Урок беларускай мовы ў 3 класе




НазваУрок беларускай мовы ў 3 класе
Дата канвертавання02.05.2013
Памер31.55 Kb.
ТыпУрок
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Грыцкевіцкая сярэдняя школа”


Урок беларускай мовы ў 3 класе

Тэма: “Антонімы”




Заяц Алена Анатольеўна,

настаўніца пачатковых класаў


Мэта: пазнаёміць вучняў са словамі з супрацьлеглым значэннем, фарміраваць уменне падбіраць антонімы з шэрагу прапанаваных слоў; узбагачаць лексікон вучняў словамі-антонімамі; абагульняць веды аб словах-сінонімах.


Ход урока


1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік. Добры дзень! Усміхніцеся адзін аднаму, скажыце ветлівыя словы. А цяпер пачынаем работу!


2. Моўная размінка.

Настаўнік. Прачытайце выразна верш. Растлумачце, якое значэнне ў вершы маюць падкрэсленыя словы: прамое ці пераноснае? Прыдумайце сказы, каб гэтыя словы мелі прамое значэнне.

***

Восень, восень залатая

Сее радасць на зямлі.

Хмарка ў сінім небе тае,

Мкнуць у вырай жураўлі.


3. Замацаванне вывучанага на мінулым уроку.

Настаўнік. Як называюцца словы блізкія па значэнні?

Змяніце словы ў дужках словамі, блізкімі па значэнню. (Сінонімамі)

На дашцы запісана: “Раніцай дзеці пайшлі ў (гай). Навокал было вельмі (прыгожа). У (гаі) дзеці ўбачылі (многа) цікавага”.

Словы для даведак: хораша, лес, шмат.


4. Арфаграфічная размінка. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

- Адгадайце загадку (на дошцы): “Далёка мой стук чуецца вакол, ч..рвякам я вораг, а др..вам сябар”. (Дзяцел.)

- Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс. Знайдзіце ў тлумачальным слоўніку значэнне выдзеленых слоў, прачытайце.

- Як вы лічыце, якое значэннемаюць словы ў пары (вораг – сябар): блізкае ці процілеглае? (Адказы вучняў)

- Так, яны маюць процілеглае значэнне і называюцца антонімамі. Сёння на ўроку мы будзем вучыцца падбіраць антонімы да слоў, знаходзіць іх у сказах.


5. Хвілінка чыстапісання.

Дд Дз дз дзя дзі

дзяцел

Настаўнік. Успомніце ўсё, што вы ведаеце пра гук [дз’]. Складзіце сказы са словам “дзяцел”. (Лепшы сказ дзеці запісваюць у сшыткі пад дыктоўку.)


6. Тлумачэнне новага матэрыялу.

- Складзіце прыказку са слоў.

На дошцы запісаны словы: пасварыцца, лёгка, цяжэй, памірыцца. (Лёгка пасварыцца – цяжэй памірыцца.)

- Выпішыце пары слоў з процілеглым значэннем. (Лёгка – цяжэй, пасварыцца – памірыцца.)

ЗАПОМНІЦЕ! Словы з процілеглым значэннем называюцца АНТОНІМЫ.

- На дошцы запісаны словы, падбярыце да іх словы з процілеглым значэннем (антонімы) і запішыце.

УВАГА! Падабранае слова абавязкова павінна адказваць на аднолькавае пытанне са словам, да якога падбіраюцца антонім ці сінонім!

Многа - … Плакаць - … Блізка - …

Вялікі - … Добры - …

Словы для даведак: малы, дрэнны, далёка, мала, смяяцца.

Работа з правілам, с. 75 падручніка.

Фізкультхвілінка.


7. Замацаванне.

Работа з падручнікам.

Выкананне практыкаванняў №137,138, с.74 (вусна); практыкаванне 139 с. 75 (па варыянтах)

Гімнастыка для вачэй.

Выбарачнае спісванне. Практыкаванне 140. Выпісаць антонімы парамі.


8.Дамашняе заданне. Пр. 142, с. 76.


9. Вынік урока. Рэфлексія.

Настаўнік. Што гэта за словы – антонімы?

- Як называюцца словы, якія маюць блізкае значэнне?

Гульня “Пазнай пару”

Я буду чытаць пары слоў. Калі гэта сінонімы, падымайце дзве рукі ўверх, калі антонімы – пляскайце ў далоні.

Сябар – вораг, будаваць – разбураць, знайсці – адшукаць, менш – больш, злавацца – гневацца, пачатак – канец.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 3 класе iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 3 класе iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 3 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 3 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 3 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы ў 3 класе iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Урок беларускай мовы ў 3 класе iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Урок беларускай мовы ў 3 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Садзейнічаць узнаўленню ўменняў І навыкаў фанетычнага І сінтаксічнага разбораў. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей,...

Урок беларускай мовы ў 3 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Урок беларускай мовы ў 3 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Казка “Сон у руку, або падарожжахлопчыка Алеся па чароўным касмічным горадзе Сінтаксісу І пункпуацыі.”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка