Урок хіміі




НазваУрок хіміі
Дата канвертавання02.05.2013
Памер188.05 Kb.
ТыпУрок
Урок хіміі

Настаўнік Шапель Г. С.

Тэма: “Аксіды вугляроду і крэмнія ”

Мэта: стварыць умовы для засваення вучнямі матэрыялу аб аксідах вугляроду і крэмнія.

Задачы:

  • параўнаць уласцівасці вуглярод(ІІ) –аксіду і вуглярод(ІV) – аксіду, паказаўшы залежнасць іх уласцівасцей ад колькаснага саставу і будовы малекул;

  • сістэматызаваць веды аб вуглякіслым газе як кіслотным аксідзе;

  • развіваць прадстаўленне аб адноўніках на прыкладзе вуглярод (ІІ) – аксіду;

  • фарміраваць уменне сістэматызаваць, аналізаваць, абагульняць, рабіць вывады;

  • паказаць экалагічныя праблемы, звязаныя з няпоўным згараннем паліва, абмеркаваць фізіялагічнае дзеянне чаднага газу;

  • выхаваць правільныя адносіны да вуглярод-аксідаў і паводзіны ў іх прысутнасці.

  • выхоўваць у вучняў камунікатыўныя якасці.



Хімічнае абсталяванне:кальцый карбанат, р-р метылавага аранжавага, р-р салянай кіслаты, лучына, прабірка, запоўненая вуглякіслым газам, прыбор для атрымання вуглякіслага газу, сасуд са свечкамі, шклянка з вуглякіслым газам, р-р калій гідраксіду, варанае яйцо, вапнавая вада.


Усё пазнаецца ў параўнанні,

з параўнаннем яснасць настае.

У. Карызна

І. Матывацыя.

На экране з’яўляецца рэбус, расшыфроўваючы які, вучні называюць тэму ўрока.

Акно 1.







,,,






_____________









с










О

Ы










Акно 2



Вугальная кіслата

H2CO3






?




?




Вучні чытаюць вершы:

Гару я сінім полымем

І чадам пагражаю.

Калі зусім згараю я,

То з печы вылятаю.


Капні кіслатой на крэйду

І на свет з’яўлюся я.

Мяне дае агонь у печы

І полымя маленькай свечкі.

А яшчэ я пры дыханні

І ў печы пры згаранні.

Хоць не ўсе ведаюць людзі

Я ў газіроўцы

У хлебе, содзе...Я ўсюды!

Вучні падыходзяць да высновы, што знаёміцца на ўроку будзем з вуглярод (ІІ) і

вуглярод(ІV)- аксідамі.

Запісваюць тэму ўрока.

Настаўнік прапануе вызначыць мэты ўрока. Вучні называюць іх. На экране з’яўляюцца мэты урока, вучні параўноўваюць іх са сваімі.

Акно 3


Мэты ўрока:

1. Пазнаёміцца з аксідамі вугляроду.

2. Параўнаць і засвоіць іх фізічныя і хімічныя ўласцівасці.

3. Вызначыць ролю дадзеных аксідаў у прыродзе і жыцці чалавека.

Акно4

План урока

1. Будова малекул

2. Тып сувязі

3. Фізічныя ўласцівасці

4. Фізіялагічнае ўздзеянне на арганізм

5. Хімічныя ўласцівасці

6. Знаходжанне ў прыродзе

7. Атрыманне

8. Прымяненне

ІІ. Актуалізацыя ведаў

Ці можам мы сёння адказаць на пытанні:

? Якую шкоду нясе нашаму здароўю чадны газ?

? Які газ паглынаецца прыроднымі водамі і ператвараецца ў мінералы-карбанаты.

? Ці з’яўляецца вуглякіслы газ атрутным?

- Пакуль не. Паспрабуем на ўроку знайсці адказы на нашы пытанні.


ІІІ. Вывучэнне новага матэрыялу

Пры тлумачэнні тэмы выкарыстоўваецца экран мультымедыйнага праектара з канспект-схемай.

Акно 5

Канспект-схема

Аксіды вугляроду

Рысы параўнання

Вуглярод (ІІ)-аксід

Чадны газ

Вуглярод (ІV)-аксід

Вуглякіслы газ

1. Будова малекул







2. Тып сувязі







3. Фізічныя ўласцівасці







4.Фізіялагічнае ўздзеянне на арганізм







5. Хімічныя ўласцівасці







6.Знаходжанне ў прыродзе







7. Атрыманне







8.Прымяненне











1. Будова малекулы

Акно 6

Будова малекулы



С+2 = О О = С+4 = О

Кавалентная палярная Кавалентная палярная

сувязь сувязь



2. Хімічная сувязь у малекуле СО вельмі трывалая, а фізічныя ўласцівасці блізкія да ўласцівасцей азоту. Гэта тлумачыцца ўтварэннем трайной сувязі ў малекуле СО. З двух няспараных электронаў атамаў вугляроду і кіслароду ўзнікае дзве кавалентныя сувязі. Трэцяя ўзнікае па донарна-акцэптарнаму механізму: за кошт непадзеленай электроннай пары атама кіслароду (донара) і свабоднай арбіталі атама вугляроду (акцэптара). Такім чынам, валентнасць вугляроду роўна 3, а ступень акіслення вугляроду +2, а кіслароду -2.


3. Фізічныя ўласцівасці

Для таго, каб даведацца аб фізічных уласцівасцях газу, нам неабходна яго атрымаць.

? Якім шляхам можна атрымаць СО2 ?

  • З мелу, пад дзеяннем кіслаты. (НСl)

Дослед 1. Атрыманне СО2

Паказаць атрыманне СО2 і растварэнне яго ў вадзе (Прапусканне праз раствор метылавага аранжавага). Паказаць доследна, што пры растварэнні СО2 у Н2О, атрымліваецца вугальная кіслата.

У канпект-схему запісаць:


Акно 7




Колеру і паху не мае.


Mr (CO2)=44

D пав=>1,5 раз цяжэйшы

Раствараецца ў вадзе

У 1 V H2O раствараецца 2,5 V CO2

Звадкоўваецца (сухі лёд)

Не падтрымлівае гарэння

Дослед з лучынай. Не падтрымлівае гарэнне.

Апусціць у прабірку, запоўненую вуглякіслым газам, лучыну, якая гарыць.


Дослед. Тушэнне вуглякіслым газам свечак або спірту.

У стакане размяшчаюцца свечкі на розным узроўні ( мы выкарысталі падстаўкі для торта). Прапускаем вуглякіслы газ.

? Чаму свечкі тухнуць? Чаму неадначасова?.

У канспект запісаць: Не падтрымлівае гарэння, цяжэй за паветра. Выкарыстоўваецца пры тушэнні пажараў.

Самастойная работа. Запоўніце па аналогіі калонку з фізічнымі ўласцівасцямі вуглярод (ІІ)-аксіду.

Акно 7


Колеру і паху не мае.

Мr(CO)=28

D пав=

У вадзе не раствараецца


Не звадкоўваецца

Колеру і паху не мае.


Mr (CO2)=44

D пав=>1,5 раз цяжэйшы

Раствараецца ў вадзе

У 1 V H2O раствараецца 2,5 V CO2

Звадкоўваецца (сухі лёд)

Не падтрымлівае гарэння


ІV. Фізіялагічнае ўздзеянне на арганізм.

0,03% аксіду вугляроду(ІV) з’яўляецца пастаянным кампанентам паветра. Не ядавіты. Але, пры масавай долі яго ў паветры 3-4% назіраецца пачашчэнне дыхання, галаўныя болі, сэрцабіенне, страта прытомнасці (пры 4-8%) і смерць (пры10% і больш). Такую колькасць вуглякіслага газу можна вызначыць па затухаючай свечцы.

Чадны газ – атрута, ён у 200 разоў больш актыўны чым кісларод, злучаецца з гемаглабінам, а таму наступе кіслароднае галаданне і павольная страта прытомнасці – “засыпанне”.

Ён валодае значна большай хуткасцю злучэння з гемаглабінам, чым кісларод.

Hb +CO HbCO (карбаксігемаглабін), распад якога адбываецца ў 200 разоў марудней, чым аксігемаглабіну. Hb, звязаны з СО2 называецца карбагемаглабінам (HbСО2).

Канцэнтрацыя 1% - смяротная пры дзеянні на працягу некалькіх хвілін.

У канспект-схему запісаць:


Акно 8


Фізіялагічнае ўздзеянне на арганізм

вуглярод(ІІ)-аксіду

вуглярод(ІV)-аксіду

Атрута

Hb +CO HbCO (карбаксігемаглабін)

Неатрутны

HbСО2 (карбагемаглабін)




Асноўнай крыніцай забруджвання атмасфернага паветра ў гарадах з’яўляецца чадны газ. Ён утвараецца пры няпоўным згаранні цвёрдага паліва, пры ўзрыўных работах, Асабліва шмат яго ўтвараецца пры рабоце няспраўных, неадрэгуляваных рухавікоў аўтамашын, трактароў.

Відэафрагмент (“Транспортный транзит в Тироле”)

Падлічана, што на зямным шары ў атмасферу штогод паступае 142 міліярды тон чаднага газу. Гэты газ, які не мае паху і колеру, часам бывае прычынай смерці пры працяглым знаходжанні ў закрытых памяшканнях, дзе пастаянна працуе рухавік (гараж).

?Якія меры неабходна прымяняць для таго каб не забруджваць паветра чадным газам?

1. пастаянны кантроль;

2. у рухавіках дапальваючая прылада;

3. адсарбенты, фільтры, ачышчальныя прыстасаванні.

Аксід вугляроду (ІІ) можа накоплівацца ў арганізме, таму атручванне ім можа наступіць і праз 2-3 месяцы ў выніку ўдыхання яго ў невялікіх дозах.

Першая дапамога – перанесці пацярпеўшага на чыстае паветра. Карысна ўдыхаць пары нашатырнага спірту. Пры неабходнасці зрабіць штучнае дыханне.

У атмасферы – 0,00001% чаднага газу, у табачным дыме 0,5%, у газах рухавікоў унутранага згарання прыблізна 3%.

На дарогах нашай краіны ў апошні час пачалі ўстанаўліваць штучныя няроўнасці. Якую ролю яны выконваюць, калі паглядзець на гэта з пункту гледжання экалогіі?

Газета СБ “Не спи полицейский”


5 а). Хімічныя ўласцівасці вуглякіслага газу.

Працуем на дошцы, адначасова на дошцы з’яўляецца неабходная інфармацыя.

а) узаемадзеянне з вадой.

СО2 + Н2О = Н2СО3 (вучань каля дошкі)

Н2СО3 Н+ + НСО3-

НСО3- Н+ + СО32- (змяненне афарбоўкі індыкатара)

Валодае ўсімі ўласцівасцямі кіслотных аксідаў.

б) рэагуе з асновамі:

Дослед Хімічны вакуум у шклянцы

Запаўняюць шклянку вуглякіслым газам. Наліваюць у яе канцэнтраваны раствор КОН і закрываюць шклянку ачышчаным, звараным укрутую яйцом, паверхня якога змазана тонкім слоем вазеліну. Яйцо паступова пачынае ўцягвацца ў шклянку і з рэзкім гукам стрэлу падае на дно.

СО2 + 2КОН = К2СО3 + Н2О

в) рэагуе з асноўнымі аксідамі:

СО2 + Na2О Na2СО3

г) якаснай рэакцыяй на вуглякіслы газ, з’яўляецца прапусканне яго праз вапнавую ваду –Дэманстрацыя доследа

Назіраецца памутнее. Чаму?

Вучань на дошцы запісвае ураўненне рэакцыі:

СО2 + Са(ОН)2 = СаСО3 + Н2О

д) гарэнне магнію ў вуглякіслым газе.

2 Mg +СО2 =2 MgО+С

Акно 9


Хімічныя ўласцівасці

вуглярод(ІІ)-аксіду



Хімічныя ўласцівасці

вуглярод(ІV)-аксіду

а) узаемадзеянне з вадой.

СО2 + Н2О Н2СО3

б) рэагуе з асновамі:

СО2 + 2КОН = К2СО3 + Н2О

в) рэагуе з асноўнымі аксідамі:

СО2 + Na2О Na2СО3


г)якасная рэакцыя

СО2 + Са(ОН)2 = СаСО3 + Н2О

д) гарэнне магнію ў вуглякіслым газе.

2 Mg +СО2 =2 MgО+С


5 б). Хімічныя ўласцівасці аксід вугляроду(ІІ).

Моцны адноўнік, пры высокіх тэмпературах.

а) у кіслародзе і на паветры гарыць блакітным полымем, вылучаючы шмат цеплаты:

2СО +О2 = 2СО2 + 277 кДж

б) можна аднавіць большасць металаў з іх аксідаў

СО+СuО =Сu+СО2

Fe3О4 +4СО =3 Fe+4СО2

Гэта ўласцівасць вуглярод (ІІ)-аксіду выкарыстоўваецца пры выплаўцы металаў з руд.

в) Аксід вугляроду (ІІ) праяўляе здольнасць да рэакцый далучэння. У гэтых рэакцыях адбываецца змяненне ступені акіслення вугляроду ад +2 да +4. Так пры сонечным асвятленні ён лёгка далучае хлор, утвараючы фасген –моцны атрутны газ, які прымяняўся ў першай сусветнай вайне як атрутнае рэчыва:

СО+2 + Сl20 СО+4Сl2-1

г) у прысутнасці цынк-хромавых каталізатараў пры 400С і ціску 30 МПа СО Злучаецца з вадародам з утварэннем метылавага спірту:

СО + 2Н2 = СН3ОН

Акно 10


Хімічныя ўласцівасці

вуглярод(ІІ)-аксіду

а) гарыць сінім полымем

2СО +О2 2СО2+577 кДж


б) рэагуе з аксідамі металаў

СО+СuО =Сu+СО2

Fe3О4 +4СО =3 Fe+4СО2


в) СО +Сl2=СОСl2 (фасген - атрутнае рэчыва першай сусветнай вайны)


г)СО + 2Н2 = СН3ОН







6. Знаходжанне ў прыродзе

Вуглякіслы газ утварецца пры гніенні і гарэнні. Выдзяляецца пры дыханні жывёл і раслін.

У некаторых вулканічных мясцовасцях вуглякіслы газ вылучаецца з расколін зямной кары і назапашваецца ў вялікіх колькасцях у пячорах і далінах. Такія славутыя “Сабачая пячора” каля Неапаля і “Даліна смерці” на востраве Ява. Жывёлы, напрыклад, сабакі, трапляючы ў падобныя месцы гінуць.

На экране фота в. Ява

Падумайце, чаму ў гэтых месцах вуглякіслы газ робіць удушлівае дзеянне толькі на жывёл невысокага росту?

Акно 11


Знаходжанне ў прыродзе

вуглярод(ІІ)-аксіду

вуглярод(ІV)-аксіду

Утварецца пры няпоўным згаранні паліва ў печах і ў рухавіках унутранага згарання


Утварецца пры гніенні і гарэнні, у паветры - (0,03%), змяшчаецца ў мінеральных крыніцах (нарзан, баржомі). Выдзяляецца пры дыханні жывёл і раслін.





7 . Атрыманне: У прамысловасці СО атрымліваюць у асобых печах – газагенератарах

Настаўнік тлумачыць па схеме.

Акно 12

Атрыманне

вуглярод(ІІ)-аксіду

вуглярод(ІV)-аксіду

У прамысловасці:

СО2 + С 2СО – 175 кДж

У лабараторыі:

НСООН = Н2О + СО








У лабараторыі:

НСООН = Н2О + СО (дзеяннем канцэнтраванай сернай кіслаты на мурашыную, серная кіслата адымае ваду)

У лабараторыі вуглякіслы газ атрымліваюць дзеяннем кіслаты на мел або мармур.

Акно 13

Атрыманне

вуглярод(ІІ)-аксіду

вуглярод(ІV)-аксіду

У прамысловасці:

СО2 + С 2СО – 175 кДж

У лабараторыі:

НСООН = Н2О + СО

У прамысловасці:

пры абпальванні вапняку:

СаСО32СаО + СО2

СН4+2О2СО2 +2Н2О

У лабараторыі:

СаСО3+2НСlСаСl2+ СО2+ Н2О






А як гаспадыні на кухні атрымліваюць вуглякіслы газ?



NaНСО3 + СН3СООН = СН3ООNa + Н2О +СО2


8. Прымяненне.

Самастойная работа з падручнікам. Малюнак 62, стар. 100

Акно 14

Прымяненне

вуглярод(ІІ)-аксіду


У якасці газападобнага паліва, у рэакцыях арганічнага сінтэзу, пры выплаўцы металаў з руд



вуглярод(ІV)-аксіду


У якасці холадагенту(сухі лёд ), як сродак для тушэння пажараў, у харчовай прамысловасці (газірованая вада), пры вытворчасці цукру, солей вугальнай кіслаты, для атрымання мыйных сродкаў, лекаў.






? Паглядзіце ўважліва на канспект-схему нашага ўрока. Можа ў каго ўзніклі пытанні да мяне?

Відэафрагмент Кругаварот( “Воздух – всё и ничего”)

У прыродзе існуе кругаварот СО2 (дыханне, гарэнне, гніенне) -асіміліруецца раслінамі і мінералізіруецца з Са2+ і Mg2+ у карбанаты.

Але ў сучасны момант пры небывалым развіцці прамысловасці на прыроду дзейнічаюць антрапагенныя забруджвальнікі, у тым ліку і выкідванне ў атмасферу вялікай колькасці вуглякіслага газу бо спальваецца велізарная колькасць паліва. За кошт гэтага паступленне ў атмасферу СО2 у 100-150 разоў перавышае прыроднае паступленне ў выніку дыхання раслін.

А назапашванне вуглякіслага газу ў атмасферы – адна з асноўных прычын парніковага эфекту. Гэты газ не прапускае сонечнае святло назад у космас. Калі сітуацыя не зменіцца, то па прагнозах, сярэдняя тэмпература падымецца на 1,4 – 5,8С.

За апошнія 100 год тэмпература ў Паўночным паўшар’і ўзрасла больш, чым за ўсю папярэднюю тысячу гадоў. Халодныя зімы прайшлі, мароз стаў радзейшы, вясна прыходзіць раней. Ацяпляльны сезон аб’ектыўна скарочаны.

Парніковы эфект прыводзіць да расставання “лядовых шапак”, павышэння ўзроўню Сусветнага акіяну, да навадненняў, якія могуць змесці на сваім шляху цэлыя астравы; расшырацца зоны пустынь, г.зн. парушыцца раўнавага ў прыродзе, што небяспечна і непажадана.

Ніхто не ведае сілы сваіх здольнасцей,

пакуль ён не выпрабаваў іх.

Д.Лок

ІV. Замацаванне ведаў:

1. Гульня “Так ці не?”

1. Вуглякіслы газ цяжэйшы за паветра ( Так )

2. Чадны газ утвараецца пры няпоўным згаранні паліва (Так )

3. Вуглякіслы газ падтрымлівае гарэнне ( Не )

4. Вуглякіслы газ – кіслотны аксід (Так )

5. Узаемадзеянне з вапнавай вадой якасная рэакцыя на чадны газ ( Не )

6. Чадны газ з’яўляецца адноўнікам у рэакцыях з аксідамі металаў (Так )

7. Чадны газ прыводзіць да парніковага эфекту (Не )

Самастойная работа на месцах па варыянтах.

Эталон работы на экране пасля заканчэння работы


Самастойная работа

Жадаю поспехаў!!!

1 варыянт

1. З прыведзенага пераліку рэчываў выберыце вуглярод (ІІ)-аксід.

а) SO3

б) H2O

в) CO2

г) NO

д) Na2O

е) CO

2. Якую ступень акіслення праяўляе вуглярод у вуглярод (ІV)- аксідзе?

СО2


3. Чаму тухне свечка ў шклянцы, якая запаўняецца вуглякіслым газам?

4.Закончыць ураўненні рэакцый:

а) СО2 + К2О

б) СО + Fe О

5. . Здзейсніць ператварэнні:

СО2 СО СО2Na2CO3

1.

2.

3.

2 варыянт

1. З прыведзенага пераліку рэчываў выберыце вуглярод (ІV)-аксід.

а) SO3

б) H2O

в) CO2

г) NO

д) Na2O

е) С

2.Якую ступень акіслення праяўляе вуглярод у вуглярод (ІІ)-аксідзе?

СО

3.Чаму мутнее вапнавая вада пры прапусканні праз яе вуглярод (ІV)-аксіду?

4. Закончыць ураўненні рэакцый:

а) СО2 + NaОН

б) СО +О2

5. Здзейсніць ператварэнні:

СН4СО2  СО

 СаСО3

1.

2.

3.

V. Дамашняе заданне:

Падача дамашняга заданнявучнямі-паштальёнамі у канвертах з кружкамі рознага колеру:





1 узровень § 16, № 1,4





2 узровень § 16, №7,9





3 узровень § 16, № 7, 9 , саставіць крыжаванку

VІ. Рэфлексія ( на сталах малюнкі са значкамі розных газаў)

-На дошцы намаляваны чалавек – гэта кожны з вас. Калі вам было камфортна на ўроку, то вы выбіраеце малюнак са значком О2, калі не вельмі – СО2, а зусім дрэнна, то СО.

Метад “Ключавое слова”

- На кружку вам неабходна напісаць слова, якое адлюстроўвае змест нашай працы, узаемадзеянне на ўроку, вынік.

Калі будзеце пакідаць клас, то пакіньце, калі ласка, ваш кружок каля малюнка чалавечка.

Канспект-схема

Аксіды вугляроду

Рысы параўнання

Аксід вугляроду (ІІ)

Чадны газ

Аксід вугляроду (ІV)

Вуглякіслы газ

Састаў малекул

С+2 О

С+4О2

Тып сувязі

С = О

Кавалентная палярная

О=С=О

Кавалентная палярная

Фізічныя

ўласцівасці

Колеру і паху не мае.

Мr(CO)=28

D пав=

У вадзе не раствараецца


Не звадкоўваецца

Колеру і паху не мае.

Mr (CO2)=44

D пав=>1,5 раз цяжэйшы

Раствараецца ў вадзе

У 1 V H2O раствараецца 2,5 V CO2

Звадкоўваецца (сухі лёд)

Не падтрымлівае гарэння

Фізіялагічнае ўздзеянне на арганізм

Атрута

Hb +CO HbCO (карбаксігемаглабін)

Неатрутны

HbСО2 (карбагемаглабін)

Хімічныя ўласцівасці



а) гарыць сінім полымем

2СО +О2 2СО2+577 кДж


б) рэагуе з аксідамі металаў

СО+СuО =Сu+СО2

Fe3О4 +4СО =3 Fe+4СО2

в) СО +Сl2=СОСl2 (фасген - атрутнае рэчыва першай сусветнай вайны)

г)СО + 2Н2 = СН3ОН

а) узаемадзеянне з вадой.

СО2 + Н2О Н2СО3

б) рэагуе з асновамі:

СО2 + 2КОН = К2СО3 + Н2О

в) рэагуе з асноўнымі аксідамі:

СО2 + Na2О Na2СО3

г)якасная рэакцыя

СО2 + Са(ОН)2 = СаСО3 + Н2О

д) гарэнне магнію ў вуглякіслым газе.

2 Mg +СО2 =2 MgО+С

Знаходжанне ў прыродзе

Утварецца пры няпоўным згаранні паліва ў печах і ў рухавіках унутранага згарання


Утварецца пры гніенні і гарэнні, у паветры - (0,03%), змяшчаецца ў мінеральных крыніцах (нарзан, баржомі). Выдзяляецца пры дыханні жывёл і раслін.

Атрыманне

У прамысловасці:

СО2 + С 2СО – 175 кДж

У лабараторыі:

НСООН = Н2О + СО

NaНСО3 + СН3СООН = СН3ООNa + Н2О +СО2

Н2С2О2 = СО+СО22О

У прамысловасці:

пры абпальванні вапняку:

СаСО32СаО + СО2

СН4+2О2СО2 +2Н2О

У лабараторыі:

СаСО3+2НСlСаСl2+ СО2+ Н2О


Прымяненне

У якасці газападобнага паліва, у рэакцыях арганічнага сінтэзу, пры выплаўцы металаў з руд



У якасці холадагенту(сухі лёд ), як сродак для тушэння пажараў, у харчовай прамысловасці (газірованая вада), пры вытворчасці цукру, солей вугальнай кіслаты, для атрымання мыйных сродкаў, лекаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок хіміі iconУрок па хіміі ў 8 класе
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Аношкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Урок хіміі iconУрок з хімії
Що змушує нас показувати дитині замість єдиного всесвіту ряд абстрагованостей від цілісного світу?

Урок хіміі iconУрок – педагагічны твор Задачы
План работы прыродазнаўча-матэматычнага аб’яднання настаўнікаў матэматыкі, інфарматыкі, фізікі І хіміі

Урок хіміі icon«Значення хімії у створенні нових матеріалів» вчителя хімії вищої категорії, старшого учителя
Обладнання: таблиці «Технології хімічних виробництв», зразки металів, сплавів, полімерів, кераміки, роздатковий матеріал, музичний...

Урок хіміі iconМетодичні вказівки для студентів 5 курсу фармацевтичного факультету до практичних занять з токсикологічної хімії (осінній семестр) Донецьк 2009
За редакцією зав кафедрою фармацевтичної та токсикологічної хімії, д Х. н Матвієнко А. Г

Урок хіміі iconУрублеўскі аляксандр Васільевіч
Гродзенскай вобласці. У перыяд атрымання сярэдняй адукацыі неаднаразова ўдзельнічаў у раённых І абласных прадметных алімпіядах па...

Урок хіміі iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 08 па 13 кастрычніка 2012/2013 навучальнага года
Прафесійнае станаўленне маладога спецыяліста Карповіч Т.І.: урок хіміі ў 8 кл.: аказанне метадычнай дапамогі

Урок хіміі iconБеларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiеэт iмя Максiма Танка зацвярджаю
Складальнiкі: дацэнт кафедры хіміі, кандыдат хімічных навук Л. С. Карпушэнкава, дацэнт кафедры хіміі, кандыдат хімічных навук дацэнт...

Урок хіміі iconХімічна термодинаміка найважливіший розділ фізичної хімії. Головна мета вивчення хімічної термодинаміки це розв'язання фундаментальних завдань металургійної
Відсутні підручники, надруковані українською мовою. В той же час, на кафедрі тмп та фізичної хімії нметау вже декілька років дисципліна...

Урок хіміі iconУрок хіміі для вучняў 8 класа
Навучальная мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні І першасным замацаванні ведаў пра ядзерную мадэль будовы атама – нуклідамі,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка