Успаміны пра майго дзеда Андрэя (Дадатак №1)




НазваУспаміны пра майго дзеда Андрэя (Дадатак №1)
Дата канвертавання03.11.2012
Памер31.59 Kb.
ТыпДокументы




Успаміны пра майго дзеда Андрэя (Дадатак №1)

Я жыву ў Беларусі – прыгажэйшым краі рэк, азёр, лясоў. Над галавой не гудзяць варожыя самалёты, не рвуцца снарады і бомбы. Цячэ спакойнае, размеранае, стваральнае жыццё. Але ўсяму гэтаму мы абавязаны нашым продкам, якія цаной уласнага жыцця забяспечылі наша шчаслівае дзяцінства. І я хачу кораценька расказаць пра майго дзеда Андрэя, аб яго баявым і гераічным шляху.

На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз. Так пачалася Вялікая Айчынная вайна савецкага народа з гітлераўскімі захопнікамі. Майму прадзеду Андрэю ў тым незапамятным годзе споўнілася толькі 16 гадоў. Юнак у першыя дні вайны з’явіўся ў ваенкамат. Але яму сказалі: “Пачакай, хлопча, яшчэ наваюешся”. Засмучаны дзед Андрэй вярнуўся дахаты. У хуткім часе на вёсцы прайшла чутка, што немцы ў суседняй вёсцы. Жыхары вёскі застылі ў трывожным чаканні. Праз дзень на вуліцы вёскі з’явіліся фашысцкія танкі. Немцы пачалі выганяць людзей з хат на сход. У гэтым натоўпе быў і дзед Андрэй. Выбраўшы старасту і аб’явіўшы новы парадак, немцы хутка пакінулі вёску. Андрэй надвячоркам стаў кудысьці збірацца. На пытанне маці, куды ён збіраецца, ён адказаў, што пойдзе шукаць Чырвоную Армію. Маці са слязьмі на вачах стала збіраць сына ў дарогу. Палажыла ў торбу шмат сала, некалькі цыбулін, лусту хлеба, села на лаўку і горка заплакала. “Ну вось і цябе выпраўляю ў небяспечны шлях, як выпраўляла твайго бацьку”.

Пачалася доўгая і небяспечная вандроўка ў пошуках сваіх сваякоў і бацькі. Перайшоўшы лінію фронту, якой амаль не было (па ўспамінах дзеда Андрэя), юнака затрымаў чырвонаармейскі дазор. Дзякуючы свайму росту і сіле дзед Андрэй, накінуўшы сабе 2 гады, быў залічаны радавым у роту пад камандаваннем капітана Мельнікава. Неўзабаве дзед Андрэй прыняў баявое хрышчэнне. Рота павінна была прыкрываць адыход нашых войскаў. Разрывы снарадаў, кулямётная страляніна. Хацелася зарыцца ў зямлю, каб гэтага не чуць і не бачыць. Але нянавісць да ворага была мацнейшай за страх. Да болю ў суставах малады баец сціскаў зброю. Праз прыцэл вінтоўкі ўбачыў твар ворага. Прыцэліўшыся, націснуў на спускавы кручок. Вораг падагнуў ногі і асунуўся на зямлю.

Рота змагалася мужна, але сілы былі няроўныя. Скасіўшы вочы ўбок, дзед Андрэй убачыў вакол сябе забітых і параненых таварышаў па зброі. На размяшчэнне роты пасыпаліся бомбы. Нямецкія самалёты адчувалі сябе ў небе гаспадарамі. Рота апынулася ў акружэнні. У жывых засталося пяць байцоў. Было вырашана прабівацца да сваіх. Але дзе яны – ніхто не ведаў. Праз два тыдні галодныя, абяссіленыя яны выйшлі да сваіх.

Вось так пачыналіся доўгія вёрсты вайны для майго дзеда. Ішоў 1943 год. Пачалася курская бітва. У гэты час юнак ужо быў у званні сяржанта ў дыверсійна–разведвальнай групе, а за мужнасць і адвагу праяўленую ў баях на яго грудзі красаваліся ўзнагароды “Медаль за адвагу” і “Ордэн Чырвонай зоркі”. Іх групе была пастаўлена задача: захапіць і пашырыць плацдарм для далейшага наступлення нашых войск. Пад покрывам цемнаты дыверсанты-разведчыкі па-пластунску падпаўзалі да намечанай мэты. Нямецкі вартавы, прытуліўшыся да сцяны бліндажа, углядаўся ў цемру. Заціснуўшы ў руцэ нож, дзед Андрэй кінуйся на ворага. Закрыўшы рот фашыста далоняй, дзед нанёс удар. Вораг захрыпеў і асунуўся на зямлю. У ход пайшлі гранаты. Хутка пазіцыя ворага была ў руках смельчакоў. “Ну, хлопцы, зараз пачнецца”, - сказаў камандзір узвода разведчыкаў. Хутка ачуняўшы, немцы пайшлі ў атаку. Байцы сустрэлі ворага прыцэльным агнём. Першая атака была адбіта. За ёй была другая, трэцяя. Радзелі рады разведчыкаў: хто быў забіты, хто паранены.. Былі на зыходзе боепрыпасы. З групы ў жывых засталіся 9 чалавек. А немцы атакавалі. Узышло сонца. Часці Чырвонай арміі пайшлі ў атаку. “Не паспеюць”, - падумаў дзед Андрэй. Паміраць не хацелася, і ён прымае рашэнне зайсці ворагам з тылу. Папярэдзіўшы сяброў, ён папоўз далей. Падкраўшыся з тылу, дзед Андрэй шалёна закрычаў і даў чаргу з аўтамата. Аўтамат змоўк. Закончыліся патроны. “Ну ўсё, адваяваліся”, - пранеслася думка. Але што гэта? Васемнаццаць фашыстаў пакідалі зброю і паднялі рукі ўгору. Так пад канвоем і прывёў фашыстаў да сваіх без адзінага патрона ў дыску свайго аўтамата. Неўзабаве падышлі асноўныя сілы палка.

За мужнасць і гераізм праяўленыя ў гэтым баі да ранейшых узнагарод прыбавіўся ордэн Славы. У баях пад Берлінам быў цяжка паранены і вестку аб заканчэнні вайны пачуў у шпіталі.

Вярнуўшыся дадому, дзе яго чакала сям’я – маці і сястра. Бацька так з вайны і не вярнуўся.

Працаваў у калгасе, затым у саўгасе. Выйшаў на пенсію. У 2000 тысячным годзе дзеда не стала. Але памяць аб ім застанецца на ўсё жыццё. Пішу аб дзеду Андрэю, а ў галаве пульсуе думка, што сёняшняе жыццё з мірным небам над галавою, шчаслівае, з дастаткам, мы маем дзякуючы мужнасці і гераізму мільёнаў людзей, загінуўшых на франтах вялікай Айчыннай вайны. І наша пакаленне не павінна забываць подзвігі нашых продкаў, якія сваёй крывёю баранілі нашу Айчыну. Вечная слава героям!..

Вучаніца 11 класа Цішчанка Віка

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Успаміны пра майго дзеда Андрэя (Дадатак №1) iconІгнацій Ходзька успаміны квестара (фрагменты з аповесці) прадмова выдаўЦА
Між Білгараем І тарнаградам у лядачай карчме святое памяці кс біскуп Вармінскі знайшоў бясцэнны скарб: "Успаміны Грумдрупа"1, бессмяротнага...

Успаміны пра майго дзеда Андрэя (Дадатак №1) iconНастаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) І вышэйшы педагагічны (1933) інстытуты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913-1915), у Дукорскай
Чырвоныя кветкі Беларусі” (апублікавана 1923) пра подзвіг дукорскіх партызан у барацьбе супраць польскіх акупантаў, “Пад вішнёвымі...

Успаміны пра майго дзеда Андрэя (Дадатак №1) icon"для мяне ё н проста валодзя "
Уладзімір Сямёнавіч. Наталля Кучкоўская засталася жыць у гэтай кватэры, захоўваючы богатую творчую спадчыну брата. Яе ўспаміны, успаміны...

Успаміны пра майго дзеда Андрэя (Дадатак №1) iconЯнка Брыль Муштук І папка Маленькая сага
У жніўні сорак дзевятага, калі я, праз дваццаць сем гадоў пасля таго, як мяне вывезлі з Адэсы, наведаў горад майго пачатку, з ім...

Успаміны пра майго дзеда Андрэя (Дадатак №1) iconДадатак 1 Дадатак 2
Зверху пакладзі малюнак, акуратна абвядзі малюнак алоўкам. Не націскай на аловак

Успаміны пра майго дзеда Андрэя (Дадатак №1) iconПытанні да практычных заняткаў па курсу ‘Гісторыя замежнай літаратуры’ Філасофскі факультэт, бду
Практычны занятак №1: Гераічны эпас ў кантэксце літаратуры Сярэднявечча на прыкладзе паэмаў ‘Беавульф’ І ‘Песня пра майго Сіда’

Успаміны пра майго дзеда Андрэя (Дадатак №1) iconПАЎтарэнне вывучанага ў 10 класе
А ў жытнёвае лета вісіць над зямлёю яблык п распелы І с(?)ветлы як даўняя журба. Ён упадзе — І надыдзе восень, а восенню хлапчукі...

Успаміны пра майго дзеда Андрэя (Дадатак №1) iconТакое не павінна паўтарыцца
Сустракаючыся са старэйшымі людзьмі, яны занатоўваюць успаміны пра былое на паперы, запісваюць жывыя галасы на магнітафонную стужку....

Успаміны пра майго дзеда Андрэя (Дадатак №1) iconАгульнае паняцце пра Халакост. "Яўрэйскае пытанне ў Еўропе" (Дадатак №2)
Германіі Гітлера І да заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе (1933 – 1945 гг.). Ужываецца ў беларускай мове разам з тэрмінамі...

Успаміны пра майго дзеда Андрэя (Дадатак №1) iconМузей андрэя макаёнка
Пачалі яны яе ў красавіку 1983 г., калі Савет Міністраў бсср прыняў пастанову аб прысваенні школе імя Андрэя Макаёнка. Тады на школьным...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка