Ход урока I. Арганізацыйны момант




НазваХод урока I. Арганізацыйны момант
Дата канвертавання01.05.2013
Памер62.4 Kb.
ТыпУрок
Тэма: Беларускі алфавіт


Ход урока

I. Арганізацыйны момант

Настаўнік пачынае ўрок вершам.

* * *

Зноў звініць для нас званок,

пачынаем мы ўрок.

Будзем слухаць і чытаць,

і старанна ўсё пісаць.


II. Праверка дамашняга задання

-Для чаго нам трэба правяраць дам. задан.? Пр. 97

- Вымавіце па парадку гукі, назавіце літары ў выдзеленых словах.

-У якіх словах літар больш, чым гукаў? Чаму?

-Як вы ацанілі свае работы?

( Вуснае ацэньванне работ)

- Сшыткі перадайце на першую парту.


III. Арфаграфічная размінка

- Для чаго нам патрэбна арфаграфічная размінка?

* * *

Птаства зля..елася ўсё на нараду. гіль, сарока, канаплянка,

Птушкі ..юбатыя: слонка, ласта..ка, расянка,

салавей, удод, юрочак, бусел з парай буслянят

пліска, сойка, верабейка, ды і іншых птушак шмат.

крук, сініца, канарэйка, (Ю. Тувім.)


-Устаўце прапушчаныя літары.

-Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў. Чаму?

-Назавіце птушак у алфавітным парадку.

-Якія яшчэ назвы птушак вы ведаеце? ІІІто вы пра іх ведаеце?


IV. Хвіліна чыстапісання

- Адкройце, калі ласка, сшыткі, запішыце дату і класная работа

- Ітак. Для чаго нам патрэбна хвіліна чыстапісання?

А Б Н О


В ?

-Знайдзіце заканамернасць размяшчэння літар. Што павінна быць замест пытальніка? (Літара П.)

Пп пт уш кі

перапёлка певень пліска


-Якая з пералічаных птушак «лішняя»? Чаму?

Восенню птушкі адлятаюць у вырай.


-Перакладзіце слова “вырай” на рускую мову.

-Якіх пералётных птушак вы ведаеце?


V. Саабшчэнне тэмы і вызначэнне мэты ўрока

Адгадайце загадку.

* * *

Літары ў ім, як байцы на парад,

Строгім парадкам пастаўлены ў рад.

Усе яны пэўнае месца знайшлі там,

А называецца ўсё ... (алфавітам).


-Як вы лічыце, якой будзе тэма ўрока? (Алфавіт.)

-Навошта трэба ведаць алфавіт?

VI. Размінка для вачэй

VII. Вывучэнне новага матэрыялу.Праца па тэме


-Што называецца алфавітм?

-Правільна.Алфавітам, або азбукай, называюцца ўсе літары мовы,

размешчаныя ў пэўным парадку.

Практыкаванне 98, с. 50.

-Прачытайце назвы літар беларускага алфавіта на фарзацы падручніка.

-Палічыце іх колькасць.

-Назавіце літары, якіх няма ў рускім алфавіце. Якія літары па-рознаму

называюцца ў рускай і беларускай мовах?

-Назавіце «суседзяў» літар б, і, о, ў, ц, ы ў алфавіце. Назавіце літару, якая

стаіць паміж літарамі д і ё, у і ф, ц і ш.

-Прыдумайце загадку пра літары алфавіта і загадайце яе суседу па парце.

- Разгледзьце малюнкі. Для чаго чалавеку трэба добра ведаць алфавіт? Звярніце ўвагу на тое, што трэба гаварыць у алфавітным парадку.

-Назавіце іншыя сітуацыі, у якіх чалавек карыстаецца алфавітам.


VIII. Замацаванне ведаў


Практыкаванне 99, с. 51.

-Размясціце словы ў алфавітным парадку. Упішыце іх паслядоўна ў красворд. (Пры размяшчэнні па алфавіце слоў, якія пачынаюцца з адной і той жа літары, звяртаецца ўвага на другую літару ў слове і на яе месца ў алфавіце.)

Словы для выкарыстання: дзённік, буквар, закладка, клей, кардон.






р

а

н

е

ц







1.



















2.

























3.

























4.






















5.














-Як яшчэ называецца сумка, з якой ходзяць у школу? (Рукзак.)

-Рукзак — слоўнікавае слова. Напісанне яго трэба запомніць. (Дзеці запісваюць слова ў сшыткі.)

-Якім па памеры можа быць рукзак? Як можна назваць маленькі рукзак? (Рукзачок.)

1) Работа ў парах.

- Прыдумайце і запішыце словы, якія пачынаюцца на кожную літару слова рукзак.

РЭЧЫ —...

У- К- 3- А- К-

Праверка ( Вуснае ацэньванне работ)

2) Работа па варыянтах.

І варыянт — практыкаванне № 100, с. 51.

І І варыянт — практыкаванне № 101, с. 51.


Узаемаправерка. Праверка. ( Вуснае ацэньванне работ)

На дошцы прымацаваны карткі са словамі гуляючы, не, розуму, прыдбаеш.

-Размясціце словы ў алфавітным парадку. Якая прыказка атрымалася? Што трэба рабіць, каб стаць разумным?


IХ. Фізкультхвіліна

Х. Самастойная дыферэнцыраваная работа

-Адгадайце слова. Першая літара гэтага слова стаіць у алфавіце за літарай л, другая — перад літарай й, трэцяя — паміж п і с. Запішыце слова. Складзіце з гэтым словам сказ. Запішыце яго.

-Прачытайце загадкі. Адгадкі запішыце ў алфавітным парадку. 3 трэцім і чацвёртым словамі складзіце сказы.

1) Магутны і высокі, 2) Як яе не адгадаць?

а жалудоў тых колькі! Можна па ствале пазнаць,

Дзікам ён толькі гэтым люб, бо і ў восені, і ў вёсны

самы моцны ў свеце... (дуб). ён рабенькі ў... (бярозы).

3) Кудлатая, калючая, 4) Вясною каташкі,

высокая, рыпучая, а потым пух такі

што восень, што вясна — плыве па наваколлі,

зялёная... (сасна). што коса глянеш на... (таполю).

5) Пахам кветак пчол збірае,

а яшчэ і лыка мае.

Прыгажэе і сяліба,

калі з ёю побач... (ліпа).

-Расшыфруйце словы, замяніўшы лічбы літарамі. Атрыманыя словы перакладзііце на рускую мову.

1) 13, 10, 20,1.18, 1. 3) 1, 13,16, 3, 1, 12.

2) 17,1,17, 6,18, 1. 4) 23,1,18, 2,1.

(Літара — буква; папера- бумага; аловак — карандаш; фарба — краска.)


ХI. Падвядзенне вьінікаў урока.

- ІІІто такое алфавіт?

-Для чаго чалавеку трэба добра ведаць алфавіт?

-Назавіце літары, якіх няма ў рускім алфавіце.

Гульня «Так ці не?».

Настаўнік.- У беларускім алфавіце 35 літар? (Не.)

— У беларускім алфавіце 32 літары? (Так.)

— Пры гаворцы мы вымаўляем літары? (Не.)

— 3 дапамогай літар мы пішам? (Так.)

— Гукі перадаюцца на пісьме нотамі? (Не.)

— Гукі на пісьме перадаюцца літарамі? (Так.)

— Алфавіт - гэта ўсе літары мовы, размешчаныя ў пэўным парадку? (Так.)


ХII. Рэфлексия. Дамашняе заданне.

Вучні ацэньваюць сваю работу.

  • Я працаваў. ..

  • Засталося незразумелым…

- Дамашняе заданне.

Практыкаванне №102, с. 52. Вывучыць алфавіт на памяць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ход урока I. Арганізацыйны момант iconХод урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока
Настаўнік-метадыст вышэйшай катэгорыі Цяхцінскага навучальна-педаггаічнага комплексу дзіцячы сад-школа Бялыніцкага раёна, кіраўнік...

Ход урока I. Арганізацыйны момант iconХод урока: І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой
Лік назоўнікаў”, сігнальныя карткі, ілюстрацыйны матэрыял з выявамі птушак, карткі з рэбусамі, загадкамі, карткі з індывідуальнымі...

Ход урока I. Арганізацыйны момант iconУрока. Арганізацыйны момант
Сёння мы павандруем па вясновым лесе. А дапамагаць нам будзе прыгажуня-вясна

Ход урока I. Арганізацыйны момант iconПлан урока Арганізацыйны момант
Сказы з пабочнымі І ўстаўнымі словамі, словазлучэннямі І сказамі. Функцыя пабочных слоў

Ход урока I. Арганізацыйны момант iconПлан урока. Арганізацыйны момант
Эканамічнае становішча рэспублікі ў другой палове 1960х-першай палове 1980х гадоў

Ход урока I. Арганізацыйны момант iconПлан урока Арганізацыйны момант
Плануецца, што ў канцы ўрока вучні паспяхова змогуць вышыць адну літару манаграмы на насоўцы тамбурным швом ( мяркуецца, што да канца...

Ход урока I. Арганізацыйны момант iconПлан урока Арганізацыйны момант (2 хв.)
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...

Ход урока I. Арганізацыйны момант iconПлан урока Арганізацыйны момант
Абсталяванне: карта "Беларускія землі ў X-XIII стст.", атлас (6 кл.), партрэт Рагвалода з альбома "Гістарычныя асобы Беларусі" (Менск,...

Ход урока I. Арганізацыйны момант iconУрока Арганізацыйны момант
Мэты: фарміраванне паняцця аб прычынах барацьбы магнацкіх груповак; развіццё інтарэсу да гісторыі сваёй краіны, кругагляду, культуры...

Ход урока I. Арганізацыйны момант iconI. Арганізацыйны момант. Знаёмства вучняў з планам урока, стварэнне псіхаэмацыянальнай атмасферы
Мэта: спрыяць фарміраванню ў вучняў цэласнага ўяўлення пра тэрыторыю рассялення ўсходніх славян, пра этапы фарміравання ў ІХ дзяржаўнасці...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка