Бацькоўскі сход Актыўная І падсумоўваючая ацэнка Мэта




НазваБацькоўскі сход Актыўная І падсумоўваючая ацэнка Мэта
Дата канвертавання02.05.2013
Памер29.89 Kb.
ТыпДокументы
Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

ДУА “Дзераўнянская СШ”

Канановіч Алена Алегаўна

Бацькоўскі сход

Актыўная і падсумоўваючая ацэнка


Мэта: стварэнне сітуацыі адкрытых зносін паміж педагогамі бацькамі, уключэнне бацькоў у актыўнае абмеркаванне пытанняў аб абмежаванні падсумоўваючай ацэнкі на карысць актыўнай ацэнкі.


Ход

Настаўнік раздае бацькам малюнкі партфеляў, на якіх запісаны мэты, якія ставілі бацькі на першым бацькоўскім сходзе, калі прывялі сваіх дзяцей у 1 клас. (У той час пытанне гучала так: “Што вы чакаеце ад школы? З якой мэтай прывялі іх у 1 клас?”). Затым настаўнік просіць зноў адказаць на пытанне: “Што сёння вы чакаеце ад школы?” (Адказы запісваюцца на дошцы).

-Аб чым вы пытаецеся сваіх дзяцей, калі яны прыходзяць са школы? Што для вас азначае школьная адзнака, якую атрымлівае ваша дзіця? Працягніце сказ: адзнака – гэта…(Выказванні бацькоў запісваюцца на дошцы).

Ці можаце вы станоўча адказаць на пытанне: “Дзякуючы балам, выстаўленым у дзённіку, я дакладна ведаю аб тым, што мой сын (або дачка) ведае, а што не? Абмяркуйце ў групах свае дзіцячыя ўспаміны, звязаныя з адзнакай і падзяліцеся гэтымі ўспамінамі з намі.

-А цяпер я прапаную вам вызначыць праблему, якая актуальна была 60 гадоў таму назад і актуальна зараз, пры дапамозе карціны Ф.П.Рашэтнікава “Зноў двойка” (выказванні бацькоў).

-Разгледзьце ўважліва карціну і паслухайце вытрымкі з дзіцячых

сачыненняў.





Ф.П.Рашэтнікаў

1952 г.

….Атрымоўваць двойку заўсёды крыўдна. Цяжка асэнсоўваць тое, што ты мог напісаць лепш, але ўсё інакш, і цяпер у дзённіку красуецца двойка. Яшчэ цяжэй бачыць засмучаныя твары бацькоў, калі вяртаешся са школы.

…А яшчэ хочацца сказаць пра хлопчыка і сабаку. Сабака прыбег да хлопчыка, ён радуецца яго прыходу, ён нават і не ведае, якую адзнаку прынёс хлопчык. Значыць, усё яшчэ можна выправіць, галоўнае, каб было жаданне. Калі мы паглядзім на твар хлопчыка, то ўбачым сум і сорам. Хлопчык стаіць і асуджана чакае, апусціўшы плечы.


-Задача дарослых не толькі дапамагчы справіцца дзіцяці з унутранымі перажываннямі, але і знайсці аптымальныя шляхі для вырашэння акрэсленай праблемы. Пры гэтым важна памятаць, што настаўнікі і бацькі павінны знайсці агульныя шляхі.

Работа ў групах у адпаведнасці з роляй: “бацькі-вучань”, “настаўнік-вучань”. Адна група агучвае і запісвае прыёмы работы для вырашэння праблемы з пазіцыі бацькоў, другая з пазіцыі настаўнікаў.


бацькі

настаўнік








Прэзентацыя работы груп

Адказ на пытанне: “Ці дастаткова толькі адзнакі, каб вырашыць праблему непаспяховасці вучня?”

Размова аб актыўнай і падсумоўваючай ацэнцы.

Аналіз бацькамі праверачных работ, якія змяшчаюць каментары настаўніка (НаШтоБуЗу запісаны на дошцы).

Рэфлексія “3,2,1”

3-назавіце 3 асноўныя рэчы (ідэі), якія вы зразумелі сёння на бацькоўскім сходзе

2-два моманты, якія вы можаце практычна зрабіць

1-пытанне, якое вас хвалюе.

Раздатачны матэрыял

Парады для бацькоў

  1. Спытайце сваё дзіця, якое вярнулася са школы: “Чаму ты навучыўся сёння”замест: “Якую адзнаку ты сёння атрымаў?”

  2. Не абвінавачвайце дзіця за дрэнныя адзнакі, ацэньвайце веды, заўважайце поспех, нават невялікі. Падтрымлівайце цікавасць да пазнання.

  3. Вучыце аналізаваць памылкі і не баяцца іх. Памятайце, не дапускае памылак толькі той, хто нічога не робіць.

  4. Дапамагайце свайму дзіцяці ставіць мэты, планаваць сваю дзейнасць.

  5. Вучыце даводзіць пачатае да канца. Прыводзьце прыклады з жыцця, якія дапамогуць усвядоміць важнасць выканання справы своечасова.

  6. Прымайце ўдзел у жыцці класа і школы, каб ваша дзіця адчувала падтрымку з вашага боку.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Бацькоўскі сход Актыўная І падсумоўваючая ацэнка Мэта iconАктыўная ацэнка – у дапамогу навучанню
Правіла 1: Актыўная ацэнка павінна быць звязаная як з добрым планаваннем працэсу навучання іншых, так І з ўласным навучаннем

Бацькоўскі сход Актыўная І падсумоўваючая ацэнка Мэта iconУсе мы адчуваем крызіс традыцыйнага спосабу навучання. Настаўнікі з розных краін шукаюць новыя метады выкладання, якія б дазвалялі глыбей уцягнуць вучняў у
Актыўная ацэнка дае надзею на добры кірунак зменаў. Асабліва добрыя вынікі яна дае ў працы з вучнямі, якія маюць цяжкасці ў навучанні....

Бацькоўскі сход Актыўная І падсумоўваючая ацэнка Мэта iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка»
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным...

Бацькоўскі сход Актыўная І падсумоўваючая ацэнка Мэта iconАгульнашкольны бацькоўскі сход "Аналіз якасці 2009/2010 навучальнага года, задачы на новы навучальны год" верасень
Агульнашкольны бацькоўскі сход “Аналіз якасці 2009/2010 навучальнага года, задачы на новы навучальны год”

Бацькоўскі сход Актыўная І падсумоўваючая ацэнка Мэта iconПрайшла серыя семінараў, прысвечаных метаду актыўнай ацэнкі
Той першы семінар нашыя настаўнікі назвалі «метадычнай радасцю» І прыдумалі беларускі адпаведнік выразу «formative assessment»” –...

Бацькоўскі сход Актыўная І падсумоўваючая ацэнка Мэта iconПлан работы з бацькамі на 2012/2013 навучальны год
Бацькоўскі сход “Задачы школы, сям’і, грамадскасці па навучанні І выхаванні школьнікаў”

Бацькоўскі сход Актыўная І падсумоўваючая ацэнка Мэта iconІнфармацыйна-прапагандыская работа з педагагічным калектывам, бацькоўскай грамадскасцю
Агульнашкольны бацькоўскі сход: «Арганізацыя адукацыйнага працэсу І работы ўстановы ў 2012/2013 н г.»

Бацькоўскі сход Актыўная І падсумоўваючая ацэнка Мэта iconПлан работы з бацькамі на 2009 / 2010 навучальны год
Бацькоўскі сход. Тэма “Задачы школы, сям’і, дзіцячага дома, грамадскасці па навучанню І выхаванню школьнікаў”

Бацькоўскі сход Актыўная І падсумоўваючая ацэнка Мэта iconПлан работы ліцэя на перыяд з 01. 10 па 06. 10. 2012 01. 10.Інфармаванне вучняў 11 класаў аб правядзенні рэпетыцыйнага тэсціравання (Ждановіч І. В.)
Бацькоўскі сход “Роля сям’і у развіцці патэнцыяльных магчымасцей дзіцяці”. (Адміністрацыя)

Бацькоўскі сход Актыўная І падсумоўваючая ацэнка Мэта iconПлан работы Тучанскага нпк на май 2012 г
Абласны бацькоўскі сход “Ад якасці ўзаемадзеяння – да якасці выхавання, да якасці жыцця – нашага І дзяржавы”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка