Урок беларускай мовы ў 6 класе




НазваУрок беларускай мовы ў 6 класе
Дата канвертавання02.05.2013
Памер114.6 Kb.
ТыпУрок
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Нацкая сярэдняя школа імя М.Д. Шастакова Крупскага раёна”


Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы і назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін


(урок беларускай мовы ў 6 класе )


Склала

настаўніца

беларускай

мовы і літаратуры

С.А. Патапчык


аграгарадок Нача


Мэты:

- пазнаёміць вучняў з адрозненнямі ў змяненні ўласных назоўнікаў, якія абазначаюць прозвішчы і назвы населеных пунктаў;

- навучыць правільна ўтвараць формы творнага і меснага склонаў уласных назваў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін, ужываць такія назоўнікі ў вусным і пісьмовым маўленні;

- садзейнічаць выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за сваю Радзіму і яе жыхароў, любоў да роднага краю, яго гарадоў і вёсак.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.

Абсталяванне: Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 6 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання, карткі з заданнямі, геаграфічныя атласы.

Афармленне дошкі: запіс даты і тэмы ўрока, дамашняе заданне

Эпіграф:

Дзеці славы і дзеці бяды -

Беларускія гарады.

Менеск, Вітбеск, Полацк і Рша…

Аблятае стагоддзяў іржа.

Невядомасць знікае, як сон.

Зноў стаю каля вашых акон. Леанід Дайнека


Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

Н а с т а ў н і к. Празвінеў званок вясёлы,

Усіх заве ён на ўрок.

А вы, дзеці, усе гатовы?

Пачынаем наш урок.

І на месцы ціха сядзем,

Не парушым цішыню.

Падрыхтуемся ўсе слухаць,

Зараз я ўрок пачну.

  • Мне ўспомніліся вось такія словы: Добры вечар, добрым людзям! І вельмі

захацелася і вас так павітаць, толькі сказаць: Добры дзень вам, мае цудоўныя дзяўчынкі і хлопчыкі! Які ў вас настрой? Я спадзяюся, што ён будзе бадзёрым, а гэта дапаможа нам працаваць лёгка і прыемна і атрымаць добрыя адзнакі.

Я вельмі хачу, каб наш урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі і замацавалі тое, што ўжо ведаем, і адкрылі новыя таямніцы роднай мовы.

На ўроку мы здзейснім невялікае падарожжа па нашай краіне. Але вандроўка бедзе няпростай: на шляху сустрэнуцца перашкоды, толькі справіўшыся з імі мы зможам завочна наведаць некаторыя мясціны нашай прыгожай Беларусі.

ІІ. Актуалізацыя ведаў.

Н а с т а ў н і к. Падарожжа наша пачалося. Але на нашым шляху першая пера-

шкода. Далей мы не пойдзем, калі не адкажам на пытанні па вывучаных праві-

лах.

-Як называецца змяненне назоўнікаў па склонах? (Скланеннем)

-Назавіце тры тыпы скланення. (Першае, другое, трэцяе)

-Ад чаго залежаць канчаткі назоўнікаў пры скланенні? (Ад асноў назоўнікаў)

-Назоўнікі якога роду адносяцца да І, ІІ і ІІІ скланенняў?


Тры скланенні назоўнікаў




2-е

3-е

1-е




ж.р.




ж.р.



н.р.



м.р.




  • а,о,е,ё

а, я

м.р.





На пытанні вы адказалі, але ж неабходна выканаць заданні.


1. Гульня “Канструктар”.

Вучням прапануюцца карткі са словамі, якія патрэбна размеркаваць па

групах, вызначыўшы агульнае паміж словамі. (Праца ў парах)

Словы для задання

Параход, торт, склон, тэкст, сказ, свет, час, талент, дом, мароз, лес, медаль, боль, камень, пень, звычай, дзень, сын, артыст, аўтар, чытач, таварыш, прафесар, рэдактар, летчык, парта, зямля, неба, снег, лік, вораг, радзіма, вакно, сяло, дошка, возера, шлях, сукенка, ноч, жыта, пісьмо, хата, мова, печ, унучка.

Адказ. Словы неабходна размеркаваць наступным чынам:

Аснова назоўніка канчаецца на зычныя:

Цвёрдыя: параход, торт, склон, тэкст, сказ, свет, час, талент, дом, мароз, лес, сын, артыст, парта, неба, радзіма, вакно, сяло, возера, жыта, пісьмо, хата, мова.

Мяккія: медаль, боль, камень, пень, звычай, дзень, зямля.

Зацвярдзелыя ж, дж, ч, ш, р, ц: аўтар, чытач, таварыш, прафесар, рэдактар, ноч, печ.

Г, к, х: лётчык, снег, лік, вораг, дошка, сукенка, шлях, унучка.

2. Запішыце па-беларуску ў форме меснага склону наступныя спалучэнні слоў.

На лугу, в саду, в гараже, на краю, об ученике, в лагере, на корабле, об успехе, на берегу.

Адказы. Правапіс канчаткаў неасабовых назоўнікаў ІІ скланення ў месным склоне


Месны склон


Асновы на зычны

цвёрды

зацвярдзелы

[г, к, х]

мяккі





-у,-е



Правапіс канчаткаў асабовых назоўнікаў ІІ скланення ў месным склоне



Месны склон


Асновы на зычны

цвёрды

зацвярдзелы

[г, к, х]

мяккі





-у,



На лузе, у садзе, у гаражы, аб вучню, у лагеры, у снезе, на караблі, аб поспеху, на беразе.


3. Выкананне рознаўзроўневых заданняў.

1. Працаваць на (двор) __________, хадзіць па (пакой) ________, сядзець на самым (верх) ______, на пісьмовым (стол) __________, убачыць па (тэлевізар) _____________, прынесці ў (вядро) ________, гаварыць па (тэлефон) ________.


Адказ. Працаваць на двары, хадзіць па пакоі, сядзець на самым версе, на пісьмовым стале, убачыць па тэлевізары, прынесці ў вядры, гаварыць па тэлефоне.


2. Выступіць на (сход, мітынг, фестываль, канцэрт, вечар); жыць пры (Адам, Міхась, Рыгор, Тарас, Хведар); працаваць у (магазін, кіёск, цэх, школа, сталовая, бібліятэка); птушкі ў (гай, кустоўе, бярэзнік, ельнік, бор, дубнік); сустрэцца ў (Брэст, Гомель, Мінск, Жлобін, Віцебск, Барысаў).


Адказ. Выступіць на сходзе, мітынгу, фестывалі, канцэрце, вечары; жыць пры Адаме, Міхасю, Рыгору, Тарасе, Хведару); працаваць у магазіне, кіёску, цэху, школе, сталовай, бібліятэцы; птушкі ў гаі, кустоўі, бярэзніку, ельніку, боры, дубніку; сустрэцца ў Брэсце, Гомеле, Мінску, Жлобіне, Віцебску, Барысаве.


ІІ. Уводна-матывацыйны этап.

Н а с т а ў н і к (зачытвае эпіграф). Жыхары Беларусі, гарады, гарадкі, мястэчкі і вёсачкі. Колькі ва ўсім гэтым прыгажосці, каларыту, самабытнасці. У кожнага з нас ёсць любімы куточак на зямлі, самы прыгожы, самы гасцінны. Мы працягваем наша падарожжа. Але перш чым ісці далей, вам неабходна адказаць на пытанні.

  • Якія назоўнікі называюцца агульнымі, а якія – уласнымі? (Агульныя назоўнікі – гэта назвы аднародных прадметаў, з’яў, паняццяў: горад, школа, вёска. Уласныя назоўнікі – гэта імёны і прозвішчы людзей, назвы гарадоў, вёсак, рэк, фабрык.) Прывядзіце прыклады. (Вучні прыводзяць прыклады)

  • Як мы запісваем уласныя назоўнікі? (З вялікай літара)

Н а с т а ў н і к. Давайце ўспомнім напісанні некаторых слоў.

1. Арфаграфічна – арфаэпічная хвілінка.

Дзевяць, дзявяты, дзявятка

Дзесяць, дзясяты, дзясятка

Семнаццаць, сямнаццаць, сямнаццаты

Васемнаццаць, васямнаццаць, васямнаццаты

Пяцьдзесят, пяцьдзясят, пяцідзясяты

Шэсцьдзесят, шэсцьдзясят, шасцідзясяты

Вучні называюць, што было і што стала.

2. Арфаграфічная хвілінка.

Інтэрнэт, прынтар, трыа, партфоліа, Токіа, радыяхімія, камп’ютар, Юпітэр, Жанна, Сюзанна, Нью-Ёрк, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Другая сусветная вайна, радыус, страус (у не чаргуецца з ў у запазычаных словах, якія заканчваюцца на –ум, -ус), маянэз, тунэль.

ІІІ. Аперацыйна-пазнавальны этап.

Н а с т а ў н і к. Вы добра ведаеце вывучаны матэрыял, таму будзе проста і лёгка запомніць новы. Давайце запішам некалькі сказаў пад дыктоўку.

Над Жыцькавым ляцелі ў вырай журавы. Ігнат Свірыдаў выканаў заданне і хутка вярнуўся дадому. Дзень беларускага пісьменства праходзіў у Полацку і Тураве.

Падкрэсліце ў сваіх сказах уласныя назоўнікі і вызначце канчаткі. Зараз мы спынімся з вамі на практыкаванні 132 і выканаем заданні.

Склоны

Канчаткі прозвішчаў

Канчаткі назваў населеных пунктаў

Н.

Куляшоў, Сілін

Магілёў, Шумілін

Р.





Д.





В.






Т.

-ым

-ам

М.






Назоўнікі

(геаграфічныя назвы, назвы населеных пунктаў)



мужчынскага і ніякага роду жаночага роду



я

а
ІІ скланенне


І скланенне ІІІ скланенне

Назоўнікі мужчынскага і ніякага роду, якія з’яўляюцца геаграфічнымі назвамі, назвамі населеных пунктаў, скланяюцца як агульныя назоўнікі другога скланення з адпаведнай асновай. Геаграфічныя назвы жаночага роду з канчаткамі –а. –я скланяюцца як назоўнікі І скланення, а з нулявым канчаткам – як назоўнікі ІІІ скланення.

3. Фізкультхвілінка.”Гарачая бульба”. (Гучыць вясёлая музыка). Дзеці адзін аднаму кідаюць мячык і называюць беларускія гарады.


Н а с т а ў н і к. Падарожжа працягваецца. Айконімамі прынята называць назвы населеных пунктаў: гарадоў, пасйлкаў, вёсак, станцый. Вы назвалі некалькі гарадоў Беларусі. А пра іншыя гарады вы даведаецеся, калі выканаеце заданне.


1. Вам неабходна папрацаваць з геаграфічнай картай. Знайдзіце на ёй назвы гарадоў, якія заканчваюцца на –оў, -ёў, -аў, -еў, -ін, -ын.

Адказ.

Брэсцкая вобласць – Столін, Драгічын, Кобрын.

Віцебская вобласць – Шуміліна, Талачын.

Гомельская вобласць – Брагін, Лоеў, Жлобін, Рагачоў, Петрыкаў.

Гродзенская вобласць – Шчучын.

Магілёўская вобласць – Клічаў, Быхаў, Дрыбін, Чэрыкаў, Крычаў, Мсціслаў, Магілёў.

Мінская вобласць – Валожын, Барысаў.


2. Праскланяйце слова “Барысаў”.

Н. Барысаў

Р. Барысава

Д. Барысаву

В. Барысаў

Т. Барысавам

М. у Барысаве


3. На вашым шляху практыкаванне 133, якое вы павінны выканаць самастойна.

Пад Шкловам, Аркадзя Куляшова з Кайсынам Куліевым і Давідам Кугульцінавым, пад Магілёвам, над Крошынам.


4. Зноў перашкода. Адзін вучань пісаў самастойную работу і зрабіў некалькі памылак. Паспрабуйце іх знайсці і выправіць.

Тураў

Паводле летапісу і мясцовых паданняў, Тураў атрымаў сваю назву ад нейкага князя Тура, які нібыта заснаваў горад у дзевятым стагоддзі.

Гэтае паселішча дрыгавічоу, як мяркуюць вучоныя, існавала задоўга да княжаня Тура. Магчыма, яно мела тады якую-небудзь іншую назву. Пазней тут была насыпана штучная гара а на ёй пабудаваны вялікі і добра ўмацаваны абарончымі прыстасаваннямі замак. Новы горад пачалі называць Туравым, па імені мясцовага князя.

Адказ. Тураў

Паводле летапісу і мясцовых паданняў, Тураў атрымаў сваю назву ад нейкага князя Тура, які нібыта заснаваў горад у дзявятым стагоддзі.

Гэтае паселішча дрыгавічоў, як мяркуюць вучоныя, існавала задоўга да княжання Тура. Магчыма, яно мела тады якую-небудзь іншую назву. Пазней тут была насыпана штучная гара, а на ёй пабудаваны вялікі і добра ўмацаваны абарончымі прыстасаваннямі замак. Новы горад пачалі называць Туравам, па імені мясцовага князя.


5. Калі здолееце выканаць гэта заданне, то падарожжа наша скончыцца. Вам неабходна запісаць прозвішчы вучняў і настаўнікаў нашай школы, якія падыходзяць па тэме нашага ўрока.

Адказ. Крыгін, Быкаў, Шабанаў, Тусупкаліеў, Дубраў, Кашкоў, Сазонаў, Траеглазаў, Кагукін, Шчарбакоў, Навасёлаў.


ІV. Рэфлексійна-ацэначны этап.

Н а с т а ў н і к. Кожны вучань атрымлівае бланкі з заданнямі і бланкі для адказаў. Трэба выконваць заданні па чарзе, адказваючы на сцвярджэнне “веру” ці “не веру”. Калі “веру”, то неабходна замалёўваць кружок, калі “не”, то пакідаць яго пустым.

1. У беларускай мове тры тыпы скланення.

2. Да першага скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі –а,-я.

3. Назоўнік “пісьменнік” асабовы.

4. Назоўнік “горад” агульны.

5. Назоўнік “Мінск” уласны.

6. Канчатак назоўніка ў творным склоне напісаны правільна: Крычавам.

7. Родны склон адказвае на пытанні каго? чаго?

8. Запіс правільны: У горадзе Гродне шмат помнікаў.

9. Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам.

10. Айконім – гэта назва населенага пункта.

11. У беларускай мове 1 склон ускосны і 5 прамых.

12. Назоўнік праскланяны правільна: Слаўгарад, Слаўгарада, Слаўгараду, Слаўгарад, Слаўгарадам,(аб) Слаўгарадзе.


3

2

1
Бланкі для адказаў


10

11

12

7

9

8

6

5

4



Адказ. (У кожнага павінна атрымацца літара М - малайчына)


3

2

1




10

11

12

7

9

8

6

5

4



Н а с т а ў н і к. Наша падарожжа скончылася. Вы даведаліся шмат новага і ўспомнілі вывучанае раней. Закончыце сказы

  • Сёння на ўроку я ...

  • Сёння мне працавалася ...

  • Вынікамі сваёй працы на ўроку я ...

V. Дамашняе заданне. Пр. 131, вывучыць правілы.

Н а с т а ў н і к. Жадаю поспехаў у далейшай працы. А ўрок хочацца закончыць вось такімі словамі з верша Алеся Ставера

На зямлі і між аблокаў

Горды будзь за родны край –

Галаву трымай высока,

Толькі нос не задзірай.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Садзейнічаць узнаўленню ўменняў І навыкаў фанетычнага І сінтаксічнага разбораў. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей,...

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Казка “Сон у руку, або падарожжахлопчыка Алеся па чароўным касмічным горадзе Сінтаксісу І пункпуацыі.”

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 7 класе
Назавіце прыслоўі часу, якія вы сустрэлі ў тэксце(раніцай, вечарам); месца (зверху, уніз, справа)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка