Урок-роздум




НазваУрок-роздум
Дата канвертавання02.05.2013
Памер179.6 Kb.
ТыпУрок


Сярэдняя школа № 23


Урок-роздум

Хто мы – беларусы?”

(па аповесцi У. Арлова

Дзень, калi ўпала страла”)

(9 клас)


Настаўнiк беларускай мовы

i лiтаратуры

Шарыпа Таццяна Вiктараўна


Магiлеў


Мэты:

1) далучыць да разумення гiстарычных падзей, адлюстраваных у творы; данесцi да вучняў iдэйна-мастацкi змест твора;

2) развiваць навыкi сур’ёзнага аналiзу праблем, узнятых аўтарам; навучыць знаходзiць вобразна-выяўленчыя сродкi мовы i вызначаць iх мастацкую ролю ў кантэксце твора;

3) выхоўваць павагу да гiстарычнай спадчыны беларускага народа, любоўда Бацькаушчыны; фармiраваць пачуццё нацыянальнай годнасцi; прымусiць задумацца над тым, што “чалавек павiнен… апраўдаць свой прыход на зямлю.”

Абсталяванне:

партрэт У. Арлова;

фотаздымак “Сафiйскi сабор у Полацку”;

выстава кнiг У. Арлова;

малюнкi вучняў да твора;

плакат:

…Мiнулае можа пакараць за непавагу да сябе… Мы самi можам ператварыцца ў Сённяшняе без Будучынi, а значыць, назаўсёды стаць Мiнулым…

У. Арлоў.

Эпiграфы:

1) Час i наша жыццё, як страла, ляцяць у адным кiрунку, уперад.

Назад мы можам рухацца толькi памяццю

Л. Дайнека “Жалезныя жалуды”.

2) З усiх турботаў роду чалавечага самы вялiкi клопат – аб Радзiме…

У. Арлоў “Кронiка Лаўрына Баршчэўскага”.

3) Чалавек павiнен нечым апраўдаць свой прыход на зямлю.

У. Арлоў “Пяць мужчын у леснiчоўцы. ”

Ход урока:

І Арганiзацыйны момант.

ІІ Новы матэрыял.

Формы работы з класам.

1. Уступнае слова настаўнiка.

Хто мы – беларусы? Якi шлях прайшлi? Кiм былi нашы продкi?.. Бурная цiкавасць да праўдзiвай гiсторыi – адна з галоўных адзнак нашага часу. I на Беларусi ў аднаўленнi сапраўднай гiстарычнай панарамы бяруць удзел шмат якiя навукоўцы, мастакi, пiсьменнiкi. У. Арлоў заняў сваё месца ў гэтым шэрагу (каментарый слоў з плаката).

А мне ў душу стагоддзяў глянуць хочацца,

Нiбы ў акно, расчыненае ветрам…

Л. Дайнека

Гэтыя паэтычныя радкi менавiта пра У. Арлова.

У час творчай сустрэчы ў магiлёўскiм Палацы школьнiкаў У. Арлоў зрабiў мне такi надпiс на кнiзе: “Шаноўнай Тацьцяне Вiктараўне з пажаданнем шчасьця i незалежнасьцi ў незалежнай Беларусi.”

Аб якiх поглядах пiсьменнiка, на вашу думку, сведчыць гэты надпiс? (вучнi адказваюць).

Бiяграфiчныя звесткi пра пiсьменнiка вы ўжо ведаеце. А якiя ж погляды У. Арлова на наша нацыянальнае адраджэнне, на гiсторыю Айчыны? Чаму яго так прыцягваюць гiстарычныя тэмы?

Уявiце сабе, што сам Уладзiмiр Аляксеевiч завiтаў да вас у госцi, згадзiўся на творчую сустрэчу. Задайце яму пытаннi. Зрабiце гэта прадумана, тактоўна. Пастарайцеся, каб ён адчуў вашу зацiкаўленасць тым, аб чым вы пытаеце (у гэты час адзiн вучань разгадвае крыжаслоў).

2. Прэс-канферэнцыя

(адзiн вучань выступае ў ролi пiсьменнiка)

− Уладзiмiр Аляксеевiч, што паспрыяла таму, што Вы сталi прафесiйным гiсторыкам, а пасля i пiсьменнiкам, якi аддае перавагу гiстарычнай тэматыцы?

− Полацкая радзiльня, дзе я з’явiўся на свет у год смерцi Сталiна, мясцiлася на Верхнiм замку, за нейкую сотню крокаў ад Сафiйскага сабора, куды, як казала мама, выходзiлi вокны палаты. Такiм чынам, званiцы i крыжы Сафii, на якiя я глядзеў няўцямнымi вачыма немаўляцi, сталi маiм першым уражаннем аб навакольным свеце.

Пачынаючы гадоў з сямi, мае заняткi гiсторыяй працягвалiся на беразе Дзвiны, дзе мы, дзецi, пасля кожнае паводкi шукалi i нярэдка знаходзiлi манеты, чарапкi цi проста ржавыя жалязякi, якiя здавалiся нам наканечнiкамi дзiдаў або стрэлаў. Потым былi натхнёныя пошукi падземных хадоў-лёхаў, што ў сярэднявеччы, паводле паданняў, iшлi з полацкiх храмаў на другi бок Дзвiны i не раз ратавалi палачанаў ад раптоўнага варожага нападу.

Пасля школы я паступiў на гiстарычны факультэт БДУ. Напэўна, неяк паўплывала на маё рашэнне i мама− настаўнiца гiсторыi, але, я думаю, галоўную ролю адыграў сам Полацк з яго непаўторнай атмасферай старажытнасцi, што захавалася, нягледзячы на ўсе ўчынёныя за апошнiя дзесяцiгоддзi злачынныя разбурэннi.

− Вы у свой час выкладалi гiсторыю ў адной з наваполацкiх школ. Якiя Вашы ўражаннi аб стане тагачаснай гiстарычнай адукацыi?

− Адразу пасля унiверсiтэта я , як i большасць сяброў, выкладаў гiсторыю ў сярэдняй школе.

Ужо тады паўстала перад намi пытанне: а цi ведаем мы, маючы дыпломы аб заканчэннi гiстарычнага факультэта, гiсторыю Беларусi? Галоўнаю прычынаю сумненняў былi “адкрытыя” намi ў той час творы У. Караткевiча… Яны перавярнулi нашы ўяўленнi пра мiнулае роднага краю.

− Чаму ж так, на Ваш погляд, адбылося?

− Той час нарадзiў гiсторыкаў, якiя, абвяшчаючы сябе марксiстамi, служылi не народу, не iсцiне, а− уладзе. Iм было абыякава, чытае народ iхнiя пiсаннi цi не, галоўнае, каб наверсе былi задаволеныя.

− А што ж цяпер?

− Сказаць, што такое становiшча зменена поўнасцю, − значыць пайсцi супраць праўды… Большая частка насельнiцтва краiны мае пра мiнулае Беларусi ўяўленне надзвычай туманнае. Пануюць або элементарнае няведанне, або мiфы i схемы, створаныя ў 30-я гады, а часам i значна раней.

− Без чаго, на Вашу думку, не адбудзецца наша нацыянальнае адраджэнне?

− Наша адраджэнне не адбудзецца без адраджэння памяцi. Калi б даведаўся, што, прачытаўшы мае кнiгi, хоць сто беларусаў адчулi сябе дзецьмi народа з вялiкай гiсторыяй− я быў бы шчаслiвы…

− Цi верыце Вы ў тое, што да нас вернецца праўдзiвая гiсторыя нашай Айчыны?

− У нашым мiнулым Чорныя летапiсцы вельмi часта перамагалi Белых i нiшчылi цi надзейна хавалi праўдзiвыя белыя кнiгi, памяняючы iх сваiмi хлуслiвымi хронiкамi, напiсаннымi па загадзе тых, хто пры ўладзе. Праўдзiвая гiсторыя вяртаецца да нас толькi цяпер− уваскрашаючы наш гонар, даючы веру ў будучыню, робячы беларусаў з бяспамятнага насельнiцтва зноў еўрапейскiм народам.

− Над чым Вы працуеце зараз?

− Я не люблю аб гэтым гаварыць, баюся сурочыць. Калi творы будуць надрукаваны, тады i ўбачыце, над чым я працаваў.

(Вучнi дзякуюць пiсьменнiку за адказы.)

3. Праверка, як вучань разгадаў крыжаслоў “Архаiзмы i гiстарызмы ў аповесцi У. Арлова “Дзень, калi ўпала страла”.

Па гарызанталi: 5 Старажытная калючая зброя ў выглядзе доўгага дрэўка з вострым металiчным наканечнiкам, пiка. 6 Старая руская мера даўжынi, роўная 2,134 м. 7 Ранiшняя царкоўная служба. 8 Старажытная ручная зброя для кiдання камянёў. 9 Грузавое судна.

Па вертыкалi: 1 Яркае асвятленне гарызонта перад усходам сонца; ранiшняя зара. 2 Намеснiк князя для кiраунiцтва вобласцю. 3 Тоўстае палатно з пянькi альбо грубай iльняной пражы; выраб з такога палатна. 4 Настаяцель праваслаўнага мужчынскага манастыра.

Адказы

Па гарызанталi: 5 Дзiда. 6 Сажань. 7 Ютрань. 8 Прашча. 9 Струг.

Па вертыкалi: 1 Дзяннiца. 2 Пасаднiк. 3 Радно. 4 Iгумен.

− Для чаго аўтар выкарыстоўвае столькi гiстарызмаў i архаiзмаў?

4. Словы настаўнiка.

Сёння мы з вамi абмяркоўваем аповесць У. Арлова “Дзень, калi ўпала страла”. Давайце разам пастараемся зразумець асаблiвасцi гiстарычных падзей, адлюстраваных у творы, унiкнуць у iдэйна-мастацкi змест аповесцi, вызначыць яе галоўную думку. Пастараемся знайсцi вобразна-выяўленчыя сродкi мовы i падумаць, якую ролю яны адыгрываюць у творы.

Расхiнаюцца мройныя далягляды гiсторыi, мастацтва творыць цудоўныя сустрэчы, уваскрашае галасы мiнулага. Услухаемся ж у гэтыя галасы.

5. Паэтычны вернiсаж.

Першы вучань-чытальнiк

У Полацку над Палатою…

Над Палатою, над залатою

Радасць хадзiла разам з бядою.

Тут падпiралi неба мячы.

Тут жылi i жывуць крывiчы.

Над Палатою

Стой i маўчы.

Стаю пад вячэрнiм ветрам,

Сафiя бяссмертна блiшчыць,

Сарока з дзесятага веку

Над Палатою трашчыць.

Дрэвы гудуць.

Палаюць аблокi.

Людзi iдуць з вякоў далёкiх,

Праз морак густы

Ззяюць вачамi.

“Хто вы, браты?”−

“Мы− палачане!”

Над Палатою, над залатою

Не адчуваю сябе сiратою.

Смела гляджу я ва ўсе бакi−

Побач вякi i землякi.

Л. Дайнека

Другi вучань-чытальнiк

Мы ўзышлi не з насення, што ветрам занесена,

Мы не дзiкай травы самарослыя парасткi.

У глыбiнях зямлi, гераiчнай i песеннай,

Нашых душ каранi…

Н. Гiлевiч

6. Слова настаўнiка.

Давайце ўявiм сабе, што мы з дапамогай машыны часу пераносiмся ў мiнулае. Мы вандруем па старонках вялiкай i цiкавай кнiгi, назва якой “Наша гiсторыя”, гiсторыя беларускага краю, зямлi, якая нарадзiла i вырасцiла нас.

I вось, мiнаючы стагоддзi, мноства жыццяў i лёсаў, мы трапляем у 13ст. Чым жа адметны гэты час? Хто ж такi князь Валодша? Чым вызначыўся ён, што застаўся жыць у памяцi народа аж да сённяшняга часу? На гэтыя пытаннi мы i паспрабуем даць адказ.

7. Гiстарычная даведка.

Першы вучань-гiсторык

13 стагоддзе сталася часам сур’ёзных выпрабаванняў для многiх еўрапейскiх народаў i дзяржаў. На славянскiя землi абрынулiся незлiчоныя орды стэпавiкоў, а з захаду распачалi экспансiю крыжакi.

Iмкнучыся адсекчы Полацкае княства ад мора, у 1201 годзе нямецкiя рыцары ля вусця Дзвiны заснавалi г. Рыгу. З таго часу пачаўся iх цiск на Полацкую зямлю i iншыя старажытнабеларускiя землi. У 1208г. яны захапiлi полацкi горад Кукенойс− уладанне князя Вячкi, у 1209− Герсiку , падыходзiлi пад сцены Полацка. У адказ полацкi князь Уладзiмiр знiшчаў iх умацаваннi пад Рыгаю i Гольмам.

У аснову аповесцi ляглi падзеi 1216г. То быў час, калi дасягнула сваёй кульмiнацыi барацьба Полацка з крыжацкай агрэсiяй, якая смяротнай пагрозай навiсла над яго зямлёй.

Другi вучань-гiсторык

Галоўным героем аповесцi “Дзень, калi ўпала страла” У. Арлоў ўзяў полацкага князя Уладзiмiра. Трэба зазначыць, што прынятае ў навуцы i лiтаратуры гэтае iмя больш умоўнае, чым сапраўднае. Справа ў тым, што пра гэтага князя нiчога не гавораць нашы старажытныя летапiсы, а ў “Хронiцы Лiвонii” Генрыха Латвiйскага, адкуль мы толькi i чэрпаем звесткi аб iм, ён называецца Вальдэмарам. Але апошняе неабавязкова магло азначаць iмя “Уладзiмiр”,асаблiва калi прыгадаць, што нiводзiн папярэднi полацкi князь так не называўся. Хутчэй за усё iмя “Вальдэмар” у дадзеным выпадку магло замяняць iмёны “Валадар” цi “Валодша”, характэрныя для полацкiх князёў.

8. Гутарка

Галоўную думку твора У. Арлоў праводзiць у асноўным на вобразе князя Валодшы.

−Чаму iменна гэтага князя зрабiў пiсьменнiк галоўным героем? (У творах зборнiка “Дзень, калi ўпала страла” у цэнтры мастацкага даследавання знаходзiцца, як правiла, лёс эпахальнай гiстарычнай асобы i звязаныя з ёй важныя падзеi адказных перыядаў нашай гiсторыi.)

Звернемся да першай старонкi аповесцi. (Чытанне ўрыўка “Шматгалосая размова званоў… разгубiўся” с. 21.) Аб чым сведчыць гэты эпiзод? (аб веры ў вечнае жыццё свайго горада i аб адчуваннi незвычайнай яго дужасцi)

Звернемся да эпiзода “Размова з сынам” (ч.1). Некаторыя з вас назвалi яго ў сваёй анкеце самым моцным месцам у творы. Пытаючы сына, якое цяпер лета ад стварэння свету, аб чым думае князь? (“Славаю цi ганьбаю маёй застанецца яно ў летапiсах?”− укалола князя раптоўная думка”)

Сын чытае, а дзяржаўныя клопаты зноў не даюць Валодшу спакою: “Хутка i яго Полацк правядзе ў паход на Рыгу. Цi паслухае ён пераможную ютрань у Сафii? Еўфрасiння дадому не вярнулася. Можа, i ў ягонай кнiзе лёсу тое ж запiсана? А калi не вернецца, хто на полацкi пасад сядзе? Сыны малыя.”

−З якой мэтай у аповесцi даюцца ўспамiны князя? (1. Перад пiсьменнiкам стаяла нялёгкая мастацкая задача: змясцiць у невялiкiм творы багаты гiстарычны матэрыял, звязаны з 30-гадовай барацьбой Полацка з тэўтонамi. Ён у цэлым справiўся з гэтым, паказаўшы толькi паасобныя, але найбольш характэрныя эпiзоды гэтага змагання праз успамiны князя. 2. Ужыванне ўнутраных маналогаў− асаблiвасць творчай манеры У. Арлова. Ён любiць пакiдаць сваiх герояў сам-насам з iх душой. Болей, чым ход падзей, цiкавiць пiсьменнiка разгортванне характараў, раскрыццё ўнутранага стану чалавека. 3. Унутраны маналог− сродак характарыстыкi герояў).

−Як памiрае князь? У вашых многiх анкетах гэта сцэна названа самай моцнай у творы.

−Якiмi словамi можна ахарактарызаваць князя Валодшу? (валадар, дзяржаўны дзеяч, ваяр, дыпламат, патрыёт, мудрэц, артыст, аматар кнiг).Дакажыце, што гэта так. (Аналiз урыўкаў: “Ён, князь Валодша… трэба моцны абаронца” с. 34; “За бiскупам− кесар… Праўда за iм, князем, а не за крыжакамi” с. 34-35; “Пасланы бiскупам клiрык i яго схiляў некалi прыняць новую веру… ад iншага чыну” с. 44)

−Многа талентаў ў князя. I чаму ж яны ўсе падпарадкаваны?

Вывад. Бадай кожны герой У. Арлова нясе ў сабе жыццесцвярджальнае пачуццё самага высокага накалу− любоў да Радзiмы, любоў, якая шырока, дзейсна ўбiрае ў сябе памяць пра мiнулае, клопат пра сённяшняе i веру ў будучыню роднай зямлi. Думкi i памкненнi князя прасякнуты пачуццём самаахвярнасцi, iм кiруе маральная праўда i патрыятычная мэта – вызвалiць родную Полаччыну i крывiцкую зямлю ад агрэсii чужынцаў.

9. Фiзкультхвiлiнка.

10. Работа з вобразна-выяўленчымi сродкамi.

У пiсьменнiка У. Арлова своеасаблiвая творчая манера. У яго творах сустракаюцца вобразы-сiмвалы.

Першы вучань-лiтаратуразнавец

Сын Барыска чытае князю легенду пра птушку-фенiкс, якая сама палiць гняздо сваё i сама згарае, але ў тым попеле зараджаецца зноў i пер’ем абрастае. Я думаю, што значэнне гэтага сiмвала такое: пасля смерцi князя Уладзiмiра Полаччына была абезгалоўлена, як гэта не раз здаралася ў ранейшыя i пазнейшыя часы. Аднак яна не загiнула, а змагла знайсцi ў сабе сiлы i самаўзрадзiцца.

Бiскуп Альберт на працягу ўсяго твора параўноўваецца з пугачом, начной драпежнай птушкай. Гэта сiмвал небяспекi для Полацкай зямлi i самога князя.

Важны вобраз у аповесцi− Дзвiна, якая змагла прабiцца скрозь парогi, што перагарадзiлi яе плынь. Дзвiна тут, па-мойму, сiмвал настойлiвасцi ў барацьбе з крыжакамi.

Узыходзячае сонца здаецца князю пунсовым шчытом: “Над борам падымаўся пунсовы сонечны шчыт”. Пунсовыя шчыты былi ў ваяроў-палачан. Перад паходам У. Арлоў так апiсвае полацкае войска: “Бераг быў чырвоны ад шчытоў”. Гэта сведчыць аб вялiкай колькасцi ваяроў, i разам з тым можна адзначыць, што чырвоны полацкi шчыт− сiмвал барацьбы з крыжакамi, неабходнасцi змагацца за незалежнасць Полаччыны. Першы раз мы сустракаем гэты сiмвал пасля таго, калi Уладзiмiр думае аб тым, што яго прызначэнне− абаранiць Полацкую зямлю ад захопнiкаў.

Самы значны вобраз-сiмвал, якi мае важнае значэнне для раскрыцця iдэi твора,− страла.

11. Слова настаўнiка.

Кажуць, што пiсьменнiк пачынаецца з першага радка, а твор, мабыць, з назвы. “Дзень, калi ўпала страла”… Якое ж значэнне мае гэты сiмвал− страла?

Слова “страла” часта ўжываецца на старонках аповесцi.

Сын Барыска просiць узяць яго на вайну. “У князя зашчымела сэрца. Усплыло на памяць, як самога бацька ўпершыню ўзяў у набег, як першы раз пачуў посвiст чужынскай стралы… Ён прыгарнуў малога да грудзей, правёў калянай далоняй па ядвабных сынавых валасах”.

Палачане назiраюць за пеўнем на крызе i разважаюць: “…да зямлi… не меней трацiны палёту стралы”.У канцы аповесцi чытаем: “Вiславус стралой узвiўся на княжы струг i паспеў пачуць апошнiя словы князя…”Слова “страла” мы сустракаем i ў гiстарычным рамане Л. Дайнекi “Жалезныя жалуды”(каментарый эпiграфа 1)

У сваiх анкетах вы выказалi розныя меркаваннi наконт вобраза-сiмвала “страла”:

а) “Страла− жыццё чалавека. Гэтым сiмвалам пiсьiеннiк хацеў сказаць, што страла кожнага з нас некалi ўпадзе, але пакуль яна ляцiць, трэба моцна трымацца за яе i за людзей, каб памяць аб табе засталася не на год, а на стагоддзi, i быць гатовым адмовiцца ад многага, каб спраўдзiлася задуманае”.

б) “Страла− жыццё. Пакуль яна ляцiць, чалавек жыве, калi яна падае, чалавек памiрае”.

“Не па сваёй волi нараджаецца чалавек… Але, калi прыйшоў ужо на свет, мусiць зразумець свой лёс i заўжды трымацца той невiдочнай стралы, што ляцiць праз днi i гады, пазначаючы кожнаму ягоны шлях. Ляцiць, пакуль не ўпадзе долу.“

в) “Страла− сiмвал супрацьстаяння крыжакоў i палачан.”

г) “Страла− сiмвал цярпення князя Валодшы i яго народа. Цярпенне крыжакоў на сваёй зямлi.”

“Страла− цярпенне народа, яго боль, яго надзея.”

д) “Страла− сiмвал выпрабаванняў народа i князя.”

е) “Страла− сiмвал вайны”.

−Вы згодны з апошняй думкай? (вучнi выказваюць свае меркаваннi, спрачаюцца)

Як бачыце, вобраз-сiмвал, створаны пiсьменнiкам, вельмi глабокi i шматзначны. Але давайце яшчэ больш падумаем над iм.

−Чаму У. Арлоў не заканчвае аповесць смерцю князя?

У творы пiсьменнiка праведная вайна з крыжацкiм нашэсцем, якую павiнен быў узначалiць полацкi князь Уладзiмiр, так i не распачалася. Ворагi атруцiлi князя, i ён памёр у першы дзень свайго паходу. Аднак прыйшоў дзень, калi страла, некалi ўзнятая Уладзiмiрам, здагнала захопнiкаў на Чудскiм возеры пад знакамiтым Грунвальдам, дзе адбылася найвялiкшая бiтва ў тагачаснай Еўропе, дзе сустрэлася блiзу 80.000 чалавек. Ордэн быў разбiты ўшчэнт. Загiнуў i крыжацкi магiстр, увесь цвет рыцарскага войска. Хоць пэўны час ордэн яшчэ iснаваў, толькi аднавiць былую моц крыжакi ўжо не здолелi. З гэтага часу знiкла пагроза з iх боку для земляў усяе Усходняй Еўропы.

Такiм чынам, палёт стралы− гэта не толькi жыццё чалавека. Гэта сiмвал повязi чалавечай асобы з гiсторыяй, часам i памяццю.

Духоўная энергiя папярэднiх пакаленняў не знiкае, яна жывiць народ, робiць яго трывалым, дапамагае выстаяць у самых цяжкiх умовах. Але дабратворны ўплыў гэтай энергii адчуваюць толькi тыя, хто захаваў з продкамi сувязь. Адзiны канал такой сувязi− памяць. “Народ з гiстарычнай памяццю мае перспектыву (вобраз птушкi-фенiкса). Народ, пазбаўлены памяцi, асуджаны на хуткае скананне” (У. Арлоў). Гэта адна з галоўных думак аповесцi. Балцкае племя прўсау адным з першых прыняло на сябе ўдар крыжакоў. I было вынiшчана, а рэшта− анямечана. Гэтага не здарылася з палачанамi. Страла падхоплiвалася новымi ваярамi, барацьба працягвалася да перамогi.

Ёсць i яшчэ адно значэнне вобраза-сiмвала “страла”, фiласофскае значэнне. Паводле хрысцiянскiх легенд i паданняў, настане дзень, калi абрынуцца вогненныя стрэлы на ўсiх грэшнiкаў i ўваскрэснуць тыя, хто пакутаваў i памiраў за дабро. У гэта моцна верылi нашы продкi. I, можа, гэтая вера дапамагала выжыць i захаваць у сваiх сэрцах дабро, якое i павiнна сёння ўратаваць нас i наогул свет.

−А вы верыце ў гэту легенду? Чаму? (вучнi выказваюць свае думкi).

Такiм чынам, страла− гэта пачатак новага часу, гэта боль, але разам з тым i ачышчэнне. I, можа, не выпадкова дзве з лепшых кнiг сучаснай беларускай лiтаратуры маюць у назве сваёй гэтае слова: “Дзень, калi ўпала страла” У. Арлова i “Вастрыё стралы” А. Разанава (каментарый эпiграфа 3).

Князь Уладзiмiр думае: “Смерду трэба кармiць гаспадара. Еўфрасiння жыла, каб сеяць зерне кнiжнае навукi. А ён [князь Валодша] прыйшоў абаранiць полацкую зямлю”.

Усё пакiнуць след павiнна…

………………………………

Вы выйшлi ўдалеч, маладыя,

Вам доўга крочыць праз гады.

Не забывайцеся ж, якiя

Вы пакiдаеце сляды.

П. Броўка


Згадаў я зерне i мякiну…

Навука, як на свеце жыць.

Адзiн прыйшоў i след пакiнуў,

Другi прыйшоў, каб наслядзiць.

С. Дзяргай

−Як вы разумееце словы нашых мудрых паэтаў? (вучнi выказваюцца)

12. Другi вучань-лiтаратуразнавец.

Афарыстычнасць− асаблiвасць гiстарычнай прозы У. Арлова (вучань называе афарызмы, выпiсаныя з твораў са зборнiка “Дзень, калi ўпала страла”, тлумачыць iх, астатнiя вучнi дапаўняюць).

− Калi б адбыўся цуд i за адным бяседным сталом сабралiся героi У. Арлова са зборнiка “Дзень, калi ўпала страла”, то ўсе яны пагадзiлiся б з якой думкай? (каментарый эпiграфа 2).

“З усiх турботаў роду чалавечага самы вялiкi клопат− аб Радзiме”,− гэта i ёсць асноўная думка аповесцi “Дзень, калi ўпала страла”.

13. Абагульняючае слова настаўнiка.

Гiстарычна так склалася, што лёсы герояў У. Арлова сапраўды былi трагiчнымi. Але пасля прачытання аповесцi “Дзень, калi ўпала страла” няма адчування безвыходнасцi, бо над усiм змрочным i жахлiвым у творах празаiка пераважае чалавечая мiласэрнасць i дабрыня (эпiзод з пеўнем).

Любоў да роднай зямлi, змаганне за яе лепшую долю, урэшце цяжкi шлях многiх герояў да ўсведамлення сваёй нацыянальнай прыналежнасцi робяць гiстарычныя кнiгi У. Арлова надзвычай сучаснымi. I няхай сустрэча з цудоўнымi творамi пiсьменнiка ў вас будзе не апошняя.

14. Рэфлексiя.

−Як мянялiся вашы пачуццi на працягу ўрока?

−Як адчуваеце сябе зараз?

−Цi спадабалася вам такая форма ўрока?

− Цi задаволены вы вынiкамi сваёй працы? Чаму?

(Настаўнiк дае ацэнку работы класа i асобных вучняў, потым выстаўляе адзнакi.)

15. Дамашняе заданне.

Сачыненне-разважанне “Мой роздум над аповесцю У. Арлова “Дзень, калi ўпала страла”.

Заўвага. Старонкi, на якiх змешчаны цытаты, давалiся па кнiзе У. Арлова “Пяць мужчын у леснiчоўцы”, Мн, 1994

Дадатак 1

Анкета на выяўленне першапачатковага ўражання (даецца перад урокам).

1) Якiя пачуццi выклiкаў твор?

2) Цi мянялiся адносiны да твора па ходзе чытання?

3) Якiя сцэны, старонкi аповесцi лiчыце самымi моцнымi?

4) Што выклiкала нязгоду, не спадабалася?

5) Сiмвалам чаго, на вашу думку, з’яўляецца страла? Якое значэнне мае гэты вобраз?

6) Якiя пытаннi хацелi б паставiць на абмеркаванне?

Дадатак 2

Афарызмы з твораў са зборнiка У. Арлова “Дзень, калi ўпала страла”.

З “Кронiкi Лаўрына Баршчэўскага”:

а) “… няможна чалавеку забываць, хто ён ёсць i з якога ён народа, бо за пашану да свайго будуць ганараваць нас людзi з iншых краёў, бязродных жа нiхто не ўшануе… нельга выракацца тае мовы, з якой ты на свет прыйшоў, бо пусцiш у душу мову чужую, i душа твая зменiцца, i не станеш ужо тым, кiм на раду табе напiсана, а гэта грэх вялiкi перад усiм светам, бо не скажаш тады свайго слова запаветнага i не зробiш тое, што пасланы ты на зямлi зрабiць”.

б) “…праўда… датуль жыць будзе, пакуль хоць адзiн вой за яе ваюе, хоць адно сэрца чалавечае да яе любасць мае” (параўнаць са словамi У. Дубоўкi “Нiколi праўда не ўмiрае”; са словамi Ф. Багушэвiча, што на зямлi праўды няма, “праўда ў небе дзесьцi”).

З аповесцi “Дзень, калi ўпала страла”:

а) “Хто, рабуючы чужое, будуе на тым дом свой, той складае яго на лёдзе. Прыйдзе вясна, i сплыве дом…”

б) “… лютага каня вуздэчка стрымае, а хуткi гнеў розумам утаймуецца.”

З апавядання “Пяць мужчын у леснiчоўцы”:

“Народ, якi пануе над iншымi народамi, не можа быць свабодным. Ён разбэшчваецца i жыве ў духоўным рабстве”

З апавядання “Пакуль не згасла свечка”:

а) “У кожнага чалавека ёсць свой народ, без якога чалавек падобны на матылька, якога нясе вецер… ”

б) “… нельга служыць чалавецтву, не служачы свайму народу…”

Дадатак 3

Фiзкультхвiлiнка

Сiмвалiчнае практыкаванне “Страла”.

Уявiце, што ў руках у вас лук i страла. Адчуйце, што ногi вашы цвёрда стаяць на зямлi. Трымаеце лук у адной руцэ, а стралу з цецiвой у другой. Адчуйце, як напружваюцца мышцы рук, калi вы нацягваеце цецiву. Цяпер ясна ўявiце перад сабой мiшэнь. Сачыце за наканечнiкам стралы, нацэльваючы яго на мiшэнь.

Цяпер цецiва нацягнута да канца, страла накiравана дакладна ў цэль. Адчуйце, якая вялiкая энергiя заключана ў гэтым нерухомым становiшчы. Усё, што ад вас патрабуецца,− адпусцiць стралу, каб гэта энергiя панесла яе да цэлi. Усвядомце, як адпусканне вызваляе энергiю руху.

Страла адпушчана. Сачыце за яе палётам i яе незвычайную мэтанакiраванасць. Для стралы няма нiчога, акрамя мэты− нi сумненняў, нi ваганняў, нi адхiленняў. Страла ляцiць абсалютна прама; Яна пападае у цэнтр мiшэнi i застаецца у ёй, злёгку падрыгваючы.

Вось так i вы, як гэта страла, павiнны iсцi ў жыццi да пэўнай высакароднай мэты.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок-роздум iconУрок розвитку комунікативних умінь
Тема. Письмовий твір-роздум публіцистичного стилю на суспільну тему : «Спішу у храм святого слова»

Урок-роздум iconУрок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання
Тэма: Н. Гілевіч "Родныя дзеці". Роздум аб вострых праблемах жыцця грамадства І краіны

Урок-роздум iconУрок-роздум для вучняу
Дзеці вучаць на памяць (альбо рыхтуюць да выразнага чытання) прапанаваныя настаўнікам вершы, паўтараюць вывучаны раней артыкул “Беларусь...

Урок-роздум iconУрок роздум. Тема уроку: Ембріональний розвиток людини. Функції плаценти
Освітня: продовжити формувати знання учнів про ембріональний розвиток організмів на прикладі розвитку людини; розкрити особливості...

Урок-роздум iconТэма: Н. Гілевіч "Родныя дзеці". Роздум аб вострых праблемах жыцця грамадства І краіны. Мэта
Тэма: Н. Гілевіч "Родныя дзеці". Роздум аб вострых праблемах жыцця грамадства І краіны

Урок-роздум iconРамантызм як вядучы літаратурны напрамак
Адлюстраванне ўнутранага свету: матыў адзіноты, роздум над сэнсам жыцця, пошук сябе

Урок-роздум iconУрок теми%
Ева Лисинан “Мускав кушак сене чапа кёлартём???” калав тёрёх ирттермелли урок план. (1-м ш урок)

Урок-роздум iconРоговая Галина Александровна
Автор книги «Роздум». Печаталась в коллективных сборниках «Вулiца настанiцкая», «Святло шчымлiвай памяцi», «Шматгалоссе Палесся»,...

Урок-роздум iconУрок второй. Новизна Урок третий. Привычное еще не лучшее
Урок восемнадцатый. Когда судьба вас прополощет, как грязное белье (Избавление от комплекса неудачника)

Урок-роздум iconУрок тринадцатый. Кооперация Урок четырнадцатый. Неудача Урок пятнадцатый. Терпимость Урок шестнадцатый. Золотое Правило думай и богатей мысль это рычаг Человек, который «придумал»
Урок настойчивости ценой в пять­десят центов Необыкновенная власть ребенка Все, что нужно, — это одна глубокая идея «Не­возможный»...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка