Лозка А. Ю. Бдпу, Мінск перыядызацыя гісторыі развіцця І вывучэння беларускай каляндарна-святочнай традыцыі




НазваЛозка А. Ю. Бдпу, Мінск перыядызацыя гісторыі развіцця І вывучэння беларускай каляндарна-святочнай традыцыі
Дата канвертавання02.05.2013
Памер82.6 Kb.
ТыпДокументы
Лозка А.Ю.

БДПУ, Мінск


ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ГІСТОРЫІ РАЗВІЦЦЯ І ВЫВУЧЭННЯ

БЕЛАРУСКАЙ КАЛЯНДАРНА-СВЯТОЧНАЙ ТРАДЫЦЫІ


У сувязі з прадстаўленай намі ў шэрагу розных публікацыях [1] тэорыі каляндарных стыляў і адлюстравання іх у беларускім фальклоры, у аснове якой узнікненне вялікіх святочна-каляндарных комплексаў тлумачыцца адзначэннем у народзе найперш пачатку новага года/лета, патрабуе і адпаведнай перыядызацыі вуснай каляндарнай традыцыі і яе вывучэння. Рэтраспектыўны агляд узнятай тэматыкі дае магчымасць класіфікацыі перыядаў развіцця форм і сродкаў летазлічэння, выкарыстання каляндарных стыляў, што стасуецца з важнымі храналагічнымі падзеямі і эпохамі на беларускіх землях, знаходзіць сведчанне ў вуснапаэтычнай народнай творчасці, летапісных і іншых пісьмовых крыніцах, зборам і вывучэннем каляндарных ведаў, каляндарна-абрадавай паэзіі. Наша наступнае гледжанне на перыядызацыю ў многім стасуецца з існуючым варыянтам [2, с. 8 – 13], але будзе розніцца дамінаваннем асноўнай рысы ў функцыянаванні календара – парой усталявання каляндарнай рэформы, стылю, эпохі, якія аказвалі дзейсны ўплыў на развіццё святочнай культуры народа. Межы перыядаў лепш вылучаюцца грунтоўнымі і яркімі кропкамі (гістарычнымі і агульнакультурнымі падзеямі).

Да першага перыяду ўмоўна аднясём язычніцкі час. Ва ўжытку далёкіх продкаў у гэты дахрысціянскі і дарукапісны перыяд былі месяцавыя і сонечныя летазлічэнні, аказваў ўплыў на свядомасць чалавека юліянскі каляндар, выкарыстоўвалася эра ад стварэння свету, а таксама ён вызначаўся прыходам хрысціянскай эры і візантыйскага летазлічэння. Прыблізны крайні межавы тэрмін – канец Х стагоддзя, што характарызуецца прыняццем хрысціянства, утварэннем епархіі ў Полацку (992 г.), а з першай паловы ХІ стагоддзя ўжо пачынаецца летапісанне.

Сведчаннем наяўнасці календара гэтага перыяду з’яўляюцца археалагічныя помнікі, напрыклад, расшыфроўкі акадэмікам Б. Рыбаковым арнаментыкі з каляндарнымі «чертами и резами» на гліняных пасудзінах (ІІ – ІV стст.), знойдзеных на ўсходнеславянскіх землях, старадаўніх беларускіх «стоўнхенджах», сонечных гадзінніках і інш., якія даюць падставу на вывады пра значны ўнёсак нашых далёкіх продкаў у адшуканні аптымальных сродкаў лічэння часу, кансервацыі іх ведаў у вуснапаэтычных помніках.

Каляндарныя веды падаюцца ў старадаўніх летапісах «Астраміравым евангеллі» (1056 – 1057), «Аповесці мінулых гадоў» (1113 г.), не малым шэрагу іншых рукапісных кніг. Гэта – другі, юліянскі, перыяд (ХІ – канец ХVІ стст.). У дагрыгарыянскі час знаходзілі выкарыстанне Хрыстова эра, пярэдадзень усталявання грыгарыянскага летазлічэння, а таксама сакавіцкі, пасхальны, благавешчанскі, студзеньскі, вераснёўскі каляндарныя стылі, пра што сведчаць валачобныя песні і розныя святочныя абрады. Акрамя таго, на пошукі аптымальных сродкаў часазлічэння аказваў уплыў задыякальны каляндар. Гісторыкі-хранографы могуць структураваць перыяд на асобныя этапы (па ўсталяванні ў краі пэўнага стылю), апошні з якіх прысвяціць Ф. Скарыне. Юліянская пара дала вялікія магчымасці развіцця гукальных, велікодных, благавешчанскіх, багародзічных, калядных і іншых святочных традыцый. Гэта самы зменлівы і актыўны перыяд у пошуку аптымальнага летазлічэння, пасіянарная пара.

На землях Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) разглядаемы перыяд характарызуецца эканамічным і культурным уздымам. У вуснай народнай творчасці адбываюцца працэсы хрысціянізацыі і паралельна – фалькларызацыі царкоўных святынь, ствараюцца валачобныя песні, унікальны вуснапаэтычны каляндар беларусаў, што не маюць падобнага іншыя народы. «Малая падарожная кніжка» (1523 г.) Ф. Скарыны, якая аказала моцны ўплыў на развіццё каляндарных ведаў усходніх славян, лічыцца іх першым друкаваным календаром, які быў здзейснены нашым слаўным продкам пасля немцаў (1474 г.) і чэхаў (1485 г.). Беларусы-ліцьвіны былі ў ліку першых нешматлікіх народаў, якія прымалі грыгарыянскае летазлічэнне (1582 – 1583 гг.). Канец перыяду таксама азнаменаваны ўключэннем ВКЛ у Рэч Паспалітую (1569 г.), заснаваннем ў краі першых праваслаўных брацтваў і брацкіх школ, стварэннем царкоўнай уніі (1596 г.), паўстаннем Севярына Налівайкі (1594 – 1596 гг.).

Фальклорна-этнаграфічныя запісы носяць выпадкова-спадарожны, ці падарожніцкі характар. Найбольш яркім прадстаўніком з’яўляецца лацінамоўны гісторык Ян Ласіцкі, які памёр у канцы ХVІ стагоддзя.

Трэці, грыгарыянскі, постскарынаўскі, перыяд (ХVІІ – ХVІІІ стст.) вызначаецца шырокім бытаваннем каляндарна-абрадавай паэзіі, валачобна-паэтычнага календара, развіцця каляндарна-святочнай традыцыі брацтваў і першымі запісамі вуснапаэтычнай спадчыны. Адчувальны ўплыў праваслаўнай царквы, касцёла, уніяцкага веравызнання, сярод якіх вядзецца барацьба, пашырае да стварэння і бытавання хрысціянізаваных свят.

Разгортваецца дзейнасць пачынальнікаў беларускай фалькларыстыкі А.Меера, З.Даленгі-Хадакоўскага, Л.Галамбёўскага. Заўважна праца выдаўца календароў І. Капіевіча, астранома М. Пачобута, яшчэ раней С. Полацкага, і інш., што зрабілі важкі ўнёсак у развіццё каляндарных ведаў ВКЛ і суседніх этнасаў.

Перыяду характэрны доўгатэрміновыя войны, якія вяліся Рэччу Паспалітай, у тым ліку 20-гадовая Паўночная вайна, што ўшчэнт разарыла беларускі край, а таксама рух котррэфармацыі, які садзейнічаў асвецтніцтву і кнігадрукаванню, але і вядомы забаронай выкарыстання беларускай мовы (1697 г.). Мастацтвазнаўцы асабліва і знамянальна характарызуюць перыяд ХVІІ – ХVІІІ стст. развіццём накірунка «барока з арыентацыяй на заходнееўрапейскія традыцыі…» і элементаў рэнесансу [3, с. 97].

Крайнія межы грыгарыянскага перыяду – ад усталявання новага летазлічэння, які з ХVІІ стагоддзя становіцца пануючым, да падзелу Рэчы Паспалітай і ўваходу вялікакняжацкіх зямель у склад Расійскай імперыі (1795 г.), дзе панаваў юліянскі каляндар. Канец перыяду вызначаецца таксама разлажэннем феадальна-прыгонніцкага ладу, пачаткам нацыянальнай кансалідацыі беларусаў, паўстаннем Т. Касцюшкі (1794 г.).

Чацвёрты, зваротна-юліянскі, перыяд (ХІХ – студзень 1918 года). У другі раз былыя насельнікі ВКЛ не па сваёй волі вярнуліся да юліянскага календара, і з якім развітаюцца 31 студзеня 1918 г. Гэта – пара самага вялікага збору вуснай народнай творчасці і, у прыватнасці, каляндарна-абрадавай паэзіі, якая здзіўляе фалькларыстаў і этнографаў слядамі сваёй старажытнасці і архаічнасцю (А. Рыпінскі, Р. Зянькевіч, Я. Тышкевіч, П. Шпілеўскі, А. Кіркор, П. Бяссонаў, З. Глогер, О. Кольберг, Ю. Крашэўскі, К. Машынскі, Ч. Пяткевіч, М. Федароўскі, Я. Чачот і інш.).

Першыя складальнiкi рускiх народных календароў I. Сахараў i I.Снегiроў не абыходзiлiся без найбольш старажытных беларускiх прыкладаў. Вялiкае значэнне мелi таксама працы рускiх даследчыкаў Я. Анiч­кава, А. Афа­насьева, Ф. Бус­ла­е­ва, А. Весялоўскага, П. Кiрэеўскага, А. Патабнi, А. Ярмолава, якiя выкарыстоўвалi беларускi матэрыял.

Асаблівую ўвагу звяртаюць работы па рэгіянальнаму календару святара І. Бермана (1869 г.). У храналагічнай паслядоўнасці пачалі падаваць мясцовыя святы і прысвяткі таксама У. Дабравольскі, М. Косіч, М. Нікіфароўскі, А. Пшчолка, Е. Раманаў, П. Шэйн. Вывучэнне беларускага народнага календара (БНК) у спалучэнні са скарынаўскім досведам прывяло да выпуска настольных і адрыўных календароў у ХІХ – ХХ стст. У зборы і пазнанні БНК важны ўнёсак зрабілі А.Багдановіч, А. Дамбавецкі, П. Дземідовіч, М. Дзмітрыеў, Я. Карскі, Ю. Крачкоўскі, З. Радчанка, А. Сержпутоўскі, С. Слупскі і інш. Важнае значэнне маюць работы па летазлічэнню і храналогіі М.Гарбачэўскага.

ХІХ стагоддзе – гэта росквіт класіцызму і прыход рамантызму, нацыянальна-вызваленчыя паўстанні (1830 – 1831, 1863 гг.). Рубеж наступнага стагоддзя ў культуры і грамадскім жыцці асабліва знамянальны – звяржэнне царызму.

Для беларусаў-ліцвінаў быў як зваротна-юліянскі, так і зваротна-грыгарыянскі перыяд (люты 1918 г. – 1990 г.). Гэтая пятая пара ў гісторыі нашай зямлі была азнаменавана не толькі важнымі грамадскімі зменамі (рэвалюцыя, утварэнне БНР і БССР), а і запозненай каляндарнай рэформай – 13 лішніх дзён у параўнанні з трапічным годам і існуючай у свеце прагрэсіўнай сістэмай летазлічэння. Савет народных камісараў 24 студзеня 1918 года прымае «Дэкрэт аб увядзенні ў Расійскай рэспубліцы заходне-еўрапейскага календара», дзе значылася: «Першы дзень пасля 31 студзеня гэтага года лічыць не першым лютым, а 14 лютым, другі дзень – лічыць 15-м і г.д.» [4, с. 92]. Кансерватыўная праваслаўная царква новаўвядзенні не прыняла, таму і дагэтуль абазначэнні свят і памятных дзён вядзецца ёю паводле старога і новага стыляў.

Пачатак перыяду вызначаецца размахам краязнаўчай дзейнасці ў канцы 20-х гадоў, якая адлюстроўвалася ў друкаваным органе Цэнтральнага бюро краязнаўства «Наш край» («Савецкая краіна»), і зацішшам (з 1933 г. – закрыццё часопіса і да 50 – 60-х гг.). Акрамя публікацый у часопісе, вядомы невялікі шэраг работ М. Нікольскага, А. Сержпутоўскага, А. Шлюбскага. За межамі Савецкай Беларусі выходзілі календары ў Вільні, Рызе, а таксама выданні С. Сахарава, У. Паўлюкоўскага, М. Федароўскага, Ч. Пяткевіча, К. Машынскага.

Павольнае павяртанне да фальклору, народных твораў каляндарнага цыкла звязана са зборнікамі каляндарных песень, прыказак, прымавак, што былі падрыхтаваны ў 50 – 60 і наступных гадах Р. Шырмам, П. Чуркіным, Г. Цітовічам, П. Ахрыменкам, Я. Рапановічам, Ф. Янкоўскім і інш. У 70-х гадах, калі распачаўся выпуск шматтомнай акадэмічнай серыі «Беларуская народная творчасць, пачынаецца ўздым у зборы і вывучэнні фальклорнай спадчыны. Выходзяць грунтоўныя зборнікі і даследаванні Г.Барташэвіч, Н.Гілевіча, А.Гурскага, К.Кабашнікава, А.Ліса, З.Мажэйкі, Л.Салавей, С.Талстой і інш. Яны сталі важкім грунтам у наступных якасных даследаваннях БНК.

Апошняе дзесяцігоддзе ХХ ст. можна назваць сучасным, шостым, адраджэнскім перыядам – этапам вывучэння ўласна народнага календара беларусаў як цэласнай сістэмы. Упершыню робіцца спроба рэканструкцыі агульнабеларускага календара, складзенага на аснове назапашаных дзесяцігоддзямі збораў этнафальклорнай спадчыны. З 1984 г. С.Талстая пачынае друкаваць «Палескі народны каляндар», сабранага ў памежжы трох рэспублік, у 1989 г. А.Лозка і ў наступным У.Васілевіч робяць публікацыі БНК у часопісе «Мастацтва Беларусі», асобныя варыянты выданняў якіх выйшлі ў 1993 годзе [5]. Таксама свае тэматычныя артыкулы, кнігі выпускаюць М.Ляснічы з К.Севярынцам, Я.Крук з А.Катовіч, а таксама М.Андропаў, Т.Валодзіна, С.Віцязь, А.Гурко, Р.Кавалёва, І.Казакова, В.Ліцьвінка, І.Мячыкава, А.Ненадавец, С.Санько, У.Сысоў, Т.Шамякіна, В.Шарая і інш. Збіраюцца новыя палявыя матэрыялы і паглыбляюцца даследаванні ў дабротнай серыі «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» пад кіраўніцтвам этнамузыказнаўцы Т.Варфаламеевай. Выпрацоўваюцца асноўныя прынцыпы рэканструкцыі і метадалогія даследавання БНК.

Пачатак перыяду таксама пазначаны важнымі адраджэнскімі гістарычнымі падзеямі: прыняцце законаў аб мовах, аб культуры, дэкларыцыі аб Дзяржаўным суверэнітэце і інш. Дадзены перыяд вылучае і С. Віцязь як “інавацыйны па шэрагу адзнак” [2, с. 9].

Пасля стварэння сістэматызаванага БНК ў 90-х гадах мінулага стагоддзя з’явілася найлепшая магчымасць шырэй і глыбей глянуць на розныя праблемы каляндарнай абраднасці і паэзіі не толькі фалькларыстам і этнографам, а і прадстаўнікам іншых навук. Дысертацыі з выкарыстаннем каляндарнай тэматыкі абараняюць гісторыкі, фалькларысты, этнографы, мовазнаўцы, мастацтвазнаўцы, культуролагі, гісторыкі, філосафы.

Пры перыядызацыі гісторыі развіцця вуснай каляндарнай традыцыі беларусаў і яе вывучэнні ўлік фактараў існавання каляндарных эпох і стыляў, якія аказвалі рашаючы ўплыў на фарміраванне паэтычна-святочных комплексаў, з’яўляецца найбольш прыймальным і аптымальным метадам, што ўтрымлівае комплексны падыход вырашэння праблемы. Ён ахоплівае гісторыю развіцця і фарміравання традыцый, стварэння і бытавання фальклорна-каляндарных жанраў, адлюстравання каляндарных ведаў у матэрыяльнай і духоўнай культуры, цесна звязаны з гістарыяграфіяй, асноўнымі грамадска-палітычнымі і культурнымі падзеямі ў жыцці народа.


ЛІТАРАТУРА

  1. Лозка, А. Ю. Феномен Новага года ў беларускім фальклоры : Манаграфія / А. Ю. Лозка. Мінск: БДПУ, 2004. 165 с. Лозка, А. Ю. Easter Carols Singers’ Poetical Calendar: The Phenomenon of the Calendar Styles Depiction / А. Ю. Лозка // Slavica Slovaca, 42, 2007, No. 1, pp. 66 – 70. (Bratislava). Лозка, А. Ю., Мазурына, Н. Г. Беларуская фалькларыстыка: Каляндар і каляндарна-абрадавая паэзія: вучэб.-метад. дапам. / А. Ю. Лозка, Н. Г. Мазурына. Мінск: БДПУ, 2009. 104 с.

  2. Віцязь, С.П. Фарміраванне каляндарнай традыцыі Беларусі : гістарыяграфічна-крыніцазнаўчае даследаванне : Аўтарэф. дыс. …канд. гіст. навук : 07.00.09 / С.П. Віцязь; Ін-т гісторыі. Мінск, 2001. 17 с.

  3. Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Т.2. Другая палова ХVІ – канец ХVІІІ ст. / Рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; рэд тома Я.М. Сахута. Мінск: Навука і тэхніка, 1988. 384 с.

  4. Хренов, Л. С., Голуб, И. Я. Время и календарь / Л.С. Хренов, И.Я. Голуб. М.: Наука. Гл. ред. физ.-мат. лит., 1989. 128 с.

  5. Беларускі народны каляндар / аўт.-уклад. А. Ю. Лозка. Мінск: Полымя, 1993. 205 с. Васілевіч, У. А. Беларускі народны каляндар / У.А. Васілевіч. Мінск: Ураджай, 1993. 80 с. Лозка, А. Ю. Беларускi народны каляндар / А.Ю. Лозка. 2-е выд., перапрац. і дап. Мінск: Полымя, 2002. 239 с.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Лозка А. Ю. Бдпу, Мінск перыядызацыя гісторыі развіцця І вывучэння беларускай каляндарна-святочнай традыцыі iconУводзіны ў гісторыю беларусі
Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі І этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай...

Лозка А. Ю. Бдпу, Мінск перыядызацыя гісторыі развіцця І вывучэння беларускай каляндарна-святочнай традыцыі iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Лозка А. Ю. Бдпу, Мінск перыядызацыя гісторыі развіцця І вывучэння беларускай каляндарна-святочнай традыцыі iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу "Гісторыя Беларусі" на 2009/2010 навучальны год
Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Лозка А. Ю. Бдпу, Мінск перыядызацыя гісторыі развіцця І вывучэння беларускай каляндарна-святочнай традыцыі iconЛекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд
...

Лозка А. Ю. Бдпу, Мінск перыядызацыя гісторыі развіцця І вывучэння беларускай каляндарна-святочнай традыцыі icon1. Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння

Лозка А. Ю. Бдпу, Мінск перыядызацыя гісторыі развіцця І вывучэння беларускай каляндарна-святочнай традыцыі iconМінск 2007
На кожным этапе свайго развіцця будаўнічае майстэрства захоўвае шматвяковыя традыцыі І імкнецца да новага што дазваляе зрабіць будынкі...

Лозка А. Ю. Бдпу, Мінск перыядызацыя гісторыі развіцця І вывучэння беларускай каляндарна-святочнай традыцыі iconПытанні да экзамену па курсу
Прадмет, значэнне І мэты курса “Гісторыя Беларусі”(у кантэксце сусветнай цывілізацыі). Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Крыніцы вывучэння...

Лозка А. Ю. Бдпу, Мінск перыядызацыя гісторыі развіцця І вывучэння беларускай каляндарна-святочнай традыцыі iconТэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
Гісторыя Беларусі у кантэксце цывілізацыйнага І рэгіянальнага раз-віцця” як аб’ект вывучэння. Гістарычная перыядызацыя

Лозка А. Ю. Бдпу, Мінск перыядызацыя гісторыі развіцця І вывучэння беларускай каляндарна-святочнай традыцыі iconElementy składowe sylabusu
Гістарычная абумоўленасць І асноўныя заканамернасці станаўлення І развіцця новай беларускай літаратурнай традыцыі

Лозка А. Ю. Бдпу, Мінск перыядызацыя гісторыі развіцця І вывучэння беларускай каляндарна-святочнай традыцыі iconКаляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай літаратуры 10 клас
Беларуская літаратура першай трэці ХХ ст на фоне гістарычных падзей І развіцця сусветнай літаратуры

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка