"Ці прыпыняецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі І Расеі?Новая перадача сэрыі "Экспэртыза Свабоды". Удзельнікі: расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў І




Назва"Ці прыпыняецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі І Расеі?Новая перадача сэрыі "Экспэртыза Свабоды". Удзельнікі: расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў І
Дата канвертавання03.11.2012
Памер42.17 Kb.
ТыпДокументы
“Ці прыпыняецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі?Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”.Удзельнікі: расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў і палітоляг зь Беларусі Андрэй Фёдараў.(Алесь Дашчынскі: ) “Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Расея прынцыпова паставіла пытаньне пра падвышэньне цэнаў на газ. Ці ёсьць гэта пачаткам новай палітыкі Масквы адносна Беларусі? Ці пойдзе расейскі бок на тое, каб вывесьці на першы плян сапраўдныя прагматычныя эканамічныя стасункі паміж дзьвюма сувэрэннымі дзяржавамі?(Андрэй Суздальцаў: ) “За гады расейска-беларускага інтэграцыйнага праекту адбылася вялікая праблема: адставаньне эканамічнай інтэграцыі ад палітычнай. Гэта прывяло да таго, што і палітычная інтэграцыя апынулася ў тупіку, у стадыі стагнацыі. Расейскае кіраўніцтва прыйшло да высновы, што сучасная Беларусь ня здольная да рэальнай інтэграцыі. Каб яна набыла нармальны стан неабходна правесьці структурныя рэформы беларускай эканомікі. Улады Беларусі ня маюць палітычнай волі да правядзеньня такіх рэформаў, асьцерагаючыся за сваю палітычную будучыню. Таму паўстала пытаньне гэтыя рэформы пачаць, карыстаючы залежнасьць беларускай эканомікі ад расейскай”.(Андрэй Фёдараў: ) “Сапраўды, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў адносіны паміж дзьвюма краінамі істотна памяняліся. Расейскі бок быў ня вельмі задаволены тым, што Аляксандар Лукашэнка пайшоў на трэці тэрмін і фактычна прымусіў Расею прызнаць вынікі выбараў у адрозьненьне ад Захаду. Таму было вырашана пэўным чынам падагнаць гэтую палітычную інтэграцыю за кошт эканамічнага ціску. Даўно трэба было б пераходзіць на сапраўдныя рынкавыя адносіны, але тое, што гэта пачало адбывацца менавіта пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, наводзіць на думку, што тут ў асноўным палітычны падтэкст. Цяпер падзеі разьвіваюцца вельмі хутка. Зьявілася інфармацыя ў “Камэрсанце” — Расея ўсё ж настойвае на правядзеньні ў наступным годзе аб’яднаўчага рэфэрэндуму. Таму зусім верагодна, што вось гэты газавы, нафтавы і іншы эканамічны ціск вядзецца менавіта дзеля таго, каб падштурхнуць Беларусь да больш істотнай палітычнай інтэграцыі”. (Алесь Дашчынскі: ) “І афіцыйны Менск нібы ўвязвае гэтыя эканамічныя пытаньні з палітычнымі. Паводле прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага пераход на эўрапейскія цэны супярэчыць саюзным дамоўленасьцям. Кіраўнік Беларусі, да прыкладу, сказаў, маўляў, калі няма роўных умоваў, то такі саюз нам не патрэбны. Ці сапраўды афіцыйны Менск гатовы пазбавіцца ад таго, што ўзводзілася цягам апошніх амаль дзесяці гадоў? (Андрэй Суздальцаў: ) “Зьвярніце ўвагу, што на саюзныя пагадненьні напірае якраз Менск. А Масква іх дэнансуе адно за другім. На справе саюзныя адносіны разбурае перш за ўсё Расея. Яна нібы кажа Менску, што саюзная дзяржава была для вас, спадар Лукашэнка. Вы яе ўспрымалі аднабакова і мы цяпер будзем яе разбураць з боку Масквы. Так, вы хочаце атрымаць цэны па Смаленскай вобласьці, але Смаленск знаходзіцца ў складзе Расеі, а вы сувэрэнная краіна. Адбываецца такое разьмежаваньне. Я бачыў паведамленьне з Цэнтравыбаркаму Расеі, што пакуль умоваў для рэфэрэндуму ў 2007 годзе няма. Але я не выключаю, што Масква можа пайсьці і на рэфэрэндум. Для таго, каб праект канчаткова зьняць.”(Андрэй Фёдараў: ) “Масква спрабуе ўсё ж падціснуць Менск да інтэграцыі палітычнай. Толькі робіцца гэта не гучнымі заявамі і не ў адзіны момант, а павольна…Я цалкам згодны, што дагэтуль усе перавагі ад саюзнай дзяржавы атрымлівала толькі Беларусь. Ну, калі не лічыць прысутнасьць вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі… Зараз Маскве гэта надакучыла і яна спрабуе паставіць справу так, каб атрымаць нешта. Нешта — гэта менавіта палітычнае аб’яднаньне. Бо мы ведаем, Масква ад гэтага не адмаўляецца. Калі б яна ад гэтага адмаўлялася, яна проста заявіла б. Калі яна падвышае кошт газу для Ўкраіны ці Грузіі там няма альбо альбо: альбо ўваходзьце ў склад Расеі альбо атрымлівайце дарагі газ. Тут ставіцца гэта пытаньне — альбо. Таму, я думаю, што палітычная падаплёка тут ўсё ж зьяўляецца галоўнай”. (Алесь Дашчынскі: ) “Асноўнае пытаньне — гэта ўзровень датацый існуючага ў Беларусі рэжыму. Ці пойдзе Расея на поўнае спыненьне гэтых датацый? (Андрэй Суздальцаў: ) “Наагул, гэты працэс разбурэньня саюзнай дзяржавы вельмі супярэчлівы. На нейкім участку ідзе вяртаньне, пытаньні сацыяльныя вырашаюцца, з другога боку ідзе поўная дэстабілізацыя. Але рашэньне Масквы аб пазбаўленьні Менску палітычна-эканамічнай падтрымкі ёсьць. І да лета 2007 года канчаткова многія пытаньні будуць зачынены. І прэфэрэнцыі, льготы для беларускага боку скончацца. Тут рашэньне беспаваротнае. Для Менску гэта складана, бо пры захаваньні цяперашняй галавацяпскай палітыкі Менск рызыкуе ў бліжэйшыя год-два апынуцца ў становішчы дзяржаў, якія не адбыліся. Беларуская эканоміка вельмі слабая: капейка зароблена-капейка праедзена. Я думаю, беларускае кіраўнцітва гэта разумее, але зрабіць нічога ня можа. З другога боку, раздражненьне Масквы вельмі вялікае, бо беларускае кіраўніцтва карыстала расейскую дапамогу ў палітычных мэтах. Для дэманстрацыі нейкага вэктару палітычнага і эканамічнага разьвіцьця на постсавецкай прасторы, альтэрнатыўнай рыначнай”.(Алесь Дашчынскі: ) “А калі браць палітычныя падзеі ў самой жа Расеі, наколькі верагодна, што будаўніцтва саюзу працягнецца і тут будуць значныя зрухі? Які можа быць прагноз? У Расеі будуць выбары і ці магчыма, што да іх прывяжуць гэты саюзны рэфэрэндум?(Андрэй Суздальцаў: ) “Ня думаю. Беларуская тэма знаходзіцца ў трэцім дзесятку на ўнутрыпалітычным полі Расеі. Давер паміж элітамі дзьвюх краін зьнік. Лукашэнка ня ёсьць тварам, з якім Масква можа падпісаць нейкія пагадненьні ці вырашаць нейкія пытаньні. З гэтым беларускім кіраўніцтвам інтэграцыйны праект будзе паступова разбурацца. З ім ніхто ніякіх рэфэрэндумаў праводзіць ня будзе. Галоўнай перашкодай для саюзнага будаўніцтва ёсьць Аляксандар Лукашэнка. Гэта пазыцыя Масквы. Іншае будзе кіраўніцтва, можа, іншыя будуць погляды на інтэграцыйны праект. Ніхто ж ня супраць эканамічнай інтэграцыі. Палітычнае ж пытаньне — сур’ёзнае. Не, ніхто рэфэрэндум праводзіць ня будзе. За мінулы 2006 год тэма рэфэрэндуму Расеі і Беларусі ўзьнікала толькі ў Паўла Барадзіна. Расейскія ўлады гэта пытаньне ніколі не ставілі. Усе размовы пра інтэграцыйныя рэфэрэндумы — гэта менскія справы. Правядзеньне немагчыма і выкарыстоўваць яго для выбараў сьмешна. Тут ёсьць больш сур’ёзныя ўнутраныя праблемы... А калі рэфэрэндум ня ўдасца. Каб яго карыстаць для ўнутрыпалітычнай барацьбы ў Расеі трэба мець цесны кантакт менавіта з Лукашэнкам. А калі ён скарыстае яго супраць Расеі, а гэта элемэнтарна робіцца. Гэта вялікая рызыка.”(Андрэй Фёдараў: ) “Я амаль цалкам згодны з калегам. Адзінае, усе гэтыя праблемы, якія для Масквы стварае Аляксандар Лукашэнка тэарэтычна могуць быць вырашаны простым спосабам – правесьці аб’яднаўчы рэфэрэндум і задушыць яго ў сваіх абдымках. Таму на сто працэнтаў я не выключаў бы гэтую акалічнасьць. У той час я згодны, што гэта малаверагодна, але зноў, падкрэсьлю, калі ёсьць малая верагоднасьць, можа нулявая, трэба рабіць усё, каб яна не рэалізавалася. Я думаю, што гэта непатрэбна ні Маскве, ні Менску.”Алесь Дашчынскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Ці прыпыняецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі І Расеі?Новая перадача сэрыі \"Экспэртыза Свабоды\". Удзельнікі: расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў І iconКаго звольнілі са структураў саюзнай дзяржавы пасьля праверак Сяргея Сьцяпашына?
Аюзнай дзяржавы Расеі І беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за парушэньні бюджэту саюзнай дзяржавы. Пра гэта днямі паведаміў кіраўнік...

\"Ці прыпыняецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі І Расеі?Новая перадача сэрыі \"Экспэртыза Свабоды\". Удзельнікі: расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў І iconШэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік
Пра злоўжываньні бюджэтам саюзнай дзяржавы Сяргей Сьпашын паведаміў падчас свайго візыту ў Менск. Але спадар Сьцяпашын быў нешматслоўным...

\"Ці прыпыняецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі І Расеі?Новая перадача сэрыі \"Экспэртыза Свабоды\". Удзельнікі: расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў І iconНа хвалях Свабоды тыднёвы агляд тэлефанаваньняў
Белтрансгаз. Апроч іншага Расея настойвае на тым, каб краіны падпісалі канстытуцыйны акт саюзнай дзяржавы І каб Беларусь перайшла...

\"Ці прыпыняецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі І Расеі?Новая перадача сэрыі \"Экспэртыза Свабоды\". Удзельнікі: расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў І iconУладзімер Арлоў: "у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў"
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

\"Ці прыпыняецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі І Расеі?Новая перадача сэрыі \"Экспэртыза Свабоды\". Удзельнікі: расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў І iconПершыя чатыры ўдзельнікі конкурсу "Фота Свабоды" атрымалі ўзнагароды за найлепшыя фотаздымкі тыдня. Радыёпрымачы "Roadstar" атрымалі Кася Штырліц, Аляксей
Першыя чатыры ўдзельнікі конкурсу “Фота Свабоды” атрымалі ўзнагароды за найлепшыя фотаздымкі тыдня. Радыёпрымачы “Roadstar” атрымалі...

\"Ці прыпыняецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі І Расеі?Новая перадача сэрыі \"Экспэртыза Свабоды\". Удзельнікі: расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў І iconЧаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал?
Беларусі. Аднак рэчыва “дэкстрамэтарфана гідрабрамід”, якое ўваходзіць у склад таблетак, у Расеі прызнанае псыхатропным. У начных...

\"Ці прыпыняецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі І Расеі?Новая перадача сэрыі \"Экспэртыза Свабоды\". Удзельнікі: расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў І iconАпытаньне Свабоды: "Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?"
У беларусі разгарэўся чарговы “шпіёнскі скандал”. Выкрытыя грамадзяне Расеі І беларусі, якія нібыта займаліся шпіянажам на карысьць...

\"Ці прыпыняецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі І Расеі?Новая перадача сэрыі \"Экспэртыза Свабоды\". Удзельнікі: расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў І iconПалітоляг Уладзімер Падгол выпусьціў новыя кнігі з сэрыі "Народныя тэлевізар". У выданьнях сабраныя цытаты Аляксандра Лукашэнкі. З аўтарам "Народнага
Зу. Па гэтую кнігу да аўтара зьвярталіся сотні замежнікаў, каб завезьці на радзіму ў якасьці падарунка. Нават прэзыдэнт Расеі Уладзімір...

\"Ці прыпыняецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі І Расеі?Новая перадача сэрыі \"Экспэртыза Свабоды\". Удзельнікі: расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў І iconУладзімера Арлова "Імёны "
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

\"Ці прыпыняецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі І Расеі?Новая перадача сэрыі \"Экспэртыза Свабоды\". Удзельнікі: расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў І iconСьвяткаваньне становіцца казённым рытуалам
Удзельнікі: палітоляг Уладзімер Падгол І журналіст газэты “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка