Урок беларускай мовы ў 6 класе




НазваУрок беларускай мовы ў 6 класе
Дата канвертавання01.05.2013
Памер131.81 Kb.
ТыпУрок
Дзярдаўная установа адукацыі

“Сярэдняя школа №2 імя М.П. Масонава г.Свіслачы”


Урок беларускай мовы ў 6 класе


Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

па тэме "Лічэбнік"


Кучыц Наталля Чаславаўна

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

вышэйшай катэгорыі


Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме "Лічэбнік"

Мэты:

  1. Паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па асноўных пытаннях тэмы.

  2. Удасканальваць ўменні адрозніваць лічэбнікі ў тэкстах, выяўляць іх сэнсава-стылістычную ролю, даваць марфалагічную і словаўтваральную характарыстыку, ужываць ва ўласных вусных і пісьмовых выказваннях у адпаведнасці з літаратурнымі нормамі


Абсталяванне: мультымедыа, камп’ютар, карткі з заданнямі


Ход урока

І. Арганізацыйны этап

Разгадайце рэбусы Слайд 1

г1нік

па3ёт

Пры5

Пра100р

Якія знакі дапамаглі зашыфраваць словы? Лікі можна запісаць і лічбамі, і словамі.


ІІ. Матывацыйны этап

Настаўнік: Як правільна ўжываць лічэбнікі, трэба ведаць кожнаму, бо з імі нам даводзіцца сутыкацца штодня. Людзям усіх прафесій – фізікам і археолагам, бухгалтарам і будаўнікам, дактарам і настаўнікам, а таксама вучням – трэба абыходзіцца з лічбамі, з лічэбнікамі вельмі ўважліва і далікатна. Гэта значыць, трэба ўмець правільна ўжываць іх у вусным і пісьмовым маўленні. Мы на працягу некалькіх урокаў адкрывалі таямніцы гэтай часціны мовы. Сённяшні ўрок – апошні па тэме “Лічэбнік”. Ён будзе вынікам нашай папярэдняй працы.


ІІІ. Паведамленне тэмы, мэты, фармулёўка задачаў урока.

Тэма ўрока - Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме "Лічэбнік" Слайд 2

Гледзячы на тэму, скажыце, якая мэта уроку? (Адказы вучняў)

Настаўнік :

Задачы урока:

  • паўтарыць асноўныя пытанні па тэме лічэбнік

  • удасканальваць уменні знаходзіць лічэбнікі ў сказах, даваць ім характарыстыку як часціне мовы

  • ўжываць лічэбнікі ў вусным і пісьмовым маўленні ў адпаведнасці з літаратурнымі нормамі.

Запішыце дату і тэму ў сшыткі.


ІV. Этап замацавання

Арфаграфічная хвілінка Слайд 3

Пяц.., сем.., пяц..ю, шасц..ю, сям..ю, дзевяц..сот, с..мнаццаць, дз..сяцігадовы, дз..ве

Настаўнік: параўнайце напісанне слоў. Што змянілася ў адпаведнасці з новым правапісам? Слайд 4


раней

цяпер

дзевяты

дзесяты

семнаццаць

васемнаццаць

дзявяты

дзясяты

сямнаццаць

васямнаццаць



Праца ў групах (групы ўтвораны па выбару вучнямі геаметрычных фігур)

Настаўнік: кожная група атрымлівае карткі з заданнем, якое складаецца з тэарэтычнай і практычнай частак.

Заданне для 1 групы

  1. З прапанаваных слоў (лічэбнік, самастойныя часціны мовы, колькасныя, парадкавыя, колькі?, які, каторы?) складзіце схему і адкажыце на пытанні:

-Што такое лічэбнік?

- Марфалагічныя прыкметы і сінтаксічная роля лічэбніка.

2. Спішыце сказы, замяняючы лічбы словамі. Вызначце склон лічэбнікаў, падкрэсліце іх як члены сказа.

А) 5 не дзеліцца на 2 без астатку.

Б) 6 і 9 – 15.

В) Пасярод поля стаялі 4 дубы.

Г) У 2012 годзе наша школа адзначае трыццацігадовы юбілей.


Заданне для 2 групы

  1. З прапанаваных слоў (лічэбнікі, састаўныя, простыя, складаныя, семдзесят, адзін, сорак тры) складзіце схему і вусна падрыхтуйце паведамленне на тэму “Разрады лічэбнікаў па значэнні і па будове”

  2. Навядзіце парадак у табліцы. Праскланяйце ў сшытках падкрэслены лічэбнік (1вучань скланяе на дошцы)

Простыя

Складаныя

Састаўныя

Дваццаць

Семдзесят

Трыццаць адзін

Пяцьсот

Адзінаццаць

Трыста сорак адзін

Сямнаццаць

Шэсць

Чатырыста дваццаць сем



Заданне для 3 групы

  1. З прапанаваных слоў (лічэбнікі, колькасныя, дробавыя,цэлыя лікі, зборныя, сем, дзве сёмыя, сямёра) складзіце схему і адкажыце на пытанні:

З якімі словамі могуць спалучацца зборныя лічэбнікі?

  1. Складзіце і запішыце словазлучэнні з лічэбнікамі. Дзе магчыма, ужывайце зборныя лічэбнікі.

3 (суткі), 4 (стол), 6(вучань), 9 (кураня), 5 (дзяўчынка), 2 (акуляры),

Справаздача груп

1 група Слайд 5

А) Пяць не дзеліцца на два без астатку.

Б) Шэсць і дзевяць – пятнаццаць.

В) Пасярод поля стаялі чатыры дубы.

Г) У дзве тысячы другім годзе наша школа адзнач трыццацігадовы юбілей.

2 група Слайд 6


Простыя

Складаныя

Састаўныя

Дваццаць

Адзінаццаць

Сямнаццаць

Шэсць


Пяцьсот

Семдзесят


Чатырыста дваццаць сем

Трыста сорак адзін Трыццаць адзін


3 група Слайд 7

Трое сутак, чатыры сталы, шасцёра вучняў, дзявяцера куранят, пяць дзяўчынак, двое акуляраў.


Настаўнік: Звярніце ўвагу на слайд, узнавіце прыказкі. Растлумачце іх значэнне. Слайд 8

  1. Лепш … сяброў, чым … рублёў.

  2. … разоў мер і то не вер.


Мінідаследаванне Дадатак 1

Настаўнік: тэму прыказак прадоўжыць вучаніца, якая праводзіла мінідаследаванне на тэму “Выкарыстанне лічэбнікаў у беларускіх прыказках”


Фізмінутка

Калі называю просты лічэбнік, хлопаць у далоні, складаны –прысесці, састаўны крочыць на месцы.


Настаўнік: ёсць лікі асабліва пазначаныя ўвагай людзей, а ёсць і такія, што не пакінулі ў гісторыі нашай культуры асаблівага следу. Даследаванне нам паказала, што ў прыказках часцей сустракаюцца лічэбнікі адзін, два, сем.А ці ведаеце вы, якая лічба з’яўляецца адной з самых загадкавых?

Слайдшоу (суправаджаецца выступленнем вучня, які атрымаў папераджальнае заданне)


Праца за камп’ютарамі (праграма Знак)

Група вучняў выконвае тэст у сшытках

Тэст

1.Адзначце, якія з запісаных слоў з’яўляюцца лічэбнікамі?


А) пяць

Б) двойчы

В) адзінокі

Г) шасцёра

Д) адна пятая


2.Адзначце складаныя лічэбнікі


А) сямнаццаць

Б) пяцьдзясят

В) дваццаць адзін

Г) шэсцьдзясят восем

Д) семдзесят


3.Адзначце лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску патрэбна ўставіць літару ь.


А) пяц..дзясят

Б) сем..

В) вас..мю

Г) трыццац..

Д) дз..ве


4.Якія лічэбнікі змяняюцца па ліках родах, склонах?


А) два

Б) васьмідзясяты

В) адзін

Г) шосты

Д) дзесяць


5.Адзначце лічэбнікі, якія пры скланенні маюць толькі дзве формы.


А) дваццаць

Б) сорак

В) дзевяноста

Г) дзве

Д) сто


6.Адзначце словазлучэнні з лічэбнікамі, у якіх дапушчаны памылкі.


А) два вялікіх дуба

Б) тры стройныя сасны

В) пяць духмяных кветак

Г) чатыры маладых бярозы

Д) паўтары тоны


7.Адзначце словы, з якімі могуць спалучацца зборныя лічэбнікі.


А) дзяўчынка

Б) кацяня

В) дзверы

Г) кніга

Д) гусі

8. Утварыце ад лічэбніка шэсцьдзясят парадкавы лічэбнік і запішыце яго.

9. Пастаўце лічэбнік семдзесят у творным склоне і запішыце.

10. Запішыце лічэбнік трыста ў месным склоне.

Дадатак 2( ключы да тэста)

Астатнія вучні выконваюць заданне ў сшытках (на выбар)

1.Спішыце сказы, замяняючы лічбы словамі. Вызначце склон лічэбнікаў.

Наша школа адчыніла свае дзверы ў 1982 годзе. Сёлета ёй спаўняецца 30 гадоў. Усяго ў школе 47 кабінетаў, якія размяшчаюцца на 3 паверхах. Кабінет майго класа знаходзіцца на 2 паверсе. У школе навучаецца каля 500 вучняў……

2.Складзіце анкету, запісваючы на месцы пропускаў лічэбнікі, падкрэсліце іх як члены сказа.

Мяне завуць___________________. Мне _______________ гадоў. Я жыву ў горадзе ___________________ на вуліцы__________________, у доме нумар_________________ . Мая кватэра знаходзіцца на ______________паверсе. Я вучуся ў школе пад нумарам_________ , у ________ класе. У нашым класе вучыцца__________________ вучні, з іх ___________________хлопчыкаў і _______________ дзяўчынак.



Цікаыа ведаць: загадкавая лічба 7 (выступленне вучня)

У многіх старажытных народаў лічба 7лічылася самай загадкавай, свяшчэннай і магічнай. Яе разглядалі як суму дзвюх жыццёвых лічбаў – трох і чатырох. Тры чалавекі – бацька. Маці і дзіця- складаюць аснову жыцця. А лічба “чатыры” адпавядае чатыром напрамкам свету (поўнач, поўдзень, усход, захад). Грэчаскія матэматыкі лічылі трохвугольнік і чатырохвугольнік узорам завершанасці і дасканаласці. Таму лічба “сем” як сума трох і чатырох таксама была для іх свяшчэннай.. На 7 дзён дзяліўся тыдзень. Усім вядомы 7 цудаў свету.

Першы цуд – Егіпецкія піраміды.

Вісячыя сады Семіраміды

Калос Радоскі

Храм Артэміды

Статуя Зеўса ў Алімпіі

Маўзалей у Галікарнасе

Александрыйскі маяк.

У вясёлцы 7 колераў, у музыцы 7 нот.

Лічба 7 часта сустракаецца ў прыказках, прымаўках, фразеалагізмах.

Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж.

Лепш сем разоў пакрыцца потам, чым адзін раз інеем.

Сямёра аднаго не чакаюць.

Сем пятніц на тыдні. І іншыя.


Гульня “Дыктар”

Настаўнік: Усе вы, напэўна, любіце глядзець тэлевізар. Таму зараз мы адправімся на тэлебачанне. Якімі якасцямі павінен валодаць дыктар?

У ролі дыктара выступіць вучань. Ваша задача ўважліва выслухаць паведамленне і запісаць лічэбнікі, якія будуць выкарыстаны.

Вучань: -Добры дзень! Я,…., пазнаёмлю вас з прагнозам надвор’я на заўтрашні дзень. Пятнаццатага лютага чакаецца сонечнае бязвоблачнае надвор’ё. Над другой школай не назіраецца ні адной хмаркі, а вось двумстам васьмідзесяці тром вучням першай школы неабходна ўзяць з сабой парасоны, таму што над ёй сабраліся дзесяць мільёнаў пяцьсот трыццаць сем тысяч трыста сорак пяць кропель дажджу, якія гатовы праліцца ў любы момант. Тэмпература паветра днём – два-тры градусы цяпла. Уночы – каля нуля. Добрага вам надвор’я, паважаныя слухачы.)

Вучні паведамляюць якія лічэбнікі яны запісалі?

Настаўнік: А зараз у ролі дыктара пабудуць астатнія вучні (скланяюць лічэбнікі ланцужком).


V. Рэфлексійны этап

Скажыце, як вы працавалі на ўроку? З чым пойдзеце з урока? У якасці адказу выкарыстайце фразеалагізмы на слайдзе 9

  1. З аганьком, 2) абы з рук, 3) з душой, 4) цераз пень калоду, 5) закасаўшы рукавы.

  2. Светлая галава, садовая галава, пустая галава, дубовая галава, галава варыць.


VІ. Ацэначны этап: самаацэнка, выстаўленне адзнак настаўнікам.


VІІ. Дамашняе заданне – запішыце загадкі з лічэбнікамі “5”

( дадатковае заданне - мінісачыненне на тэму адной з прыказак).


Дадатак 1


Мінідаследаванне

Мне неабходна было правесці даследаванне па “Слоўніку прыказак, прымавак і фразеалагізмаў” пад рэдакцыяй Санько і высветліць, наколькі часта сустракаюцца ў прыказках лічэбнікі і якія з іх пераважаюць.

Слоўнік уключае ў сябе больш за тысячу трыста прыказак і прымавак. У ста сарака дзевяці з іх ужываюцца лічэбнікі. Гэта складае адзінаццаць цэлых сорак шэсць сотых працэнтаў ад агульнай колькасці прыказак.

У слоўніку сустракаюцца лічэбнікі ад аднаго да сямі, дзесяць, семдзесят сем і сто.

Часцей за ўсе ўжываецца лічэбнік адзін – шэсцьдзясят два разы, што складае сорак два працэнты ад колькасці прыказак з лічэбнікамі.

На другім месцы – лічэбнік сем – дваццаць сем разоў, на трэцім месцы – лічэбнік два – дваццаць шэсць разоў. Сямнаццаць разоў ужываецца ў прыказках лічэбнік тры. Усяго адзін-два разы сустракаюцца лічэбнікі шесць, дзесяць, семдзесят сем.

Адсюль можна зрабіць вывад. Самымі частаўжывальнымі з’яўляюцца лічэбнікі адзін, два, тры, сем.


Дадатак 2


Тэст (ключы)

1.Адзначце, якія з запісаных слоў з’яўляюцца лічэбнікамі?

А) пяць

Б) двойчы

В) адзінокі

Г) шасцёра

Д) адна пятая

2.Адзначце складаныя лічэбнікі

А) сямнаццаць

Б) пяцьдзясят

В) дваццаць адзін

Г) шэсцьдзясят восем

Д) семдзесят

3.Адзначце лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску патрэбна ўставіць літару ь.

А) пяц..дзясят

Б) сем..

В) вас..мю

Г) трыццац..

Д) дз..ве

4.Якія лічэбнікі змяняюцца па ліках родах, склонах?

А) два

Б) васьмідзясяты

В) адзін

Г) шосты

Д) дзесяць

5.Адзначце лічэбнікі, якія пры скланенні маюць толькі дзве формы.

А) дваццаць

Б) сорак

В) дзевяноста

Г) дзве

Д) сто

6.Адзначце словазлучэнні з лічэбнікамі, у якіх дапушчаны памылкі.

А) два вялікіх дуба

Б) тры стройныя сасны

В) пяць духмяных кветак

Г) чатыры маладых бярозы

Д) паўтары тоны

7.Адзначце словы, з якімі могуць спалучацца зборныя лічэбнікі.

А) дзяўчынка

Б) кацяня

В) дзверы

Г) кніга

Д) гусі

8. Утварыце ад лічэбніка шэсцьдзясят парадкавы лічэбнік і запішыце яго.

(шасцідзясяты)

9. Пастаўце лічэбнік семдзесят у творным склоне і запішыце.

(сямюдзесяццю)

10. Запішыце лічэбнік трыста ў месным склоне.

(трохстах)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Садзейнічаць узнаўленню ўменняў І навыкаў фанетычнага І сінтаксічнага разбораў. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей,...

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Урок беларускай мовы ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Казка “Сон у руку, або падарожжахлопчыка Алеся па чароўным касмічным горадзе Сінтаксісу І пункпуацыі.”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка