Круглагадовая алімпіяда па беларускай мове




НазваКруглагадовая алімпіяда па беларускай мове
Дата канвертавання02.05.2013
Памер51.39 Kb.
ТыпДокументы
Круглагадовая алімпіяда па беларускай мове

III тур

5 клас


  1. Назавіце тыпы мовы.




  1. Адзначце правільны адказ. Ужыванне слоў у адпаведнасці з іх значэннем – гэта .......

а) арфаграфічныя нормы

б) пунктуацыйныя нормы

в) лексічныя нормы.


  1. Вызначце, у якім стане будуць ужывацца словы і словазлучэнні слоў: суфікс, назоўнік, маўленне, арфаэпічная норма, маўленчы этыкет, дыялог.




  1. Вызначце “чацвёрты лішні” сказ, абгрунтуйце свой выбар.

а) Ляцяць у вырай жураўлі.

б) Як хораша ў вясновым садзе!

в) Якая птушка вельмі рана вяртаецца з выраю?

г) Вывучайце гісторыю свайго народа.


  1. Дапоўніце прапанаваныя сказы, каб у адным выпадку атрымаўся просты сказ з аднароднымі членамі, а ў другім – складаны сказ.

Снег хутка раставаў.

Цягнік спыніўся.


  1. У якіх парах словы маюць аднолькавы гукавы склад? Запішыце іх у транскрыпцыі:

а) снег – смех в) мог – мох д) везці - весці

б) грыб – грып г) рэдка – рэдзька


  1. У якіх парах аднакаранёвых слоў напісанне е, э не залежыць ад націску? Запішыце гэтыя пары слоў.

а) г...ній – г...яльны в) сц...на – сц...нічны д) пр...мія – пр...міяльны

б) кв...тка – кв...цісты г) с...рца – с...рдэчны


  1. Складзіце фразы або словазлучэнні са славамі, каб у адным выпадку яны ўжываліся ў прамым, а ў другім – ў пераносным значэнні.

Гарэць, калючы.


  1. Са слоў у дужках выбярыце патрэбнае, каб утварыўся фразеалагізм. Запішыце ўтвораныя фразеалагізмы, растлумачце іх значэнне.

Як (кот, карова, заяц) языком злізала(ў). Вакол (рукі, нагі, пальца) абвесці. За (руку, палец, нос) вадзіць. (Зубы, бараду ,губы, нос) на паліцу класці. (Муха, страказа, камар) носа не падточыць. Лавіць (галак, варон, сарок, вераб’ёў). Хоць (бручку, рэпу, маркву) сей. Шукай у полі (снегу, дажджу, ветру).


Круглагадовая алімпіяда па беларускай мове

III тур

8 клас


  1. Перакласці на беларускую мову:

а) закрытые глаза; в) приоткрытое окно;

б) закрытая дверь; г) открытая книга.

  1. Паставіць, дзе трэба коскі:

а) Спатыкнуўшыся ён упаў у траву.

б) Міхал працаваў не пакладаючы рук.

в) А што толку сядзець склаўшы рукі!

г) Сядзіць Арцём сагнуўшыся.

  1. Раскрыць дужкі (напісаць разам, асобна, праз злучок).

Раз (пораз), раз (за) разам, на (хаду), што (лета), як (жа), як (раз), усё (ж) такі, без (толку), па (двое), на (жаль).

  1. Адрэдагуйце сказы:

а) Назіраючы вясну, у мяне заўседы абуджаецца радасць;

б) Чытаючы часопіс, у Міхася ўзнікла шмат пытанняў;

в) Гуляючы па вуліцы, нам стала холадна.

г) Мы заўсёды адпачываем, слушаўшы музыку.

  1. Запісаць словы ў транскрыпцыі ў адпаведнасці з літаратурнымі арфаэпічнымі нормамі:

Узор малацьба, (маладз’ба)

а) хрэсьбіны в) кідаешся

б) зубчасты г) у палатцы

  1. Перакласці словы з беларускай мовы на рускую:

а) брук в) жвір д) прысады

б) амшалы г) пернік

  1. Растлумачыць лексічнае значэнне слоў:

а) вандол в) дбанне

б) далікатна г) дойлід

  1. Праскланяць:

Два дрывасекі, дзве сяброўкі.

  1. Падабраць антонімы (без прыстаўкі не):

а) герой в) спагадлівы д) ветліва

б) родны г) разам

  1. Растлумачыць фразеалагізмы:

а) адным духам; в) за дзедам шведам; д) жывая душа.

б) хварэць на пана г) кату на пяту


Круглагадовая алімпіяда па беларускай мове

III тур

Х клас


  1. Па якіх фанетычных прыметах можна вызначыць, што наступныя словы з’яўляюцца запазычаннямі з іншых моў?

Фортка, электрык, сукенка, сілуэт, тэмпература, шторм.


  1. Запішыце па-беларуску назвы дзён тыдня. Знайдзіце сярод іх матываныя і патлумачце, якакя прымета пакладзена ў іх аснову.




  1. Падбярыце беларускія аднаслоўныя адпаведнікі да прапанаваных апісальных зваротаў рускай мовы. Як называюцца такія словы?

Падающая звезда; тёплый край, куда улетают птицы; горячая зола; жгучая крапива; оладь или блин из тёртого картофеля; что-либо нетронутое, первозданное; складной карманный ножик; кирпичный завод.


  1. Запішыце асобна прыказкі, фразеалагізмы, крылатыя словы і перыфразы.растлумачце значэнне фразеалагізмаў і перыфраз.

1. У чорта на рагах. 2. Чорнае золата. 3. Смелы там знойдзе, дзе баязлівы згубіць. 4. Табаку важыць. 5. Не шукай ты шчасця, долі на чужым, далёкім полі. 6. Благая птушка свайго гнязда не пільнуе. 7. Як дбаеш, так і маеш. 8. Беларускі шоўк. 9. Атаман мужыцкай праўды. 10. Забілі зайца, не забілі, але, брат, гуку нарабілі.


  1. Прапанаваныя словазлучэнні перабудуйце ў словазлучэнні з назоўнікамі ў форме адзіночнага ліку.

Белыя гусі, чыгуначныя плацкарты, салдацкія шынялі, новыя камоды, няправільныя дробы, палявыя рамонкі, прыгожыя півоні, дарожныя ўхабы.


  1. Прачытайце верш. Выпішіце з яго вытворныя словы і назавіце, якім спосабам яны ўтвораны.

Такое ўмее толькі першы снег –

Усё засыпаць чыста і наіўна.

А потым вецер з залатога жніўня.


Лінгвістычны конкурс


9 клас


Славянства ўяўляецца высокім раскідзістым і дужым дрэвам Якія толькі віхуры вогне(н, нн)ыя смерчы н(е, і) праносіліся над ім але ж зламаць яго нікому н(е, і) удалося І сёння падточа(н, нн)ае шашалем нацыянальнага б(е, я)спамяцтва апале(н, нн)ае злавесным выхадам (Ч, ч)арнобылю яно стаіць як і стаяла

Караніся (ж) вечнае дрэва славянства


  1. Перапішыце тэкст, апусціўшы дужкі і расставіўшы патрэбныя знакі прыпынку.




  1. Дайце агульную характарыстыку тэксту (тып маўлення, стыль, тэма). Прывядзіце свае аргументы.




  1. Вызначце лексічнае і граматычнае значэнні слова караніся.




  1. Выканайце марфемны і словаўтваральны аналіз падкрэсленых у тэксце слоў.




  1. Выпішыце прыклады словазлучэнняў з рознымі спосабамі падпарадкавальнай сувязі.




  1. Сінтаксічна разбярыце апошні сказ тэксту.




  1. Падбярыце фразеалагізмы – сінонімы да наступных слоў:

Позна, рана, раптоўна, запомніць, падлізвацца, многа, мала, гультаяваць, злавацца, някемлівы чалавек.


  1. Перакладзіце на беларускую мову:

  1. Душа человека мудрее его ума.

  2. Три пятых сотки огорода были засажены помидорами.

  3. Эта злая собака совсем не испугала мужчину.

  4. В молодости мы любили встречаться по вечерам возле нашей березы.

  5. В двадцати двух группах училища успешно прошли первые экзамены.

  6. В двухстах метрах от деревни начиналась роща.

  7. Мы хоршо знали, что такая неспелая ежевика невкусная.




  1. Напішыце, якія гукі могуць абазначаць літары с, дз, т. Прывядзіце прыклады.




  1. 22 чэрвеня 2003 года ад нас пайшоў слаўны сын Беларусі, сусветна вядомы пісьменнік. Назавіце яго імя і апошнюю яго кнігу, выдадзенную незадаўна да смерці. Вашы прапановы па ўшанаванні памяці гэтага пісьменніка.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Круглагадовая алімпіяда па беларускай мове iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Круглагадовая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце

Круглагадовая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове І літаратуры 8 клас

Круглагадовая алімпіяда па беларускай мове iconІ літаратурны студэнцкі конкурс г. Гродна
У рамках Дзён літаратуры І культуры на кафедры рускай І беларускай моў уа “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” адбылася...

Круглагадовая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове
Заданне Колькі звонкіх зычных гукаў у наступных словах? Паставіць адпаведную лічбу

Круглагадовая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове
Жалюзі, выпадак, спіна, адзінаццаць, цыган, украінскі, грамадзянін, каменны, садавіна, гліняны

Круглагадовая алімпіяда па беларускай мове iconКруглагадовая алімпіяда
Абазнач у кожным словазлучэнні галоўнае слова, пастаў ад галоўнага слова да залежнага пытанне

Круглагадовая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс
Да замежных (запазычаных з iншых моў) слоў падабраць беларускiя адпаведнiкi-сiнонiмы

Круглагадовая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове 8 клас
Вызначце, колькі разоў гукі, якія складаюць слова воз, сустракаюцца ў наступным тэксце

Круглагадовая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове 8 клас
Вызначце, колькі разоў гукі, якія складаюць слова воз, сустракаюцца ў наступным тэксце

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка