Тэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі "На Каляды к сыну")




НазваТэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі "На Каляды к сыну")
Дата канвертавання02.05.2013
Памер59.31 Kb.
ТыпДокументы
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мархалюк А.З.

Тэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі "На Каляды к сыну")

Мэты і задачы ўрока :

  1. Навучальная: навучыць вучняў вызначаць мастацкія сродкі ў тэксце, праз якія падаецца аўтарская характарыстыка літаратурных герояў; выпрацаваць навыкі выразнага чытання;

  2. Развіваючая: развіваць уменне вучняў даваць характарыстыку герою па паводзінах і ўчынках, заўважаць у тэксце аўтарскую характарыстыку; паглыбіць уменне вучняў параўноўваць, аналізаваць, рабіць вывады па тэксце, выразна мысліць, асэнсавана выказваць свае погляды на твор і яго герояў, на саму асобу аўтара;

  3. Выхаваўчая: перадаць душэўную драму старой маці, ад якой адцураўся сын, далучыць малодшых падлеткаў да адвечнай маральнай праблемы-праблемы бацькоў і дзяцей; забяспечанай старасці.

Тэхналогія: асобасна-арыентаванае навучанне

Метады: пошукавы і даследчы

Формы работы: індывідуальная, франтальная, групавая, самастойная, інсцэніраванне, вуснае маляванне.

Ход работы:

1 . Арганізацыйны момант, псіхалагічны настрой на ўрок.

2. Пошукавая работа:

• работа ў групах;

• слоўнікавая работа;

• выразнае чытанне ;

• самастойная работа;

• вуснае маляванне;

• інсцэніроўка

3. Рэфлексія.

4. Дамашняе заданне.

5. Падвядзенне вынікаў урока.

Прагназуемыя вынікі: пашырэнне аб'ёму ведаў; адследжванне міжпрадметных сувязей (літаратура- выяўленчае мастацтва-тэатр), набыццё навыкаў элементарна аналізаваць і абагульняць літаратурныя падзеі; асэнсавана выказваць погляды на твор і яго герояў,развіваць уменне даваць характарыстыку герою.

Абсталяванне: тлумачальны слоўнік, ілюстрацыі вучняў, "асацыятыўнае сонейка і хмарка"; апорныя схемы: мастацкія сродкі, роды літаратуры.

Эпіграф: "Старасць не можа быць шчаслівай,але яна можа і павінна быць годнай ,спакойнай і дагледжанай"

Ход урока

1 ."Сітуацыя поспеху "

(з рознакаляровых кветачак скласці букецік, каб паказаць, з якім настроем вучні прыйшлі на ўрок).

2.Уступнае слова настаўніка.

Сёння мы прадаўжаем працу па творы З. Бядулі "На Каляды к сыну".

3 дзесяці законаў вечнасці ,загадаў-запаведзяў Божых толькі адна запаведзь з абяцаннем. За выкананне яе абяцаецца ўзнагарода: шануй бацькоў сваіх - і дзеці твае будуць шанаваць цябе. Калі б маладосць ведала, а старасць магла! Але, на жаль, старасць не можа ўжо нічога перайначыць у перажытым, а маладосць не ведае,што галоўным яе клопатам павінен быць клопат пра сваю...старасць.

Старасць не можа быць шчаслівай, але яна можа і павінна быць годнай, спакойнай і дагледжанай .Такая старасць і клопат пра будучыню дзяцей даўно сталі галоўнай меркай гармоніі і дабрабыту ў цывілізаваным грамадстве.

З.Работа над зместам.

Давайце паразважаем над словамі эпіграфа:

Як вы разумееце гэтыя радкі?

Якой была старасць Тэклі з апавядання"На Каляды к сыну"?

• Сцісніце пальцы ў кулачок і паглядзіце, які ён па

памеры. Кажуць, што і наша сэрца такога памеру - маленькае.

А як гавораць пра людзей , якія робяць добрыя справы, заўсёды дапамагаюць іншым? Якое сэрца маюць гэтыя людзі? (вялікае) Каго з дадзенага апавядання мы можам назваць чалавекам з" вялікім сэрцам"? I за якія якасці? (работа ў групах)

Ha дошцы малюнак сэрца . Вучні павінны ўпісаць у яго пэўпыя якасці (у доказ зачытаць пэўныя цытаты з тэксту).

"Вялікае сэрца"


Міласэрнасць

Дабрыня

Любоў

Пяшчота

Шчодрасць


Слоўнікавая работа

Пры аналізе твора нам дапаможа слоўнікавая даведка, якую правядуць кансультанты-мовазнаўцы. Гэта дасць нам магчымасць лепш зразумець тэкст і ўявіць сабе той час (вучні-кансультанты даюць слоўнікавую даведку).

АСЭСАР- судовая, службовая асоба (засядацель)

АДВАКАТ- асоба, якая выступае на судзе ў абарону каго-небудзь; заступнік, абаронца

АТОПКІ- старыя, стаптаныя чаравікі

  1. 3вернемся да дамашняга задання.

Вы выпісвалі мастацкія сродкі, праз якія падаецца характарыстыка жыцця маці, апісанне знешняга выгляду, пасля таго, калі яна засталася адна.

-Якія пачуцці ўзніклі ў вас?

Цытаты

Эмоцыі і пачуцці

"… тады яшчэ болей запанавала(метафара) у душы яе цяга да сына "

павага да маці, бо яна моцна любіць свайго сына

























• ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

• Чаму маці так доўга адкладвала сустрэчу з сынам?

( "і давай, быццам гарачыя вуголлі, закрытыя попелам, выгортваць з сэрца... ")

Мама-найдаражэйшы на свеце чалавек. Ніхто не можа так горка і ціха тужыць, як маці. Ніхто не ўмее так любіць, як маці. Мне прыгадваецца прытча пра юнака, які ў ахвяру няўмольнай і хцівай каханкі прынёс матчына сэрца.Ён бег з ім у руках, спатыкнуўся аб камень і застагнаў:"Ой, табе ж баліць,сынок! Ідзі цішэй!"- прашаптала чулае матчына сэрца.

  1. 3будзецца "жаданне сэрца"

Маці збіраецца на Каляды да сына

(прыдумаць словы ці спалучэнні слоў або выпісаць з тэксту і стварыць "асацыятыўнае сонейка або хмарку ", якія будуць адлюстроўваць настрой маці)

(работаў групах)


"і марозу не баіцца" “пусцілася ў дарогу”


''ён жа - пацеха мая'" “ногі нясуць яе, нібы

маладую”


"Усё на зямлі ад цяпла і святла... Калі душа ў чалавека цёплая і светлая, значыць, кавалак сонца па зямлі ходзіць".

А. Дудараў

6.Доўгачаканая сустрэча

ІНСЦЭНІРОЎКА "Сустрэча з сынам " (прасачыць за паводзінамі Лаўрука) Як павёў сябе сын?

Чаму не спраўдзілася матчына "жаданне сэрца"?

Ці мог быць Лаўрук абаронцам простых людзей у судзе?

7. Якія праблемы ўзняў у творы З. Бядуля?

(абмеркаванне ў групах)

8. Рэфлексія

Што вы вынеслі з сённяшняга ўрока для сябе?

Якія ўражанні ўзніклі?

Як бы вы назвалі наш урок?

Каму б вы з класа падарылі гэтыя маленькія сэрцы, якія знаходзяцца ў вас на сталах?

Які настрой ў вас у канцы ўрока? (скласці букецік з рознакаляровых кветак, каб паказаць, які настрой пасля ўрока)

9. Адзнакі за ўрок

ІО. Дамашняе заданне;

(на выбар)

1 .Стварыць кадры кінафільма;

2. Напісаць сачыненне-мініяцюру"Далейшы лёс Тэклі ";

З. Лінія характару Лаўрука;

4 . Формулы ўзаемаадносін:Лаўрук - і акружаючыя, маці - і акружаючыя 11. Падвядзенне вынікаў урока

Настаўнік: Сённяшні ўрок мне хочацца закончыць радкамі Н.Гілевіча:

Ты - маці, ты - на ўсё гатова,

Усё - змагчы, усё - аддаць,

Адно б вясёлых ды здаровых

Дзяцей пад сонцам аглядаць.

Таму сабе ты ў долі просіш

Зусім не шмат, зусім не шмат:

Над галавою - неба просінь,

Ды ў дзецях лад, у дзецях лад.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі \"На Каляды к сыну\") iconЗмітрака Бядулі «На каляды к сыну»
Якуба Колаcа “Дзеравеншчына”. У творы Якуба Коласа супрацьпастаўляліся Міхалка І сям'я брата, у апавяданні Змітрака Бядулі – бацькі...

Тэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі \"На Каляды к сыну\") iconТэма. Характарыстыка герояў апавядання З. Бядулі "На Каляды к сыну"
Мэта: развіваць уменні вучняў характэрызаваць літаратурнага героя па яго ўчынках,паглыбіць веды пра мастацкую дэталь;выпрацоўваць...

Тэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі \"На Каляды к сыну\") iconУрок развіцця мовы: «У сына» (паводле заключнай сцэны апавядання Змітрака Бядулі «На каляды к сыну»)
Мэта ўрока: фарміраваць уменне рабіць інсцэніроўку па ўрыўку з эпічнага твора (вызначаць дзейных асоб І выканаўцаў, прадумаць мізансцэны,...

Тэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі \"На Каляды к сыну\") iconУрок З. Бядуля "На Каляды к сыну". Знаёмства з творам
Асноўны прыёмы: чытанне з прыпынкамі, зварот да асабістага вопыту вучняў, прагназаванне па назве

Тэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі \"На Каляды к сыну\") iconЗмітрок Бядуля На Каляды к сыну
Розныя па колеру І фасону яны часта ахаплялі вялікую частку неба І тварылі багатыя малюнкі к таемным казкам сталетняга лесу

Тэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі \"На Каляды к сыну\") iconАркадзя Куляшова "Маці"
Вашчанка “Непакорныя”, А. Марачкін “Маці”, фотаздымак манумента маці-патрыётцы А. Ф. Купрыянавай у г. Жодзіна); стылізаваныя малюнкі,...

Тэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі \"На Каляды к сыну\") iconФакультатыўны занятак 4 клас Тэма: Музыка ў народных абрадах І святах (Каляды). Мэта
Сёння мы з вамі пазнаёмімся з музыкай беларускага народа, якая гучала як раз перад Новым годам

Тэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі \"На Каляды к сыну\") iconМаці ступлю на родны свой парог— Насустрач маці. Пытаецца: "Ну што, сынок, Стаміўся, мабыць?" А у самой сляза з вачэй Цячэ паволі. Душу самотай апячэ, Агорне болем. За плечы ціхенька крану Сівую маці, Яе ласкава прыхіну

Тэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі \"На Каляды к сыну\") iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Тэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі \"На Каляды к сыну\") iconАбрад «куцц я» ( на раство ці каляды)
Святкаванне Раства цягнулася тры тыдні: пачатак свят (7 студзеня), сустрэча Новага (Старога) года (14 студзеня), Вадохрышча (19 студзеня)...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка