1 «Хто мы І што тут робім?» (2 сустрэчы)




Назва1 «Хто мы І што тут робім?» (2 сустрэчы)
Дата канвертавання28.10.2012
Памер66.46 Kb.
ТыпДокументы
Навучальны гурток “Ўпартыя”




Назва/тэма

Змест сустрэчы

Адказныя/

Эксперты

Інш.

1

«Хто мы і што тут робім?»

(2 сустрэчы)

Знаёмства. Уводзіны: раскрыццё сэнсу Навучальнага гуртку; распрацоўка далейшага плана працы; анкетаванне; актуалізацыя мэтаў, сродкаў і рэсурсаў гуртку; абранне назвы гуртку; стварэнне лагатыпу гуртку.

Увядзенне элементаў “Наша фішка”, “З рога ўсяго многа” і “Мой скарб”.

Даведацца як мага болей пра свае родавыя карані – геаграфічная лакалізацыя, сацыяльны статус і г.д. (Пачаць працу па стварэнню ўласнага радаводу)

Крусь В.

Анкеты для ўдзельнікаў гуртку

+ закранута тэма “Геральдыка”

2

«Мой род – мой гонар»

Лакальнае свята радаводаў: расповед пра самых цікавых прадстаўнікоў роду, дэмастрацыя сваіх радаводаў і ўласных гербаў.

Дыспут “Ці здолею я выхаваць добрых нашчадкаў?”. Паняцці этнапсіхалогіі і этнапедагогікі (сродкі народнай педагогікі), яе спосабы і прыёмы выхавання. Дзіцячы фальклор. Вусная народная творчасць як сродак перадачы духоўнай спадчыны пакаленням. Казка як адзін з самых карысных сродкаў фальклору.

Хатняе заданне: напісаць казку сваім сыночку ці дачушцы. (Тэма-вольная)

Крусь В.




3

«Што гэта значыць, быць “беларусам”? Феномен “беларускасці”»

(Дэкламацыя казак, даданне іх у “Мой скарб” разам з выразамі, прыказкамі, выслоўямі, уласным радаводам і казкамі. (Падобную скарбонку ў выглядзе кніжачцы можна перадаваць ад пакалення ў пакаленне як сямейную рэліквію.))

Паходжанне этнасу, працэс яго станаўлення і фарміравання (кароткі агляд). Этнічная свядомасць, этнапсіхалогія, нацыянальны характар. Светабачанне нашага продку. Фетышызм, татэмізм, анімізм, магія. (Міфалагізацыя свядомасці). Наканаванасць і беларускі фаталізм – міт ці рэчаіснасць. Суіснаванне язычніцтва і хрысціянства. Характарыстыка канфесійнай сітуацыі ў Беларусі.

Хатняя праца: паразважаць з бацькамі, бабулямі і дзядулямі, хто яны па паходжанню?

Ігар Бараноўскі

Наведванне уніяцкай, каталіцкай і праваслаўнай цэркваў

4

«Тыповы беларус»

“Тыповы беларус” у працах І.Канчэўскага (Абдзіраловіч), Ф.Шантыра, А.Цвікевіча, А.Багдановіча, У.Караткевіча і інш.

Пасіўнасць, апатычнасць, недастатковая рашучасць і прадпрымальнасць, скрытнасць, кансерватыўнасць, недаверлівасць, канфармізм, няўпэўненасць, пакорлівасць. Навязаныя рысы беларусафобства.

Дыскусійная пляцоўка “Жанчына ў беларускай гісторыі”. Дыскусія на тэму “Талерантнасць – ці гэта гэта сапраўды адметная рыса характару беларуса?”

Эсэ: “Характар беларуса/беларускі ў творах беларускіх этнографаў, краязнаўцаў, паэтаў і пісьменнікаў”.







5

«Ад прадзедаў з пакон вякоў нам засталася спадчына…»

Адлюстраванне нацыянальнай душы ў беларускай культуры і мастацтве. Асаблівасці нацыянальнай музыкі, песні і музычных інструментаў. Знаёмства з сучаснай беларускай музычнай культурай Брэсту за дапамогай эксперту і муз. гуртоў. Развучванне лепшых узораў лірычных песень.

Заданне: Запіс народных песень са словаў бабуль ды дзядуль.

З.Назараў гурты Sprat, Аб’ект, Sciana.


Наведванне выступаў фальклорных калектываў.

6

Развучванне песні, запісанай са словаў бабулі)

Адлюстраванне асаблівасцей нацыянальнага характару ў народных танцах, гульнях, забавах, тэатру, кіно і выяўленчым мастацтве.

Танец: гісторыя і сучаснасць.

Беларускае выяўленчае мастацтва: традыцыйнае і інавацыйнае (кераміка, жывапіс, 3D графіка).

Знаёмства з гісторыяй і сучасным станам тэатральнага мастацтву. Тэатр “Крылы халопу” як прыклад сучаснага тэатру.

Беларускае кіно – рэчаіснасць і перспектывы.

Хатняе заданне: рыхтуем міні-фэст беларускай кухні – “Ямо па-беларуску”.



Т.Клімус Алег Гарбацюк, Тодар Ленскі (Ігар Сідарук) Я.Ляшчынскі

? А.Курэйчык

Майстар-клас па сяр-м танцам “Танчы па-беларуску”

Майстар-клас “Кераміка”Наведванне выстаў брэсцкіх мастакоў.







Пікнік

Гуляем у казку” (фэст бел. Нац. Кухні і ралявая гульна па лепшай з напісаных казак)







7

«Нельга есці пхлеб народа і грэбаваць ягонай мовай: ці мае рацыю У. Караткевіч?»

Характарыстыка сучаснага стану беларускай мовы на матэрыяле навуковых і статыстычных даследванняў.

Дыспут на тэму “Лепшая кніга” – прэзэнтацыя ўлюбёных літаратурных твораў удзельнікаў гуртку з мэтай азнаямлення з сучаснай беларускай літаратурай і класікай.

Пошук шляхоў выйсця з дадзенай сітуацыі. Праца ў групах па стварэнню ўласных міні-праэктаў, акцый з мэтай папулярызацыі роднай мовы.

Заданне: Падрыхтоўка міні-праектаў

Сяргей Грышкевіч




8

Вучымся гаварыць і пісаць па-беларуску. Асаблівасці правапісу, вымаўлення і г.д. Літаратурныя пераклады – праблемы і перспектывы.

Заданне:

Удзел у праекце “Dumki.org - Вялікія словы на Вялікай мове!”: прапанова лепшых, на нашую думку, выразаў як аўтарскіх, так і народных.


Іна Хоміч

А. Макарэвіч Яўген Беласін

Флэш-моб “купляй па-беларуску”







Кінапрагляд







9

«Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!»

Дыспут на тэму “Тое, што дазваляе мне ганарыцца сваёй краінай: вучымся прэзэнтаваць сваю краіну за мяжой”. Пошукавая дзейнасць і стварэнне мапы “100 нагод, каб любіць Беларусь”.

Берасцейскі турызм: адметныя мясціны Берасцейшчыны.

Выбітныя асобы Берасцейшчыны – варта ведаць!

Хатняе заданне:

Інтэрв’ю з абранай асобай для берасцейскіх СМІ, у прыватнасці – Рэха Берасцейшчыны.

В.Крусь Мікалай Аляксандраў

М.

Ермаловіч

Экскурсія па Брэсту і ваколіцах







Экскурсія(вела??)







10

«Фальклор і каляндарнае свята »

Побытавая культура святаў каляндарнага кола. Існасць народных святаў і абрадаў. Кароткі агляд паводзін на народных святах (Купалле. Жаніцьба коміна. Багач. Дзяды. Каляды. Гуканне вясны. Вялікдзень. Радаўніца. Зялёныя святкі).

Падрыхтоўка да рэканструкцыі РУСАЛЛЯ і КУПАЛЛЯ.

Хатняе заданне:

Дзейнасць па падрыхтоўцы свят: вывучэнне рытуалаў, пошук адзення, гатоўка культавай ежы і г.д.


С.Жлоба

В. Місіюк

Р.Заляшчук










Свята!







11

«Дзейнасць НДА і СМІ – досвед у працы па папулярызацыі мовы і культуры»

Беларускія НДА – “УМСА”, “Дзедзіч” і інш. Аналіз дзейнасці.

Беларсукія СМІ – станоўчае і адмоўнае.

Веленец А. З. Шыманскі Міхась Ільін




12

«Кірмаш»

Кожны з удзельнікаў самастойна ці ў групе прэзэнтуе свой уласны міні-праект скіраваны на папулярызацыю беларускай мовы і культуры. (Тэатральная пастанова на матэрыяле абрадавых гульняў, вершы, серыя фатаздымкаў, сацыяльны праект, міжнародная акцыя і г.д.)

Рэфлексія і паўторнае анкетаванне.

Усе ўдзельнікі










Рэалізацыя міні-праектаў







Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1 «Хто мы І што тут робім?» (2 сустрэчы) iconНiзiн, азераў наскiх, Край лясоў, Маўклiвых сосен-струн. Край паэм, Адвечных песень-казак, Дарагая сэрцу Беларусь… Хто ж гадаў, як наплывалi хмары, Хто ж гадаў, хто думаў, а цi снiў, Што краiна соннага надхмар`я Расцвiце ў чырванi зарнiц
Радзiма– бо тут мы нарадзiлiся, бо яна нам самая родная з усiх краiн на цэлым свеце

1 «Хто мы І што тут робім?» (2 сустрэчы) iconВітаю! Алена, нейкай задаўгая праграма атрымалася. Што тут можна каратнуць?
Гэтым разам зноў без самаго дэпутата. Але ягоны памошнік – мужык, ветэран ворганаў. Дык западозрыць мяне ў сымпантыі па-просту немагчыма!...

1 «Хто мы І што тут робім?» (2 сустрэчы) iconПрывітаньне! Вось тут нешта накрэмзаў. Даўно я не пісаў тэкстаў для "ПГ". Алена, калі ласка, адрэдагуй яго па-сапраўднаму. І яшчэ: хай цябе не замучае вялікі ўступ. Тут загучаць аўдыёэфекты ды музыка. Абяцаю, што ўсё атрымаецца як мае быць. Чакаю твайго адказу сёньня. Да сустрэчы! Я. Ма
Вось тут нешта накрэмзаў. Даўно я не пісаў тэкстаў для “ПГ”. Алена, калі ласка, адрэдагуй яго па-сапраўднаму

1 «Хто мы І што тут робім?» (2 сустрэчы) iconСакаруша: Дарогі тут праблема №1. Хто тут выдумаў гэты ямачны рамонт. Вы ехалі й бачылі, якія тут ямы. Нам зробяць рамонт: у бруд, у ваду накладуць
Сакаруша: “Дарогі тут – праблема №1. Хто тут выдумаў гэты ямачны рамонт. Вы ехалі й бачылі, якія тут ямы. Нам зробяць рамонт: у бруд,...

1 «Хто мы І што тут робім?» (2 сустрэчы) iconПрывітаньне! Алена, у Крычаве было -25. Можа таму й людзі такія "замароожаныя". Спадзяюся, ты ўхваліш асноўную задуму праграмы: ёсьць нейкі ўяўны
Крычава, якія сутыкаецца з тыповымі праблемамі. А суразмоўцы (усе, апроч беспрацоўнага, – беларускамоўныя) толькі аргумэнтуюць нешта....

1 «Хто мы І што тут робім?» (2 сустрэчы) iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi"
Мы зноў трапляем у ІХ і зноў робім выгляд, што нічога не адбылося, бо мы вельмі самаўпэўненыя, адукаваныя І ўладацэнтрычныя, хоць...

1 «Хто мы І што тут робім?» (2 сустрэчы) iconРазвагі ўдзельнікаў: Хто яшчэ верыць, што дзяржава ва ўсім разьбярэцца, грамадзянаў не падмане?
Развагі ўдзельнікаў: "Хто яшчэ верыць, што дзяржава ва ўсім разьбярэцца, грамадзянаў не падмане? На жаль, спраўджваюцца пэсымістычныя...

1 «Хто мы І што тут робім?» (2 сустрэчы) iconРазвагі ўдзельнікаў: Хто яшчэ верыць, што дзяржава ва ўсім разьбярэцца, грамадзянаў не падмане?
Развагі ўдзельнікаў: "Хто яшчэ верыць, што дзяржава ва ўсім разьбярэцца, грамадзянаў не падмане? На жаль, спраўджваюцца пэсымістычныя...

1 «Хто мы І што тут робім?» (2 сустрэчы) iconАнкета ўдзельніка гуртку
Добры дзень! Вітаю Вас на першай сустрэчы Навучальнага гуртку “Хто я – беларус ці істота без роду?”. Каб нашая праца была больш слушнай...

1 «Хто мы І што тут робім?» (2 сустрэчы) iconПрысьвечаны памяці беларускіх лётчыкаў, якія загінулі ў Самалі. Тут жа на 31 старонцы форуму можна знайсьці спасылку на фільм, прысьвечаны лётчыкам. Bp піша
Той, хто падставіў экіпаж, таксама выдатна разумее, што ні чорных скрыняў, ніякіх сьлядоў ня будзе. Усё сьпішуць на вайну. Відэа...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка