Рэкамендацыі па арганізацыі даследчай дзейнасці настаўніка І вучня Даследчая дзейнасць школьнікаў




НазваРэкамендацыі па арганізацыі даследчай дзейнасці настаўніка І вучня Даследчая дзейнасць школьнікаў
Дата канвертавання28.10.2012
Памер106.47 Kb.
ТыпДокументы
Рэкамендацыі па арганізацыі

даследчай дзейнасці настаўніка і вучня


Даследчая дзейнасць школьнікаў - дзейнасць вучняў, якая звязана з рашэннем вучнямі творчай, даследчай задачы з загадзя невядомым вынікам і прапануе наяўнасць асноўных этапаў, характэрных для даследавання ў навуковай сферы, зыходзячы з прынятых у навуцы традыцый: пастаноўку праблемы, вывучэнне тэорыі, падбор методык даследавання, збор матэрыялу, яго аналіз і абагульненне, уласныя вывады. Любое даследаванне мае такую структуру. Такі ланцужок з'яўляецца неад'емнай часткай даследчай дзейнасці, нормай яе правядзення.

Нягледзячы на несумненныя поспехі школьнікаў у засваенні даследчых уменняў і навыкаў, у практыцы правядзення даследчых работ захоўваецца тэндэнцыя да прадастаўлення работ, якія не адпавядаюць пералічаным вышэй патрабаванням.

Ніжэй пазначаны асноўныя памылкі настаўнікаў і вучняў:

  • замена даследчай работы рэфератам, г. зн. аглядам розных навуковых крыніц;

  • замена даследчай работы работай кампілятыўнага характару, г. зн. аб'яднаннем лагічна скампанаваных урыўкаў з розных тэкстаў;

  • адсутнасць завершанасці ў рабоце, што тлумачыцца адсутнасцю сістэматычнага падыходу да даследчай дзейнасці;

  • няздольнасць школьніка граматна весці дыскусію па абароне свайго даследавання і адказваць на пытанні журы і аўдыторыі, што гаворыць пра адсутнасць этапу папярэдняга абмеркавання на школьным узроўні.

Большасць цяжкасцей, асабліва ў пачатку даследчай дзейнасці, тлумачацца перш за ўсё тым, што самі даследчыкі не разумеюць розніцы паміж даследчай работай і рэфератам.

Да элементаў даследчай дзейнасці адносяцца:

  • метады даследавання;

  • наяўнасць эксперыментальнага матэрыялу;

  • інтэрпрэтацыя дадзеных, аналіз і падагульненне.

Вучэбна-даследчая дзейнасць - гэта дзейнасць, галоўнай мэтай якой з'яўляецца адукацыйны вынік, яна накіравана на навучанне школьнікаў, развіццё ў іх даследчага мыслення.

У наступных раздзелах даецца спроба разгледзець увесь працэс падрыхтоўкі даследавання ад выбару тэмы да абароны работы.

Падрыхтоўка да правядзення даследавання

Падрыхтоўка да правядзення даследавання складаецца з некалькіх этапаў:

1. Вызначэнне аб'екта і прадмета даследавання.

2. Выбар і фармуліроўка тэмы, праблемы і абгрунтаванне іх актуальнасці.

3. Вывучэнне навуковай літаратуры па тэме.

4. Фармуліроўка гіпотэзы.

5. Фармуліроўка мэты і задач даследавання.

Аб'ект даследавання - гэта пэўны працэс ці з'ява, якія нараджаюць праблемную сітуацыю.

Прадмет даследавання - гэта канкрэтная частка аб'екта, унутры якой вядзецца пошук.

Тэма - ракурс, у якім разглядаецца праблема даследавання.

Часта школьнікі няправільна выбіраюць тэму даследавання. Напрыклад, вельмі цяжкія і аб'ёмныя тэмы або тыя, што з'яўляюцца "белымі плямамі" толькі для саміх маладых даследчыкаў.

Асноўныя крытэрыі выбару тэмы:

  • пажадана, каб тэма была цікавай для вучня не толькі ў дадзены момант, але і мела непасрэдныя адносіны да папярэдне абранай ім спецыяльнасці;

  • тэма павінна адпавядаць умовам, у якіх вядзецца даследаванне. Трэба выбраць тэму так, каб вучань самастойна змог знайсці матэрыял.

Вывучэнне літаратуры па абранай тэме - яшчэ адзін этап падрыхтоўкі да даследавання. Тут настаўнік можа падказаць вучню, прапанаваць пэўныя крыніцы інфармацыі.

Пасля ўдакладнення тэмы даследавання можна пераходзіць да выпрацоўкі гіпотэзы. Яна павінна быць правяраемай, утрымліваць здагадку, быць лагічна несупярэчлівай, адпавядаць фактам. Гіпотэза звычайна фармулюецца па наступнай схеме: "калі..., то...", "так..., як...", "пры ўмове, што...".

Затым фармулюецца мэта даследавання. Яна можа пачынацца словамі: вылучыць, устанавіць, удакладніць, распрацаваць і г. д.

Фармуляваць задачы даследавання неабходна вельмі акуратна. Задачы пералічваюцца ад найменш цяжкіх да самых складаных.

Вельмі важным з'яўляецца выбар правільнага метаду даследавання. Метад - гэта спосаб дасягнення мэты даследавання. Усе яны падзяляюцца на некалькі груп:

1. Тэарэтычныя метады:

а) мадэліраванне;

б) абстрагаванне;

в) аналіз і сінтэз;

г) узыходжанне ад абстрактнага да канкрэтнага.

2. Эмпірычныя метады:

а) назіранне;

б) параўнанне;

в) эксперымент.

3. Матэматычныя метады:

а) статыстычныя метады;

б) метады і мадэлі тэорыі графаў і сеткавага мадэліравання;

в) метады і мадэлі дынамічнага праграмавання;

в) метады і мадэлі масавага абслугоўвання;

г) метады візуалізацыі дадзеных (графікі, дыяграмы і г. д.).


Правядзенне даследавання

Правядзенне даследавання складаецца з двух этапаў: уласна даследаванне і аналітычны, рэфлектыўны этап.

Пажадана скласці рабочы план даследавання. У плане неабходна пазначыць мэту запланаваных эксперыментаў; пералічыць неабходны для іх правядзення інструментарый; формы запісаў у чарнавых сшытках. У рабочы план таксама ўключаецца першасная апрацоўка матэрыялу і аналіз вынікаў практычных даследаванняў, этап іх праверкі.

Такі рабочы план складаецца з трох блокаў:

Першы блок - змест тэарэтычнай работы з вучнямі, дзе фармулююцца паняцці, закладаваецца падмурак даследчай дзейнасці.

Другі блок - уласна эксперыментальная частка работы.

Трэці блок - афармленне вынікаў работы. Мэтазгодна прадумаць спосаб паказу вынікаў свайго даследавання на гарадской і раённай навукова-практычнай канферэнцыі, адпрацаваць увесь матэрыял у выглядзе артыкула і тэзісаў, асэнсаваць магчымыя рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў даследавання.

Афармленне вынікаў даследавання

Прынята лічыць, што афармленне вынікаў даследавання - самы нязначны этап. На самой справе, гэта не так. Афармленне вынікаў даследавання - адзін з самых цяжкіх этапаў усёй работы настаўніка і вучня.

Існуе некалькі асноўных форм паказу вынікаў даследавання:

  • навуковае сачыненне;

  • артыкул, тэзісы;

  • даклад, паведамленне.

Кожнай з форм характэрны свае асаблівасці напісання. Так, для публікацыі ў раённай газеце работа прадстаўляецца ў форме тэзісаў - сціслага пералічэння асноўных палажэнняў і вывадаў даследавання ці артыкула - разгорнутага зместу тэзісаў па той ці іншай праблеме.

Тэзісы заўсёды выяўляюць сутнасць зместу даследавання і дазваляюць сістэматызаваць і абагульніць увесь матэрыял. Падрыхтоўка тэзісаў да навукова-практычнай канферэнцыі "Крок у будучыню" стала ўжо традыцыйнай. Таму ніжэй прыведзены асноўныя патрабаванні да іх афармлення:

па зместу:

  • абгрунтаванне актуальнасці тэмы;

  • галоўны тэзіс;

  • аргументацыя, доказы і вывады, якія пацвярджаюць тэзіс;

  • асноўныя вывады.

па тэрміну прадстаўлення:

  • за 1 месяц да пачатку канферэнцыі

па форме прадстаўлення:

  • у 2 экземплярах на паперы;

  • у электронным выглядзе;

  • у фармаце Word (шрыфт 14пт, Times New Roman).


Стварэнне прэзентацыі

Гэты этап я вылучыла асобным пунктам нездарма. У наш час, калі камп'ютарам валодае кожны школьнік, прэзентацыя можа адыграць ключавую ролю пры абароне даследчай работы.

Для таго, каб прэзентацыя атрымалася яркай і нагляднай, трэба ведаць некаторыя "хітрынкі".

Па-першае, НІКОЛІ не выбірайце фон для прэзентацыі з тых, што прапануе вам праграма (кляновыя лісцікі, фігуры спартсменаў, кітайскія шторы на бардовым фоне). У той жа праграме ёсць магчымасць “заліць” фон градыентам, гэта глядзіцца куды лепей.

Па-другое, трэба падабраць фон і колер літар так, каб яны былі кантраснымі. Напрыклад, светлы фон і цёмныя літары ці наадварот. Не дазваляецца мяняць фон болей 3-4 разоў.

Па трэцяе, пазбягайце ўжывання малюнкаў замест фона. Канешне, вельмі прыгожыя малюнкі прыроды самі па сабе добрыя, але ў прэзентацыі яны могуць быць не да месца.

Па-чацвёртае, не злоўжывайце анімацыяй. Чым больш розных эфектаў анімацыі вы выкарысталі, тым больш верагоднасць таго, што прэзентацыя "завісне" ў самы непатрэбны момант. Я сама карыстаюся наступнымі эфектамі: "ВЫЦВЕТАНИЕ", "ВОЗНИКНОВЕНИЕ". І ўсё. Астатнія эфекты пакіньце для святочных прэзентацый.

Па-пятае, не нацягвайце адзін фотаздымак зверху другога. Гэта непрыгожа. Прасцей зрабіць новы фотаздымак на новым слайдзе.

Па-шостае, калі вы карыстаецеся праграмай Power Point, то прэзентацыя павінна быць створана для версіі 2003 года (не для 2007 і для 2010). У настройках праграмы гэта лёгка зрабіць: СОХРАНИТЬ КАК - ПРЕЗЕНТАЦИЯ POWER POINT 97 - 2003.


Абарона работы

Пасля заканчэння даследавання, афармлення атрыманых вынікаў наступае апошні этап - абарона. На жаль, важнасць гэтага этапу часта недаацэньваецца, і тады нават якасна праведзенае даследаванне выглядае на публіцы непераканаўча. Аўтар або "завальвае" журы і аўдыторыю інфармацыяй, або на хаду імкнецца пабудаваць логіку выступлення. У абодвух выніках уяўленне ад такой абароны змазваецца. І наадварот, дасканала падрыхтаванае выступленне можа схаваць некаторыя недахопы работы і такім чынам павысіць шансы даследчыка на добрую ацэнку. Што ж неабходна ўлічваць пры падрыхтоўцы да выступлення?

Па-першае, трэба памятаць, што на ўсё выступленне адводзіцца толькі 5-7 хвілін. Тэму гаварыць не трэба (яе ўжо аб'явілі), спіс прачытанай літаратуры зачытваць таксама непажадана. Ні ў якім выпадку не трэба пераказваць змест усёй работы. Калі вучань не ўкладваецца ў рэгламент, то яго працяг будзе толькі раздражняць аўдыторыю. На маёй памяці адзін вучань чытаў свой даклад на працягу 25 хвілін, увесь гэты час журы ледзь стрымлівалася ад таго, каб не задрамаць. У выніку работа вучня не атрымала высокай ацэнкі.

Па-другое, усё выступленне трэба падзяліць на сэнсавыя часткі. Першая частка - гэта ўступ, тут вучань знаёміць аўдыторыю з мэтай, задачамі, гіпотэзай, метадамі даследавання, аргументуе яго актуальнасць і навізну. Яшчэ адна падказка: не трэба зачытваць увесь гэты матэрыял. Дастаткова некалькі разоў папрасіць журы паглядзець на адпаведныя слайды. Напрыклад, агучыць мэту даследавання, а задачы прапісаць на слайдзе і сказаць: "Шаноўнае журы, звярніце ўвагу на задачы даследавання". Такая формула дазволіць сэканоміць час выступлення і прыцягне ўвагу аўдыторыі.

У асноўнай частцы выступлення трэба коратка пазнаёміць слухачоў з тэарэтычнай часткай. Асноўную ўвагу журы звяртае на ўласныя вынікі даследавання, таму на іх афармленне ў выступленні неабходна звярнуць самую непасрэдную ўвагу. На карысць выступлення будуць графікі, дыяграмы, табліцы, вынікі анкетавання, праведзенага да і пасля даследавання. Усе наглядныя матэрыялы павінны быць размешчаны такім чынам, каб іх бачылі ўсе прысутныя.

Па-трэцяе, звярніце ўвагу на маўленне дакладчыка. Яно павінна быць ясным, дакладным, выразным, без граматычных і арфаэпічных памылак. Калі вучань чытае тэкст хутка, праглытваючы канчаткі слоў (імкнецца ўкласціся ў рэгламент), або ціха, без інтанацыі, то якасць выступлення зніжаецца.

Пасля выступлення журы або аўдыторыя можа задаць некалькі пытанняў. Гэта не значыць, што яны хочуць "засыпаць" дакладчыка. Часцей за ўсё пытанні задаюць тым, чыя тэма зацікавіла слухачоў. А каб правільна адказаць на пытанні, неабходна ведаць наступныя правілы:

1. Калі тэма пытання выйшла за межы вашага даследавання, не трэба на хаду прыдумваць адказ. Больш правільным будзе сказаць, што гэта не было прадметам вашага даследавання або гэта стане тэмай наступнай даследчай работы.

2. Вельмі важна зразумець, што ад вас хоча пачуць апанент. Таму можна ўдакладніць змест пытання наступным чынам: "Ці правільна я зразумеў, што вы хочаце пачуць (пытаеце..., цікавіцеся..., маеце на ўвазе...) ...". Аднак нельга пастаянна ўдакладняць пытанні: аўдыторыя падумае, што дакладчык не валодае матэрыялам.

3. Абавязкова перад адказам на пытанне трэба падзякаваць яго аўтару.


Структура даследчай работы

1. Тытульны ліст

2. Анатацыя

3. Змест работы

4. Уводзіны

5. Асноўная частка работы

6. Заключэнне

7. Спіс літаратуры

8. Дадатак (па неабходнасці)



Правілы афармлення работы

Уся работа друкуецца з аднаго боку ліста (акрамя анатацыі) шрыфтам Times New Roman, 14 пт праз 1,5 міжрадковы інтэрвал. Палі: левае – 30 мм, правае - 15 мм, верхняе і ніжняе - 20 мм. Табуляцыя (абзац) павінна быць аднолькавай па ўсім тэксце работы - 1, 25 см. Аб’ём усёй работы – 20-25 старонак.

Нумарацыя старонак прастаўляецца арабскімі лічбамі. Нумарацыя пачынаецца з 3-й старонкі.

У даследчай рабоце нумаруюцца толькі часткі асноўнага раздзела па парадку (1, 2, 3), падраздзелы ўключаюць дзве лічбы (1.2., 1.3, 2.1., 2.2. і г.д.). Калі раздзел або падраздзел мае толькі адзін пункт, то ён не нумаруецца. Нумары раздзелаў і падраздзелаў, як і загалоўкі, выконваюцца тлустым шрыфтам.

Загалоўкі раздзелаў друкуюцца тлустым шрыфтам пасярэдзіне радка, першая літара вялікая, астатнія малыя, кропка пасля загалоўка не ставіцца, літары не падкрэсліваюцца. Калі загаловак складаецца з 2 сказаў, то пасля першага сказа ставіцца кропка. Загаловак аддзяляецца ад асноўнага тэксту 2 інтэрваламі. Кожны загаловак друкуецца зверху старонкі, пераносы слоў не дапускаюцца.


Тытульны ліст

Правілы афармлення тытульнага ліста настаўнікі могуць знайсці ў Палажэнні да конкурса. Калі ж Палажэнне па нейкіх прычынах не дайшло да школы, то афармляць тытульны ліст можна наступным чынам:

  1. Назва вучэбнай установы.

  2. Тэма даследавання (без двукосся, калі гэта не цытата, і без слова "тэма").

  3. Від работы (навукова-даследчая работа, вучэбна-даследчая работа).

  4. Прозвішча, імя, клас выканаўцы.

  5. Прозвішча, ініцыялы навуковага кіраўніка.

  6. Горад (вёска) і год выканання даследавання.

Назва работы друкуецца тлустым шрыфтам, які не перавышае асноўны шрыфт больш, чым на 4 пункты (напрыклад, калі ўся работа выканана шрыфтам 14 пт, то загаловак можна быць надрукаваны шрыфтам не больш за 18 пт).


Змест работы

Змест знаходзіцца адразу пасля анатацыі. Ён ўключае ў сябе ўсе раздзелы, пункты і падпункты работы, спіс літаратуры, дадаткі (калі яны ёсць).

УВАГА!!! Нумарацыя пачынаецца з 3-га ліста (са зместу, бо тытульны ліст - гэта 1, анатацыя - гэта 2, а змест - гэта 3). Старонкі з дадаткамі не нумаруюцца, а самі дадаткі пералічваюцца (Дадатак 1, Дадатак 2).

Уводзіны

Ва ўводзінах коратка расказваецца гісторыя даследавання, абазначаецца яго мэта, задачы, аб'ект і прадмет даследавання, указваецца гіпотэза і метады даследавання, яго навізна і практычная значнасць. Аб'ём уводзін – 1-2 старонкі.

Асноўная частка

Асноўную частку разбіваюць на пункты і падпункты (пры неабходнасці). Аб'ём асноўнай часткі не павінен перавялічваць 2/3 ад усёй работы. Калі ў асноўнай частцы работы сустракаюцца табліцы, дыяграмы, схемы, малюнкі і іх памер не перавышае 1/3 старонкі, то яны размяшчаюцца па ходу тэксту і нумаруюцца па парадку (Табліца 1., Табліца 2.; Малюнак 1., Малюнак 2.). Пасля нумара ілюстрацыі ўказваецца яе назва (Малюнак 15. Герб роду Прушынскіх). Назва і нумар устаўляюцца пад ілюстрацыяй.

Калі ж памер ілюстрацый перавялічвае 1/3 старонкі, то яны размяшчаюцца ў дадатку, а ў тэксце работы ў квадратных дужках на іх робяцца спасылкі [Дататак 1, Табліца 1].

Пры неабходнасці ў тэксце работы даюцца спасылкі на літаратурныя крыніцы з указаннем нумару тома і старонкі. Напрыклад: [4, с.58], [21, т.3, с.193]. Нумар літаратурнай крыніцы адпавядае яе нумару ў спісе літаратуры.

Заключэнне

Заключэнне змяшчае кароткія вывады, ацэнку дасягнення, доказу гіпотэзы, распрацоўку рэкамендацый па выніках даследвавання, практычнае прымяненне вынікаў. Аб'ём заключэння – 1-2 старонкі.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Рэкамендацыі па арганізацыі даследчай дзейнасці настаўніка І вучня Даследчая дзейнасць школьнікаў iconНастаўнік фізікі вышэйшай катэгорыі
Без гэтай сувязі немагчымы ні якасны маніторынг вучэбных дасягненняў вучня, ні своечасовая карэкцыя навучальнай дзейнасці настаўніка....

Рэкамендацыі па арганізацыі даследчай дзейнасці настаўніка І вучня Даследчая дзейнасць школьнікаў iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Прыёмы дзейнасці настаўніка: арганізуе працу па назіранні над моўным матэрыялам, прадстаўляе матэрыял для аналізу, накіроўвае дзейнасць...

Рэкамендацыі па арганізацыі даследчай дзейнасці настаўніка І вучня Даследчая дзейнасць школьнікаў iconПедагагічны савет па тэме " Інфармацыйна-камунікатыўная кампетэнтнасць як асноўны кампанент педагагічнай дзейнасці настаўніка І неабходны элемент фарміравання інфармацыйнай культуры вучня"
...

Рэкамендацыі па арганізацыі даследчай дзейнасці настаўніка І вучня Даследчая дзейнасць школьнікаў iconМетодыка арганізацыі творчай матэматычнай дзейнасці ў 5-7 класах
Але не ў кожнага настаўніка атрымоўваецца арганізаваць працу гурткоў І факультатываў належ­ным чынам. Дый не кожны настаўнік мае...

Рэкамендацыі па арганізацыі даследчай дзейнасці настаўніка І вучня Даследчая дзейнасць школьнікаў iconПлан работы калінкавіцкага дзяржаўнага краязнаўчага музея на 2011 год асноўныя напрамкі дзейнасці
Ва умовах станаўлення І дальнейшага развіцця музея, як навукова- даследчай установы, прадоўжыць навукова-даследчую дзейнасць І падрыхтаваць...

Рэкамендацыі па арганізацыі даследчай дзейнасці настаўніка І вучня Даследчая дзейнасць школьнікаў iconМалады Даследчык праграма факультатыўных заняткаў для XІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Праграма разлічана на вучняў 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў І накіравана на падрыхтоўку школьнікаў, якія маюць высокую матывацыю...

Рэкамендацыі па арганізацыі даследчай дзейнасці настаўніка І вучня Даследчая дзейнасць школьнікаў iconМалады Даследчык праграма факультатыўных заняткаў для XІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Праграма разлічана на вучняў 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў І накіравана на падрыхтоўку школьнікаў, якія маюць высокую матывацыю...

Рэкамендацыі па арганізацыі даследчай дзейнасці настаўніка І вучня Даследчая дзейнасць школьнікаў iconН. Б. Рашэтнікава камунікатыўна-дзейнасны падыход на ўРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І камунікатыўная кампетэнцыя вучняў як адзін з яго вынікаў
Навучальная дзейнасць на ўроку літаратуры адбываецца толькі пры наяўнасці мэтанакіраванай І асэнсаванай камунікацыі настаўніка з...

Рэкамендацыі па арганізацыі даследчай дзейнасці настаўніка І вучня Даследчая дзейнасць школьнікаў iconБеларуская мова
У працы аналізуецца навукова-даследчая дзейнасць такіх замежных беларусістаў, як Э. Смулкова, Г. Бідэр, А. Золтан, К. Гутшміт, Л....

Рэкамендацыі па арганізацыі даследчай дзейнасці настаўніка І вучня Даследчая дзейнасць школьнікаў iconГурток – семінар
Авалоданне азамі метадалогіі, методыкі І тэхнікі навуковых даследаванняў павінна пачынацца з першых месяцаў вучобы ва універсітэце....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка