"эка – Я, эка – ты, эка – мы"




Назва"эка – Я, эка – ты, эка – мы"
Дата канвертавання02.05.2013
Памер122.36 Kb.
ТыпДокументы


Упраўленне адукацыі Лідскага раённага выканкама

ДУА “Бердаўскі навучальна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад-сярэдняя школа”


ПРАЕКТ

“ЭКА – Я, ЭКА – ТЫ, ЭКА – МЫ”



Намінацыя “Лепшы педагог па арганізацыі работы

па выхаванню культуры энергазберажэння ў навучэнцаў”


Падрыхтавала

Язэвіч Марына Іванаўна,

настаўнік пачатковых класаў

вышэйшай катэгорыі


Бердаўка, 2012

ЗМЕСТ

Уводзіны ................................................................................................... 2

Праект “Эка –я, Эка – ты, Эка – мы”...................................................... 6

Дадатак 1 .................................................................................................. 13

Дадатак 2 .................................................................................................. 15

Дадатак 3 .................................................................................................. 16

Дадатак 4 .................................................................................................. 17

Дадатак 5 .................................................................................................. 18

Дадатак 6 .................................................................................................. 29

Дадатак 7 .................................................................................................. 31

Дадатак 8 .................................................................................................. 34

Дадатак 9 .................................................................................................. 41

Дадатак 10 ................................................................................................ 47

Дадатак 11 ................................................................................................ 50

Дадатак 12 ................................................................................................ 51

Літаратура ................................................................................................ 62


Уводзіны

У народзе кажуць: не грошы багацце – беражлівасць ды розум. Крыла-ты выраз аб беражлівых адносінах да рэчаў, прадуктаў харчавання зыходзіць з глыбіні вякоў. Значыць, у эканоміі і беражлівасці людзі мелі патрэбу здаў-на.

Адной з задач дзяржаўнай палітыкі на сучасным этапе з'яўляецца эка-намічнае выкарыстанне цяпла, электраэнергіі і іншых рэсурсаў, што павінна стаць нормай жыцця для кожнай беларускай сям'і і кожнага чалавека ў пры-ватнасці.

На мінулым тыдні Прэзідэнт Рэспублікі Беларусі падпісаў указ, які аб'яўляе 2013 год ў краіне Годам беражлівасці. Год беражлівасці стане лагіч-ным працягам рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 "Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары экана-мічнай бяспекі дзяржавы ў сучасных умовах".

“Куды ні кінь - трэба ўсё берагчы... Пачынаючы ад электрычнасці і за-канчваючы іншымі напрамкамі,” – заявіў Прэзідэнт на сустрэчы з дэлегацыяй Калінінградскай вобласці Расіі.

Энергазберажэнне з кожным годам становіцца ўсё больш актуальнай праблемай. Абмежаванасць энергетычных рэсурсаў, высокі кошт энергіі, не-гатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе, звязанае з яе вытворчасцю, - усе гэтыя фактары прыводзяць да альтэрнатывы: разумней зніжаць спажыванне энергіі, чым увесь час павялічваць яе вытворчасць. Пры вытворчасці і спажыванні энергіі наносіцца значная шкода навакольнаму асяроддзю, на­прыклад, забруджванне атмасферы. Маштабы шкоды залежаць не толькі ад выкарыстання энергарэсурсаў, але і не ў меншай ступені ад экалагічнай культуры і культуры энергаспажывання насельніцтва.

Праблема разумнага выкарыстання энергіі з'яўляецца адной з най­больш вострых праблем чалавецтва. Сучасная эканоміка заснавана на выка-рыстанні энергетычных рэсурсаў, запасы якіх выпрацоўваюцца і не аднаў-ляюцца. Але нават не гэта галоўнае. Сучасныя спосабы вытворчасці энергіі наносяць непапраўную шкоду прыродзе і чалавеку. Медыкі лічаць, што здароўе людзей на 20% залежыць ад стану навакольнага асяроддзя. За­бру-джванне атмасферы пры выкарыстанні неаднаўляючых крыніц энергіі вядзе да ўсеагульнага пацяплення, раставання палярных ільдоў і павышэння ўзроў-ню сусветнага акіяна на працягу наступных стагоддзяў. Невядома, калі мена-віта адбудуцца гэтыя змены, але камісія ААН па клімаце сцвярджае, што ўсе-агульнае пацяпленне ўжо пачалося, і значыць рабіць нешта для прадухілення глабальнай экалагічнай катастрофы неабходна ўжо сёння і за­раз. Менавіта экалагічная адукацыя ў вобласці энергазберажэння і прыродаа­ховы можа істотна паўплываць на менталітэт людзей і змяніць крытычную сітуацыю.

Чалавецтвам паступова ўсвядоміцца неабходнасць пераходу як у гла-бальным маштабе, так і ў кожным пэўным месцы і выпадку ад спажывецкіх адносін да прыроды да сумеснага гарманічнага развіцця прыроды і гра-мадства. Аднак гарманізацыя гэтых зносін не сфарміруецца сама па сабе. Не-сумненна, галоўную ролю ў гэтым працэсе займаюць экалагічная адукацыя і выхаванне, а таксама прывіццё навыкаў беражлівых адносін да энергарэ-сурсаў, якімі валодае чалавецтва.

У сувязі з гэтым першачарговай задачай стаіць стварэнне беспера-пыннай сістэмы выхавання руплівага гаспадара, чалавека, які беражліва ад-носіцца да энергарэсурсаў.

Вядучая роля ў дасягненні гэтых мэт належыць агульнаадукацый-ным установам усіх тыпаў. Варта задумацца аб змене стылю жыцця кожна-га, аб магчымасцях укараняць і развіваць энергазберагаючыя тэхналогіі, вы-карыстоўваць крыніцы энергіі, найбольш бяспечныя для навакольнага ася-роддзя. Неабходна садзейнічаць выхаванню экалагічнай свядомасці ў дзя-цей, прыцягваць увагу грамадскасці да праблем эканомнага выкарыстання энергіі і энергарэсурсаў, аховы навакольнага асяроддзя. Важна не толькі даць дзецям веды аб энергіі і ўзаемасувязі яе з навакольным асяроддзем, але і стварыць матывацыю для зберажэння рэсурсаў і энергіі, выхаваць навыкі экалагічна ўстойлівага і бяспечнага стылю жыцця, прыцягнуць іх у карыс-ную дзейнасць па энерга- і рэсурсазберажэнню, бо сённяшнія школьнікі заў-тра стануць супрацоўнікамі і будуць самі прымаць рашэнні.

Акрамя таго, выхаванне экалагічнай свядомасці школьнікаў дапамо-жа ў рашэнні адной з задач, пастаўленых дзяржавай перад школай, а менавіта - выхаванне грамадзяніна з унутранай гуманістычнай патрыятычнай пазіцы-яй і ўсведамленнем таго, што ён гаспадар на сваёй зямлі, адказны за яе лёс, развіццё і росквіт. А грамадзянін, адказны за лёс уласнай краіны, здольны ўс-вядоміць сваю адказнасць за будучыню планеты…

Гэта патрабуе стварэння пэўнай сістэмы выхавання ў вучняў культу-ры беражлівых адносін да энергарэсурсаў і да прыроды наогул.

Пачынаючы працаваць у мінулым годзе ў 1 класе, я аддала перавагу стварэнню праекта “Эка – я, эка – ты, эка – мы.”.

Дадзены праект дапускае комплекснае ўздзеянне на інтэлектуальную, эмацыянальную і валявую сферы дзіцяці. Гэтаму садзейнічае наяўнасць паз-навальных, даследчых і практычных відаў дзейнасці. Паслядоўная актывіза-цыя эмацыянальнай, інтэлектуальнай і дзейнаснай сфераў асобы малодшых школьнікаў выглядае наступным чынам:

1) уключэнне эмоцый – дзіця здзіўляецца, перажывае, пераўвасабля-ецца, адчувае, саперажывае;

2) уключэнне інтэлекту – дзіця атрымоўвае, перапрацоўвае інфама-цыю, якая паступае ад настаўніка, у час гульняў і назіранняў;

3) уключэнне дзеяння – пасля перажывання і атрымання інфармацыі дзіця ажыццяўляе пошук спосаба рашэння праблемы, выбірае і выконвае дзе-янне.

Для мяне, як настаўніка, важна не столькі атрыманне школьнікамі ве-даў па розных пытаннях энергазберажэння, колькі ўсвядомленае прымяненне іх на практыцы.

Работа па праекце дапускае стымуляванне фантазіі і ўяўлення дзяцей, прадастаўленне ім магчымасці думаць і абмяркоўваць самастойна, садзей-нічае развіццю мовы і мыслення. У школьнікаў павінны фарміравацца ма-ральныя веды і пачуцці: патрыятызм, абавязак, саперажыванне, адказнасць, беражлівасць. Значны выхаваўчы эфект дае ўключэнне ў змест заняткаў ма-тэрыяла, які садзейнічае выхаванню эмацыянальна-валявых якасцей асобы, што дазваляе дзецям адчуваць сябе грамадзянамі сваёй краіны, абаронцамі акаляючага асяроддзя, прымаць адказныя рашэнні.

Я стараюся планаваць і праводзіць заняткі такім чынам, каб навучэн-цы ўспрымалі свае дзеянні як уласны выбар. Дзеці пераконваюцца ў тым,што яны могуць знайсці адказы на абмяркоўваемыя пытанні. Самае галоўнае, каб школьнікі пераканаліся, што іх дапамога каму-небудзь патрэбна, што ад іх за-лежыць рашэнне многіх праблем.


Праект па эканоміі і беражлівасці

ЭКА – Я, ЭКА – ТЫ, ЭКА – МЫ”

Ідэя

Паказаць магчымасць асабістых дзеянняў школьніка, якія могуць пры-весці да эканоміі рэсурсаў і энергіі, знізіць нагрузку на навакольнае асярод-дзе, зберагчы прыроду для сябе і будучых пакаленняў.





Мы родным краем ганарымся

І ведаем – мы не адны, -

Мы – грамадзяне Беларусі,

Зямлі сваёй мы адданы.

Усё, што тут, - наша па праву,

І зберагчы павінны мы

Нашу родную дзяржаву,

Рэчкі, азёры і лясы!

Мэта праекта:

стварэнне сістэмы работы па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў па-чатковай школе ў вобласці рэсурса- і энергазберажэння;

выхаванне ў навучэнцаў элементарнай культуры беражлівага энер-гакарыстання.

Задачы праекта:

1. Садзейнічаць атрыманню навучэнцамі аб’ектыўнай, адпаведнай іх узросту інфармацыі аб энергіі і энергетычных працэсах, крыніцах энергіі і іх ролі ў жыцці чалавека, правілах эфектыўнага і эканомнага выкарыстання энергарэсурсаў.

2. Стварыць умовы для разумення школьнікамі эфектыўнага энер-гакарыстання і выхавання ў іх адказнасці за эканомныя і беражлівыя адно-сіны да электраэнергіі, цяплу, вадзе, прыродзе наогул.

3. Садзейнічаць фарміраванню актыўнай асабістай пазіцыі школьніка па дачыненні да праблем рэсурса- і энергазберажэння.

4. Стымуляваць цікавасць да навуковых даследаванняў і практычных прымяненняў ведаў.

5.Азнаёміць навучэнцаў з элементарнымі метадамі, спосабамі, пры-ёмамі і сродкамі энергазберажэння і эканоміі.

Чакаемыя вынікі:

Цэласнасць сістэмы вывучэння праблем энергазберажэння і звязаных з імі праблем экалогіі дазволіць:

· укараніць ідэі і метады рэсурса- і энергазберажэння ў адукацыйны працэс;

· прымяняць вывучаныя правілы эфектыўнага выкарыстання энер-гарэсурсаў;

· выхаваць у вучняў элементарную культуру беражлівага энерга-карыстання;

· пашырыць эколага-энергазберагальныя веды вучняў аб узаема-дзеянні грамадства з прыроднымі сістэмамі;

· азнаёміць удзельнікаў праекта з асноўнымі рэсурса- і энерга-зберагальнымі працэсамі, тэхналогіямі;

· пазнаёміць вучняў з перспектывамі развіцця энергетыкі Беларусі.

Удзельнікі праекта:

класны калектыў 2 класа;

бацькі вучняў;

арганізацыя БРСМ;

тэхнічны персанал школы;

бібліятэкар школы;

бібліятэкар Бердаўскай сельскай бібліятэкі.

Адрас:

ДУА “Бердаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, в.Бердаўка, вул. Школьная, 1.

Метады рэалізацыі праекта:

1. Тэарэтычныя (вывучэнне, аналіз і ацэнка паспяховасці работы па энергазберажэнню).

2. Параўнальныя (зварот да вопыту іншых, сапастаўленне, параўнан-не, аналіз).

3. Эмпірычныя (назіранне, анкетаванне, вывучэнне дакументацыі, гутарка, стварэнне банка навучальна-метадычнай інфармацыі, узмацненне ўзаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі, правядзенне навучальна-мета­дычных і выхаваўчых мерапрыемстваў з удзельнікамі праекта, арганізацыя збору і падрыхтоўкі матэрыялаў для публікацыі ў газетах).

4. Матэматычныя (статыстычныя разлікі).

Характарыстыка рэсурсаў праектнай дзейнасці

Тэхналагічныя рэсурсы:

1. Пакет метадычных матэрыялаў па рэалізацыі праекта.

2. Метадычныя распрацоўкі настаўнікаў.

3. Планы-канспекты ўрокаў.

4. Рэкамендацыі бацькам.

5. Творчыя работы вучняў.

6. Графічныя матэрыялы.

7. Планы і планы-канспекты пазакласных мерапрыемстваў.

8. Статыстычныя дадзеныя.

9. Дыягнастычныя методыкі.

10. Аналітычныя матэрыялы.

11. Рэфлексійныя зрэзы.


Матэрыяльныя рэсурсы:

1. Грашовыя сродкі на набыццё метадычнай літаратуры.

Тэхнічныя рэсурсы:

1. Камп’ютарная тэхніка.

2. Аўдыётэхніка.

Формы экалагічнай , рэсурса- і энергазберагаючай дзейнасці вучняў:

Стратэгічныя

Практычныя

*гульнявая дзейнасць;

*калектыўная творчая дзейнасць;

*навуковая дзейнасць;

*дыягнастычная дзейнасць


*экалога-энергазберагаючая накіраванасць урокаў;

*прадметныя ўрокі экалога-энергазберагаючага зместу;

*урокі-казкі экалога-энергазберагаючага зместу;

*заняткі па “Азбуцы Берагошы”;

*мастацкая галерэя "Чалавек і прырода ў жывапісе";

*выставы малюнкаў, плакатаў, фотаздымкаў экалога-энергазберагаючай тэматыкі;

*конкурсы, трэнінгі з экалога-энергазберагаючым зместам;

*ролевыя, дыдактычныя і дзелавыя гульні з экалога-энергазберагаючым зместам;

*гульні-падарожжы з экалога-энергазберагаючым зместам;

*вусныя часопісы з экалога-энергазберагаючым зместам;

*сустрэчы са спецыялістамі ў напрамку аховы прыроды;

*алімпіяды па экалогіі і энергазахаванні;

*складанне прэзентацый;

*абарона праектаў з экалога-энергазберагаючым зместам

ЭТАПЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА:

I. ПАДРЫХТОЎЧЫ (верасень-лістапад 2012 года)

1. Праблемна-мэтавы

а) выяўленне праблемы, фарміраванне мэты і задач праекта.

2. Інфармацыйна-арыентаваны

а) засваенне паняційнага апарата, першаснае знаёмства з праблемай;

б) прагназаванне вынікаў прадуктыўнай дзейнасці;

в) азначэнне асноўных метадаў і формаў працы, планаванне дзейнасці.

II. АСНОЎНЫ ЭТАП. Рэалізацыя мадэлі ў дзейнасці класнага калектыву ( снежань 2012 - сакавік 2014 года)

1. Выканаўча-камунікатыўны

а) ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнай працы па рэалізацыі пра-екта;

б) распрацоўка і рэалізацыя праграмаў і планаў мерапрыемстваў па рэ-сурса- і энергазберажэнні;

в) каардынацыя ўсіх удзельнікаў педагагічнага працэсу;

г) прыцягванне вучняў у працэс творчага пераасэнсавання пытанняў узаемадзеяння чалавека і навакольнага асяроддзя.

2. Рэфлексійны

а) прамежкавы аналіз дзейнасці па рэалізацыі праекта;

б) анкетаванне;

в) маніторынг.

III. ЗАКЛЮЧНЫ ЭТАП (красавік 2014 - чэрвень 2014 г.)

а) ацэнка вынікаў праекта;

б) інфармацыйна-аналітычная праца па падвядзенні вынікаў праект-най дзейнасці;

в) распаўсюджванне вопыту працы па энергазахаванню сярод наву-чэнцаў пачатковых класаў.


Асноўныя напрамкі дзейнасці




1. Энергетычны патруль

Мэта: штодзённы кантроль энергазахавання ў школе.

Задача: садзейнічаць фарміраванню ў вучняў пераканання ў важнасці асабістага ўклада ў энергазберажэнне.

2. Служба энергетычнага аўдыту

Мэта: даць аб’ектыўныя, рэальныя і дакладныя звесткі аб уліку спа-жывання электраэнергіі ў кватэры.

Задача: пазнаёміць вучняў з элементарнымі метадамі, спосабамі, пры-ёмамі і сродкамі энергазберажэння і эканоміі.

3. Навукова-даследчы цэнтр

Мэта: навукова-даследчая дзейнасць па праблемах рацыянальнага выкарыстання энерганосьбітаў.

Задача: садзейнічаць атрыманню навучэнцамі аб’ектыўнай, суадно-снай іх узросту інфармацыі аб энергіі і энергетычных працэсах, крыніцах энергіі і іх ролі ў жыцці чалавека, правілах эфектыўнага і эканомнага выка-рыстоўвання энергарэсурсаў.

4. Прэс-служба

Мэта: правядзенне інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў, накі-раваных на актывізацыю працэсу энергазахавання.

Задача: паглыбляць тэарэтычныя і практычныя веды навучэнцаў па пытаннях энергазберажэння і экалогіі.

5. Клуб “Берагоша”

Мэта: прапаганда ідэі рэсурса-і энергазберажэння сярод навучэнцаў пачатковай школы.

Задача: ствараць умовы для разумення школьнікамі эфектыўнага энергакарыстання і выхавання ў іх адказнасці за эканомныя і беражлівыя ад-носіны да электраэнергіі, цяплу, вадзе, прыродзе наогул.

6. Валанцёрская служба

Мэта: аказанне добраахвотнай дапамогі ў арганізацыі і правядзенні рэсурса- і энергазберагаючай дзейнасці.

Задача: фарміраваць пачуцці патрыятызму, ініцыятыўнасці, прадпры-мальнасці і іншых, неабходных для паўнацэннай жыццядзейнасці чалавека.

Літаратура


1. Учимся экономии и бережливости // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы

сад, школа. – 2008. – №6. – с. 52-61.

2. Уроки Электроши // Пачатковая школа. – 2009. - №6. – с. 58 – 60.

3. Путешествие в Страну Электричества // Пачатковая школа. – 2007. - №9. – с. 51 – 53.

4. Райзберг, Б.А. Экономика в играх, задачах и примерах / Б.А Райзберг. – М., 1996.

5. Смирнова, Е.В. Путешествие Гномика в страну Экономика / Е.В. Смирнова. – Минск: НМЦентр, 1998.

6. Смирнова, Е.В. Экономика на уроках письма и чтения / Е.В. Смирнова. – Минск: НМЦентр, 1998.

7. http://energosber.info/lesson/

8. http://www.pravo.by/


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"эка – Я, эка – ты, эка – мы\" iconПраблема магчымасцей чалавечага пазнання
С. 5]. У той жа час ён блізкі сваёй паэтыкай магічным рэалістам Лацінскай Амерыкі (у першую чаргу, Борхесу), а таксама семіётыку,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка