Программа: «Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія»




НазваПрограмма: «Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія»
Дата канвертавання03.11.2012
Памер104.52 Kb.
ТыпПрограмма
Аннотации

дистанционных курсов на осенний семестр 2007/08 учебного года

Программа:


«Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія»



Код курса: 03.3.02

Назва курса: Гісторыя Беларусі (IX – XVIII стст.)

Колькасць крэдытаў 4

Працягласць 18 тыдняў

Патрабаванні да удзельнікаў курса: Дастаткова агульнагуманітарнай падрыхтоўкі.


Мэта:

засваенне сучасных версій тлумачэння мінулага Беларусі ад старажытных часоў да ліквідацыі Рэчы Паспалітай і ўключэння краіны ў склад Расійскай імперыі.


Задачы курса:

перадача ведаў пра асноўныя падзеі і з’явы, імёны і даты беларускай гісторыі,

выпрацоўка навыкаў самастойнай працы з крыніцамі і спецыяльнай літаратурай,

здольнасці крытычнага стаўлення да гістарыяграфічных версій.


Чаканыя вынікі:

веданне асноўнага зместу гісторыі Беларусі, уменне арыентавацца ў эпохах, вызначаць прычынна-выніковыя сувязі, крытычна аналізаваць гістарычныя звесткі і самастойна ацэньваць падзеі.


Праграма курса ўключае наступныя тэмы:

  1. Уводзіны ў гісторыю Беларусі

  2. Дапісьмовая гісторыя Беларусі. Балты і славяне

  3. Кіеўская Русь. Праблема старажытнарускай дзяржаўнасці і народнасці

  4. Полацкае і Тураўскае княствы. Заходнія землі Беларусі да сяр. ХІІІ ст.

  5. Хрысціянізацыя Беларусі. Гарады і культура ў Х – ХІІІ ст.

  6. Пачаткі ВКЛ. Шляхі ўключэння зямель Беларусі і іх статус

  7. Крэўская унія 1385 г. і ўмацаванне ВКЛ пры Вітаўце

  8. Раскол і дзяржаўная кансалідацыя “Русі” і “Літвы” (ХV – ХVІ ст.)

  9. Тэрыторыя і дзяржаўны лад ВКЛ у сяр. ХVІ ст. Насельніцтва краю ў ХVІ і ХVІІ ст.

  10. Культура і царква. Адраджэнне і Рэфармацыя.

  11. Лад Рэчы Паспалітай і палітычная культура шляхты

  12. Развіццё гарадоў, сельскай гаспадаркі і гандлю ў ХVІ – ХVІІ ст.

  13. Царкоўная унія 1596 г. Контррэфармацыя і паланізацыя.

  14. Беларусь у войнах ХVІІ ст. Дэмаграфічны і гаспадарчы рэгрэс

  15. Заняпад шляхецкай дзяржаўнасці. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай

  16. Праблема ацэнкі эпохі ВКЛ і Рэчы Паспалітай у беларускай гісторыі


Мова выкладання: беларуская

Фармат працы над курсам:

Курс разлічаны на 18 тыдняў, з якіх першы тыдзень арыентацыйны, наступныя 16 тыдняў працоўныя, і апошні -- выніковы. Праца будзе ажыццяўляцца ў онлайнавым рэжыме. Магчымы аўдыторныя індывідуальныя кансультацыі. Па кожнай тэме запланаваны кантрольныя заданні.


Статут: курс абавязковы для праграмы «Культурная спадчына і турызм».

***


Код курса 03.2.01.

Назва курса: «Уводзіны ў беларусазнаўства.»

Колькасць крэдытаў: 2

Працягласць: 10 тыдняў

Патрабаванні да удзельнікаў курса: Для паспяховага авалодвання матэрыялам курса дастаткова агульнагуманітарнай падрыхтоўкі

Мэта: Абзнаёміць студэнтаў з крыніцамі, пэрыядызацыяй і галоўнымі праблемамі беларусістыкі, гісторыяй беларусазнаўства, найбольш значнымі гістарычнымі йкультуралягічнымі канцэпцыямі й іх дэтэрмінавансьцю ў розныя гістарычныя этапы.


Задачы курса –

вызначыць асноўныя працэсы, падзеі і з’явы, засвоіць даты і імёны беларускай гісторыі;
сфпаміраваць разуменьне галоўных ідэяў і паняткаў у беларусістыцы.


Чакаемыя вынікі –

прадэманстраваць разуменьне галоўных ідэяў і паняткаў у беларусістыцы;

прадэманстраваць уменьне інтэрпрэтаваць базавыя тэксты па беларусазанўству, скарыстоўваючы веданьне асноўных ідэяў і адпаведны апарат паняткаў і тэмінаў;

пісьменьна выслаўляць уласныя ідэі й падыходы да пытаньняў і праблемаў, што ёсьць прадметам курсу тэматычны плян


Праграмма курса (тэматычнае насычэнне)

  1. Паняцьце, прадмет і мэтадалёія беларусазнаўства.

  2. Месьца курса беларусазнаўстваў сістэме гуманітарных навук.

  3. Беларусазнаўства як навука і вучэбная дысьцыпліна. Задачы беларусазнаўства як вучэбнай дысьцыпліны.

  4. Першы (сярэднявечны) этап беларусазанаўства.“Тракт аб дзьвюх Сарматыях” М.Мяхоўскага (1517 г.), “Аб норавах татар, літвінаў і маскавітаў” (“De moribus tartarorum, litvanorum et moschorum, Fragmina X”), М. Літвіна (1550 г.)

  5. Другі этап (ад канца XVІІІ ст. іда 80-х гадоў XІX ст.) Піянеры ўсьведамленьня самастойнасьці беларускай нацыянальнай ідэі: Ігнат Даніловіч, Яўхім Лялевел, Язэп Ярашэвіч, Ігнат Анацэвіч, Іван Лабойку, Міхаіл Баброўскі, Антон Марціноўскі.

  6. Трэці этап развіцьця беларусазнаўства з 1880 па 1904 гады. Часопіс «Гоман» у 1881 годзе.

  7. Чацьвёрты этап 1905-1917 гг. газеты «Наша доля» і “Наша Ніва”. Выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца» (1906-1914 гг.)

  8. Пяты этап з 1918 па 1928 гг. у разьвіцьці беларусазнаўства. БНР, БССР.

  9. Шосты этап канца 1920-х - першую палову 30-х гадоў у БССР і ў Заходняй Беларусі.

  10. Беларусазанаўства на эміграцыі 1945-1980-я Шосты этап ахоплівае перыяд з канца 80-х гадоў да 1995 года.

  11. Беларусістыка на сучасным этапе.


Мова выкладання: беларуская

Фармат працы над курсам: Курс разлічан на 10 тыдняў, з якіх першы тыдзень арыентацыйны, 8 працоўных тыдняў і апошні выніковы тыдзень. Мінімальныя затраты часу студэнтаў на працу над матэрыяламі курса, прыблізна 4-5 гадзін у тыдзень.

Выкладаньне курсу заснаванае на мэтодыцы апераджальнага актыўнага навучаньня, лекцыях-субяседваньнях па выніках самастойнае працы студэнтаў зь літаратураю, крыніцамі й адмысловымі тэкстамі. Праводзяцьца дадатковыя экскурсіі.


Статут: курс абавязковы для праграмы «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія».


***

Код курса 03.3.12.

Назва курса Гісторыя Цэнтральна-Усходняй Еўропы. V – XXI ст.”

Колькасць крэдытаў 4

Працягласць курса 18 тыдняў

Патрабаванні да ўдзельнікаў курса: агульная гуманітарная падрыхтоўка.

Мэта: вывучэнне гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы як рэгіёну “блізкай Еўропы”, да якога належыць таксама Рэспубліка Беларусь.

Задачы:

Раскрыць сэнс дыскусій, якія вядуцца вакол самога паняцця “Цэнтральна-Усходня Еўропа”

Паказаць асноўныя этапы гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы

Звярнуць асаблівую ўвагу на гісторыю Польшчы, Венгрыі і Чэхіі (Чэхаславакіі), якія, у пэўным сэнсе ўтвараюць культурную і палітычную аснову гэтага рэгіёну

Прааналізаваць месца Беларусі ў гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы

Звярнуць увагу на ролю “славянскага фактару” ў гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы, а таксама даць ацэнку “нямецкай і расейскай “прысутнасці ў гэтым рэгіёне

Ацаніць месца яўрэйскай супольнасці ў гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы

Спрыяць станаўленню асобы, здольнай да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай соцыякультурнай сітуацыі ў Еўропе

Чакаемыя вынікі:

Атрыманне студэнтамі ведаў па гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы

Арыентацыя ў складаных сацыяльна-палітычных, эканамічных, культурных і рэлігійных працэсах дадзенага еўрапейскага рэгіёну

Уменне аналізаваць беларускую гісторыю ў кантэксце гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы

Далучэнне студэнтаў да культурных і гістарычных традыцый “блізкай” Еўропы


Праграма курса ўключае наступныя тэмы:

1. Цэнтральна-Усходняя Еўропа: паняцце, тэрыторыя, храналогія

2. Спадчына Сярэднявечча і выклік Новага часу

3. Чэхія і Венгрыя ў Імперыі Габсбургаў

4. Ад Хрысціянізацыі ЦУЕ да эпохі Асветніцтва. 5 - 18 ст.

5. Эпоха лібералізму і нацыяналізму. ХІХ – пачатак ХХ ст.

6. Дзяржавы і нацыі Аўстрыйскай (Аўстра-Венгерскай) імперыі.

7. Нацыянальнае Адраджэнне і нацыяналізм. 19 ст.

8. Першая сусветная вайна. 1914-1918 гг

9. Барацьба за незалежнасць. Краіны Цэнтральна-Усходняй Еўропы пасля Першай сусветнай вайны

10. Другая сусветная вайна 1939-1945 гг. Паміж Гітлерам і Сталіным

11. Шлях да незалежнасці. Канец 80 – 90-я гг. ХХ ст.

12. Цэнтральна-Усходняя Еўропа і нацыянальная праблема.


Мова выкладання: беларуская.

Фармат працы над курсам: Курс разлічаны на 18 тыдняў, з якіх першы тыдзень арыентацыйны, 16 працоўных тыдняў і апошні – выніковы тыдзень. Мінімальныя затраты часу студэнтаў на працу над матэрыяламі курса, прыкладна 4-5 гадзін у тыдзень. Па кожнай тэме запланаваныя кантрольныя заданні.


Статут: курс абавязковы для праграмы «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія».


***

Код курса 03.2.04.

Назва курса “Станаўленне гарадской цывілізацыі ў Беларусі”

Колькасць крэдытаў 3

Працягласць курса 14 тыдняў

Патрабаванні да ўдзельнікаў курса: агульная гуманітарная падрыхтоўка.

Мэта: вывучэнне гісторыі далучэння жыхароў Беларусі да навукова-тэхнічных, эканамічных дасягненняў і духоўна-культурных каштоўнасцяў гарадской цывілізацыі, а таксама гісторыі ўнясення самімі беларусамі пэўнага ўклада ў гэтую цывілізацыю.

Задачы:

Раскрыць прадмет, мэту і задачы спецкурса, яго асноўны паняційны апарат. Атрымаць уяўленне аб горадзе.

Паказаць асноўныя этапы ў гістарычным развіцці гарадоў свету і Беларусі.

Раскрыць узрастаючы уклад горада ў эканамічны прагрэс на беларускіх землях.

Даследаваць станаўленне беларускай сталіцы і яе ролі ў фармаванні ўнутранага рынку тавараў і самых разнастайных паслуг, а таксама ў наладжванні абмену ідэямі і таварамі на міжнародным узроўні.

Паказаць праблемы правінцыйнага гарадскога жыцця ў даўняй і новай Беларусі.

Узняць праблему гуманізацыі гарадскога асяроддзя і праблему гарадской экалогіі у сувязі з нарастаннем працэсаў глабалізацыі.

Разгледзіць у гістарычнай дынаміцы духоўна-культурную «місію» горада (суадносіны духоўнасці і забаў, мецэнацтва і шоу-бізнеса).

Вывучыць уплыў гарадскога асяроддзя на ментальнасць гараджан у працэсе іх стваральнай дзейнасці.

Вывучыць асаблівасці фарміравання і дзейнасці гарадскога самакіравання, яго ўплыў на эканамічную і культурную дзейнасць гараджан.

Звярнуць увагу на эстэтыку гарадскога асяроддзя (архітэктура, плошчы, паркі) і неабходнасць захавання яго гармоніі ў ходзе гарадскога будаўніцтва і выпрацоўкі новай гарадской палітыкі.

Чакаемыя вынікі:

усведамленне ролі гарадоў у грамадскім прагрэсе;

веданне асноўных этапаў урбанізацыі Беларусі ў параўнанні з іншымі краінамі;

уменне прагматычна і аб'ектыўна ацаніць месца і ролю Беларусі на сусветным рынку тавараў і паслуг;

уключэнне ў працэс захавання лепшых здабыткаў культуры беларускага горада;

разуменне выклікаў і пагроз сусветнай супольнасці ў выніку далейшага разрастання гарадоў;

засваенне цікавых і арыгінальных фактаў з гарадскога жыцця, якія пашыраць кругагляд і падвысяць эрудыцыю навучэнцаў.


Праграма курса ўключае наступныя тэмы:

1. Уводзіны ва урбаністыку. Прадмет, мэты, задачы курса. Тэорыя гарадоў. Дэфініцыі.

2. Гісторыя урбанізацыі ў свеце. Старажытныя, феадальныя, гандлёвыя гарады. Урбанізацыя ў ходзе індустрыялізацыі.

3. Асноўныя этапы горадаўтварэння ў Беларусі. Генезіс. Сярэднявечча. Горад царскі і савецкі.

4. Горад і эканамічны прагрэс. Што такое эканоміка горада? Горад у беларускай эканоміцы. Постіндустрыяльны горад.

5. Роля сталіцы (сталіцазнаўства). Тэорыя. Мінск – сталіца, ці ёсць альтэрнатыва? Эканамічны патэнцыял.

6. Праблемы правінцыйнага гарадскога жыцця. Тэорыя ўзаемаўплываў гарадоў. Удзельны горад. Мястэчка. Лёс сучасных малых и сярэдніх гарадоў.

7. Гарадскі камфорт і яго цана. Перавагі гарадскога жыцця. Жыллё, транспарт, экалогія, злачыннасць у гарадах Беларусі ў гістарычным і еўрапейскім кантэксце.

8. Гарадская масавая культура: суадносіны духоўнасці і бізнесу. Шоў-бізнес. Асаблівасці фарміравання масавай культуры Беларусі. Дзяржава і мецэнаты. Турызм і роля горада.

9. Ментальнасць гараджан. Пытанні тэорыі. Недаурбанізаваная ментальнасць беларусаў.

10. Гарадское самакіраванне і яго ўплыў на жыццядзейнасць гараджан. Старажытная мадэль. Магдэбургскае права. Царская і савецкая мадэль. Праблемы мадэрнізацыі.

11. Горадабудаўнічая палітыка. Вобраз сучаснага горада. Рэстаўрацыя ці рэканструкцыі ? Будучыня горада.


Мова выкладання: беларуская.

Фармат працы над курсам: Курс разлічаны на 14 тыдняў, з якіх першы тыдзень арыентацыйны, 12 працоўных тыдняў і апошні – выніковы тыдзень. Мінімальныя затраты часу студэнтаў на працу над матэрыяламі курса, прыкладна 4-5 гадзін у тыдзень. Запланавана 12 заданняў, з іх 6 – для самакантролю (тэсты) і 6 – для ацэнкі выкладчыкам.


Статут: курс абавязковы для праграмы «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія», курс па выбару для праграмы “Ахова і выкарыстанне культурнай спадчыны”


***


Код курса 03.2.01

Назва курса Сучасная беларуская мова”

Колькасць крэдытаў: 2

Працягласць курса: 10 тыдняў

Патрабаванні для ўдзелу ў курсе: агульная гуманітарная падрыхтоўка

Мэты і задачы курса:

  1. даць уяўленне пра беларускую літаратурную мову як унікальную сістэму: яе структуру, іерархію ўзроўняў, узаемасувязь яе структурных элементаў;

  2. азнаёміць з функцыянальнай спецыфікай беларускай мовы;

  3. ахарактарызаваць усе моўныя ўзроўні: фанетычны, лексічны, фразеалагічны, марфалагічны, сінтаксічны, стылістычны;

  4. даць уяўленне пра арфаграфію, арфаэпію і пунктуацыю беларускай літаратурнай мовы (норма, варыянтнасць);

  5. навучыць студэнта асэнсавана і якасна карыстацца на практыцы набытымі ведамі і навыкамі ў працэсе пісьмовай і вуснай камунікацыі;

  6. заахвоціць студэнта пісаць свае працы і публічна прэзентаваць іх па-беларуску.


Чаканыя вынікі:

  1. студэнты павінны сістэмна засвоіць праграму курса, разумець структуру мовы і ведаць яе адзінкі, карыстацца асноўнымі дэфініцыямі і моўнымі паняццямі;

  2. навучыцца асновам моўнага аналізу (фанетычнага, марфемнага, словаўтваральнага, марфалагічнага, сінтаксічнага), лінгвістычнай інтэрпрэтацыі моўных з’яў;

  3. авалодаць пісьмовымі навыкамі: напісанню звязных беларускамоўных тэкстаў розных тыпаў і стыляў (эсэ, сачыненне, пераказ) авалодаць навыкамі перакладу і інш.

  4. азнаёміцца з базавымі стылістычнымі правіламі літаратурнай мовы і маўлення, умець карыстацца імі на практыцы.

Праграма курса:

  1. Уводзіны: беларуская мова – нацыянальная мова беларусаў, гісторыя развіцця, сучасны стан.

  2. Графіка і арфаграфія беларускай мовы: дыяхранічны і сінхронны аспекты.

  3. Фанетыка і фаналогія: агульныя паняцці і дэфініцыі.

  4. Арфаэпія. Нормы літаратурнага вымаўлення.

  5. Лексіка беларускай мовы: класіфікацыя, функцыянаванне, генетычны і тыпалагічны аспекты.

  6. Лексікаграфія.

  7. Фразеалогія беларускай мовы.

  8. Марфалогія беларускай мовы. Часціны мовы.

  9. Самастойныя часціны мовы: імёны (назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік).

  10. Самастойныя часціны мовы: дзеяслоў.

  11. Службовыя часціны мовы.

  12. Сінтаксіс беларускай мовы.

  13. Тэкст.

  14. Асновы лінгвістычнага аналізу.

  15. Пунктуацыя.

Мова выкладання: беларуская


Фармат працы над курсам:

Прыблізна 6 астранамічных гадзін за тыдзень, каля 25 астр. гадзін за месяц, мінімум 60 астр. гадзін за курс; 8 заданняў, з іх – 4 правяраюцца выкладчыкам, 4 – для самаправеркі, на выкананне кожнага задання – 1 тыдзень; індывідуальны кантакт з кожным студэнтам у прасторы Moodle (адказы на пытанні, каментары і праверка пісьмовых заданняў і інш.), адказы на пытанні на форуме.

Паглыбіць і ўдасканаліць набытыя навыкі студэнты могуць толькі праз пастаяннае навучанне і практычнае выкарыстанне мовы. У ходзе навучання студэнты пішуць практыкаванні і іншыя пісьмовыя працы тыпу “сачыненне”, “пераказ”, “пераклад”, выконваюць пісьмовую кантрольную працу, якая мае на мэце пратэсціраваць ступень і паспяховасць засвоеных імі ведаў.


Статус: курс абавязковы для праграмы «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія»

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Программа: «Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія» iconПрограмма «Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія» Осенний семестр 2012/2013 учебного года
Лексіка беларускай мовы: класіфікацыя, функцыянаванне, генетычны І тыпалагічны аспекты

Программа: «Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія» iconДепартамент истории
Для студэнтаў бакалаўрскай праграмы “Беларусістыка: Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія”

Программа: «Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія» iconЕЎрапейскі гуманітарны універсітет
Для студэнтаў бакалаўрскай праграмы “Беларусістыка: Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія”

Программа: «Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія» iconПрограмма: Беларусістыка І культурная антрапалогія
Патрабаванні да ўдзельнікаў курса: Для паспяховага авалодвання матэрыялам курса дастаткова агульнагуманітарнай падрыхтоўкі, асабістага...

Программа: «Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія» iconС. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І
Вучэбная праграма «Гісторыя Беларусі» складзена на основе тыпавой вучэбнай праграмы «Гісторыя Беларусі», регістрацыйны № тд – сг....

Программа: «Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія» iconС. Ф. Шымуковіч Эканамічная гісторыя Беларусі
Лекцыя Прадмет, метады І задачы курса “Эканамічная гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Эканамічная гісторыя Беларусі” ў сістэме...

Программа: «Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія» iconПытанні да экзамену па курсу "гісторыя беларусі"
Гісторыя Беларусі як навука І вучэбная дысцыпліна. Роля гісторыі ў сучасным грамадстве

Программа: «Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія» iconГісторыя беларусі вучэбная праграма дысцыплины абавязковага кампанента для спецыяльнасці
Вучэбная праграма дысцыпліны абавязковага кампанента “Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых...

Программа: «Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія» iconКурс І семестр " Гісторыя. Англійская мова" Тэма 1 Старажытны чалавек на тэрыторыі Беларусі (2 гадзіны)
Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. ‒ Мн., 2000

Программа: «Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія» iconІнтэграваны модуль «Гісторыя Беларусі»
Вучэбная праграма складзена на аснове эксперэментальнай вучэбнай праграмы па дысцыпліне «Гісторыя Беларусі», зацверджанай Міністэрствам...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка