Загадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут




НазваЗагадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут
старонка2/2
Дата канвертавання02.05.2013
Памер369.03 Kb.
ТыпДокументы
1   2
Узрост, па дасягненні якога надыходзіць дысцыплінарнаяадказнасць:

1. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваюцца навучэнцы, якія дасягнулі на момант здзяйснення дысцыплінарнай правіны чатырнаццаць гадоў, а навучэнцы з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця - сямнаццаці гадоў.

2. Да навучэнцаў, якія здзейснілі дысцыплінарную правіну і не дасягнулі да моманту яго здзяйснення названага ўзросту, з якога надыходзіць дысцыплінарная адказнасць, а таксама да навучэнцаў з ліку асоб з цяжкімі і фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі, могуць ужывацца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце і іншыя меры педагагічнага ўздзеяння), якія не супярэчаць заканадаўству.


Меры дысцыплінарнага спагнання

1. За здзяйсненне дысцыплінарнай правіны да навучэнца могуць быць ужыты наступныя меры дысцыплінарнага спагнання:

1.1. заўвага;

1.2. вымова;

1.3. адлічэнне.

Парадак ужывання мер дысцыплінарнага спагнання

1. Падставамі для прыцягнення навучэнцаў да дысцыплінарнай адказнасці могуць служыць паведамленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, праваахоўных органаў, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, дакладныя запіскі педагагічных і іншых працаўнікоў установы адукацыі.

2. Да ўжывання дысцыплінарнага спагнання кіраўнік УСТАНОВЫ абавязаны апавясціць аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняга навучэнца аб магчымасці прыцягнення гэтага непаўналетняга навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці, запатрабаваць у школьніка тлумачэнне ў пісьмовай форме, якое навучэнец мае права прадставіць на працягу пяці каляндарных дзён. Пры адмове навучэнца даць тлумачэнне складаецца акт, які падпісваецца трыма асобамі з ліку працаўнікоў установы адукацыі.

3. Адмова навучанца даць тлумачэнне ў пісьмовай форме не перашкаджае ўжыванню да яго меры дысцыплінарнага спагнання.

4. За кожную дысцыплінарную правіну можа быць ужыта толькі адна мера дысцыплінарнага спагнання.

5. Рашэнне аб ужыванні меры дысцыплінарнага спагнання да навучэнца прымаецца на падставе матэрыялаў, якія ўтрымліваюць фактычныя доказы здзяйснення ім дысцыплінарнай правіны.

6. Кіраўнік УСТАНОВЫ мае права, а па ініцыятыве навучэнца, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці (законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца), абавязаны асабіста заслухаць тлумачэнні навучэнца, яго заявы, скаргі.


ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

1. Фінансавая дзейнасць УСТАНОВЫ засноўваецца на дзейсным заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, які рэгулюе фінансава-гаспадарчае стаўленне ў дзяржаўных органах.

2. Маёмасць, перададзеная ЎСТАНОВЕ, адносіцца да камунальнай уласнасці. УСТАНОВА у адносінах да замацаванай за ёй маёмасці ажыццяўляе ў межах, усталяваных заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці, правы валодання, карыстання і распараджэння ёй. Памяшканні ЎСТАНОВЫ абсталююцца неабходным вучэбна-наглядным абсталяваннем, інвентаром і эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі правіл аховы працы, санітарных правіл і нормаў.

3. Фінансава-гаспадарчая дзейнасць УСТАНОВЫ ажыццяўляецца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй Астравецкага раённага аддзела адукацыі на дагаварной аснове.

4. УСТАНОВА не мае права без згоды ўласніка (ЗАСНАВАЛЬНІКА) адчужаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за рахунак сродкаў, вылучаных ёй па смеце. Таксама ЎСТАНОВА мае права заключаць дагаворы, прадмет якіх не звязаны са здачай у арэнду памяшканняў устаноў.

5. Фінансаванне школы ажыццяўляецца за рахунак сродкаў раённага бюджэту.

6. Дадатковымі крыніцамі фінансавання ЎСТАНОВЫ з'яўляюцца:

- прыбыткі, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выканання прац і аказання паслуг;

- добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;

- сродкі замежных фундатараў;

- іншыя сродкі, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, паступаюць у самастойнае распараджэнне ЎСТАНОВЫ, улічваюцца і расходуюцца па сметах, зацверджаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8. Асноўным відам дзейнасці Ўстановы з'яўляецца:

80101 - дашкольная адукацыя;

80210 - агульная сярэдняя адукацыя.

9. УСТАНОВА ва ўстаноўленым дзейсным заканадаўствам парадку мае права ажыццяўляць іншыя віды эканамічнай дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, а таксама мэтам і задачам дзейнасці ЎСТАНОВЫ.

9. Матэрыяльна-тэхнічная база ЎСТАНОВЫ фарміруецца ЗАСНАВАЛЬНІКАМ у адпаведнасці з патрабаваннямі, ўсталяванымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

10. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ЎСТАНОВЫ ажыццяўляецца за рахунак бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг насельніцтву, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

11. Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці ЎСТАНОВЫ праводзяцца дзяржаўнымі органамі, упаўнаважанымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства ажыццяўляць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстаноў адукацыі.


ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦІ.

1. Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам падаецца ЎСТАНОВАЙ ва ўсталяваныя тэрміны ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

2. Бухгалтарская справаздачнасць, як сукупнасць паказчыкаў, заснаваных на дадзеных бухгалтарскага ўліку, падаецца Ўстановай (цэнтралізаванай бухгалтэрыяй) дзяржаўным органам, упаўнаважаным кіраваць дзяржаўнай уласнасцю, на якіх заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ускладзена права ажыццяўляць праверку дзейнасці ЎСТАНОВЫ.


СТВАРЭННЕ, РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ ЎСТАНОВЫ

1. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя ЎСТАНОВЫ ажыццяўляюцца ў парадку, усталяваным Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

2. Рэарганізацыя або ліквідацыя ЎСТАНОВЫ ажыццяўляецца па заканчэнні навучальнага года.

3. Рашэнне аб ліквідацыі, рэарганізацыі і перайменаванні ЎСТАНОВЫ прымаецца Астравецкім раённым выканаўчым камітэтам на падставе адзнакі наступстваў такой ліквідацыі з улікам колькасці асоб, якія падляжаць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі, якая адпавядае адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на гэтай тэрыторыі.

4. У выпадку спынення дзейнасці ЎСТАНОВЫ, ЗАСНАВАЛЬНІК прымае меры па пераводзе навучэнцаў ў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў ў іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь.

5. Занясенне змен і дадаткаў у сапраўдны Статут УСТАНОВЫ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.


МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

1. УСТАНОВА мае права па ўзгадненню з аддзелам адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і ўстановамі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопыту арганізацыі агульнай базавай адукацыі, правядзенні сумесных мерапрыемстваў (канферэнцый, лагераў навучэнцаў інш.).

2. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ажыццяўляецца на аснове міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, дагавораў, якія складаюцца паміж установай адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізацыяй замежнай дзяржавы, міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм у сферы адукацыі.

3. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ЎСТАНОВА ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
1   2

Падобныя:

Загадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут iconАстравецкага раённага выканаўчага камітэта " " 2009г № статут
Дзяржаўную ўстанову адукацыі " Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання " з пераходам правоў І...

Загадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут iconАсіповіцкага раённага выканаўчага камітэта
Гімназія г. Асіповічы” (далей – гімназія) з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дадзенай установы адукацыі, зацверджанага рашэннем Асіповіцкага...

Загадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут iconСтатут дзяржа ў най установы адукацы I
Дзяржаўнай установы адукацыі “Малааўцюкоўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”, зацверджанага рашэннем Калінкавіцкага раённага...

Загадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут iconСтатут
Установа “ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, якая ажыццяўляе...

Загадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут iconЗацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут
Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г. Маладзечна” зарэгістраванага рашэннем Мінскага абласнога...

Загадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут iconРымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання
Друкуецца з дазволу метадычнага савета раённага аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама

Загадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі
Знайдзіце І зачытайце словы І выразы, якія адлюстроўваюць спрытнасць хлопчыка ў рабоце?

Загадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі " Навасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Пазакласнае мерапрыемства ў 3 класе ў рамках педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі школы патрыятычнага выхавання на аснове нацыянальных...

Загадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут iconУстав учреждения образования
Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб І індывідуальных прадпрымальнікаў за №400011099 са змяненнямі І дапаўненнямі, зацверджанымі...

Загадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут iconГрафік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях па ўпраўленню адукацыі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца сакратаром Маржала Ганнай Мікалаеўнай каб. 303, тэл. 4-13-35, электронны адрас

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка