Стартавала кампанія абароны Белавескай пушчы. Украінскія ды расейскія экалягічныя арганізацыі заклікаюць дасылаць лісты пратэсту персанальна Аляксандру




НазваСтартавала кампанія абароны Белавескай пушчы. Украінскія ды расейскія экалягічныя арганізацыі заклікаюць дасылаць лісты пратэсту персанальна Аляксандру
Дата канвертавання02.05.2013
Памер15.57 Kb.
ТыпДокументы
majo0311ranica

Стартавала кампанія абароны Белавескай пушчы. Украінскія ды расейскія экалягічныя арганізацыі заклікаюць дасылаць лісты пратэсту персанальна Аляксандру Лукашэнку а так сама Міністру прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродьдзя Лявонцію Харужыку. Як вядома, Нацыянальны парк, які створаны на тэрыторыях Пушчы, беспасярэдне падпарадкоўваецца Кіраўніцтву справамі прэзідэнта.

Эколягі патрабуюць спыніць вырубкі першабытнага лесу й камэрцыйныя паляваньні на запаведных тэрыторыях, а так сама -- расакрэціць гаспадарчую дзейнасьць адміністрацыі Нацыянальнага парку і стварыць наглядальную раду.

А што цяпер адбываецца ў Белавескай пушчы? Адказ на гэтае пытаньне мы паспрабуем уведаць ад Ягора Маёрчыка. Ягор вы ў эфіры. Калі ласка.

---------------------------------------------------------------------------------------------------


Дзякуй Алена. Вітаю!

Я патэлефанаваў ў мястэчка Камянюкі -- гэта адмністрацыйны цэнтар Нацыянальнага парку. Мае суразмоўцы -- зь ліку цяперашніх й колішніх супрацоўнікаў -- папрасілі не незываць іхных імёнаў.

Яны вітаюць любыя дзеяньні ў справе абароны Белавескай пушчы, але выказваюць сумнеў, што да эфектыўнасьці ліставаньня з Аляксандрам Лукашэнкам. Пушчанцы прыгадваюць выпадкі, калі міжнародныя арганізацыі неаднаразова патрабавалі спыніць пілаваньне лесу, але тыя заклікі не былі пачутыя.

Тым часам, сытуацыя ў пушчы пагаршаецца. Напрыканцы студзеня Нацпарк наведала група беларускіх і польскіх журналістаў. Іхныя ўражаньні зьявіліся ў мэдыях і цяпер, паводле неафіцыйнай інфармацыі, адміністрацыя рыхтуе судовыя пазовы.

Есьць так сама зьвесткі, што дырэкцыя загадала усім супрацоўнікам неадкладна паведамляць ахове пра зьяўленьне на тэрыторыі парку эколягаў, якія наладзілі прыезд журналістаў.

І апошняе. Мае суразмоўцы цьвердзяць, што сёлета першы раз за ўсю гісторыю існаваньня Белавескай пушчы не было назапашана ніводнага кіляграму зімовых кармоў для зуброў. А іх тут сёньня налічцваецца крыху меней за тры сотні.

Некалькі дзён таму дзяржаўнае тэлебачаньне паказала сюжэт пра тое, што гэтыя жывёлы робяць набегі на калгасныя бурты з гароднінай. Пушчанцы зазаначаюць, што ніякай сэнсацыі ў гэтым няма. Па просту валадарамі лесу рухае пачуцьцё голаду.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Стартавала кампанія абароны Белавескай пушчы. Украінскія ды расейскія экалягічныя арганізацыі заклікаюць дасылаць лісты пратэсту персанальна Аляксандру iconЯраслаў Лукасік нарадзіўся ў 1972 годзе ў Польшчы, у горадзе Лукаў, што на Падляшшы, у шчырай каталіцкай сям’і. Ягоны бацька Генрых за часы Салідарнасьці быў
У лукаве прайшло ўсё дзяцінства Яраслава, але ён горача марыў жыць у пушчы. У 1987 годзе мара зьдзейсьнілася – два гады Яраслаў жыў...

Стартавала кампанія абароны Белавескай пушчы. Украінскія ды расейскія экалягічныя арганізацыі заклікаюць дасылаць лісты пратэсту персанальна Аляксандру iconСтартавала кампанія па падрыхтоўцы Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011
Белтюф», таа «Трэнінгавы цэнтр «Квадратны апельсін», Асацыяцыя дадатковай адукацыі І асветы (адаіА), Прадстаўніцтва зарэгістраванага...

Стартавала кампанія абароны Белавескай пушчы. Украінскія ды расейскія экалягічныя арганізацыі заклікаюць дасылаць лісты пратэсту персанальна Аляксандру iconУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Прысутныя ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі І запалілі сьвечкі каля імяннога крыжа ў памяць расстраляным археолягам Сяргею Дубінскаму,...

Стартавала кампанія абароны Белавескай пушчы. Украінскія ды расейскія экалягічныя арганізацыі заклікаюць дасылаць лісты пратэсту персанальна Аляксандру iconСтаніслаў Бараньчак/Stanisław Barańczak
...

Стартавала кампанія абароны Белавескай пушчы. Украінскія ды расейскія экалягічныя арганізацыі заклікаюць дасылаць лісты пратэсту персанальна Аляксандру iconСвята распрацавана І праведзена ў 1 класе настаўніцай Пікта І. М
Бацька Нёман І яго дочкі – Вілія, Бярэзіна, Шчара, Зяльвіна, Котра, Лоша збіраюць паўнаводную даніну з магутных дуброў Налібоцкай...

Стартавала кампанія абароны Белавескай пушчы. Украінскія ды расейскія экалягічныя арганізацыі заклікаюць дасылаць лісты пратэсту персанальна Аляксандру iconУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937-1938 гадоў. Прысутныя ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі...

Стартавала кампанія абароны Белавескай пушчы. Украінскія ды расейскія экалягічныя арганізацыі заклікаюць дасылаць лісты пратэсту персанальна Аляксандру iconМаскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі
У той час, як беларусы едуць працаваць на будоўлі ў Расею, расейскія кампаніі пачынаюць заваёўваць беларускі рынак будаўніцтва жытла....

Стартавала кампанія абароны Белавескай пушчы. Украінскія ды расейскія экалягічныя арганізацыі заклікаюць дасылаць лісты пратэсту персанальна Аляксандру iconУ гэтыя дні пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу. Завершыцца кампанія 30 студзеня, а 11 лютага ва ўсіх вайсковых злучэньнях адбудзецца
Міністэрства абароны да канца месяца плянуе накіраваць на ўкамплектаваньне Ўзброеных сілаў каля 10 тысяч чалавек. Аднак, паводле...

Стартавала кампанія абароны Белавескай пушчы. Украінскія ды расейскія экалягічныя арганізацыі заклікаюць дасылаць лісты пратэсту персанальна Аляксандру iconМаскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі
У той час, як беларусы едуць працаваць на будоўлі ў Расею, расейскія кампаніі пачынаюць заваёўваць рынак будаўніцтва жытла. Ужо ў...

Стартавала кампанія абароны Белавескай пушчы. Украінскія ды расейскія экалягічныя арганізацыі заклікаюць дасылаць лісты пратэсту персанальна Аляксандру iconПах руж Адкуль у пушчы такі водар?
Пах руж Адкуль у пушчы такі водар? Днём пушча пахне грыбніцай І прэлым лісцем, ноччу — дымам ад вогнішча, у якое Міхал, падлоўчы,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка