План-канспект урока




НазваПлан-канспект урока
Дата канвертавання02.05.2013
Памер81.38 Kb.
ТыпУрок
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава”


ПЛАН-КАНСПЕКТ УРОКА

МАТЭМАТЫКІ

ТЭМА:”САСТАЎ ЛІКУ 5”


НАСТАЎНІЦА ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ

СОЛДАК І. У.


Мэты:

-адкрыць розныя камбінацыі саставу ліку 5, замацоўваць прыёмы складання і аднімання лікаў у межах 4, уменне рашаць простыя задачы;

-развіваць увагу, памяць, лагічнае мысленне, творчыя здольнасці, вусныя вылічальныя навыкі;

-выхоўваць пазнаваўчы інтарэс да матэматыкі, пачуццё ўзаемадапамогі, уменне працаваць у групе

Абсталяванне: малюнкі планет, геаметрычныя фігуры-часткі ракеты, камп’ютэры, парашуты з літарамі і лічбамі, заданні для груп


Ход урока

I.Арганізацыйны момант.

Увага!Прагучаў званок!

Вы гатовы пачаць урок?

Калі ў парадку вашы рэчы,

Спадручней працаваць дарэчы.

Працу і розум за аснову вазьміце,

Кожнай мінуткай сваёй даражыце.

-Сёння, рабяты, у нас незвычайны ўрок. У нас прысутнічае многа гасцей. Давайце прывітаем іх.

Каб дазнацца, што нас чакае сёння на ўроку, мы пачнём з работы за нашымі камп’ютэрамі, якія нам падкажуць, чым мы будзем займацца сёння.

II.Вуснае лічэнне.

(Дзеці працуюць за камп’ютэрамі)

1.Адзначце найменшы двухзначны лік (10)

2.Адзначце суседзяў ліку 20 (19,21)

3.Адзначце лік, які папярэднічае ліку 13 (12)

4 Адзначце лік, які на 1 больш за лік 2 (3)

5.Адзначце лік, які менш за 2 на 1 (1)

6.Рашыце задачу і адзначце адказ задачы на камп’ютэры

На галінцы сядзелі 4 птушкі. 2птушкі паляцелі . Колькі птушак засталося на галінцы? (2)

-Што паказаў наш камп’ютэр? (Выяву літары П)

-Камп’ютэр падказаў нам, што сёння мы адправімся ў падарожжа, паколькі слова падарожжа пачынаецца з літары П.

III.Работа над замацаваннем пройдзенага матэрыялу.

1.Складанне і адыманне лікаў у межах 4.

- А ці хочаце дазнацца, у якое падарожжа мы адправімся? Тады для гэтага нам патрэбна рашыць прыклады і па літарам, якія адпавядаюць адказам, прачытаць маршрут нашага падарожжа. (Дзеці рашаюць прыклады з дапамогай сігнальных веераў і выстаўляюць замест адказаў літары, затым чытаюць слова).

1

2

3

4

5

0

М

С

А

К



4+1=К

4-3=0

2+1=С

4-2=М

2+2=А

4-1=С

-Прачытайце слова, якое атрымалася.(КОСМАС)

-Ці жадаеце адправіцца ў незвычайнае падарожжа па касмічнай прасторы?

2.Работа над вызначэннем паслядоўнасці натуральнага раду лікаў у межах 10.

-Адгадайце, на чым адправімся ў падарожжа (чытанне загадкі пра ракету).

Загадка

Плыве ў прасторы,

Ды не ў моры,

Караблём завецца

Ля зорак уецца. (Ракета)

-Так, гэта ракета. Толькі ракету, на якой мы паляцім у космас паспрабуем змайстраваць самі. Сёння кожны з вас мае магчымасць пабываць у ролі канструктара.

На кожнай частцы ракеты знаходзяцца лікі. Яны дапамогуць нам скласці ракету, калі мы расставім іх у парадку ўзрастання. (Дзеці будуюць ракету).

-Колькі частак, з якіх складаецца ракета? (9)

-А што абазначае гэты лік у Сонечнай сістэме? (9 планет)

-А хто з вас ведае назвы планет, назавіце іх. (Меркурый, Венера, Сатурн, Юпітэр, Марс, Плутон, Нептун, Зямля, Уран)

-Мы сёння з вамі пабываем толькі на 4 планетах,самых бліжэйшых да нашай планеты Зямля і правядзем іх даследванне. (Вывешваюцца планеты, дзеці чытаюць іх назвы).

IV. Работа над новым матэрыялам.

1.Пастаноўка праблемнай сітуацыі.

Перш, чым адправіцца на планеты, нам трэба заправіць нашу ракету палівам. На наша падарожжа спатрэбіцца 5 тон паліва. У нашай ракеце 2 бакі. Нам трэба 5 тон разліць у гэтыя 2бакі.Якім жа чынам нам гэта можна зрабіць?

2.Паведамленне тэмы ўрока.

- Спачатку нам трэба знайсці, на якія лікі можна раскласці лік 5. Для гэтага я запрашаю вас усіх на наш дыванок,каб правесці даследванне.

3.Правядзенне пошукавай дзейнасці.

Разгляданне розных камбінацый саставу ліку 5.

-Скажыце, колькі яблыкаў вы бачыце? (5)

-Як можна раскласці 5 яблыкаў на 2 талеркі. Хто зможа гэта зрабіць? (Дэманстрацыя розных спосабаў раскладання)

овал 2

прямая соединительная линия 15прямая соединительная линия 16

овал 4овал 5

овал 9овал 12прямая соединительная линия 17прямая соединительная линия 18прямая соединительная линия 24

овал 10овал 13прямая соединительная линия 20прямая соединительная линия 25

овал 11прямая соединительная линия 21прямая соединительная линия 26

овал 14


Як можна раскласці 5 яблыкаў на 3 талеркі?

овал 27овал 28овал 29прямая соединительная линия 36прямая соединительная линия 37прямая соединительная линия 385

прямая соединительная линия 39прямая соединительная линия 41прямая соединительная линия 43

овал 30овал 31овал 32прямая соединительная линия 40прямая соединительная линия 42прямая соединительная линия 44

овал 33овал 34овал 35


-овал 45Як можна раскласці 5 яблыкаў на 4 талеркі?

прямая соединительная линия 66прямая соединительная линия 67прямая соединительная линия 68прямая соединительная линия 69

овал 48овал 50овал 51овал 52

овал 53овал 54овал 55овал 56прямая соединительная линия 70прямая соединительная линия 71прямая соединительная линия 73прямая соединительная линия 74

овал 57овал 58овал 59овал 60прямая соединительная линия 75прямая соединительная линия 76прямая соединительная линия 77прямая соединительная линия 78

прямая соединительная линия 80прямая соединительная линия 81прямая соединительная линия 82прямая соединительная линия 83

овал 61овал 62овал 63овал 64прямая соединительная линия 79

-Як можна раскласці 5 яблыкаў на 5 талерак?

овал 84прямая соединительная линия 94

овал 85овал 86овал 87овал 88овал 89прямая соединительная линия 90прямая соединительная линия 91прямая соединительная линия 92прямая соединительная линия 93

1


-Мы разгледзелі розныя спосабы саставу ліку 5. А цяпер скажыце, які спосаб раскладання ліку 5 мы можам выкарыстаць для таго, каб разліць 5 тон паліва ў 2 бакі? (3 і 2; 2 і 3; 1 і 4; 4 і 1)

V.Размеркаванне па цэнтрах.

-Ітак, паліва залілі. Можам адпраўляцца да планет. Але часу не так многа, па-гэтаму падзелемся на экіпажы. Кожны экіпаж адправіцца на 1 планету, даследуе яе. А потым, калі прызямлімся, падзелімся сваімі ўражаннямі.

-А зараз вырашым, хто на якую планету паляціць. Для гэта набываем білецікі і разбіваемся на экіпажы.(Дзеці размяркоўваюцца па цэнтрах згодна колеру білета.

Блакітны колер білета-канструктарскі цэнтр планеты Венера.

Чырвоны колер білета-цэнтр чытання планеты Марс.

Жоўты колер білета-матэматычны цэнтр планеты Сатурн.

Аранжавы колер білета-навуковы цэнтр планеты Юпітэр).

-Месцы ўсе занялі згодна назвам планет. Сёння мы запрасілі на ўрок нашых бацькоў. Ім мы даручым самую адказную справу ў нашым палёце.Яны будуць камандзірамі нашых экіпажаў і будуць кіраваць нашым палётам.


VI. Фізмінутка.

-А зараз праверым вашу гатоўнасць. Усе ўсталі.

Ракета гатова?

Экіпажы гатовы?

Усім прысцягнуць рамні.

Увага! Пачынаем адлік.

1-2-3-мы найлепшыя сябры.

3-4-5-будзем космас штурмаваць.

6-7-8-9-10-паляцім на Марс і Месяц

VII.Работа ў цэнтрах.

-Ітак, наша ракета ўзляцела.Пакуль мы рухаемся да планет, я пазнаёмлю вас з тым, што трэба кожнаму экіпажу зрабіць на планеце.

1.Матэматычны цэнтр планеты Сатурн.

Скласці па малюнку задачу і рашыць яе.

2.Канструктарскі цэнтр планеты Венера.

З геаметрычных фігур пабудаваць ракету.

3.Цэнтр чытання планеты Марс.

Прачытаць назву самай блізкай да Сонца планеты, расставіўшы літары ў парадку ўбывання лікаў.

5 8 4 3 1 6 2 7

к м у р й р ы е

4.Навуковы цэнтр планеты Юпітэр.

Адгадайце, якая лічба жыве ў доміку, напішыце яе і прыдумайце пра яе загадку.


VIII.Прэзентацыя цэнтраў.


IX.Падвядзенне выніка ўрока.

-А зараз мы прызямляемся на нашу планету Зямля.

-Колькі чалавек уваходзіць у нашу каманду? (18)

У кожнага з вас на парце парашуцік з лічбай. Будзем прызямляцца ў парадку ўзрастання лікаў.Калі мы усе зможам прызямліцца ў патрэбным парадку,то прачытаем пажаданне нашай планеты Зямля:

ШЧАСЛІВАГА ПРЫЗЯМЛЕННЯ

-Ці спадабалася вам падарожжа?

-Што было цікавым для вас?

-Аб чым даведаліся на ўроку? На якія лікі можна раскласці лік 5?

(Адзначыць работу вучняў на ўроку і ў групах).

X.Рэфлексія.

-А зараз на нумары свайго парашуціка адзначце свой настрой, які вы атрымалі на ўроку. Калі вам было цікава, вы адзначыце свой настрой усмешкай, а калі штосьці вас засмуціла, можа штосьці не ўдалося, то пакажыце невясёлы настрой.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

План-канспект урока iconПлан-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма
Загадка завучваецца на памяць, пры чытанні адпрацоўваецца выразнае вымаўленне галосных гукаў

План-канспект урока iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

План-канспект урока iconУрок: беларуская літаратура
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў...

План-канспект урока iconДуа "Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа" План-канспект інтэграванага ўрока
Мэта: з прапанаванага матэрыялу вывесці паняцце перыметр І вызначыць спосаб знаходжання перыметра многавугольніка

План-канспект урока iconПлан-канспект урока беларускай літаратуры
Абсталяванне: падручнік беларускай літаратуры, лісты паперы, дошка з магнітамі, медыяпраектар, дамашнія загатоўкі вучняў

План-канспект урока iconДуа "Вучэбна-педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа" План-канспект урока беларускай літаратуры
Вусная характарыстыка галоўнага героя апавядання Міхася Лынькова,,Васількі”. Прыём,,Паказальны адказ”

План-канспект урока iconПлан-канспект урока Тэма: "Добрыя пачуцці – добрыя адносіны"
Мэта: актывізаваць веды, уменні, навыкі па тэме; садзейнічаць развіццю іншамоўнага маўлення вучняў; выхоўваць інтарэс да вывучэння...

План-канспект урока iconПлан-канспект урока гісторыі
...

План-канспект урока icon11 клас Канспект урока па тэме "Аб’ёмы мнагаграннікаў" Мэты урока
Добры дзень, дзеці, добры дзень! Усім жадаю плённай працы, каб гэтыя 45 мінут прайшлі з карысцю для ўсіх, каб кожны з нас атрымаў...

План-канспект урока iconПлан-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс)
Бсс, ІХ будову, сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, ролю ў тэксце, умовы пастаноўкі двукроп’я ў бсс

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка