Кср па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка) Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы» Выканаў cтудэнт першага курсу Групы 60101 Данько А. Ю




НазваКср па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка) Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы» Выканаў cтудэнт першага курсу Групы 60101 Данько А. Ю
Дата канвертавання01.05.2013
Памер229.72 Kb.
ТыпДокументы


МIНСКI IНСТЫТУТ КIРАВАННЯ


КСР па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка)

Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы»


Выканаў cтудэнт першага курсу

Групы 60101

Данько А. Ю.


Мінск

2006

Змест:


1. Функцыі і якасці навуковага стылю мовы.......................................... 3


2. Тэкст навуковага стылю........................................................................ 5


3. Падстылі навуковага стылю мовы і іх выкарыстанне...................... 13


4. Структурна табліца навуковага стылю мовы................................... 15


5. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.......................................... 16


6. Афіцыйна справавыя паперы, іх склад і прыклады.......................... 18


7. Выкарыстаная літаратура...................................................... 21


1. Функцыі і якасці навуковага стылю мовы

Навуковы cтыль — функцыянальная разнавіднасць маулення, якая выкарыстоўваецца ў сферы навукі і адукацыі, тэхнікі і вытворчасці. Гэта стыль навуковых артыкулаў, дысертацый, энцыклапедый, слоўнікаў, падручнікаў, навукова-тэхнічнай літаратуры, дакладаў і выступленняў на навуковыя тэмы.

Асноўнай формай рэалізацыі навуковага стылю з'яўляецца пісьмовае маўленне, хаця з развіццём сродкаў масавай камунікацыі, пашырэннем навуковых кантактаў павялічваецца роля вуснай формы зносін.

Галоўная функцыя навуковага стылю — перадача навуковай інфармацыі, доказнасць яе сапраўднасці, нярэдка — навізны і каштоўнасці. Функцыя доказнасці ў тэкстах навуковага стылю праяўляецца па-рознаму: з дапамогай тэкставых ілюстрацый, формул, графікаў, схем, цытавання, спасылак на вядомых вучоных і інш.

Наступная функцыя навуковага стылю —актывізацыя лагічнага мыслення чытача (слухача).

Названыя функцыі навуковага стылю вызначаюць яго асноўныя якасці: лагічнасць выкладу, дакладнасць і аб'ектыўнасць, абагульненасць і абстрагаванасць.

Падкрэсленая лагічнасць — тыповая рыса навуковага тэксту. Усе часткі ў ім цесна звязаны сэнсам і размяшчаюцца ў строга вызначанай паслядоўнасці. Найбольш пашыраным сродкам сувязі сказаў у навуковым маўленні з'яўляецца паўтор назоўнікаў, часта ў спалучэнні з указальнымі займеннікамі гэты, той, такі. Паслядоўнасць развіцця думкі дасягаецца таксама з дапамогай прыслоўяў: спачатку, затым, далей; пабочных слоў па-першае, па-другое, значыць, нарэшце; злучнікаў: таму што, так як, пагэшаму; канструкцый з прыназоўнікамі: у выніку, у сувязі, з прычыны. Лагічнасцю вызначаецца і частотнасць ужывання розных тыпаў складаных сказаў. Навуковаму маўленню ўласцівы разнастайныя па структуры складаназалежныя сказы, сказы з прамым парадкам

слоў.

Наступнай якасцю навуковага стылю з’яуляецца аб’ектыўнасць і дакладнасць выкладу. Сэнсавая дакладнасць (адназначнасць) абумоўлівае ўжыванне слоў з прамым значэннем, шырокае выкарыстанне тэрмінаў. Паўтор ключавых слоў у навуковым маўленні лічыцца нормай. Дакладнасцю тлумачыцца і выкарыстанне ў навуковым тэксце сказаў з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваро-тамі, з аднароднымі членамі і абагульняльнымі словамі.

Абагульненасць і абстрагаванасць уласцівы кожнаму навуковаму тэксту. Таму тут шырока выкарыстоўваецца абстрактная лексіка: хуткасць, сіла, ціск, бязважкасць, колькасць і інш. Для абазначэння агульных паняццяў ужываюцца словы з канкрэтным значэннем. Напрыклад, у сказе Елка — вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых з кокусападобнай кронай і доўгімі лускаватымі шышкамі (ТСБМ) слова елка абазначае не канкрэтны прадмет (дрэва), а клас аднародных прадметаў (пароду дрэў), г. зн. выражае агульнае паняцце.

Адметнасць навуковага маўлення праяўляецца і ў частотнасці выкарыстання пэўных часцін мовы, іх форм, асаблівасцях іх функцыянавання. Для навуковага стылю характэрна перавага ва ўжыванні назоўнікаў і прыметнікаў :над дзеясловамі. Тут шырока выкарыстоўваюцца назоўнікі ніякага роду з абстрактным значэннем (мысленне, выпраменьванне, падаўжэнне, адлюстраванне і інш.), формы роднага склону назоўнікаў у ролі азначэнняў (нормы літа-рагпурнай мовы, тэмпература кіпення, закон Ома, тэарэма Піфагора і інш.), аддзеяслоўныя назоўнікі (рабіць уплыў). У навуковым маўленні не прынята выкарыстоўваць займеннік «я» і дзеясловы ў першай асобе адзіночнага ліку. Дзеясловы-выказнікі ўжываюцца звычайна ў форме 3-й асобы цяперашняга часу.

Інфармацыйны характар навуковага тэксту абумоўлівае тое, што ў ім амаль не сустракаюцца клічныя і пытальныя сказы, а таксама іншыя сродкі выражэння эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці.


2. Тэкст навуковага стылю

Наш час характарызуецца бурным развіццём навукі і тэхнікі, павышэннем іх ролі ў жыцці грамадства. Таму авалоданне навуковым стылем набывае цяпер асаблівую актуальнасць.

Спецыфіка навуковага маўлення вызначаецца ў значэнні меры экстралінгвістычымі фактарамі: асноўнае прызначэнне навуковых тэкстаў — выклад атрыманых шляхам даследавання фактаў, знаёмства чытачоў з навуковай інфармацыяй. Гэта вызначае маналагічны характар мовы навукі. Інфарматыўная функцыя навуковага стылю адбіваецца і на яго жанравых асаблівасцях: ён прадстаўлены навуковай літаратурай (манаграфіі, артыкулы, рэфераты), а таксама вучэбнай і даведачнай.

Найбольш агульнымі ўласцівасцямі навуковага стылю з'яўляюцца абстрактнасць, лагічнасць, аб'ектыўнасць і дакладнасць выкладу. Гэтым ён адрозніваецца ад мастацкага стылю, характэрная адзнака якога — мастацка-вобразная канкрэтызацыя.

Функцыя навуковага мыслення — пазнанне свету ў выглядзе лагічнага яго засваення, г. зн. ператварэння вынікаў пазнання ў лагічныя (сэнсавыя) катэгорыі, якія называюцца паняццямі. Паняцце - абагульненае адлюстраванне ў нашай свядомасці прадметаў і з'яў навакольнага свету. Паняцце — катэгорыя абстрактна-лагічная.

Функцыя мастацкага мыслення — пазнанне свету ў выглядзе эмацыянальна-вобразнага яго засваення і творчага пераўвасаблення, г. зн. ператварэння вынікаў пазнання ў эстэтычныя катэгорыі, якія мы называем вобразамі. Вобраз — катэгорыя канкрэтна-пачуццёвая.

Параўнайце, напрыклад, выкарыстанне аднаго і таго ж слова — дуб — у навуковым і мастацкім стылях. У апошнім гэта слова выражае не толькі абстрактнае паняцце, але і вобраз:

Дуб, род вечназялёных Там над абрывістым бе-

і лістападных дрэў і кустоў рагам Нёмана стаяў стары,

сям. букавых. Вядома каля 600 прысадзісты, таўсты дуб. Ад

відаў, пашыраных у паўн. доўгіх часаў бераг падлам-

паўшар'і і ў гарах трапічна- ваўся вадою, паволі асоўваўся

га пояса. У СССР 20 відаў, і агаляў тоўстыя карэнні

на Беларусі 2 у прыродных старога дуба. Сам гэты дуб

умовах і 7 інтрадукавана. крыху нахіліўся на бок, як

Дуб у СССР і БССР — падгуляўшы гаспадар, а аго-

адна з асн. лесаўтваральных па- лены і працягнуты над ва-

род. Драўніна моцная і гнут- дою яго корань здаваўся на-

кая, мае высокія фіз.-тэхн. гою, і выходзіла здалёк так,

уласцівасці і прыгожую тэк- што дуб збіраўся перабрыс-

стуру. Выкарыстоўваецца ў ці Нёман. Сеўшы на гэтым

розных галінах прамысло- корні, Базыль пазіраў, як бе-

васці і гаспадаркі. Драўніна галі дробныя хвалі, як звіва-

і кара дуба багата на дубіль- лася ў вадзе доўгая раска; ва-

ныя рэчывы (у кары да 12%., да то ўздымала яе, то апус-

у тканіне 5%. танідаў). Кара кала, то раскідала ва ўсе ба-

ўжываецца ў медыцыне і ве- кі і гуляла ёю, як вецер ды-

тэрынарыі. Жалуды ідуць на мам.

прыгатаванне сурагату і на (К-с) корм жывёле

(БСЭ)

Як бачым, у навуковым тэксце гутарка ідзе не пра канкрэтнае дрэва, а пра дуб наогул, пра любы дуб. У мастацкім тэксце перад намі індывідуальнае, канкрэтічае дрэва са сваімі непаўторнымі прыметамі. I гэта не проста дрэва, яно ўвасабляецца пісьменнікам, які ствараў мастацкі вобраз: стары, прысадзісты дуб, які крыху нахіліўся на бок, як падгуляўшы гаспадар.

Характарызуючы ў агульных рысах моўную спецыфіку навуковага маўлення, Ш. Балі пісаў: «тэрміны ў галіне лексікі і формула ў галіне сінтаксісу з'яўляюцца тымі ідэальнымі тыпамі моўнага выражэння, да якіх непазбежна імкнецца навуковая мова».

Лексіка твораў навуковага стылю можа быць умоўна падзелена на некалькі груп. Найбольшую групу складаюць так званыя агульныя, або нейтральныя, словы, якія сустракаюцца ва ўсіх стылях мовы (вядома, пры рознай іх арганізацыі ў словазлучэнні і сказы). Гэтыя словы суадносяцца з паняццямі рэчываў, колькасці прасторы, часу, ацэнкі з'яў навакольнага свету: вада, газ, вышыня, велічыня, рухаць, указваць і інш. Сюды, акрамя знамянальных часцін мовы, адносяцца і службовыя словы (злучнікі, прыназоўнікі, часціцы) са звычайнымі для іх функцыямі і значэннямі. Аднак, як і ў афіцыйнасправавым стылі, асобныя прыназоўнікі і злучнікі (па, дзякуючы, насуперак, па лініі і г. д.) ужываюцца ў навуковым маўленні пераважна ў вузкаспецыфічным значэнні.

Другая група — словы агульнанавуковага ўжывання, якія не ўваходзяць у пэўную тэрміналагічную сістэму. Яны выкарыстоўваюцца ў навуковых творах розных галін ведаў: пошук, значэнне, эксперымент, узаемасувязь, аналіз і г. д.

Да трэцяй групы, найбольш спецыфічнай для навуковага маўлення, належаць тэрміны — словы і словазлучэнні, якія гранічна дакладна абазначаюць спецыяльныя паняцці або прадметы. Тэрміны, як правіла, адназначныя і як адзінкі мовы ўваходзяць у тую ці іншую тэрміналагічную сістэму, суадносячыся з навуковымі або прафесійнымі паняццямі, напрыклад: залатнік (тэхн.), поршань (тэхн.), аорта (мед.), шэльф (геагр.), цытрон (бат.). Пад тэрміналогіяй разумеюць сістэму тэрмінаў, якія

выражаюць сукупнасць спецыфічных ведаў, што разглядаюцца ў канкрэтнай галіне навукі (медыцынская тэрміналогія, ваенная тэрміналогія, лінгвістычная тэрміналогія і інш.). Кожны тэрмін мае сэнс толькі як член пэўнай тэрміналагічнай сістэмы, і ў межах гэтай сістэмы ён стылістычна нейтральны.

Любы тэрмін у пэўнай сістэме паняццяў у процівагу звычайнаму слову (або словазлучэнню) павінен мець абмежаваны, дакладна акрэслены змест, што вызначаецца паняццем, якое тэрмін выражае. Гэты змест уласцівы тэрміну незалежна ад кантэксту. Звычайнае слова ўдакладняе сваё значэнне, набывае розныя сэнсавыя адценні Ў кантэксце ў спалучэнні з іншымі словамі. Тэрмін жа павінен быць «кантэкстна нерухомы» ў сваім значэнні. Гэта, аднак, не азначае, што значэнне тэрміна павінна быць няз-менным наогул. Навукова-тэхнічныя паняцці, як і ўсякія іншыя, развіваюцца, і разам з імі развіваюцца, удакладняюцца (пашыраюцца або звужваюцца) і значэнні тэрмінаў. Такая «часавая рухомасць» тэрміна з'яўляецца неабходнай умовай правільнага выканання тэрмінам той ролі, якую ён павінен іграць у навуцы і тэхніцы.

Некаторымі замежнымі лінгвістамі выказваецца спрэчная думка аб асаблівых, «няслоўных» уласцівасцях тэрмінаў, якія называюцца чыстымі навуковымі сімваламі, роўнымі матэматычным формулам, або «чыстымі, абсалютнымі знакамі», не маючымі ніякіх адносін да таго, што звычайна выражаецца словамі, і нязменнымі на працягу стагодцзяў. Беларуская навуковая тэрміналогія да апошняга часу знаходзіцца на стадыі станаўлення па прычыне значнага перыяду перарыву ў развіцці нацыянальнай мовы і яе занядбання. Да ліку адносна ўпарадкаваных належыць грамадска-палітычная, сельскагаспадарчая, літаратуразнаўчая, лінгвістычная, гістарычная тэрміналогія. Менш развітая і ўпарадкаваная тэрміналогія тэхнічная, геалагічная, біялагічная, медыцынская і некаторых іншых навуковых сфер.

Як адзначаюць многія даследчыкі, беларускай навуковай тэрміналогіі дагэтуль уласціва вялікая ступень сінанімічнасці

(дабаўкі - дамешкі, лішкавы — збыткоўны, назапашванне — памнажэнне і г. д.). Сустракаюцца таксама выпадкі словаўтваральнай варыянтнасці (праграмаванне — праграміраванне, фармаванне — фарміраванне, аднаўляльнік — адноўнік, пагружальнік — пагрузчык, накапіцель — накапляльнік), разыходжанняў у фанетычнай і мар-фалагічнай адаптацыі запазычаных тэрмінаў (ацэдоз — ацыдоз, цітраванне — цытраванне).

Аптымальнага выбару таго ці іншага варыянту можна дасягнуць толькі з улікам прадуктыўнасці словаўтваральнай мадэлі ў сістэме беларускай мовы. Так, напрыклад, даследчыкі адзначаюць перавагу тэрмінаўтваральных варыянтаў з суфіксам -льнік перад варыянтамі з малапрадуктыўным суфіксам -цель для абазначэння прыстасаванняў, механізмаў, рэчываў: адбівальнік, засцерагальнік, паскаральнік, паглынальнік; у 1-м выданні РБС адзначана форма выключацель, у другім — выключальнік.

Фразеалогія навуковага маўлення таксама мае спецыфічныя асаблівасці. Яна значна абмежавана ў сваіх рэсурсах і экспрэсіўных магчымасцях. У навуковым стылі не распаўсюджаны ідыёмы, прыказкі, прымаўкі, рэдка ўжываюцца крылатыя словы і афарызмы. Шырока выкарыстоўваюцца тэрміналагічныя словазлучэнні фразеалагічнага тыпу: каленчаты вал, аналітычныя мовы, пасіўны баланс, бронзавы век, касмічная хуткасць, удзельная вага, дзяржаўнав права, дэвонскі перыяд, жаночая рыфма і інш. У параўнанні з іншымі тыпамі словазлучэнняў навуковыя тэрміналагічныя словазлучэнні не маюць сінонімаў. Так, для навуковага паняцця, што называецца словазлучэннем удзельная вага, існуе толькі дадзеная фразеалагічная адзінка. У іншых стылях, напрыклад, у публіцыстычным, гэты выраз можа быць выкарыстаны ў пераносным значэнні як сінонім словазлучэння вялікае значэнне.

У сінтаксісе навуковага маўлення таксама адлюстроўваюцца яго спецыфічныя асаблівасці — лагічная паслядоўнасць і дакладнасць выкладу думкі. Таму тут выка-рыстоўваюцца пераважна поўныя сказы, рэдка сустракаюцца эліптычныя канструкцыі. Характэрны прыклад з навуковага артыкула:

У выніку аналізу паказчыкаў колькасці асноўных элементаў мінеральнага жыўлення ў лісцях (ігліцы) дрэў гарадскіх зялёных насаджэнняў можна зрабіць вывад, што даступнасць элементаў мінеральнага жыўлення ў гарадскіх умовах намнога ніжэй, чым у натуральных. Асуоўнай прычынай гэтага з'яўляецца высокая ступень антрапагенных нагрузак у горадзе і ў першую чаргу на магістральных вуліцах горада, што адмоўна адбіваецца на такіх важных для працэсу засваяльнасці элементаў мінеральнага жыўлення ўласцівасцях глебы, як яё вільготнасць, тэмпература, рэакцыя асяроддзя і інш. Даследаваннямі, праве-дзенымі намі ў гэты ж перыяд, устаноўлена, што вільготнасць глебы ў гарадскіх вулічных насаджэннях складае ў летнія месяцы ўсяго 5—6%, што ў тры разы ніжэй, чым у натуральных умовах, рэакцыя глебавага раствору ў асноўным слаба шчалачная і шчалачная (рН ад 6,5 да 8,5), назіраецца пераграванне верхняга 40-сантыметроваіа слоя глебы (да 23—24 °С), ушчыльненне глебы ў 1,8—2,0 разы вышэй, чым у натуральных умовах, змяшчаецца большая колькасць таксічных рэчываў (свінец, хлор і інш.).

Як няцяжка заўважыць, складаныя сказы ў навуковай мове сустракаюцца часцей, чым простыя, і яны вельмі разнастайныя па сваёй структуры.

Сувязь паміж сказамі ў навуковай мове ажыццяўляецца часцей за ўсё пры дапамозе разнастайных злучнікаў і злучальных слоў. Гэта тлумачыцца тым, што ў злучнікавым сказе сувязь паміж яго асобнымі часткамі выражаецца больш дакладна, чым бяззлучнікавым, параўн.: Ён не з 'явіўся на работу, таму што быў хворы і Ён не з 'явіўся на работу: быў хворы. Асабліва шырока выкарыстоўваюцца складаныя злучнікі, характэрныя наогул для кніжных стыляў мовы: дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, між тым як, пасля таго як і г. д.

У навуковай мове сустракаецца таксама шмат слоў, па значэнню вельмі блізкіх да злучнікаў. Яны ставяцца пераважна ў пачатку сказа для сувязі з папярэднім кантэкстам: інакш, таму і г. д. 3 гэтай жа мэтай ужываюцца розныя пабочныя словы: напрыклад, такім чынам, па-першае, па-другое, з аднаго боку, з другога боку і г. д.

Для навуковай мовы характэрна выкарыстанне такіх канструкцый з дзеяслоўнымі назоўнікамі, якія абазначаюць розныя абстрактныя паняцці або служаць у якасці тэрмінаў: выкрыццё антынароднай палітыкі дыктатарскага рэжыму, стварэнне сістэмы калектыўнай бяспекі.

Часта ў навуковым маўленні назіраецца так званае расшчапленне выказніка: замест аднаго дзеяслова з канкрэтным лексічным значэннем ужываецца назоўнік таго ж кораня і дзеяслоў з аслабленым лексічным значэннем: Хірург аперыруе хворага — Хірург робіць аперацыю хвораму; Самалёт садзіцца — Самалёт робіць пасадку.

Адзначаныя асаблівасці навуковага стылю даюць падставу некаторым вучоным сцвярджаць, што для яго наогул не характэрна экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць і вобразнасць, што «неагульнадаступнасць», «холаднасць» з'яўляюцца яго тыповымі рысамі, што «чыстая навука не мае стылю». Але гэта не так. У творах многіх вучоных эмацыянальны «тонус» не менш адчувальны, чым сіла лагічнага мыслення. Гэта асабліва характэрна для тых твораў, у якіх навуковы аналіз вядзецца ў палемічным плане.

Адзначым, што ў філалагічных і некаторых іншых даследаваннях па гуманітарных дысцыплінах больш шырока выкарыстоўваюцца сродкі эмацыянальнага маўлення, чым даследаванняў у галіне дакладных навук.

Многія даследчыкі слушна адзначаюць, што так званыя «недаступнасць» і «холаднасць» навуковага стылю не з'яўляюцца яго спецыфічнымі адзнакамі, часта гэта вынік недастатковага літаратурнага майстэрства тых ці іншых аўтараў. Можна спаслацца на шматлікія выступленні пісьменнікаў, журналістаў і вучоных у друку, дзе востра крытыкуецца псеўданавуковы (гелертэрскі) стыль некаторых навуковых даследаванняў, аўтары якіх злоўжываюць спецыяльнай тэрміналогіяй, маскіруючы ёю няспеласць навуковага мыслення. Цяперашняму чытачу навуковых твораў даводзіцца часта пераадольваць не толькі цяжкасці самога прадмета, але і «цяжкасці выкладу». Таму нельга не пагадзіцца з Р.А. Будагавым, які галоўныя патрабаванні да навуковага стылю характарызуе так: «У ідэале сапраўднае валоданне стылем навуковага выкладу павінна выражацца ў тым, каб пры адпаведнай агульнай падрыхтоўцы чытача і веданні спецыяльнай тэрміналогіі сам выклад не выклікаў бы ў яго дадатковых цяжкасцей».

Навука, як вядома, складаецца з розных галін ведаў. Гэтыя галіны ведаў адрозніваюцца паміж сабой прадметам даследавання, колам асноўных тэрмінаў і катэгорый, тэхнічнымі прыёмамі і метадамі даследавання і аргументацыі. Таму зразумела, што характар навуковага выкладу мяняецца ў залежнасці ад той спецыяльнай галіны, пра якую ідзе гаворка, а таксама ад тыпу і жанру навуковага твора. У сувязі з гэтым унутры навуковага стылю вылучаюцца некалькі разнавіднасцей, або падстыляў: уласна навуковы (акадэмічны), навукова-справавы, навуковапапу-лярны, вучэбна-навуковы, навукова-публіцыстычны, навукова-інфармацыйны і інш.

Кожны з падстыляў навуковага маўлення адрозніваецца некаторымі асаблівасцямі, якія, аднак, не настолькі істотныя, каб гаварыць пра мноства або групу навуковых стыляў. Так, напрыклад, ва ўласна навуковым стылі можна вылучыць мову матэматыкі, фізікі, гісторыі, медыцыны і г. д. Мова кожнай з гэтых навук адрозніваецца тэрміналогіяй, наборам лексічных і фразеалагічных сродкаў. Аднак гэтыя адрозненні не носяць стылявога характару, яны адлюстроўваюць перш за ўсё асаблівасці прадмета, змест гэтых навук. Агульным жа для ўсіх гэтых навук з'яўляецца стыль навуковага маўлення.

Параўнайце, напрыклад, тэксты навуковага і навукова-папулярнага артыкула на адну і тую ж тэму:

Калійная соль утварылася ў засоленых азёрах, лагунах і залівах ва ўмовах гарачага клімату пры моцным выпарэнні. У далёкім геалагічным мінулым, прыкладна 310—320 мільёнаў гадоў таму назад, у дэвонскі перыяд на велізарнай тэрыторыі паўднёва-ўсходняй часткі Беларусі, якую геолагі называюць Прыпяцкім прагібам, існавала мора з павышанай салёнасцю вады... Тэрыторыя Прыпяцкага прагібу на працягу доўгага часу паступова апускалася, прагіналася. Утвораныя пласты солі падпалі пазней пад дзеянне розных прыродных з'яў (высокі ціск, падняцці і інш.). Гэта прывяло да таго, што пласты солі набылі форму пакатых купалоў, якія і захоўваліся да цяперашняга часу ў нетрах Беларусі. Соль у нетрах Беларусі ўтварае велізарнейшыя прамысловыя запасы і з'яўляецца каштоўнай сыравінай для народнай гаспадаркі.

(Махн.)

Стварыўшы каштоўнейшыя паклады, магутныя сілы прыроды старанна прыкрылі іх ад чалавечага вока. Мора, якое час ад часу ўрывалася на Беларусь, зацягвала пласты сол камі, глінай, грознымі і непадатнымі плывунамі. А саму паверхню зацерушыла неўрадлівымі пяскамі і суглінкамі. Чалавек, аднак, аказаўся дужэйшым за магутную стыхію. Стальныя калонкі турбабураў дабраліся да запаветнай кладоўкі прыроды, узнялі на паверхню дзівосныя ружаватыя ўзоры яе запасаў.

(Пасл.)

Тэкст навукова-папулярнага нарыса адрозніваецца ад навуковага большай эмацыянальнасцю выкладу, больш свабодным ужываннем эпітэтаў і параўнанняў: каштоўныя паклады, магутныя сілы прыроды, грозныя плывуны, запаветныя кладоўкі прыроды і г. д. Але ў цэлым абодва гэтыя тэксты функцыянальна аднолькавыя і належаць да аднаго стылю — навуковага. Тое ж самае можна сказаць пра навукова-тэхнічныя, матэматычныя і іншыя тэксты. Паміж імі таксама няма прынцыповай функцыянальнай розніцы, ёсць толькі некаторыя адрозненні ў будове вымаўлення, у адборы лексічных і граматычных сродкаў, у выкарыстанні сімвалаў і іншых нямоўных элементаў.


3. Падстылі навуковага стылю мовы і іх выкарыстанне

Навуковы стыль мае некалькі разнавіднасцей, або падстыляў: а) уласна навуковы (акадэмічны) — ім пішуцца навуковыя артыкулы, дысертацыі, манаграфіі, эыцыклапедыі, інструкцыі; б) навукова-папулярны — характэрны для навуковых артыкулаў у газетах, навукова-папулярных ча-сопісах, кнігах, для публічных выступленняў на навуковыя тэмы; в) навукова-вучэбны — выкарыстоуваецца ў вучэбнай літаратуры па розных прадметах, даведніках, дапаможніках.

Кожны з падстыляў навуковага маўлення адрозніваецца некаторымі асаблівасцямі. Уласна навуковы — найбольш строгі, дакладны. Ён вызначаецца шырокім выкарыстаннем тэрміналагічнай (марфема, нейтрон, дыягназ і інш.) і агульнанавуковай (функцыя, сістэма, значэнне, лік, вызначыць і інш.) лексікі, адсутнасцю вобразных сродкаў, мае ярка выражаны іменны характар (назоўнікаў ужываецца амаль у чатыры разы больш, чым дзеясловаў). Уласна навуковаму падстылю характэрны ўскладненыя і складаныя сінтаксічныя канструкцыі.

Навукова-папулярны тэкст адрасуецца шырокаму колу чытачоў, таму адрозніваецца ад уласна навуковага болын простым выкладам навуковай інфармацыі. Тут амаль не ўжываюцца вузкаспецыяльныя тэрміны. Калі ж яны выкарыстоўваюцца, то абавязкова тлумачацца ці ў самім тэксце, ці ў зносках. У навукова-папулярнай літаратуры дастаткова часта сустракаюцца моўныя сродкі, характэрныя для іншых функцыянальных стыляў: сродкі вобразнасці, гутарковыя словы і выразы, словы абмежаванага ўжывання. Гэта дае магчымасць перадаць навуковую інфармацыю цікава і даступна, зацікавіць ёю не-спецыяліста.

Навукова-вучэбны падстыль займае прамежкавае становішча паміж уласна навуковым і навукова-папулярным: ён не такі «строгі», як першы, і не такі «захапляльны», як другі. Спецыфічная функцыя гэтай разнавіднасці навуковага маўлення — актывізацыя лагічнага мыслення чытача (слухача), г. зн. функцыя навучальная. Таму навукова-вучэбныя выданні адрасуюцца тым, хто хоча (ці павінен) засвоіць пэўныя навуковыя веды, атрымаць адукацыю, набыць спецыяльнасць. Мова вучэбнага тэксту павінна быць простай, зразумелай і ў той жа час адрознівацца навуковасцю, лагічнасцю выкладу. Гэта дасць магчымасць зрабіць навуковую інфармацыю болып даступнай і, адпаведна, аблегчыць яе засваенне.


4. Структурна табліца навуковага стылю мовы

Стыль

Навуковы

Сфера выкарыстання

Сфера навукі, тэхнікі і навучання (гэта стыль навуковых

прац, падручнікаў і лекцый па навучальных дысцыплінах)

Функцыя стылю



Доказны выклад навуковай інфармацыі; тлумачэнне наву-

ковай інфармацыі; актывізацыя лагічнага мыслення чытача (слухача)

Жанры

пісьмовоя

форма

1. Уласна навуковы падстыль (акадэмічны) - манаграфіі,

дысертацыі, навуковыя артыкулы, анатацыі, рэфераты,

навуковыя даклады.

2. Навукова-папулярны падстыль - навукова-папулярны

нарыс, публікацыі ў газстах і часопісах на навуковыя тэмы.

3. Навукова-вучэбны падстыль - падручнікі, навучальныя, дапаможнікі, даведнікі

вусная форма

Публічныя выступленні на навуковых канферэнцыях, сімпозіумах, у аўдыторыях (лекцыі, даклады, навуковыя па-ведамленні)

Стылёвыя адзнакі

на сэнсавакаунікатыў

ным

узроўні

Вызначальныя рысы - абагульненасць і адцягненасць, строгая лагічнасць і доказнасць; дакладнасць, аб'ектыўнасць

на лексікафразеалагічным

узроўні



Шырокае ўжыванне навуковых і тэхнічных тэрмінаў, адназначных, нявобразных слоў; аднароднасць лексікі і шматкратнае ўжыванне адных і тых жа слоў; шырокае выкарыстанне абстрактнай лексікі; ужыванне слоў з канкрэтным значэннем для абазначэння агульных паняццяў; рэдкае ўжыванне эмацыянальных слоў і слоў з пераносным значэннем

на марфа-

лагічным

узроўні

Шырокая ўжывальнасць назоўнікаў; частае нанізванне формаў роднага склону; абазначэнне множнасці праз назоўнік у адзіночным ліку; ужыванне прыметнікаў у састаўных тэрмінах; не выкарыстоўваюцца займеннік я і дзеясловы ў форме першай асобы адзіночнага ліку

на сінтаксіч ным узроўні

Ужыванне ўскладненых і складаных сінтаксічных канструкцый (сказаў з аднароднымі членамі, абагульняльнымі словамі, з адасобленымі членамі сказа (дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі), з пабочнымі словамі і сказамі); ужыванне прыслоўяў тыпу спачатку, затым, пасля, потым, якія вызначаюць паслядоўнасць і лагічнасць выказвання, састаўных злучнікаў (таму што, у сувязі з тым што, нягледзячы на тое што) шырокае выкарыстанне спасылак на навуковыя крыніцы і цытат, схем, дыяграм табліц, графікаў, умоўных абазначэнняў; адсутнасць клічных і пытальных сказаў

5. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

Афіцыйна-справавы стыль — гэта такая функцыянальная разнавіднасць маўлення, якая выкарыстоўваецца ў сферы афіцыйных справавых адносін, г. зн. адносін, што ўзнікаюць паміж дзяржаўнымі органамі, паміж арганізацыямі ці ўнутры іх, паміж арганізацыямі і прыватнымі асобамі ў працэсе вытворчай, гаспадарчай, юрыдычнай дзейнасці.

Афіцыйна-справавы стыль належыць да кніжных стыляў і таму функцыяніруе пераважна ў форме пісьмовага маўлення. Гэта стыль дзяржаўных законаў, указаў, афіцыйных паведамленняў, міжнародных дагавораў і пагадненняў, канцылярскай дакументацыі і інш.

Афіцыйна-справавы стыль можа праяўляцца і ў вуснай форме. Гэта адбываецца, напрыклад, на нарадах, сходах, пасяджэнях, калі некаторыя віды дакументацыі (загады, распараджэнні і інш.) даводзяцца да ведама прысутных (зачытваюцца).

Шырокая сфера выкарыстання, вялікая жанравая разнастайнасць даюць падставы адрозніваць некалькі разнавіднасцей, або падстыляў, афіцыйна-дзелавога маўлення: заканадаўчы — ім пішуцца законы, статуты, указы, урадавыя пастановы і інш.; дыпламатычны — характэрны для міждзяржаўных пагадненняў, канвенцый, мемарандумаўі інш.; адміністрацыйна-канцылярскі — уласцівы дзе-лавым паперам: заяве, даведцы, пратаколу, справаздачы, даверанасці і інш.

Асноўнымі прыметамі афіцыйна-справавога стылю з'яўляюцца: канстатацыйна-прадпісальны характар дакументаў, неасабовасць выкладу, дакладнасць, высокая ступень станд артызацыі.

Афіцыйныя дакументы маюць ярка выражаны канстатацыйна-сцвярджальны і прадпісальны характар. Змешчаную ў іх інфармацыю прымаюць да ведама, а прадпісанне — да абавязковага выканання.

Прадпісальны характар дакументаў можа перадавацца з дапамогай дзеясловаў у неазначальнай форме, часта ў спалучэнні са словамі «неабходна», «трэба», «забараняецца», «абавязаны», «павінен», «мець права» і інш., якія ўзмац-няюць катэгарычнасць выказвання: Кожны чалавек мае права свабодна перамяшчацца і выбіраць сабе месцапражыванне ў межах кожнай дзяржавы. (Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.)

Прадпісальнае значэнне заканадаўчых тэкстаў часта перадаецца дзеясловамі цяперашняга часу: Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя іраспарадчыя органы рэгулярна аналізуюць стан пажарнай бяспекі, прымаюць па гэтых пытаннях рашэнні, распрацоўваюць планы і ажыццяўляюць мерапрыемствы па забеспячэнню пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі. (Закон РБ «Аб пажарнай бяспецы».) Тут дзеясловы «аналізуюць», «прымаюць», «распрацоўваюць», «ажыццяўляюць» абазначаюць не дзеянні, што адбываюцца ў момант гутаркі, а сталыя дзеянні, г. зн. тыя, якія павінны выконвацца.

Афіцыйна-справавому маўленню ўласцівы неасабовы характар, таму ў ім амаль поўнасцю адсутнічаюць формы першай і другой асобы займеннікаў і дзеясловаў (выключэнне — заява, загад, дакладная і інш.).

Дакумент адпавядае свайму прызначэнню, калі ён дакладны. Дакладнасць заканадаўчых тэкстаў дасягаецца з дапамогай ужывання спецыяльнай тэрміналогіі (арандатар, спажывец, кватэранаймальнік, заказчык і ігап.), адназначнай нетэрміналагічнай лексікі.

Адметнай рысай афіцыйна-справавога стылю з'яўляецца шырокае выкарыстанне стандартных сродкаў (так званых канцылярскіх штампаў): за справаздачны перыяд, прымаючы пад увагу, дагаворныя бакі, прыцягнуць да адказнасці і інш.

Мова афіцыйна-справавога стылю мае пэўныя асаблівасці. На ўзроўні лексікі гэта шырокае ўжыванне спецыяльнай тэрміналогіі, стандартных сродкаў, а таксама складанаскарочаных слоў, пераважна назваў арганізацый і ўстаноў, амаль поўная адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. У тэкстах афіцыйна-справавога стылю часта выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі (пагадненне, невяртанне, выкарыстанне і інш.), адносныя прыметнікі, дзеясловы залежнага стану. Як бачым, афіцыйна-справавога стылю ўласцівы іменны характар.

Для сінтаксісу афіцыйна-справавога маўлення характэрныя складаныя сказы, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя звароты, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі (у выніку таго што, нягледзячы на тое што, з мэтай, згодна з і інш.).


6. Афіцыйна-справавыя паперы і іх склад

У сферы вытворчасці, адукацыі, навукі нярэдка выка-рыстоўваецца характарыстыка — афіцыйны дакумент, у якім даецца ацэнка чыёй-небудзь працоўнай ці грамадскай дзейнасці.

У штодзённым жыцці нярэдка прыходзіцца пісаць заяву, аўтабіяграфію, даверанасць (даручэнне) і іншыя дзелавыя паперы. Пры іх састаўленні неабходна ўлічваць тыя патрабаванні, якія прад'яўляюцца да справавога пісьма: дакладнасць, лагічнасць, зразумеласць зместу, юрыдычная абгрунтаванасць, адзіная знешняя форма, агульнапрынятае (стандартнае) размяшчэнне частак тэксту ці рэквізітаў (аўтар, адрасат, подпіс, дата і г. д.).

Рэквізіт — абавязковая састаўная частка кожнага дакумента. Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам разме-шчаных у дакуменце, складае яго фармуляр.

Заява — гэта пісьмовая просьба асобы (групы асоб) ва ўстанову, арганізацыю ці да службовай асобы.

У залежнасці ад таго, куды падаецца заява, аўтар яе можа выступаць як «грамадзянін»,«студэнт», «навуковы супрацоўнік» і г. д.

Дамашні адрас у заяве не пішацца, калі аўтар адрасуе яе кіраўніку сваёй установы. Неабавязкова пісаць і прозвішча, імя і імя па бацьку асобы, да якой звернута заява, дастаткова толькі ўказаць пасаду.

Пры афармленні заявы часам узнікае пытанне, як правільна пісаць прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара дакумента: у форме роднага склону без прыназоўніка ці з прыназоўнікам (Мальца Сяргея Іванавіча ці ад Мальца Сяргея Іванавіча). Звычайна перавага аддаецца першаму варыянту, хаця з пункту гледжання логікі і нормы літаратурнай мовы дапушчальныя абедзве формы. Часта ўзнікаюць спрэчкі і па другім пытанні: з якой літары (вялікай ці малой) трэба пісаць слова «заява»? I ці ставіцца пасля яго кропка? Ёсць меркаванні на карысць розных варыянтаў. Але перавагу, напэўна, варта аддаць наступнаму: з вялікай літары і без кропкі.

Іншым разам у заяве даецца пералік тых дакументаў (даведка, аўтабіяграфія, дакумент аб адукацыі і інш.), якія да яе прыкладаюцца.

Прыклад:

Дырэктару Мінскага станкабудаўнічага завода

Захарэвіч Марыны Пятроўны,

220013, Мінск, вул. Якуба Ко-ласа, д. 73, кв. 32


Заява


Прашу прыняць мяне на работу ў якасці сакратара-машыністкі. Закончыла сярэднюю школу і шасцімесячныя курсы машынапісу. Ведаю беларускую і рускую мовы, магу друкаваць лацінкай.


17 мая 1993 г. Подпіс


Аўтабіяграфія (ад грэч. autos — сам, biographia — жыццеапісанне) — аігісанне свайго жыцця.

Аўтабіяграфія пішацца ад першай асобы. У ёй звычайна паведамляюцца наступныя звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку, год і месца нараджэння, сацыяльнае становішча; бацькі (поўнасцю імя і імя па бацьку, чым займаюцца); адукацыя (калі і дзе вучыўся); працоўная дзейнасць (месца працы, пасада); дзяржаўныя ўзнагароды (калі ёсць). Ста-віцца дата і подпіс.

У аўтабіяграфіі як дакумейце не трэба раскрываць рысы характару, звычкі, схільнасці, розныя бакі асабістага жыцця.

Аб'ява — дакумент, у якім паведамляецца пра што-небудзь. У аб'яве звычайна ўказваецца назва дакумента, дзе, калі і што адбудзецца, аўтар аб'явы.

Распіска — дакумент, які пацвярджае атрыманне пэўнай асобай чаго-небудзь (грошай, рэчаў, дакументаў і г. д.) на часовае ці сталае карыстанне.

Распіска звычайна мае наступную форму: 1) назва дакумента; 2) хто атрымаў (Я, Дрозд Мікалай Іванавіч); 3) ад каго атрымаў; 4) што атрымаў (пералік каштоўнасцей, іх колькасць пішацца словамі і лічбамі); 5) для якой мэты; 6) дата; подпіс.

Прыклад:

Распіска

Я, Барысёнак Сямён Рыгоравіч, выкладчык Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С Пушкіна, атрымаў з Мінскай базы спартыўнага інвентару 20 (двац-цаць) пар лыжаў і 20 (дваццаць) рукзакоў для аргані-зацыі студэнцкага лыжнага турыстычнага паходу.

Абавязуюся атрыманы інвентар вярнуць да 1 аютага 1994 г.


4 студзеня 1993 г. Подпіс


Даверанасць (даручэнне) — дакумент, у якім асоба (установа, прадпрыемства) дае права іншай асобе выступаць ад яе імя, ажыццяўляць пэўныя юрыдычныя дзеянні ці атрымліваць матэрыяльныя каштоўнасці.

Прыклад:

Даверанасць

Я, Пятровіч Мікалай Апанасавіч, жыхар г. Капыля, вул. Кузьмы Чор'нага, д. 10, кв. 3, давяраю грамадзянцы Жыркевіч Вользе Апанасаўне, пашпарт серыя ІІ-ВН № 169521, атрымаць маю пенсію за лістапад 1993 г. у 3-м аддзяленні сувязі г. Капыля.

Даверанасць сапраўдная да 15 верасня 1993 г.


Дата Подпіс


Подпіс Пятровіча М. А. сведчу:


Начальнік ЖЭС-1

г. Капыля У. I. Бандарчык


Пячатка


Выкарыстаная літаратура:

Г. А. Гваздовіч “Беларуская мова 11 клас”, Мінск “Народная асвета” 2004 г.


А. А. Крывіцкій “Учебник белорусского языка: Для самообразования”, Мінск “Вышэйшая школа” 1994 г.


М.Я. Цікоцкі “Стылістыка тэксту”, Мінск “Беларуская навука, 2002 г.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Кср па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка) Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы» Выканаў cтудэнт першага курсу Групы 60101 Данько А. Ю iconТэматыка практычных заняткаў па сучаснай беларускай мове для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
Мова як сродак камунікацыі І інструмент пазнання рэчаіснасці. Роля І месца беларускай мовы ў сучасным грамадстве. Сацыяльна-функцыянальная...

Кср па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка) Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы» Выканаў cтудэнт першага курсу Групы 60101 Данько А. Ю iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Кср па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка) Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы» Выканаў cтудэнт першага курсу Групы 60101 Данько А. Ю iconАб "правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны І мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....

Кср па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка) Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы» Выканаў cтудэнт першага курсу Групы 60101 Данько А. Ю iconІнфармацыя аб "правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны І мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....

Кср па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка) Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы» Выканаў cтудэнт першага курсу Групы 60101 Данько А. Ю iconІнфармацыя аб "правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны І мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....

Кср па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка) Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы» Выканаў cтудэнт першага курсу Групы 60101 Данько А. Ю icon«Аб выкладанні вучэбных прадметаў \"Беларуская мова\" І \" Беларуская літаратура\" ў 2010/2011 навучальным годзе»
У агульнаадукацыйных установах з беларускай І рускай мовамі навучання на вывучэнне беларускай мовы І літаратуры прадугледжана наступная...

Кср па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка) Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы» Выканаў cтудэнт першага курсу Групы 60101 Данько А. Ю iconБеларуская мова. Прафесійная лексіка канспект лекцый для студэнтаў 1-га курса вочнай І завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей Магілёў 2006
У сціслай І даступнай форме выкладзены асноўныя пытанні вучэбнага курса па прафесійнай лексіцы беларускай мовы. Асаблівая ўвага скіравана...

Кср па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка) Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы» Выканаў cтудэнт першага курсу Групы 60101 Данько А. Ю iconПа прадмету "Беларуская мова (прафесійная лексіка)"
Метадычныя рэкамендацыі па вывучэнню вучэбнага прадмету І выкананню дамашніх кантрольных работ для навучэнцаў завочнай формы навучання...

Кср па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка) Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы» Выканаў cтудэнт першага курсу Групы 60101 Данько А. Ю iconПытанні да заліку па курсе "Беларуская мова (прафесійная лексіка)" для студэнтаў IV курса груп агро завочнай скарочанай формы навучання інжынернага факультэта па спецыяльнасці 1-74 02 01 Аграномія
Мова І грамадства. Роля мовы ў станаўленні асобы. Паняцце мовы І маўлення. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў. Моўныя сем’і,...

Кср па прадмету: Беларуская мова (прафесiйна лексiка) Па цеме: «Навуковы стыль беларускай мовы» Выканаў cтудэнт першага курсу Групы 60101 Данько А. Ю iconПытанні да заліку па курсе "Беларуская мова (прафесійная лексіка)" для студэнтаў 3 курса груп агро завочнай скарочанай формы навучання інжынернага факультэта па спецыяльнасці 1-74 02 01 Аграномія
Мова І грамадства. Роля мовы ў станаўленні асобы. Паняцце мовы І маўлення. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў. Моўныя сем’і,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка