Куратарская гадзіна "Я – грамадзянін Беларусі"




НазваКуратарская гадзіна "Я – грамадзянін Беларусі"
Дата канвертавання02.05.2013
Памер93.14 Kb.
ТыпДокументы
Клімчынская П.Я.,

куратар, выкладчык

педагогікі і псіхалогіі
Куратарская гадзіна “Я – грамадзянін Беларусі”

Мэты:

1. Дапамагчы навучэнцам усвядоміць сябе, сваё месца ў грамадстве, як грамадзяніна сваёй краіны;

  1. Абудзіць пачуццё гонару за сябе як беларуса, за сваю Бацькаўшчыну;

  2. Выклікаць у навучэнцаў жаданне добрасумленна выконваць свае абавязкі перад Радзімай, яе народам;

  3. Садзейнічаць выхаванню грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці.

Абсталяванне:

  1. Плакаты:

а) “І радасць сэрца мне поўніць, што ў Беларусі я жыву”.

б) “Любіце гэтую сваю зямлю аддана і да канца. Іншай вам і не дадзена, ды і не патрэбна”.
(У. Караткевіч)

в) “Поэтом можешь ты не быть, а гражданином быть обязан”.

(Н.А. Некрасов)

  1. Фізічная карта РБ.

План

  1. Мая Беларусь, мая Бацькаўшчына.

  2. Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

  3. Я – грамадзянін Беларусі і тым ганаруся.

  4. “І ўсе мы разам у адказе за гэты вечны круг жыцця”. (Ніл Гілевіч)



Ход мерапрыемства


(Гучыць музыка І. Лучанка да слоў Я. Коласа “Мой родны кут”)

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Забыць цябе не маю сілы!

Не раз, утомлены дарогай,

Жыццём вясны мае убогай,

К табе я ў думках залятаю

І там душою спачываю,

І там душою спачываю.


Вось як цяпер, перада мною

Ўстае куточак той прыгожа,

Крынічкі вузенькае ложа

І ёлка ў пары з хваіною,

Абняўшысь цесна над вадою,

Як маладыя ў час кахання,

Ў апошні вечар раставання.


Люблю цябе, мой бераг родны

Дзе льецца Нёман срэбраводны,

Дубы дзе дружнай чарадою

Стаяць, як вежы, над вадою…

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Забыць цябе не маю сілы,

Забыць цябе не маю сілы…


В.1. Ёсць у кожнага свой незабыўны, абжыты куток, дзе ніколі не страшаць ніякія спёкі і сцюжы, дзе з калодзежа возьмеш гаючай вадзіцы глыток і адчуеш сябе маладым і шчаслівым, і дужым.

(Юрась Свірка)

В.2. Для нас, беларусаў, такім незабыўным абжытым, мілым і дарагім нашаму сэрцу кутком з’яўляецца Беларусь.

В.1. Зямля між Дняпром і між Бугам,

Спрадвечная наша Зямля.

Цябе мы назвалі Радзімай

Не годам раней, не двума,

Не годам-двума прынялі мы

Тваё дарагое імя.

(Алесь Бачыла)

(Гучыць песня “Люблю”, сл. К. Буйло, муз. Г. Цітовіча)



Люблю наш край – старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,

Дзе першы раз пазнала шчасце,

Слязу нядолі праліла.

Люблю народ наш беларускі,

Хаціны ў зелені садоў,

Залочаныя збожжам нівы,

Шум нашых гаяў і лясоў.

І рэчку, што імкліва воды

Імчыць у нязведаную даль,

І схілы берагоў пясчаных,

І яснасць чыстых яе хваль.

Люблю вясну, што ў кветкі, зелень

Аздобіць радасна зямлю.

Буслоў на гнёздах клекатанне

І спеў жаўроначка люблю.

Гарачую спякоту лета

І буру летнюю з дажджом,

Як гром грыміць, а ў чорных хмарах

Маланка зіхаціць агнём.

І восень сумную люблю я,

І першы звон сярпоў і кос,

Як выйдуць жнеі збожжа жаці,

А касары – на сенакос.

Люблю зіму з яе марозам,

Што вокны прыбярэ ва ўзор,

І белы снег, што, укрыўшы поле,

Ірдзіцца бляскам ясных зор.

Люблю ў пагодную я ночку

Дапозна на дварэ сядзець,

Сачыць за сініх зор мігценнем,

На месяц залаты глядзець.

І песню родную люблю я,

Што дзеўкі ў полі запяюць,

А тоны голасна над нівай

Пераліваюцца, плывуць.

Усё у тым краі сэрцу міла,

Бо я люблю край родны мой,

Дзе з першым шчасцем я спазналась

І з гора першаю слязой.

В.2. Дык якая ж яна, наша Белая Русь?

(на экране – контуры РБ)

На думку Васіля Віткі, наша рэспубліка падобна на кляновы лісток, які кожную вясну, нягледзячы на маразы і завеі, з’яўляецца на дрэве зноў і зноў, так і радзіма наша, нягледзячы на нашэсце ворагаў, жыццёвыя буры, адраджаецца зноў і зноў.

Белая Русь! Наша Бацькаўшчына!

На карце вялікага свету

Яна – як зялёны лісток.

Сасмяглая песня лета,

Жывое вады глыток.

В.1. Паслухайце, як з замілаваннем, вобразна і трапна гаворыць аб нашай Беларусі У. Караткевіч: “Якая яна, мая Зямля? Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў, светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону, і пушчы, падобныя на гатычныя храмы, пушчы, дзе алені горда нясуць свае кароны. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыба на заходзе сонца. Гэта амаль адзіннадцаць тысяч азер чыстых, як усмешка дзіцяці”.

В.2. Беларусь – наша Радзіма : мы тут нарадзіліся, жывём. Яна нам самая дарагая з усіх краін ва ўсім свеце.

В.1. Яшчэ наша зямля завецца Бацькаўшчынай, бо яна засталася нам ад бацькоў нашых, ад прадзедаў – ад далёкіх продкаў.

В.2. Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

(Я. Купала)

В.1. Беларусь – наша Радзіма, наша Бацькаўшчына, а мы – яе грамадзяне.

В.2. А што азначае быць грамадзянінам сваёй краінай?

(прысутныя выказваюць свае меркаванні)

В.1. У “Словаре русского языка” С.І. Ожегова ёсць такое тлумачэнне значэння гэтага слова: “Гражданин – лицо, принадлежащее к постоянному населению данного государства, пользующееся всеми правами, обеспеченными конституцией, и исполняющее все установленные конституцией обязанности”.

В.2. У Канстытуцыі РБ (арт.2) гаворыцца наступнае: “Человек, его права, свободы и гарантии их реализации являются высшей ценностью и целью общества и государства. Государство ответственно перед гражданином за создание условий для свободного и достойного развития личности. Гражданин ответствен перед государством за неукоснительное исполнение обязанностей, возложенных на него Конституцией».

В.1. Ці ўсведамляеце вы сябе грамадзянамі сваёй краіны?

  • Безумоўна! (хорам)

  • Якія ў вас ёсць падставы для такога меркавання?

  • У нашай сям’і ёсць добрае жыллё і ў каледжы для нас створаны выдатныя ўмовы для пражывання.

(Лазарэнка Алёна)

  • Бясплатна, за дзяржаўныя сродкі, я атрымала агульную базавую адукацыю, зараз атрымліваю спецыяльную: хачу стаць добрай настаўніцай



(Палякова Марыя)

  • Я адчуваю пастаянна абарону і клопат аб сябе з боку дзяржавы.

(Пусоўская Вольга, сірата)

  • Заробкі бацькоў дазваляюць наладзіць дастатковае харчаванне. Яны працуюць у с/гаспадарцы.



(Цітова Кацярына)

  • У педкаледжы ёсць магчымасць нармальна харчавацца.





(Гойка Валянціна)

  • У навучальнай установе створаны ўсе ўмовы для нашага ўсебаковага развіцця: бясплатна для нас працуюць гурткі, спартыўныя секцыі.

(Клепча Крысціна)

  • Карыстаемся сучаснымі сродкамі інфармацыію



(Жарыкава Алена)

  • Да нашых паслуг бібліятэкі, тэатры, помнікі гісторыі і культуры.



(Азаронак Э.)

  • Маем права ўдзельнічаць у абмеркаванні важных пытанняў і спраў навучальнай установы, з’яўляемся членамі Савета каледжа, Савета інтэрната.




(Малашэнка В.)

  • Дасягнуўшы пэўнага ўзросту, удзельнічаем у выбарах прадстаўнікоў у дзяржаўныя органы




(Толсцікава В.)

В.2. Адметнай рысай нашага грамадзянства з’яўляецца ажыццяўленне канстытуцыйнага прынцыпа раўнапраўя грамадзян.

В.1. У арт. 22 Канстытуцыі РБ запісана: “Все равны перед законом и имеют право без всякой дискриминации на равную защиту прав и законных интересов”.

В.2. З якім пачуццём вы ўспрымаеце сябе як грамадзяне Беларусі?

В.1. Многім з нас у жыцці траплялася бываць у іншых краінах і на пытанне: Адкуль ты? не без гонару мы адказвалі : “З Беларусі!”. І сёння кожны з нас з высока паднятай галавой можа паўтарыць: “Я – грамадзянін Беларусі: мой светлы дом, мая Бацькаўшчына – Беларусь!”.

В.2. На самай справе вялікае шчасце і гонар жыць у краіне з багатай гісторыяй і традыцыямі і быць яе грамадзянінам.

Я з той краіны, што ў век беспрасветны

Ясны прамень нарадзіла – Скарыну

І песню для славы дала сусветнай

Адаму Міцкевічу – роднаму сыну.

З краіны, дзе Каліноўскага слова

Лес віл ды кос на цара ўздымала,

Дзе коласам чыстым у час суровы

Зваў з цемры люд свой Янка Купала.


Я з той краіны, што мужна сустрэла

Браню прышэльца ў дні грозныя тыя,

Што ўся ад – неба да неба – гарэла,

Бы свечка, тысячаю Хатыняў.

Там месца нідзе не знаходзілі каты

Ад куль партызанскіх і ад гранатаў.

Былі ў партызанах там дрэвы і хаты,

Была ў партызанах сама зямля там.


Я з той краіны, што кранаў рукамі

Узнесла з руін гарады, як вясёлкі,

Што гуслямі новымі – правадамі

Абвесіла ўсе бальшакі і прасёлкі.

Разносяць па свеце краіны той славу

Асілкі – БелаАЗы – шырокі канвеер!

Краіны той голас высокі па праву

Гучыць паміж роўных на ўсіх асамблеях.

Кастусь Цвірка

В.1. Калі паглядзець на шматгадовае мінулае нашай краіны, то ў чарзе вялікіх і малых дасягненняў мы выдзяляем адно непараўнальна адметнае – набыццё Беларуссю статуса самастойнай, незалежнай, суверэннай краіны.

В.2. І самы вялікі скарб Беларусі – яе людзі, разумныя, працавітыя, адказныя.

В.1. Доказам сказанага з’яўляюцца наступныя прыклады:

В.2. Бліскучыя перамогі нашай студэнцкай моладзі на міжнародных прадметных алімпіядах.

В.1. 9 200 000 т хлеба – такі важкі ўклад працаўнікоў с/гаспадаркі ў засекі краіны.

В.2. Студэнты з Беларусі Арцём і Кірыл здзіўляюць сёння свет відыёрэкламай на колах веласіпеда.

В.1. Поспехі беларускіх хірургаў у такіх галінах медыцыны, як кардыялогія, транспланталогія.

В.2. Вікторыя Азаранка і Максім Мірны, Аляксандра Герасіменя і Надзея Астапчук.

В.1. Кавалёнак, Клімчук, Навіцкі – вялікія беларусы, якімі ганарыцца нацыя.

В.2. Уявіце сабе нашу краіну, яе гарады, вялікія і малыя, вёскі і вёсачкі, прадпрыемствы і гаспадаркі, установы і арганізацыі – і ў кожнай з іх ёсць людзі, імёны якіх пакуль што не названы, але якія сваёй працай апраўдваюць вялікае жаданне і высокі гонар быць грамадзянінам Беларусі, якіх аб’ядноўвае разуменне сказанага М.А. Някрасавым “ поэтом можешь ты не быть, но гражданином быть обязан“.

В.1. Грамадзянска-патрыятычны абавязак у адносінах да сваёй Бацькаўшчыны заканадацельна замацаваны ў Асноўным законе нашай краіны – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. (артыкулы 52 – 57, зачытвае).

В.2. Асаблівыя падзеі сёння ўскладзены на нас, маладых грамадзян краіны.

В.1. “Сегодня молодежь, – как было отмечено в поздравлении Президента Республики Беларусь А.Г. Лукашенко с Днем молодежи, – самая активная часть общества со своим мировоззрением, новыми взглядами, стремлением сделать мир лучше. Все доброе, что делает человек, он делает во имя будущего, а ведь именно молодежи принадлежит завтрашний день, ей предстоит приумножать экономический и интеллектуальный потенциал Беларуси, сохранять уникальное историко-культурное наследие, заботиться о процветании страны “.1




1 – Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта РБ

В.2. “Вельмі балюча і крыўдна становіцца за тых людзей, якія аддзяліліся ад народных традыцый, якіх не хвалюе лёс роднай зямлі і якія не разумеюць, што іх лёс залежыць ад лёсу Радзімы і наогул ад лёсу Планеты,” – сцвярджае Ніл Гілевіч.

В.1. Мы – тройчы дзеці ў вечным крузе:

Мы – дзеці роднае сям’і,

І – дзеці Маці-Беларусі,

І – дзеці Матухны – Зямлі.

В.2. Трайны ён, круг, ды недзялімы:

Бо сёння – як ні паглядзім –

А лёс Дзяцей, і лёс Радзімы,

І лёс Планеты – лёс адзін.

І ўсе мы разам у адказе

За гэты вечны круг жыцця.

(Ніл Гілевіч)


ЛІТАРАТУРА:


  1. Канстытуцыя РБ… Мн. 2008

  2. Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта РБ.

  3. Н.Гілевіч. Родныя дзеці. Мн. 1995

  4. К. Цвірка. Я з той краіны…

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Куратарская гадзіна \"Я – грамадзянін Беларусі\" iconШосты (суботні) дзень
Урокі “Я – грамадзянін Беларусі” ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я – грамадзянін Беларусі”

Куратарская гадзіна \"Я – грамадзянін Беларусі\" iconА б е д куратарская гадзіна
Для спецыяльнасці: манументальна-дэкаратыўнае мастацтва на 1 семестр 2012/2013 вучэбнага года

Куратарская гадзіна \"Я – грамадзянін Беларусі\" iconЯ грамадзянін Беларусі

Куратарская гадзіна \"Я – грамадзянін Беларусі\" iconУрок-свята "Я-грамадзянін Беларусі" 1-11кл

Куратарская гадзіна \"Я – грамадзянін Беларусі\" iconУ тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы
Пачынаем нашу вечарыну, прысвечаную 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Куратарская гадзіна \"Я – грамадзянін Беларусі\" iconНадзея Салодкая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы грамадзянін г. Полацка
У год кнігіи мы звяртаемся да вас, як вядомага чалавека ў нашым горадзе, з просьбай адказаць на некалькі пытанняў

Куратарская гадзіна \"Я – грамадзянін Беларусі\" iconЛітаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна адной з першых прыняла на сябе ўдар гітлераўскай ваеннай машыны. Фашысцкія захопнікі...

Куратарская гадзіна \"Я – грамадзянін Беларусі\" iconКласная гадзіна па тэме : " Энергазахаванне " Мэты І задачы
Настаўнік: Рабяты, сёння ў нас не зусім звычайная класная гадзіна. Мы здзейснім невялікую вандроўку ў …кватэры. Так-так, я не памылілася!...

Куратарская гадзіна \"Я – грамадзянін Беларусі\" iconБагдановіч максім І беларускае адраджэнне
Вялікі грамадзянін І патрыёт Радзімы, ён усё сваё кароткае жыццё аддаў служэнню свайму народу. Адданы сын Беларусі, ён ўжо даўно...

Куратарская гадзіна \"Я – грамадзянін Беларусі\" iconПолацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне "Ганаровы грамадзянін горада Полацка" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц
Кпб І выканкам гарадскога Савета дэпутатаў працоўных прысвоілі званне Ганаровага Грамадзяніна горада Полацка

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка