Класная гадзіна: "Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы" Задачы




НазваКласная гадзіна: "Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы" Задачы
Дата канвертавання02.05.2013
Памер82.25 Kb.
ТыпДокументы
Класны кіраўнік Мархалюк А.З.

Класная гадзіна: “Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы”

Задачы: - паглыбіць уяўленні дзяцей аб дружбе;

  • садзейнічаць фарміраванню такіх чалавечых якасцей, як надзейнасць, вернасць, абавязковасць, узаемавыручка, садзейнічаць развіццю крытычных адносін з сябрамі.

Форма правядзення: этычная гутарка з элементамі інтэрактыўнай гульні.

Абсталяванне: мультымедыйны праектар, раздатачны матэрыял.

Эпіграф: “Хто не шукае дружбы з блізкімі, той сабе закляты вораг” (Шата Руставелі)

Ход мерапрыемства

І. Арганізацыйны момант.

Настаўнік: Добры дзень, дарагія рабяты! Я рада сёння зноў сустрэцца з вамі. Сёння да нас прыйшлі госці. Прывітайцеся ўсмешкай з нашымі гасцямі. А зараз уміхніцеся адзін аднаму і мне. Дзякуй.

ІІ. Псіхалагічны настрой.

( Вучням паказваецца ролік з кінафільма “По секрету всему свету”, дзе гучыць песня “Если с другом вышел в путь”)

ІІІ. Пастаноўка задачаў.

Настаўнік: Дзеці, як вы лічыце, аб чым сёння на нашай сустрэчы мы з вамі будзем весці гаворку? (дзеці адказваюць). Канечне ж аб дружбе і аб сябрах. (Слайд 1) (аб’яўляецца тэма).Мы з вамі пагаворым аб чалавечых якасцях, якімі павінен валодаць сябар. Навучымся крытычна ставіцца да сябе, сваіх сяброў.

ІV. Асноўная частка.

Настаўнік: А зараз я прапаную вам звярнуцца да наступных слоў, якія прапаную вам у якасці эпіграфа да нашай размовы :

Хто не шукае дружбы з блізкімі,

Той сабе закляты вораг.

Шата Руставелі

Настаўнік: Як вы разумееце гэтыя словы? (Дзеці разважаюць)

У песні, якую вы зараз паслухалі, сябры адпраўляюцца ў дарогу . Як вы лічыце, ці можна чалавечае жыццё параўнаць з дарогай? (Так) Так, сапраўды чалавечае жыццё – гэта дарога, якая складаецца з мінут, гадзін, дзён, месяцаў, гадоў. Ну, а калі мы з вамі ўявілі жыццё ў выглядзе дарогі, то ці можна яе прайсці без сяброў? Як вы лічыце? Сапраўды ў любой дарозе весялей разам. ( Вучні запрашаюцца для работы ў групе)

У кожнага народа складзена вельмі многа легенд, паданняў, прыказак, парымавак пра дружбу і сяброў. Можа, вы ўспомніце некаторыя з іх. (Вучні называюць ). Вамі тут названа прыказка “Не май сто рублёў, а май сто сяброў”. Думаю, што вы згодзіцеся са мною, што мець сто рублёў і сто сяброў адначасова вельмі добра. Але што знайсці лягчэй? Пашукайце зараз у сваіх кішэнях? (Дзеці шукаюць у сваіх кішэнях, знаходзяць розныя рэчы, сярод якіх ёсць і грошы). Аказваецца, грошы знайсці лягчэй, чым знайсці сябра.

На сваёй жыццёвай дарозе чалавек сустракаецца з рознымі людзьмі: добрымі, бескарыснымі, мужнымі і палахлівымі. Як жа сярод такога мноства людзей знайсці сябра? Паслухайце зараз уважліва.

У Мішы было два сябра: Алег і Віця. Усе называлі іх “тры мушкецёра”. Яны пасябравалі яшчэ ў першым класе. У іх было многа агульнага: усе ўтраіх любілі спорт, камп’ютарныя гульні, усе утраіх былі закаханы ў адну дзяўчынку. Але ў шостым класе іх дружба дала трэшчыну, і Мішка зразумеў, што прыйдзецца выбіраць, з кім дружыць. З Алегам было весела і цікава. Бацькі давалі яму грошы на карманныя траты, і Алег не вылазіў з ігравых аўтаматаў. Ён заўсёды запрашаў з сабой Мішку, і шчодра плаціў за дваіх. Дома ў Алега былі самыя новыя камп’ютарныя гульні, самыя апошнія музычныя дыскі, дарослае моднае адзенне. Адным словам, Алег быў крутым хлапцом, і Мішка стараўся браць прыклад з яго. Ну, а з Віцем яны сустракаліся цяпер рэдка. Ён працягваў хадзіць на плаванне і гаварыў цяпер аб нарматывах і сваіх спартыўных дасягненнях. У галаве ў яго было многа ўсякіх планаў. Але самае праціўнае – пастаянна крытыкаваў Мішку: за прагулы, за тое, што кінуў спорт, за тое, што не ўмее выбіраць сяброў. Вось Мішка і падумаў, што сапраўды прыйшла пара выбіраць: ці Алег, ці Віця?

Настаўнік: Якія думкі ў вас узніклі? Каго вы назвалі б сваім сябрам? (Дзеці разважаюць). Дзеці, у мяне ўзнікла пытанне: ці можна назваць гэтых хлопчыкаў сапраўднымі сябрамі? Якія ж прыкметы сапраўднай дружбы? Каб высветліць гэта, прапаную зараз закончыць сказ: Сябар – гэта той … (Вучні атрымліваюць лісточкі з пачаткам фразы, якую трэба дапісаць. Пасля зачытваюць.) Музыка

Настаўнік: Што ж у нас атрымалася? У нас атрымаўся калектыўны партрэт сябра. А зараз падыміце рукі, хто хацеў бы з вас мець такога сябра.

А скажыце мне, калі ласка, як вы думаеце, сапраўдных сяброў у чалавека можа быць многа? (Вучні разважаюць). Сяброў у чалавека многа не бывае. Ёсць таварышы, прыяцелі, знаёмыя, аднакласнікі. Як вы лічыце, ці можна гэтыя словы назваць сінонімамі? (Так). Як бы вы іх размясцілі па ступені ўзрастання? (Вучні спрабуюць, настаўнік дапамагае). Скажыце, калі ласка, як мы называем чалавека, з якім мы проста здароваемся ў двары? (знаёмы). Чалавека, з якім мы час ад часу абмяркоўваем дэталі матча, фільм, нейкія падзеі? (прыяцель). Аднакласніка, з якім пуд солі з’елі? (таврыш). Чалавека, якому давяраеце свае тайны, з якім дзеліце свае радасці і гора? (сябар).

У чалавека не так і многа сапраўдных сяброў, іх трэба берагчы. Будзьце памяркоўнымі да чалавечых слабасцей сваіх сяброў, выбачайце ім. Паслухайце зараз верш С. Пагарэлаўскага:

Побил меня Гуляев Колька:

Зачем снежком я запустил?

Но я реветь не стал нисколько,

Я молча слезы проглотил.

Пришел домой, захлопнул двери,

Ничком свалился на кровать,

А я-то в дружбу нашу верил!

Но больше дружбе не бывать!

А собирались всем делиться,

Как настоящие друзья!

На теплоход один проситься:

Матросом - ты, матросом – я!

Хотели вместе мы по свету

Поплавать вдоль и поперёк…

Ах, Колька, Колька, что ж ты это?!

Такую дружбу не сберёг!

Ты не сберёг мечты хорошей,

И вот всему конец теперь!..

Но чьи шаги у нас в прихожей?

Кто приоткрыл тихонько дверь?

Да это Колька так несмело

Вошёл с поникшей головой:

- Прости уж! Сердишься? За дело!

Беда, горячий я какой!

Я подхожу к нему мириться

И говорю ему: - Ну что ж!

Я не сержусь! Чего сердиться?

Я так и знал, что ты придёшь!

Настаўнік: Які вывад вы зробіце, паслухаўшы гэты верш? (Вучні разважаюць). Давайце зараз разбяромся, якія ж рысы характару ўласцівы сапраўднаму сябру? (На стале раскладзены карткі з рысамі характару чалавека. Рабяты выбіраюць і прамацоўваюць на дошцы, тлумачаць.) Музыка (Добразычлівасць, праўдзівасць, грубіянства, падтрымка, адзінства духу, ідэалаў, патрабавальнасць, маральная чысціня, здрадніцтва, самалюбства, бескарыснасць, багацце, прыгажосць, шчырасць, кемлівасць, практычнасць)

Настаўнік: У вас засталіся карткі на сталах. Чаму? (Сапраўдны сябар не можа мець такіх якасцей). Так яны перашкодзілі б сапраўднай дружбе. Але калі чалавек ведае свае недахопы, то з імі лягчэй змагацца. Зараз на лісточках паспрабуйце кожны напісаць свае недахопы.(Вучні запісваюць). Музыка Маладцы, што вы шчырыя і справядлівыя ў адносінаў да сябе. Але мы не будзем зачытваць гэтага, таму што вашы запісы толькі вашы. Зараз мы парвём гэтыя лісточкі і будзем верыць, што зможам выкараніць у сабе тое, у чым вы толькі што прызналіся. (Вучні рвуць свае запісы) Музыка

Настаўнік: Дружба – гэта не толькі вялікі дар, але і вялікая праца. Можна сябра знайсці, але і лёгка згубіць. У многіх нашых прыказках гаворыцца аб тым, як захаваць дружбу. Зараз я вам прапаную запісаныя на лісточках сітуацыі з жыцця. На другіх лісточках запісаны прыказкі, якія характарызуюць гэтыя сітуацыі. Падбярыце да кожнай сітуацыі прыказку, якая б характарызавала яе. Музыка

  1. Вы гулялі ў футбол ў двары. Ваш сябар зламаў нагу… (Друг пазнаецца ў бядзе).

  2. Ваш сябар паступіў з вамі дрэнна, але пасля вырашыў вярнуць вашу дружбу, прапанаваўшы дарагі падарунак. (Сябра за грошы не купіш).

  3. Вы прыйшлі з трэніроўкі і амаль валіцеся з ног ад стомленасці. Але тут звоніць ваш сябар і просіць дапамагчы: яму трэба занесці да бабулі цяжкую сумку з прадуктамі. (Сябра мець – сябе не шкадаваць).

Настаўнік: А зараз я прапаную вам яшчэ раз дакрануцца да народнай мудрасці. На стале ў вас карткі з пачаткам і канцом прыказак пра дружбу. Зараз паспрабуйце іх скласці. Музыка

  1. Сябар за сябра трымацца - …нічога не баяцца.)

  2. Сябра шукай, а … знойдзеш беражы.)

  3. Сябра за грошы … не купіш.)

  4. Дружба не грыб - … у лесе не знойдзеш.)

  5. Дружба, што шкло: … зломіш – не склеіш.)

Настаўнік: Зараз паслухайце такое паданне.

Жыў-быў вельмі гнеўны і нястрымны малады хлопец. І вось аднойчы яго бацька даў яму мяшочак з цвікамі і сказаў, каб кожны раз, калі ён не стрымае свайго гневу, убіваў адзін цвік у стоўб ад плоту.

У першы дзень у стаўбе было некалькі дзясяткаў цвікоў. На другім тыдні ён навучыўся стрымліваць свой гнеў, і з кожным днём колькасць забітых цвікоў стала памяншацца. Хлопец зразумеў, што лягчэй кантраляваць свой тэмперамент, чым забіваць цвікі. І хутка прыйшоў той дзень, калі ён ні разу не разгневаўся. Ён расказаў пра гэта свайму бацьку, і той сказаў, што цяпер, калі сыну ўдасцца стрымлівацца, ён можа выцягаць са стаўба па адным цвіку.

Ішоў час, і прыйшоў дзень, калі сын здолеў паведаміць бацьку аб тым, што ў стаўбе не засталося ні аднаго цвіка. Тады бацька ўзяў сына і падвёў яго да плоту.

  • Ты нядрэнна справіўся, але бачыш сколькі ў стаўбе дзірак? Ён ужо ніколі не будзе такім, як раней. Калі гаворыш чалавеку што-небудзь злое, у яго застаецца такі ж шрам, як гэтыя дзіркі. І не важна, колькі раз ты папрасіў прабачэння – шрам усё роўна застаецца.

Давайце паспрабуем стрымліваць сябе. І пачнем гэта рабіць зараз. Давайце паспрабуем не смяяцца нават тады, калі вельмі смешна. Станьце ў круг. Вазьміцеся за вуха суседа справа, абдыміце за плечы адзін аднаго, пагладзьце калені ў суседа, пакажыце суседу рожкі, паквакайце, пакракайце.

Але ж усётакі было смешна. Ну і смейцеся на здароўе. Самы лепшы сябар вясёлы, добры, гатовы ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу.

Рэфлексія. А зараз скажыце, што дала вам наша сённяшняя сустрэча, чым парадавала, аб чым прымусіла задумацца? (Дзеці выказваюцца)

На памяць аб нашай сённяшняй сустрэчы мне хацелася б падарыць вам маленькае сардэчка, якое напамінала б вам, што часам вачамі ўсяго не ўбачыш, а ўсё ўбачыць здольна толькі сэрца.

Жадаю вам далей добрага дня з вясёлым настроем. Прымайце яшчэ музычны падарунак. (кліп з песняй пра дружбу)



  1. Вы гулялі ў футбол ў двары. Ваш сябар зламаў нагу…



Друг пазнаецца ў бядзе.



  1. Ваш сябар паступіў з вамі дрэнна, але пасля вырашыў вярнуць вашу дружбу, прапанаваўшы дарагі падарунак.



Сябра за грошы не купіш.



  1. Вы прыйшлі з трэніроўкі і амаль валіцеся з ног ад стомленасці. Але тут звоніць ваш сябар і просіць дапамагчы: яму трэба занесці да бабулі цяжкую сумку з прадуктамі.



Сябра мець – сябе не шкадаваць.


Сябар за сябра трымацца –


…нічога не баяцца.


Сябра шукай, а


… знойдзеш беражы.


Сябра за грошы


… не купіш.


Дружба не грыб –


… у лесе не знойдзеш.


Дружба, што шкло:


… зломіш – не склеіш.)


Сябар – гэта той …


__________________________________________

Сябар – гэта той …


___________________________________________

Сябар – гэта той …


Сябар – гэта той …


______________________________________________

Сябар – гэта той …

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Класная гадзіна: \"Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы\" Задачы iconКласная гадзіна па тэме : " Энергазахаванне " Мэты І задачы
Настаўнік: Рабяты, сёння ў нас не зусім звычайная класная гадзіна. Мы здзейснім невялікую вандроўку ў …кватэры. Так-так, я не памылілася!...

Класная гадзіна: \"Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы\" Задачы iconКласная гадзіна "Шкодныя звычкі" Мэты І задачы класнай гадзіны
Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя; пазлы – малюнкі; малюнкі (абвядзі па кропачках)

Класная гадзіна: \"Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы\" Задачы iconКласная гадзіна
Фарміраваць матывацыю да захавання здароўя, у тым ліку бяспечных І адказных паводзін

Класная гадзіна: \"Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы\" Задачы iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 30 студзеня па 4 лютага 2012 года
Класная гадзіна “Каштоўнасць чалавечага жыцця” (9-11 кл.) (у рамках акцыі Тыдня маральнага выхавання “Жыць здорава!”)

Класная гадзіна: \"Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы\" Задачы iconБез чалавечнсці не будзе вечнасці Класная гадзіна для вучняў 10-11 класаў
Мэта: садзейнічаць выхавнню гуманных, добразычлівых адносін да акружаючых людзей,беражлівых адносін да роднай прыроды,развіваць пачуццё...

Класная гадзіна: \"Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы\" Задачы iconКласная гадзіна "Мая прыгожая Беларусь"
Мэты: актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, рамёствы, родную мову І славутых землякоў; развіваць творчае мысленне,...

Класная гадзіна: \"Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы\" Задачы iconКласная гадзіна ў 3 класе. Прастудныя захворванні
Мэта: сфарміраваць першапачатковыя ўяўленні пра прастудныя захворванні, ІХ прыметы, меры папярэджання; пашырыць веды вучняў пра лекі...

Класная гадзіна: \"Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы\" Задачы icon17. Адзіны дзень інфармавання. (1-11кл.). (Савіцкая І. Ю., Клокель К. У.). Савет прафілактыкі. 19
Адзіны дзень інфармавання. (1-11кл.). (Савіцкая І. Ю., Клокель К. У.). Савет прафілактыкі. 19. Школьныя прадметныя алімпіяды па матэматыцы,...

Класная гадзіна: \"Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы\" Задачы iconБацькоўскі сход І сумесная класная гадзіна для
«ты» з гэтымі сістэмамі. А мы, вяртаючы ІХ у мінулае, наша мінулае, магчыма, перашкаджаем ім вучыцца. У нас было адно жыццё, у дзяцей...

Класная гадзіна: \"Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы\" Задачы iconСтаніслаў Багданкевіч доктар эканамічных навук, прафэсар. Вядомы спэцыяліст у галіне эканомікі, крэдытаў І банкаў. Сябра Палітрады агп. Сябра Нацыянальнага
Вядомы спэцыяліст у галіне эканомікі, крэдытаў І банкаў. Сябра Палітрады агп. Сябра Нацыянальнага камітэту агп. Ганаровы старшыня...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка