І нф а рмацыя аб выкананні




НазваІ нф а рмацыя аб выкананні
Дата канвертавання02.05.2013
Памер42.72 Kb.
ТыпДокументы
Інфармацыя аб выкананні

ўмоў бяспечнай жыццядзейнасці і аховы працы


Ва ўстанове створаны неабходныя ўмовы для бяспечнага навучання і выхавання, а таксама працы ўсіх катэгорый работнікаў. Складзена нарматыўная база па ахове працы, маецца пералік інструктажоў, журналы рэгістрацыі ўсіх відаў інструктажу як для вучняў, так і для ўсіх катэгорый работнікаў. Складзены план мерапрыемстваў па ахове працы, выкананне якога разглядалася на нарадзе пры дырэктару ў верасні 2011 г.

На пачатак навучальнага 2011/2012 года выдадзены загад аб арганізацыі работы па ахове працы. Гэтым жа загадам прызначаны адказныя за ахову працы ва ўсіх памяшканнях установы.

На працягу верасня – студзеня 2011/2012 навучальнага года кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт установы праводзілі праверку выканання плана мерапремстваў па стварэнні бяспечных умоў знаходжання дашкольнікаў, вучняў і работнікаў ва ўстанове, папярэджанні вытворчага траўматызму і паляпшэнні ўмоў аховы працы, эканоміі энергацепланосьбітаў.

Ва ўстанове распрацаваны абавязкі работнікаў па забеспячэнні бяспечных умоў працы і арганізацыі адукацыйнага працэсу, рэгулярна праводзіцца навучанне і праверка ведаў па пытанях аховы працы з рэгістрацыяй у журнале. Апошняя праверка праведзена 30.10.2011 з маладымі спецыялістамі, тэхнічным персаналам, вартаўнікамі, работнікамі харчблока, дворнікамі.

Для правядзення інструктажоў распрацаваны інструкцыі па ахове працы, зацверджаныя дырэктарам і ўзгодненыя з прафсаюзным камітэтам. Маецца праграма правядзення ўводнага інструктажу.

Інструктажы з вучнямі пры правядзенні заняткаў у вучэбных кабінетах, перад пачаткам канікул, правядзеннем экскурсій, турыстычных паходаў, удзелам вучняў у грамадска карыснай працы, культурна-масавых мерапрыемствах рэгістрыруюцца ў класных журналах, афармляецца пратакол праверкі ведаў вучняў.

На тэрыторыі школьнага ўчастка выдзелены розныя функцыянальныя зоны: вучэбна-выхаваўчая, фізкультурна-спартыўная і гаспадарчая. Усе зоны маюць сувязь з памяшканнем і паміж сабой. Абсталяванне гульнявых, спартыўных пляцовак забетаніравана, адпавядае ўзросту дзяцей.

Пры ўваходзе ў памяшканне маецца тамбур. Рознаўзроставая група размешчана на І паверсе. Спартыўная зала, майстэрня адпавядаюць патрабаванням санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў, зацверджаных Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 15.07.2010 № 94, аднак не вытрымліваецца тэмпературны рэжым, абсталяванне зношана.

Да пачатку 2011/2012 навучальнага года праведзены рамонт падмуроўкі будынка, абшыўка умывальнікаў у дашкольнай групе, устаноўлены абрашоткі на батарэях у кабінеце дэфектолага, рэканструяваны драўляныя апоры, заменены слупы на арэлях, драўляны насціл ў агароднінасховішчы. У кастрычніку 2011 года праведзены насціл напольнага пакрыцця ў гардэробе для хлопчыкаў пры спартыўнай зале, дэмантаж гульнявога абсталявання “Паравозік” на пляцоўцы дашкольнай групы. У лістападзе 2011 года ўстаноўлены кабінкі ў дзіцячых санвузлах, праведзены рамонт вучнёўскай мэблі ў кабінетах рускай, беларускай мовы, мэблі дашкольнай групы. У снежні 2011 года заменены дзверы ў кабінеце рускай мовы, набыты і замацаваны на парозе цэнтральнага ўваходу модуль каўровы гразезборны. Аднак, патрабуецца замена 35 вокнаў на ІІ паверсе ўстановы, неабходна адрамантаваць дзверы і дзвярныя ручкі ў кабінетах беларускай мовы і літаратуры, інфарматыкі, працы.

Памяшканне харчблока знаходзіцца на І паверсе. У абедзенай зале да пачатку навучальнага года праведзены касметычны рамонт. Прадукты харчавання, якія паступаюць на харчблок, адпавядаюць патрабаванням нарматыўнай дакументацыі і суправаджаюцца дакументамі, якія ўказваюць на іх якасць. Абсталяванне харчблока адпавядае дзеючым патрабаванням: мясарубка, ванна для мыцця посуду знаходзяцца ў розных памяшканнях. Кухонны посуд захоўваецца на спецыяльных сцелажах, пасуда для гатовай прадукцыі прамаркіравана. Тэрміны захавання і рэалізацыі прадуктаў, якія хутка псуюцца, вытрымліваюцца. Сыпучыя прадукты захоўваюцца ў сухім памяшканні. Хлеб, чорны і белы, захоўваецца на розных паліцах. Арганізацыя гарачага харчавання вучняў здзяйсняецца на аснове прыкладных двухтыднёвых рацыёнаў. У школе створаны Савет па харчаванні. Прыгатаванне блюд адпавядае тэхналагічным картам. Праводзіцца кантроль выхаду порцый. Маецца ўся неабходная дакументацыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў, зацверджаных Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 15.07.2010 № 94.

Адным з жыццёва важных пытанняў з’яўляецца выкананне правіл пажарнай бяспекі. З гэтай мэтай загадам дырэктара назначаны адказны за пажарную бяспеку, з ліку работнікаў створана і дзейнічае добраахвотная пажарная дружына. Распрацаваны і вывешаны на кожным паверсе планы эвакуацыі на выпадак ўзнікнення пажару. Праводзяцца заняткі з педагогамі і малодшым абслугоўваючым персаналам па вывучэнні правіл пажарнай бяспекі, па правілах карыстання сродкамі пажаратушэння. Маецца 19 вогнетушыцеляў, але 12 з іх неабходна перазарадзіць.

Праводзяцца заняткі з выхаванцамі і вучнямі па АБЖ. Практыкуецца правядзенне сходаў, лекцый, гутарак, на якіх абмяркоўваюцца прычыны ўзнікнення пажару і шляхі яго папярэджання. У пачатковых класах практыкуюцца гутаркі, класныя гадзіны на супрацьпажарную тэматыку. Кожны квартал праводзяцца практычныя заняткі па эвакуацыі выхаванцаў, вучняў і работнікаў на выпадак узнікнення пажару. Аформлены стэнд на супрацьпажарную тэматыку. На ўсіх разетках наклеены таблічкі з указаннем напружання 220 В, напаміненнем “Адыходзячы, патушы святло”. У кожным кабінеце прызначаны адказны за энергазберажэнне.

Рэгулярна ажыццяўляецца кантроль за станам электраабсталявання. Праведзена замена прыбораў штучнага асвятлення ў наступных кабінетах: пачатковых класаў №1, №2, гісторыі, інфарматыкі, працоўнага навучання, гульнявога пакоя дашкольнай групы, фае, настаўніцкім і дзіцячым гардэробах. Аднак, у 2012 годзе неабходна правесці замену асвятлення ў кабінетах пачатковых класаў №3, №4. Школьная мэбля адпавядае прад’яўляемым санітарным нормам і рассадцы вучняў пачатковых класаў на 100%, а старэйшага звяна на 90%. Расстаноўка вучэбнай мэблі праводзіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў, зацверджаных Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 15.07.2010 № 94. Патрабуюць замены класныя дошкі ў кабінетах пачатковых класаў № 3, №4, хіміі, гісторыі.

У памяшканнях установы ўся мэбля замацавана. На шафах ва ўсіх кабінетах прымацаваны планкі з мэтай папярэджання падзення пакаёвых раслін.

Штоквартальна ва ўстанове праходзяць Дні аховы працы, на якіх разглядаюцца пытанні стварэння бяспечных умоў знаходжання выхаванцаў, вучняў і работнікаў ва ўстанове адукацыі.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

І нф а рмацыя аб выкананні iconАб выкананні плана мерапрыемстваў Лёзненскай цбс

І нф а рмацыя аб выкананні iconЗвесткі аб выкананні дуа "Сярэдняя школа №2 горада Ашмяны" даведзеных планаў І заданняў

І нф а рмацыя аб выкананні iconБудзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал
Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць...

І нф а рмацыя аб выкананні iconМетадычныя рэкамендацыі па арганізацыі работы настаўнікаў дуа " Вучэбна – педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – сярэдняя школа" па выкананні новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Дуа “ Вучэбна – педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” па выкананні новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь...

І нф а рмацыя аб выкананні iconРассказ лорда Грэя
Калі пры ІХ выкананні задання будзе памылка, то, як у біятлоне, адзін з ўдзельнікаў павінны прабегчы штрафны круг

І нф а рмацыя аб выкананні icon«Звязда» 28. 04. 2012 г. Рэгістрацыя на цт будзе весціся па прынцыпе "аднаго акна"
Мус І г д., якія загінулі ці сталі інвалідамі пры выкананні воінскіх І службовых абавязкаў

І нф а рмацыя аб выкананні iconУказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
За мужнасць І гераізм, якія праявіў пры выкананні воінскага доўгу, прысвоіць падпалкоўніку Карвату Уладзіміру Мікалаевічу званне...

І нф а рмацыя аб выкананні iconПлан урока Уступнае слова настаўніка
Праверка здольнасці прымянення вучнямі ведаў па тэме “Асновы кінематыкі” пры выкананні тэста І пры рашэнні задач

І нф а рмацыя аб выкананні iconВусны часопіс + віртуальная экскурсія
Пад час гучання кампазіцыі “Малітва” ў выкананні віа “Песняры” змяняюцца слайды 1- 21 з выявамі фотадакументаў, якія адлюстроўваюць...

І нф а рмацыя аб выкананні iconУрока: Адукацыйныя
Адукацыйныя: фарміраванне ведаў аб правілах множання дзесятковага дробу на 10, 100, 1000 І г д.; замацаванне вылічальных навыкаў;...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка