Характарыстыка тэксту навуковага стылю




НазваХарактарыстыка тэксту навуковага стылю
Дата канвертавання02.05.2013
Памер34.31 Kb.
ТыпДокументы
Характарыстыка тэксту навуковага стылю


(Факультатыўны занятак у 10 класе.

Падрыхтаны настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Падколзінай Ж.П.)


Мэта : сістэматызацыя ведаў вучняў пра навуковы стыль тэксту, стварэнне ўмоў для выхавання павагі да нацыянальнай культуры Беларусі.

Задачы: выпрацоўваць уменне вызна-чаць стыль тэксту, удасканальваць навыкі аналізу тэксту навуковага стылю.

Абсталяванне: табліца “Навуковы стыль тэксту”, карткі-схемы аналізу тэксту навуковага стылю, Жабінская, М. “ Чытаючы вокны”( артыкул, “Роднае слова” 12/1992), верш А.Разанава “Вока хаты…..”

Ход занятка

  1. Аганізацыйны момант.

  2. Знаёмства з тэмай.

Мэтавызначэнне :

  • Згодна з тэмай акрэсліце мэты ўрока.

  • На вашу думку, што павінна стаць вынікам працы на ўроку?

3. Паўтарэнне ведаў па тэме “Навуковы стыль”.

  • Пры дапамозе табліцы “Навуковы стыль” адкажыце на пытанні .

- На якіх момантах засяроджваецца ўвага пры разглядзе асаблівасцей пэўнага стылю ?

- Назавіце асноўныя адзнакі мовы навуковага стылю.

- Якія сродкі мовы характэрныя для тэкстаў навуковага стылю?

- Чым адрозніваюцца навуковыя тэксты ад навукова-папулярных ?

4. Работа па тэме.

1). Разгляд схемы аналізу тэксту навуковага стылю.

Схема стылістычнага аналізу тэксту

Дадзены тэкст выкарыстоўваецца… . Мэта тэксту - паведаміць… . Жанр - … . У тэксце даецца дакладнае … . Доказна даводзіцца інфармацыя пра.. . Адносіны да з’яў і апісанняў … . Лагічнасць выкладу праяўляецца ў … . У тэксце выкарыстана … лексіка , ужываюцца … тэрміны.

Сінтаксічныя асаблівасці тэксту прадстаў-лены сказамі … . Характэрнай асаблівасцю тэксту з’яўляюцца канструкцыі з умоўна-выніковымі адносінамі, напрыклад …, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі… . Па мэце выказвання сказы …. .

2). Знаёмства з тэкстам для аналізу.

Уступная гутарка.

  • Паглядзіце ў акно. Што вы бачыце насупраць? (Шматпавярховы дом.)

  • Што прыцягвае ўвагу ў кожным доме? (Вокны.)

  • Яны розныя ці аднолькавыя?

  • Як вы думаеце, ці можна па вокнах дома што-небудзь вызначыць?

Шматпавярховыя гмахі вялікіх гарадоў глядзяць на свет безліччу шкляных вокнаў, за іх шыбамі жывуць людзі. Якія яны, чым займаюцца, які характар і густ у кожнага гаспадара – па тых вокнах не зразумець. Іншая справа – хаты ў вёсцы. Звычайна хата глядзіць на вуліцу драўлянымі вок-намі, аздобленымі разьбой.

Як выглядалі вокны беларускай вясковай хаты ? Пра гэта нам раскажа тэкст.

3). Чытанне тэксту.

У кожнага народа ў архітэктуры свае традыцыі. Гэтыя традыцыі асабліва ярка праявіліся ў вясковых пабудовах. Нашы продкі вымушаны былі самі ствараць для сябе жыллё, рэчы побыту і такім чынам выяўляць свае творчыя здольнасці.

Асаблівая ўвага надавалася вокнам. Ліштва вокнаў часта ўпрыгожвалася разьбой. Паводле меркаванняў даслед-чыкаў, найбольш старажытнай распаў-сюджанай на Беларусі лічыцца трох-гранна-выемчатая разьба, аснову якой складаюць трохгранныя зубчыкі, зроб-леныя нажом ці простым разцом на плоскай паверхні дошкі. Пэўным чарга-ваннем зубчыкаў народныя май-стры стваралі многія варыянты дэкору : зігзаг, рамбічныя сеткі і інш.

Такі характар разьбы зусім невыпад-ковы. Па-першае, геаметрычныя матывы найлепш адпавядаюць лінейнай струк-туры дрэва, а па-другое, вучоныя лічаць, што так старажытны чалавек закадаваў сваё ўяўленне аб сусвеце, прыродзе, жыцці.

Узоры на вокнах хат былі розныя. Адны вокны ўпрыгожвалі ўзорамі геа-метрычнага характару, другія – складанымі ўзорамі, утворанымі з мноства стылізаваных раслінных фор-маў, іншыя – выразанымі птушкамі. А ў большасці выпадкаў ва ўзорах

ліштвы перапляталіся матывы геамет-рычнага і расліннага характару.

Надваконнік і падваконнік старанна ўпрыгожвалі разьбой і прапілоўкай, што ўтварала драўляныя карункі. Надва-коннік часам уяўляў з сябе настолькі складанае, багатае перапляценне ўзору, што нагадваў пышную карону. У некато-рых хатах вокны зачынялі аканіцамі на ноч або і ўдзень, калі на дварэ была непагадзь. Аканіцы мелі адну або дзве створкі.

4). Работа з тлумачальным слоўнікам па высвятленні значэнняў незразумелых слоў.

5). Аналіз тэксту па схеме.

5. Падвядзенне вынікаў.

- Да якой навукі адносіцца дадзены тэкст ? (Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.)

- А вось якім бачыць акно вясковай хаты Алесь Разанаў.

Вока хаты, акно спакон веку ўзіраец-ца ў свет, і свет спакон веку ўзіраецца ў акно. І таму яно заўсёды старое, як сама хата, і новае , як сам свет.

Акно выводзіць хату ў кантэкст наваколля, пераконваючы яе, што тое “кіно”, якое яно паказвае, мае да яе нейкае – і , можа, не малое – дачыненне.

Акно акантавана каробкаю, перах-рышчана рамаю, аздоблена ліштвою, абгрунтавана падаконнікам і ўзаконена аканіцай.

За акном, па двары, ходзіць конь. На акне стаіць вазон з кветкамі. Над акном, у куце, узвышаецца ікона.

  • А якім бачыце акно вы? Працягніце рад : акно – гэта ….

6. Рэфлексія.

Закончыце выказванне.

  • Для мяне важным на ўроку было тое, што я …..

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Характарыстыка тэксту навуковага стылю iconКср па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка) Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы» Выканаў cтудэнт першага курсу Групы 60101 Данько А. Ю
Функцыі І якасці навуковага стылю мовы

Характарыстыка тэксту навуковага стылю iconАддзел адукацыі брагінскага райвыканкама
Мэты: стварыць умовы для падагульнення І сістэматызацыі атрыманых ведаў, удасканальваць ўменні па правядзенні сінтаксічнага разбору...

Характарыстыка тэксту навуковага стылю iconКажарновіч Марыны
Мэта. Пазнаёміць вучняў з адметнасцямі мастацкага І гутарковага стылю, акрэсліць ІХ функцыянальнае месца сярод іншых стыляў мовы,...

Характарыстыка тэксту навуковага стылю iconПраект Праблема: Напісанне тэкстаў навуковага стылю. Напісанне рэферата на лінгвістычную тэму. Мэта
Мэта: Стварыць неабходныя ўмовы для напісання рэферата на лінгвістычную тэму, засвоіць патрабаванні да напісання рэферата

Характарыстыка тэксту навуковага стылю iconЯк пісаць сачыненне
Суразмернасць частак сачынення(уступная І заключная часткі ~1/5 усяго тэксту, галоўная – 3/5 тэксту)

Характарыстыка тэксту навуковага стылю iconПытанні да заліку па гісторыі культуры беларусі культура эпохі полацкага княства (Х-ХІІІ ст. Ст.)
Культура эпохі полацкага княства (Х-ХІІІ ст. Ст.). Агульная характарыстыка. Вераванні народа. Прыняцце хрысціянства. Язычніцкі І...

Характарыстыка тэксту навуковага стылю iconПлан працы навуковага гуртка
Запрашаем да ўдзелу ў працы навуковага гуртка ўсіх зацікаўленых у паглыбленым вывучэнні пытанняў крымінальнага права

Характарыстыка тэксту навуковага стылю iconЛексіка ўзвышаная, зніжаная, нейтральная. Сродкі ўзбагачэння мовы твора: 1) сістэма прамых значэнняў слоў (сінонімы, антонімы, амонімы, паронімы, ІХ функцыі)
Два тыпы тропаў: канкрэтна-пачуццёвыя І ўмоўна-асацыятыўныя. Своеасаблівасць выкарыстання тропаў у мастацкай прозе І паэзіі. Паняцце...

Характарыстыка тэксту навуковага стылю iconРазвіццё афіцыйна-справаводчага стылю беларускай мовы ў 20-я гады ХХ ст
Аналіз гэтых падручнікаў дазваляе прасачыць асноўныя тэндэнцыі развіцця афіцыйна-справаводчага стылю беларускай мовы ў акрэслены...

Характарыстыка тэксту навуковага стылю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Мэта факультатыўных заняткаў – павысіць увагу вучняў да асноўнай моўнай І маўленчай адзінкі – слова як асновы для стварэння тэксту,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка