Дадатак 8 Свята беражлівых




НазваДадатак 8 Свята беражлівых
Дата канвертавання02.05.2013
Памер71.71 Kb.
ТыпДокументы


Дадатак 8

Свята беражлівых

Мэта: навучыць дзяцей эканоміі энергіі і вады ў школе і дома.


Задачы: паказаць на практычных прыкладах неабходнасць вода- і энергазберажэння;

развіваць кругагляд вучняў;

засяродзіць увагу дзяцей на іх непасрэдным удзеле ў энерга- і вода-эканоміі;

выхоўваць беражлівыя адносіны да вады, света.

Ход занятка

Пачнём мы свята з выканання задання, якое на першы погляд зусім не адносіцца да нашай тэмы. Трое жадаючых падыдзіце да мяне і з дапамогай трафарэта на лісце бумагі абвядзіце фігуру.

Давайце параўнаем. Я вам спецыяльна не сказала, што трафарэт трэба размясціць так, каб сэканоміць паперу. Мне хацелася праверыць, наколькі вы самі будзеце гэта рабіць. І атрымалася, што калі мэта эканоміі не ставілася, то...

Вось сёння мы і пастараемся паказаць, расказаць і пераканаць усіх у неабходнасці эканоміі тых каштоўнасцей, без якіх наша жыццё было б не-магчыма.

А якое ж свята без цудаў? І я запрашаю вас у казку!

Інсцэніроўка казкі А.Ісаакяна “Самая патрэбная рэч”

Вядучы. Жыў-быў некалі ў адной з цудоўных краін Усходу цар. У яго было 3 сыны. Калі цар стаў стары, ён пажадаў перадаць кіраванне краінай таму з сыноў, які будзе больш здольным да гэтай нялёгкай справы. Паклікаў цар сыноў і рашыў з імі пагаварыць.

Цар. Дарагія мае сыны! Вы бачыце, што я ўжо стары і не магу кіра-ваць краінай. Каму з вас па сіле будзе выканаць маю мару, той і стане новым царом. Бачыце вось тое сховішча? Яно пустое. Я мару яго запоўніць тым, што было б самае патрэбнае на свеце, каб мой народ быў шчаслівы. Але знайсці такую рэч я сам не змог. Адшукайце яе вы і запоўніце.

Вядучы. Сыны пакланіліся бацьку і пайшлі. Доўга хадзілі, ездзілі з аднаго горада ў другі, з адной краіны ў другую, шмат чаго бачылі і ў на-значаны час прыйшлі да бацькі.

Цар. Калі ласка, мае дарагія сыны! Ці знайшлі вы самую патрэбную рэч у свеце?

Першы сын вымае з кішэні зерне і дае бацьку:

Хлебам запоўню я гэта сховішча. Ён самы патрэбны ў свеце. Хто зможа пражыць без яго?

Другі сын вымае жменю зямлі:

Зямлёю запоўню я гэта сховішча. Без зямлі не будзе хлеба. Хто зможа пражыць без зямлі?

Трэці сын бярэ ваду і свечку:

Светам запоўню я гэта сховішча і вадою. Толькі светам і вадою! Без света на зямлі не было б жыцця, а жыццё зарадзілася ў вадзе. А яшчэ свет ведаў – самая патрэбная рэч. Толькі з дапамогай света ведаў можна кіраваць усім светам.

Цар. Малайчына, сынок! Ты па праву заслугоўваеш трона, таму што хочаш самага цудоўнага – каб у людзей заўсёды былі свет і вада, а ад свету ведаў людзі сталі мудрэйшымі.

Вядучы. Як даўно гэта было... а ўжо тады людзі разумелі, што самае галоўнае і патрэбнае на зямлі.

- Як жа людзі атрымоўваюць свет?

Электрычны ток прыходзіць у хату па электрычным провадзе. Гэта пучок тоненькіх дроцікаў, якія адзетыя ў гумовую кашулю і добра іза-ляваныя. Па гэтых дроціках ток пападае ў розныя электрапрыборы. Кашуля патрэбна для таго, каб ток больш нікуды не ішоў. Ток з электрастанцыі, дзе ён нараджаецца, прыходзіць у дамы, на заводы, фабрыкі, фермы, каб дапа-магчы чалавеку.

-Якія электрапрыборы вы ведаеце?

Без электрычнасці нельга ўявіць сучаснае жыццё. Вырабляецца эле-ктрычны ток на электрастанцыях спецыяльнымі машынамі – генератарамі. Генератар круціцца з дапамогай турбіны, якую прыводзяць у рух вада, пара, газ, атамная энергія. Усё гэта каштуе вялікіх грошай. Вось чаму электра-энергію трэба берагчы.

Калі ў школе або кватэры без патрэбы будзе гарэць адна лямпачка ў 100Вт на працягу 10 гадзін, то яна зрасходуе столькі энергіі, колькі спатрэ-білася б, каб выпячы 30 кг хлеба або выплавіць 100 кг чыгуна.

А цяпер давайце арганізуем паход “Беражлівых”.

І першую нашу аперацыю назавём “Светлячок”. Мы будзем самі эканоміць электраэнергію ў школе і дома, а таксама пераконваць іншых, як гэта важна.

Пагуляем у гульню “Што такое добра і што такое дрэнна?” (Калі до-бра – хлопайце ў далоні, а калі дрэнна – топайце).

Сітуацыі

    1. Мама і тата глядзяць тэлевізар. Мама пайшла на кухню гата-ваць абед. Тата выключыў тэлевізар і пайшоў ёй дапамагаць.

    2. Света з Ленай глядзяць мульцікі. Калі яны закончыліся, дзяў-чынкі сталі гуляць, а тэлевізар працягвае працаваць.

    3. Хлопчык спіць, а свет гарыць.

    4. Вучань пад лямпаю сядзіць, чатае – злева святло гарыць.

А цяпер парады, якія вы пачуеце, хай стануць нормай вашага жыцця і вы зможаце даць іх іншым:

1. Калі выходзіш з хаты – пагасі святло!

2. Калі вучыш урокі за сталом, уключы настольную лямпу і выключы верхняе святло.

3. Часцей трэба праціраць ад пылу плафоны і лямпы.

4. Уключаць тэлевізар і камп’ютар трэба тады, калі вы сапраўды збі-раецеся імі карыстацца.

5. Па магчымасці трэба карыстацца энергазберагаючымі лямпамі (паказ).

Такая лямпачка расходуе на 70-80% электраэнергіі менш, чым звы-чайная, але святла дае столькі ж і гарыць у 5-6 разоў даўжэй. Яны бываюць розных формаў і памераў.

Калі мы гаворым аб эканоміі электраэнергіі, мы не можам не сказаць і аб эканоміі цяпла ў нашых хатах. Як мы атрымоўваем цяпло?

Ітак, аперацыя “Цяпло”.

Гульня “Навасёлы”

Запрашаюцца 2 сям’і: кожная з іх павінна раставіць мэблю ў пакоі так, каб максімальна зберагчы цяпло.

Адна сям’я расстаўляе мэблю ў кухні, другая – у пакоі.

Вынік: не застаўляць батарэі мэбляй.

- Якія яшчэ парады вы можаце падказаць?

  1. Шчыльна закрываць дзверы ў кватэры.

  2. Заклеіць вокны.

  3. Уцяпліць балкон, або зашкліць яго.

  4. Калі дазваляюць грошы, трэба замяніць звычайныя вокны на шклопакеты, якія ўстойлівыя да любых пагодных умоў.

Неабходна беражліва адносіцца не толькі да энергіі, цяпла, але і да вады. Адкуль мы бяром ваду?

Мудрэц Назым Хікмет, калі раздумваў аб каштоўнасцях жыцця, на першае месца паставіў стакан чыстай вады. Чаму?

Вада – цуд прыроды. Вада ёсць усюды. Дзе няма вады, няма жыцця.І таму вучоныя, калі вызначаюць ці ёсць на іншых планетах жыццё, у першую чаргу цікавяцца, ці ёсць там вада. 70% вады на нашай планеце, але 97% усіх зямных вод – салёныя, і толькі 3% - прэсная, 2/3 з якой замарожана ў Арк-тыцы і Антаркцідзе. Такім чынам, толькі 1% з усёй колькасці вады можна выкарыстаць для піцця і патрэб сельскай гаспадаркі.

Доўгі час вады хапала, але гадоў 20 назад сталі з’яўляецца першыя паведамленні, што недзе звычайную ваду для піцця прадаюць у бутэльках. І сёння ўжо ў 80 краінах свету не хапае прэснай вады. Таму трэба эканоміць і берагчы ваду. Як гэта зрабіць?

Нельга толькі эканоміць на піцці вады, таму што чалавеку патрэбна вада. Без чыстай вады не будзе здаровага жыцця.

Ітак, пачынаем аперацыю “Кропелька”.

Прапаную вам некалькі задач.

  1. У вашай кватэры неіспраўны кран. З яго за 5 мінут выцякае 1 вядро вады. Колькі вады выцячэ за 1 гадзіну? За 10 гадзін?

  2. З незакрытага крана ў школе пастаянна цячэ вада. За 1 мінуту выцякае 8 л вады – амаль вядро! Колькі чыстай вады выцячэ за 15-мінутны перапынак?

    • Якія парады можна даць?

  1. Закрываць кран, калі не карыстаецеся вадой.

  2. Рамантаваць краны і бачкі, якія цякуць.

  3. Эканомней прымаць душ, а не ванну.

  4. Устанавіць лічыльнікі вады.

Як многа важнага і патрэбнага мы сёння даведаліся.

(Дзеці расказваюць вершы.)

1. Нужно всем нам научиться,

Проявив терпение,

Энергосбережению!

Дома, в школе, на работе,

Ферме, фабрике, заводе

Часто можно слышать речь:

«Как энергию сберечь?»

2. И вопрос этот не праздный,

В будний день и даже в праздник,

Как наряды часовых,

Трубы станций тепловых

Круглый год под небом серым

Дым пускают в атмосферу:

Службу станции несут –

Свет, тепло стране дают.

3. Но они сжигают газ.

В недрах нет его у нас,

В поле тоже не родится –

К нам идёт из-за границы.

И конечно же, понятно,

Что приходит не бесплатно.

Денег тех на целый год

Хватит, чтоб кормить народ.

4. Существует правило

Совершенно правильное:

Только там народ богат,

Где энергию хранят,

Где во всём царит расчёт

И всему известен счёт.

5. Для успеха много значит,

Чтоб учёт воды горячей,

Электричества, тепла

Каждая семья вела.

Чтоб не капало из крана,

Не текла рекою ванна,

Чтобы делом стал совет:

«Уходя, гасите свет!»

6. Чтоб снижать теплопотери,

Уплотняйте окна, двери,

Одевайте стены, трубы

В «синтетические шубы».

7. В результате меры эти

Отразятся на бюджете.

Коль не капает из крана,

Больше купят вам бананов!

Не горит ненужный свет –

Получай ещё конфет!

8. А в масштабе государства?

Сахар, рис, металл, лекарства

К нам идут из-за границы,

Школы новые, больницы

Вырастут на удивленье

За энергобереженья.

9. Чтобы был эффект побольше,

Каждый это делать должен.

Дома, в школе, на работе,

Ферме, фабрике, заводе

Надо «дружно приналечь»

И энергию сберечь!

А цяпер давайце паглядзім, што нас чакае ў выпадку, калі мы не бу-дзем выконваць парады, якія сёння пачулі.

“Магазін будучага” – паднос, на якім запалкі, свечка, цёплыя рэчы, ва-да ў бутэльках.

  1. У хаце няма электрычнасці. Не гарыць святло.

  2. Зіма. Вельмі холадна, ацяпленне не працуе.

  3. У кране знікла вада.

А цяпер уявіце, што тры дні вы знаходзіліся ў пустыні: нічога не пілі, не елі, і нават выспацца вам не ўдалося. А на чацвёрты дзень здарыўся цуд: вы вярнуліся дамоў, дзе можна есці, спаць і піць.Што вы зробіце ў першую чаргу? І вось ваша жаданне споўнілася. Я частую вас чыстай вадой!




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дадатак 8 Свята беражлівых iconСловы вядучых: Свята толькі тады свята, калі на яго запрашаюць гасцей
А дакладней, калі запрошаныя госці на свята прыязджаюць. Значыць у нас сапраўднае свята. Да нас завіталі прадстаўнікі гаспадарак,...

Дадатак 8 Свята беражлівых iconДадатак 1 Дадатак 2
Зверху пакладзі малюнак, акуратна абвядзі малюнак алоўкам. Не націскай на аловак

Дадатак 8 Свята беражлівых iconПлан уроку па біялогіі ў 9 класе па тэме "кровазварот" Мэты
Матэрыяльнае забеспячэнне ўроку: тэсты, карты задач (Дадатак 1), карты адказаў (Дадатак 2), карткі з заданнямі, прэзентацыя па ўроку,...

Дадатак 8 Свята беражлівых iconСпартыўнае свята
Настаўнік. Рабяты, сёння ў нас спартыўнае свята “Конікі”, мы правядзём яго пад дэвізам “У здаровым целе- здаровы дух”

Дадатак 8 Свята беражлівых iconХод свята
Выхаваўчая мэта: прывіваць інтарэс да традыцый краіны вывучаемай замежнай мовы на прыкладзе святкавання Дня Удзячнасці (нацыянальнае...

Дадатак 8 Свята беражлівых iconДуа "Гарадзішчанскі дзіцячы сад базавая школа"
Апісваецца народнае свята Вялікдзень І звязаныя з ім абрады, гульні, характэрныя для дадзенай мясцовасці. Апісанне суправаджаецца...

Дадатак 8 Свята беражлівых iconСцэнарый склала настаўніца фальклорнага тэатра Алена Сямінская. Паказалі вучні 6-га класа ў 2002 годзе. Пастаноўка Алены Сямінскай
Хлопец. Так адбылася, што на Беларусі свята гэтае мае некалькі назваў. Грамаўнік, Грамніца, Стрэчанне гэта ўсё адно свята

Дадатак 8 Свята беражлівых iconСвята да 50-годдзя часопіса
Вядучы. Дзень добры ўсім дзецям І дарослым! Добры дзень ўсім, кто прыйшоў да нас на свята!

Дадатак 8 Свята беражлівых iconШто такое Аўцюкі для беларуса? Гэта тое ж самае, што для украінца Адэса, а для балгара Габрава. Гэта вялікае свята, якое складаецца з маленькіх святаў у кожным
Вялікіх або Малых Аўцюкоў І сабраць цудоўны букет непаўторных мясцовых анекдотаў, без якіх не абыходзіцца ніводнае свята гумару ва...

Дадатак 8 Свята беражлівых iconА ў нас сёння Масленіца
Вядучы: Добры дзень, дзеці, шаноўныя бацькі. Сёння ў нас свята. Сёння мы з вамі будзем Зіму праводзіць І вясну сустракаць. Сёння...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка