Літаратурная вечарына "Песняры Беларусі"




НазваЛітаратурная вечарына "Песняры Беларусі"
Дата канвертавання02.05.2013
Памер88.47 Kb.
ТыпДокументы



Літаратурная вечарына “Песняры Беларусі”

(з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі)

1 в.

Ёсць людзі, якія прыходзяць на Зямлю як пасланцы нябёсаў і пакідаюць зорны след у вечнасці

2 в.

З’яўленне на Зямлі ў адзін, 1882, год двух паэтаў – гэта Божы дар беларускаму люду. Янка Купала і Якуб Колас – выразнікі дум беларусаў.

  1. В.

Ужо больш за стагоддзе людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Час не мае ўлады над іх творчасцю.

Песня “Спадчына”

1 чытальнік

Два волаты – паэзіі, красы

У год адзін падалі галасы.

Радзіму-маці ўславілі яны –

Купала, Колас –слынныя сыны.

Зямлю- матулю родную любілі

І слова беларускае цанілі.



  1. чытальнік


Мы павінны ведаць:

Песня загучала.

Жыў на свеце Колас

Жыў Янка Купала


І цяпер па свеце

Думы іх лунаюць.

На ўсёй планеце

Іх імёны знаюць.


Жыў на свеце Колас,

Жыў Янка Купала.

Чуеш ты іх голас?

Песня загучала!


Песня “Купалінка”

  1. чытальнік



Між самых крэўных, самых блізкіх

Яго партрэт знаём усім.

І дзеці з самае калыскі

Паэта прызнаюць сваім.

Такім і быў ён. Задуменны,

Даступны і негаваркі;

Ўвайшоў у дом, у круг сямейны,

Як уваходзяць сваякі.


1 в.

Янка Купала - непаўторны талент, у якім увасабляецца сіла беларускага народа, прыгажосць яго духоўнага багацця, яго глыбокая гуманнасць, яго мудрая філасофія. Купалава творчасць - цудоўна-непаўторнае люстра, у якім праўдзіва, ярка, хвалююча адбілася шматграннасць жыцця і барацьбы беларускага народа за сваю гісторыю, за чалавечыя правы.

2 в.

Пісаць аб народзе, па-народнаму і для народа - такі дэвіз Купалы на ўсіх этапах

творчасці. Здаецца, і ведаеш творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калі разгортваеш яго кнігу і пачынаеш чытаць, - адкрываеш для сябе штосьці новае, нязведанае.


  1. чытальнік

Хто быў цяплом вачэй яго сагрэты,

Той не забудзе іхняй цеплыні;

Ён вораг быў няпраўды і маны,

Ён рыцар быў высакароднай мэты.

Ён мовы беларускае алмаз

Граніў замілавана і рупліва,

Братам-народам паказаўшы дзіва,

Як паказаў калісь Шаўчэнка ў нас.

Ён навучыў нас шанаваць глыбока

Святыню працавітае рукі,

-I ўвайшоў наш Янка ў вякі,

Як вобраз Беларусі яснавокай.


Верш «Купалаў запавет» С. Грахоўскага


Песня “Малітва”



  1. вядучы.

Друг і паплечнік Янкі Купалы - Якуб Колас — паэт, празаік, драматург, крытык, дзіцячы пісьменнік. Неацэнная роля Коласа як заснавальніка рэалістычнай прозы. Ён выдатны майстра апавядання, аўтар празрыстых па мове і стылю аповесцей. Якуб Колас заклаў асновы беларускага рамана. Як пісьменнік-педагог, настаўнік па прафесіі, ён шмат зрабіў у галіне педагагічнай літаратуры.

Кнігі Якуба Коласа - удумлівы летапіс настрояў і імкненняў людзей, гістарычных падзей.

  1. вядучы.

Якуб Колас больш эпічны, больш зямны, чым Купала Ён - выдатны апавядальнік, вельмі назіральны, уважлівы да адценняў думкі, да пачуццяў героя, знаўца самых разнастайных прыёмаў і спосабаў раскрыцця яго ўнутранага свету. Пісьменнік бачыў жыццё ў яго няспынным руху, заўсёды ў дарозе, у творчым пошуку.

Жыццё ж так казачна-імкліва,

Паспець за ім так цяжка мне,

Каб на шырокім палатне

Нарысаваць яго завівы,

Адбіць і хвалі пералівы

На самай страшнай вышыне.

  1. вядучы.

Якуб Колас быў бы вялікім паэтам, калі б стварыў толькі адну «Новую зямлю», якую называюць энцыклапедыяй сялянскага жыцця.

Мох — як пуховая пасцель.

Асюль да Коласа — так блізка...

Схіліўся нізка журавель,

Нібы паэтава калыска...

Куточак памяці жывой,

Нібы святыню, помніць буду.

Ці не знайду я пад страхой

Старую Костусеву вуду?..

А можа, там ляжыць яшчэ,

Ля пуні, бацькава папруга?

А Нёман-бацька ўдаль цячэ,

Дзе сінеч неба, водар луга.

Чытаю "Новую зямлю":

"Дарэктар", Костусь і "Пачаткі"..

Здаецца, ў хату крок ступлю —

Запахнуць здорам там аладкі.

Запахне дроў салодкі дым,

I "маляніца" скокне з печы...

Нібы я з Коласам самім

Прыйшоў на першую сустрэчу.


Урывак з паэмы “Новая зямля” “Раніца ў нядзельку”


Песня “Мой родны кут”

3 вядучы

У 1912 годзе на небасхіле беларускай літаратуры ўзышла яшчэ адна зорка з сузор’я Купалы і Коласа: Максім Танк. Гэта мастак слова самага высокага эстэтычнага кшталту, паэт еўрапейскага ўзроўню.

Творчасць Максіма Танка ўспрымаюць і разумеюць усе, каму дарагія такія паняцці, як Зямля, Маці, Праўда, Каханне, Мастацтва. Многія вершы М.Танка сталі своеасаблівым гімнам Радзіме і роднай мове.


Верш “Родная мова”

Верш “Прытча пра хлеб”



  1. вядучы

Хтосьці дакладна сказаў: калі хочаш лепш ведаць паэта – наведай яго радзіму.Вытокі жыцця і творчасці Яўгена Іванавіча Скурко – вёска Пількаўшчына,рачанскі край. Яго талент ускалыханы хвалямі нарачы, вечназялёнымі нарачанскімі соснамі. Танк – шчыры пясняр роднага краю.


5 чытальнік


Калі трэба была песня-

Ні ў чые не грукаў дзверы.

Я яе знаходзіў дома,

Як пад лаваю сякеру,

Як у прыпечку – цяпельца,

У сальніцы – жменю солі,

На дрывотні- кій дарожны,

Жаўрука- на родным полі.


А калі зноў песні буду

Я патрэбны, добра знаю:

Мяне знойдзе яна ў хаце

Ў тым жа нарачанскім краі…


Песня “Край ты мой любімый”


6 чытальнік

Усё мае працяг жыцця:

Нітка – ў туга навітым клубку,

Дарога – ў імкненні за небасхіл,

Песня - ў водгаласах рэха,

Зерне – у хлебе надзённым,

Любоў – у сонечнай усмешцы дзіцяці.


Усё мае працяг жыцця,

Апроч няпраўды.


7 чытальнік

Я спытаў чалавека,

Які прайшоў праз агонь,

І воды,

І медныя трубы:

-Што самае цяжкое

На гэтым свеце?


Ён адказаў:

-Прайсці праз вернасць.


6 вядучы

2012 гад багаты на слаўныя даты. Беларускія чытачы адзначалі юбілеі Паўлюка Багрыма, Цішкі Гартнага, Алеся Гаруна, Зоські Верас, Пімена Панчанкі, Янкі Брыля, Алеся Адамовіча, Івана Пташнікава.

7 вядучы

Песняры Беларусі. ..Дзякуючы ім беларуская літаратура годна адчавае сябе сярод іншых літаратур свету. Творчасць нашых знакамітых майстроў слова лішні раз пацвярджае, наколькі ўсё наша жыццё саткана з паэтычных імкненняў, якія трэба толькі ўмець заўважаць , адчуць і па-сапраўднаму перадаць, каб запомнілася чытачу і пакінула ў яго душы яркі след.

Песня “Зямля мая”


Пісьменнікі пра Якуба Коласа

Самым дарагім для нас імем у беларускай літаратуры побач з імем незабыўнага Янкі Купалы з 'яўляецца імя Якуба Коласа.

Кандрат Крапіва.

Творчасць Якуба Коласа — гэта своеасаблівы летапіс жыцця народа, летапіс праўдзівы і хвалююЧЫ.

Міхась Лынькоў.

Якуб Колас — адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы, настаўнік некалькіх пакаленняў су-часных беларускіх пісьменнікаў.

Максім Лужанін.

Якуб Колас — з'ява ў духоўным жыцці бела-рускага народа незвычайная, непаўторная і, я сказаў бы, неабсяжная.

Шчыльней у гурт, духоўная радня,

Да Коласа бліжэй, мы — беларусы!


1 в. Нарадзіўся Янка Купала – Іван Дамінікавіч Луцэвіч – у ноч на Купалле 25 чэрвеня ( па новым стылі- 7 ліпеня)1882 года ў фальварку Вязынка.

  1. в. Вось тут, у хатцы простай, як сляза,

І нарадзіўся некалі Купала.

Ён нарадзіўся, каб пасля сказаць,

Што Беларусь у свеце не прапала.


1 в. Свой псеўданім Янка Купала выбраў невыпадкова. Гэтым прозвішчам ён падкрэсліў імкненне сваёй дзейнасцю дапамагчы знайсці папараць – кветку, кветку шчасця беларускаму люду.


2-і чытальнік.

Мне мудрасці кніжнай не даў Бог пазнаці,

Мой бацька не мог даць раскошаў такіх —

Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці

I дум беларускіх без школы і кніг.


3-і чытальнік.

Ад самай красы маіх дзён невясёлых

Настаўнікам быў беларускі абшар;

Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах

Навуку сваю мне прыносілі ў дар.

Янка Купала. Мая навука.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Літаратурная вечарына \"Песняры Беларусі\" iconЛітаратурная вечарына, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння
Партрэт Максіма Багдановіча, упрыгожаны рушнікамі. Букеты кветак, свечкі. Дзяўчаты ў нацыянальных строях выходзяць па адной на сцэну...

Літаратурная вечарына \"Песняры Беларусі\" iconРасклад імпрэзаў фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры "шэнгенка"
Пасля ўрачыстага адкрыцця, дзе выступяць ганаровыя госці, адбудзецца літаратурная вечарына “Мультыкультурная віза”, прысвечаная феномену...

Літаратурная вечарына \"Песняры Беларусі\" iconСярэдняя школа №1 г. Дуброўна Песняры Беларусі
Бацькаўшчыны, роднай мовы, абуджэнне пачуцця нацыянальной годнасці І гонару за геніяльных тварцоў І свой народ

Літаратурная вечарына \"Песняры Беларусі\" iconРозныя інтэрпрэтацыі паняцця "літаратурная крытыка". Літаратурная крытыка навука літаратурна-мастацкая творчасць публіцыстыка. Узаемадзеянне крытыкі з
Розныя інтэрпрэтацыі паняцця “літаратурная крытыка”. Літаратурная крытыка – навука – літаратурна-мастацкая творчасць – публіцыстыка....

Літаратурная вечарына \"Песняры Беларусі\" iconСлавяна Шамякіна беларуская літаратурная казка
Літаратурная казка, па-сутнасці, бярэ пачатак у казцы народнай, але індывідуальны аўтарскі вымысел, супрацьпастаўлены фальклорнай...

Літаратурная вечарына \"Песняры Беларусі\" icon"Выданьне, адкрытае для ўсіх" так прэзэнтуе сябе літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў". Сёньня ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная
Дзеяслоў”. Сёньня ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная пяцігодзьдзю “Дзеяслова”. На ёй адбылося І ўганараваньне ляўрэатаў...

Літаратурная вечарына \"Песняры Беларусі\" icon"Выданьне, адкрытае для ўсіх" так прэзэнтуе сябе літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў". 30 кастрычніка ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная
Дзеяслоў”. 30 кастрычніка ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная пяцігодзьдзю “Дзеяслова”. На ёй адбылося І ўганараваньне...

Літаратурная вечарына \"Песняры Беларусі\" iconСайт "Гарадзенскі блог. Часопіс гораду з карцінкамі" blog grodno net вывесіў сёньня такую аб’яву Конрада: "Калядная вечарына для дзетак-беларусаў І іх бацькоў
Конрада: “Калядная вечарына для дзетак-беларусаў І іх бацькоў адбудзецца ў Гродне 26-а сьнежня. У гарадзкім палацы тэкстыльшчыкаў...

Літаратурная вечарына \"Песняры Беларусі\" iconГарадзенцу з вялікай літары прысьвячаецца
Сёньня ў Гародні адбудзецца вечарына памяці гарадзенскага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Аляксея Карпюка

Літаратурная вечарына \"Песняры Беларусі\" iconКолас якуб
Член сп беларусі з 1934. Двойчы лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР — за зборнік вершаў (1946) І паэму «Рыбакова хата» (1949). Народны...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка