Янка Купала І Якуб Колас два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905




НазваЯнка Купала І Якуб Колас два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905
старонка1/6
Дата канвертавання24.04.2013
Памер0.56 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6



Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. Іх вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 года, калі яны, маладыя і мужныя, упершыню выйшлі на літаратурную арэну, каб змагацца за свабоду і шчасце беларускага народа, якому яны прысвяцілі ўсё сваё жыццё…

Кандрат Крапіва

У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такімі сімваламі з’яўляюцца Янка Купала і Якуб Колас.

2012-ы — яшчэ адзін год, калі ў нашай краіне шырока згадваліся “круглыя” даты з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа і ладзілісь разнастайныя мерапрыемствы, закліканыя ўшаноўваць памяць гэтых творцаў. 130-годдзе з дня нараджэння пісьменнікаў адзначалася на дзяржаўным узроўні. Загадам Прэзідэнта быў зацверджаны план мерапрыемстваў, якія прайшлі ў Беларусі і за яе межамі пры ўдзеле творчай і навуковай інтэлігенцыі, вядомых дзеячаў культуры і мастацтва.

Юбілей народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаўся ў нашай краіне і па-за яе межамі. Янка Купала і Якуб Колас – гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве.

Сярод мерапрыемстваў — стварэнне тэматычных літаратурна-мастацкіх зборнікаў і дакументальных праграм, правядзенне рэспубліканскага свята паэзіі, выданне кніг, прысвечаных жыццю і творчасці паэтаў, правядзенне капітальнага рамонту ў будынку музея Янкі Купалы і стварэнне ў ім новай экспазіцыі.

Раз ад разу звяртаючыся да іх спадчыны, сучасныя дзеячы культуры, мастацтва, літаратуры не проста жадаюць у чарговы раз нагадаць пра тое, што вядома кожнаму беларусу яшчэ са школьных падручнікаў, але і цешаць сябе надзеяй адкрыць і сказаць нешта новае, патрэбнае ды важнае нам сенняшнім.


Да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры інфармацыйна-бібліяграфічным аддзелам падрыхтаваны спіс літаратуры “У кантэксце юбілею”. Выданне уключае інфармацыю аб 255 публікацыях з перыядычных выданняў на беларускай і рускай мовах (з спасылкамі на электронную версію артыкула), інтэрнэт-рэсурсах, фотаздымкі аб’ектаў, якія носяць імены класікаў. Запісы ўнутры раздзелаў размешчаны ў алфавітным парадку прозвішчаў аўтараў ці назваў твораў. Бібліяграфічнае апісанне складзена ў адпаведнасці з ГОСТам 7.1-2003 “Библиографическое описание документов. Общие требования и правила составления”. Спіс складаецца з раздзелаў:


З жыццяпісу


Прымі паклон ад нас, пясняр!

(аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння класікаў)


Крытычныя артыкулы


У вянок песнярам

(пісьменнікі ў вершах)


Купала і Колас, вы нас гадавалі

(матэрыялы да правядзення заняткаў у школе)


Купала і Колас у прасторы інтэрнэта


Ушанаванне памяці класікаў


Праца прызначаецца шырокаму колу чытачоў: літаратарам, настаўнікам, краязнаўцам, навучэнцам, бібліятэкарам, а таксама будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай.


У кантэксце юбілею: спіс літаратуры да 130-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа / Гомельская гарадская ЦБС, ЦГБ імя А.І.Герцэна, інформацыйна-бібліяграфічны аддз.; склад. М.А.Перунова, адк. за вып. Ж.М.Еўдачэнка . — Гомель, 2013. — 61 с.


З жыццяпісу


ЯНКА КУПАЛА




Паэзія Янкі Купалы сваімі вытокамі выходзіць з глыбінь народнай творчасці. Яна насычае яго музу, дае ёй сапраўдную сілу народнага песняра-баяна і выводзіць яго на вяршыню паэтычнага майстэрства. Не з тэорыі паэзіі, не з кніжных крыніц чэрпае Купала чары сваёй паэзіі, а непасрэдна бярэ іх з самога жыцця, з нагляданняў над ім, з чыстых крыніц народнай мудрасці, з светапогляду свайго народа, з прывабнага хараства беларускай прыроды. Гэтыя чары ён чуе ў песнях сваёй маці ў дні маленства, у шуме родных лясоў і гаёў.

Якуб Колас

У кожнага народа ёсць імёны, веліч і значэнне якіх узрастае ад пакалення да пакалення. Веліч Янкі Купалы (сапр. Івана Дамінікавіча Луцэвіча), яго значэнне не толькі для нацыянальнай літаратуры, але і для культуры іншых народаў даўно прызнана ў свеце.

Пясняр роднай зямлі, як называлі Я. Купалу, - нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і беззямельнага арандатара. Амаль сорак гадоў жыцця прысвяціў Янка Купала служэнню літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць вершы, паэмы, крытычныя працы, пераклады, п’есы. Купала стаяў таксама ля вытокаў нацыянальнай публіцыстыкі і журналістыкі як самастойнай галіны літаратурнай дзейнасці. Першы ўдастоены звання Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН Беларусі (1928) і АН Украіны (1929). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941).

Янка Купала пражыў няпростае жыццё, поўнае цяжкасцей і выпрабаванняў. Аднак яго высокія якасці як чалавека, грамадзяніна і творцы: сумленнасць, высакароднасць, гуманізм, любоў да свайго народа і Айчыны, вернасць вызначальнай ідэі ўсёй яго творчасці - нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму разняволенню людзей, раскрытай на высокім мастацкім узроўні, заставаліся нязменнымі і неаспрэчнымі з цягам часу.


ЯКУБ КОЛАС


Яго светлая і чаруючая паэзія – гэта жывое дыханне народа, увасабленне яго мудрасці, яго любві да жыцця, да працы, яго спрадвечнага імкнення да свабоды і шчасця чалавека.

Міхась Лынькоў


Імя Якуба Коласа (сапр. Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча), народнага паэта Беларусі, двойчы лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР (1946, 1949), акадэміка АН Беларусі (1928), заслужанага дзеяча навукі Беларусі (1944) шырока вядомае ў нашай рэспубліцы і далёка за яе межамі.

Нарадзіўся Я. Колас 3 лістапада 1882 года ў сям’і лесніка. Малая радзіма класіка айчыннай літаратуры – засценак Акінчыцы Мінскага павета (цяпер у межах г. Стоўбцы Мінскай вобласці). Дзіцячыя гады будучага пісьменніка прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток (Сухошчына), Альбуць, што непадалёк ад в. Мікалаеўшчына, адкуль бацькі былі родам.

Творчая постаць Я. Коласа ў беларускай літаратуры фенаменальная. Ён выявіў сябе як магутны нацыянальны паэт, глыбокі, удумлівы празаік, драматург, публіцыст, педагог, перакладчык, вучоны і грамадскі дзеяч. Якуб Колас упісаў у гісторыю тысячагадовага беларускага пісьменства сваю адметную старонку ў выглядзе вершаў, паэм, алегарычных апавяданняў (“Казкі жыцця”), аповесцяў (“На прасторах жыцця”, “Дрыгва”, “Адшчапенец” і інш.), п’ес, педагагічных прац, публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў… А трылогія “На ростанях” – адна з цікавейшых вяршынь у творчых пошуках Коласа-празаіка, твор канкрэтнай індывідуальнасці.



  1. Ваданосава, Ф. “Мне сняцца сны аб Беларусі…”: таямніца смерці Янкі Купалы / Фаіна Ваданосава // Роднае слова. — 2012. — № 6. — С. 84-87.




  1. Гнілазуб, В. З Акінчыц — у вялікі свет. 1. “Мой родны кут, як ты мне мілы!..”: да 130-годдзя Я.Коласа / Вера Гнілазуб // Белорусская нива. — 2012. — № 168 (19 сент.). — С. 15.

Режим доступа:

http://www.belniva.by/news_full.php?id_news=44184


  1. Гнілазуб, В. З Акінчыц — у вялікі свет. 2. Сустрэчы з героямі “Новай зямлі” / Вера Гнілазуб // Белорусская нива. — 2012. — № 169 (20 сент.). — С. 15.

Режим доступа:

http://www.belniva.by/by/news_full.php?id_news=44061


  1. Гнілазуб, В. З Акінчыц — у вялікі свет. 3. Летапіс сям’і / Вера Гнілазуб // Белорусская нива. — 2012. — № 171 (22 сент.). — С. 15.

Режим доступа:

http://www.belniva.by/news_full.php?id_news=44392


  1. Гніламёдаў, У. В. Спадчына паэта: [да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы] / У. В. Гніламёдаў // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. —2012. —№ 1. — С. 4-16.

Режим доступа:

http://csl.bas-net.by/xfile/v_gum/2012/1/25fgs.pdf




  1. Д
    Ядзвіга Іванаўна Дудзянкова з дачкой
    удзянкова, Я. “Я марыла стаць асабістым вадзіцелем дзядзькі”: [гутарка з пляменніцай Я. Купалы Ядзвігай Іванаўнай Дудзянковай] / [гутарку вяла Алена Клімовіч] // Белорусская нива. — 2012. — № 50 (17 марта). — С. 15.


Режим доступа:

http://www.belniva.by/news_full.php?id_news=33173



  1. Ждановіч, І. Не перасыхае Купалава крыніца / Іван Ждановіч // Беларусь. — 2012. — № 8. — С. 34-37.




  1. Иоффе, С. Дом на Провиантской…: [к 130-летию со дня рождения Янки Купалы] / Саул Иоффе // Транспортный вестник. — 2012. — № 23 (7 июня). — С. 13.




  1. Касцюк, М. Янка Купала — наш гонар і боль…: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы / Міхаіл Касцюк // Беларуская думка. — 2012. — № 7. — С. 44-45.

Режим доступа:

http://beldumka.belta.by/isfiles/000167_320824.pdf


  1. Катляроў, І. Народны пясняр: да 130-годдзя Янкі Купалы / Ізяслаў Катляроў // Государственный контроль. — 2012. — № 2. — С. 95-96.




  1. Клімовіч, А. Ядвіню аддалі за багатага, а яна хацела — за каханага: карэспандэнт “БН” вырашыў знайсці на Лагойшчыне сляды знакамітай купалаўскай Паўлінкі… / Алена Клімовіч // Белорусская нива. — 2012. — № 44 (7 марта). — С. 15.

Режим доступа: http://www.belniva.by/news_full.ph

p?id_news=32727


  1. Клімуць, Я. Перапіска Якуба Коласа з Петрусём Броўкам і Пятром Глебкам часу вайны / Яраслаў Клімуць // Краязнаўчая газета. — 2012. — № 23. — С. 4.




  1. Кляшчук, А. Балачанка памятае Коласа: [аб гадах жыцця Я. Коласа ў в. Балачанка] / Анатоль Кляшчук // Звязда. — 2012. — № 19 (31 студз.). — С. 3.

Режим доступа:

http://www.zvyazda.minsk.by/ru/archive/article.php?id=92529&idate=2012-01-31

  1. Крэпак, Б. “Гэты мілы чалавек, велізарнае дараванне…”: мастак, які першым намаляваў партрэт Янкі Купалы з натуры: [Дзмітрый Мікалаевіч Полазаў]/ Барыс Крэпак // Культура. — 2012. — № 50 (15 снеж.). — С. 15; №№ 51-52 (22 снеж.). — С. 22-23.




  1. Ляшковіч, А. Імя Купалы на карце свету: [аб ушанаванні асобы

Я.Купалы] / Алена Ляшковіч // Літаратара і мастацтва. — 2012. — №

20 (18 мая). — С. 4.

Режим доступа:

http://www.lim.by/limbyfiles/lim/lim20-2012.ZIP


  1. Макаранка, Т. Якуб Колас, “адмірал” і “боцман”: 1956-ы: апошнія фота класіка / Таццяна Макаранка // Культура. — 2012. — № 32 (11 жн.). — С. 14.

Режим доступа:

http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=7803


  1. Мікуліч, М. На іржышчы часу…: Я.Купала і Барысаўшчына / Мікола Мікуліч // Літаратура і мастацтва. — 2012. — № 46 (16 лістап.). — С. 6.




  1. Содаль, У. Як на свет нарадзіўся Янка: вандроўкі па Вязынцы і яе наваколлі / Уладзімір Содаль // Маладосць. — 2012. — № 6.— С. 84-88.

Режим доступа:

http://www.lim.by/limbyfiles/mal6_2012.pdf


  1. Трафімчык, А. “Паважаны народны пісьменнік! Дасылаю ўрыўкі з “Няволі жыцця”…: [гутарка з старэйшым навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа аб лістах, адрасаваных класіку чытачамі яго твораў] / [гутарыў Аляксандр Курэц] // Белорусская нива. — 2012. — № 71 (18 апр.). — С. 15.

Режим доступа:

http://news.21.by/culture/2012/04/18/507416.html


  1. Трафімчык, А. Як люсінцы прасілі песняра школу пабудаваць і што з гэтага выйшла: да 130-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа / Анатоль Трафімчык // Полымя. — 2012. — № 10. — С. 191.

Режим доступа:

http://www.lim.by/limbyfiles/pol10_2012.pdf





  1. Трафімчык, А. Якуб Колас у Расіі / Анатоль Трафімчык // Маладосць. — 2012. — № 10. — С. 69-72.

Режим доступа:

http://www.maladost.lim.by/?page_id=343


  1. Трус, М. Захаванасць традыцый, пераемнасць клопатаў: слова і пасляслоўе пра візіт Янкі Купалы ў Чэхаславакію ў 1927 г. / Мікола Трус // Роднае слова. — 2012. — № 6. — С. 4-6.




  1. Дзянісава, С. Жанчыны Коласа /Святлана Дзянісава // Маладосць. -2012. — № 10. — С. 88-91.

Режим доступа:

http://www.maladost.lim.by/?page_id=343


  1. Міцкевіч, В. “…Хто родны скарб шануе…: успаміны самай малодшай з унучак Коласа / Вера Міцкевіч // Маладосць. — 2013. — № 1. — С. 127-136.




  1. Сцяпанава, Т. Янка Купала і Уладзіслава Францаўна ў згадках Тамары Сцяпанавай: гутарка / гутарыў Уладзімір Содаль // Маладосць. — 2013. — № 1. — С. 106-108.




  1. Чарнякевіч, Ц. Біяграфія класікаў у дакументах і фактах / Ціхан Чарнякевіч // Маладосць. -2012. — № 10. — С. 73-75.

Режим доступа:

http://www.maladost.lim.by/?page_id=343


  1. Дубовік, І. Якуб Колас і Яніна Кулакоўская: гісторыя перапіскі / Іван Дубовік // Роднае слова. -2012. — № 10. — С. 11-16.




  1. Жыбуль, В. З-пад пяра Аляксея Кручоных: з гісторыі аднаго партрэта Якуба Коласа / Віктар Жыбуль // Роднае слова. -2012. — № 10. — С. 22-25.


  1   2   3   4   5   6

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Янка Купала І Якуб Колас два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 iconКласікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас
Якуб Колас І янка Купала – сучаснікі, паплечнікі, аднагодкі; пісьменнікі блізкія тыпалагічна

Янка Купала І Якуб Колас два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 iconЯнка Сіпакоў. Прамова ў Ляўках
Янкі Купалы І якуба Коласа. Яны нарадзіліся на беларускай зямлі ў адзін год, 1882-гі, толькі Янка Купала, Іван Дамінікавіч Луцэвіч,...

Янка Купала І Якуб Колас два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 iconДа 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа
Юбілей народных паэтаў Янкі Купалы І якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне І па-за яе межамі. Янка Купала І якуб Колас –...

Янка Купала І Якуб Колас два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 iconЗмітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай
Яфімавіч Плаўнік належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай...

Янка Купала І Якуб Колас два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 icon«Нам засталася спадчына…» (Якуб Колас І Янка Купала)
Справочно-информационный материал для докладчиков информационно-пропагандистских групп

Янка Купала І Якуб Колас два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 iconВінцэнт дунін-марцінкевіч
Менавіта В. Дунін-Марцінкевіч праклаў тую першую, нязведаную да яго, сцяжынку, па якой пайшлі неўзабаве Францішак Багушэвіч, Янка...

Янка Купала І Якуб Колас два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 iconВіртуальны праект пра Янку Купалу І Якуба Коласа прэзентавала Нацыянальная бібліятэка ў Глыбокім
Глыбоцкай бібліятэкі сямейнага чытання супрацоўнікамі Нацыянайльнай бібліятэкі Беларусі быў прэзентаваны мультымедыйны праект “Класікі...

Янка Купала І Якуб Колас два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 iconЛітаратурная вечарына "Песняры Беларусі"
...

Янка Купала І Якуб Колас два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 iconЯкуб Колас біяграфія Колас Якуб
Колас Якуб (сапр. Міцкевіч Канстанцін), нарадзіўся 03. 11. 1882 г у засценку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Менскай вобласці...

Янка Купала І Якуб Колас два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць І слава. ІХ вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 icon2. «Нам засталася спадчына…»
Якуб Колас І янка Купала – сучаснікі, саратнікі, равеснікі; сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка