаваньня працоўных месцаў....

Ага – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне больш за усё вабіць брытанская стужка «Скандальны дзёньнік». Дзіўна, але ангельскае кіно здолела захаваць псіхалягічную
У выпадку «Скандальнага дзённіка» маем далікатную рэжысуру Рычарда Эйра, выкшталцоны акторскі дуэт Джуды Дэнч І кейт Бланшетт І вельмі...

Ага – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне больш за усё вабіць брытанская стужка «Скандальны дзёньнік». Дзіўна, але ангельскае кіно здолела захаваць псіхалягічную
У выпадку «Скандальнага дзённіка» маем далікатную рэжысуру Рычарда Эйра, выкшталцоны акторскі дуэт Джуды Дэнч І кейт Бланшетт І вельмі...

Ага – альбо ўсё пра грамадзянскую адукацыю iconВашае жыццё звязанае з выхаваннем І развіццём дзіцяці?
Вы хочаце болей пра гэта даведацца, падзяліцца сваім досведам альбо знайсці аднадумцаў?

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка