Тэст да раздела "Дзеяслоў як часціна мовы" (6 клас) Варыянт 1




НазваТэст да раздела "Дзеяслоў як часціна мовы" (6 клас) Варыянт 1
Дата канвертавання18.04.2013
Памер29.7 Kb.
ТыпДокументы
Тэст да раздела “Дзеяслоў як часціна мовы” (6 клас)

Варыянт 1

1. Указаць правільны адказ: дзеяслоў – гэта часціна мовы, якая абазначае …

А) дзеянне;

Б) прымету;

В) прадмет.

2. Вызначце радок, у якім паслядоўнасць слоў адпавядае правапісу не з дзеясловамі.

А) разам, асобна, разам, асобна;

Б) асобна, асобна, разам, асобна;

В) асобна, разам, разам, асобна;

Г) асобна, асобна, асобна, асобна.

(не) мог; (не) быў; (не) навідзеў; (не) бачыць.

3. Вызначце радок, у якім правільна адзначана спражэнне дзеясловаў.

А) 1,2,2,2;

Б) 2,1,1,2;

В) 1,2,1,2;

Г) 2,1,2,1.

1) гуляць; 2) ляцець; 3) спяваць;4) глядзець.

4. Вызначце радок, у якім правільна адзначана асоба дзеясловаў.

А) 1,3,-,2; Б) 2,2,-,2; В) 2,3,1,2; Г) 2,3,-,1.

1) вучыш; 2) думаюць; 3) будаваць; 4) робім.

5. Вызначце, якую літару трэба ўставіць (яны).

А) я;

Б) ю.

1) ненавідз..ць; 2) смя..цца; 3) дыха..ць; 4) гон..ць.

6. Вызначце, якія з дадзеных дзеясловаў з’яўляюцца зваротнымі.

А) зрабіцца;

Б) растала;

В) раставалася;

Г) плыць;

Д) цямнелася;

Е) здзіўляўся.

7. Адзначце дзеясловы закончанага трывання.

А) зробіць;

Б) паддаваць;

В) сунецца;

Г) былі;

Д) спатрэбіцца;

Е) адкрыўся.

8. Адзначце безасабовыя дзеясловы.

А) села;

Б) пацямнела;

В) усміхалася;

Г) развіднее;

Д) адляцела;

Е) заснула.

9. Адзначце, якія з дадзеных дзеясловаў з’яўляюцца пераходнымі.

А) углядаўся ў вочы;

Б) Агееў сышоў;

В) выказваў жаданне;

Г) заплюшчыла вочы;

Д) прынесці малака;

Е) рухнуць з абрыву.

Дадатковае заданне для мацнейшых вучняў

10. Знайдзіце ў кожным радку “чацвёрты лішні” дзеяслоў. Растлумачце.

А) прынесла, развіднела, адолела, прылегла;

Б) здаў бы, узяў бы, вылечыў бы, прыбеглі.

В) круціць, страляе, мыць, брые.

Г) страціць, купіць, грузіць, спяваць.



Тэст да раздела “Дзеяслоў як часціна мовы” (6клас)

Варыянт 2

1. Указаць правільны адказ: у дзеяслова няма наступнай граматычнай катэгорыі

А) часу;

Б) роду;

В) склону.

2. Вызначце радок, у якім правільна адзначаны правапіс не з дзеясловамі.

А) Асобна, асобна, асобна, асобна;

Б) асобна, асобна, разам, асобна;

В) разам, асобна, разам, асобна;

Г) разам, разам, разам, асобна.



1) (не) быць; 2) (не) даў; 3) (не) здаровіцца; 4) (не) умець.

3. Вызначце радок, у якім правільна адзначана спражэнне дзеясловаў.

А) 2,2,2,1;

Б) 1,2,2,1;

В) 1,1,1,2;

Г) 2,1,1,2.

1) ісці; 2) гудзець; 3) сачыць;4) жыць.

4. Вызначце радок, у якім правільна адзначана асоба дзеяловаў.

А) 1,2,-,2;

Б) 2,2,-,2;

В) 2,3,1,2;

Г) 2,3,1,1.


1) засееце; 2) дзьме; 3) разглядаю; 4) стараемся.

5. Вызначце, якую літару трэба ўставіць (яны).

А) я;

Б) ю.

1) разве..ць; 2)хвалю..цца; 3) паважа..ць; 4) гон..ць.

6. Вызначце, якія з дадзеных дзеясловаў з’яўляюцца зваротнымі.

А) пасадзіў;

Б) налівалася;

В) запальвае;

Г) беражэ;

Д) сінее;

Е) здзіўляўся.

7. Адзначце дзеясловы незакончанага трывання.

А) зробіць;

Б) паддаваць;

В) сунецца;

Г) былі;

Д) спатрэбіцца;

Е) адкрыўся.

8. Адзначце безасабовыя дзеясловы.

А) шуміць;

Б) пахне;

В) шанцуе;

Г) нездаровіцца;

Д) будзіў;

Е) падмарожвае.

9. Адзначце, якія з дадзеных дзеясловаў з’яўляюцца пераходнымі.

А) адамкнуць замок;

Б) адамкнуць ключом;

В) касіць траву;

Г) касіць вачамі;

Д) завязаць мяшок;

Е) рухнуць з абрыву.

Дадатковае заданне для мацнейшых вучняў

10. Знайдзіце ў кожным радку “чацвёрты лішні” дзеяслоў. Растлумачце.

А) сядзець, глядзець, бурчэць, думаць.

Б) узнімі, берагу, вазьму, выходжу.

В) несціся, стрыгчыся, дабіваць, вітацца.

Г) намяло, надзеў, грукаў, заняў.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэст да раздела \"Дзеяслоў як часціна мовы\" (6 клас) Варыянт 1 icon7 клас тэма
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”

Тэст да раздела \"Дзеяслоў як часціна мовы\" (6 клас) Варыянт 1 iconТэма: "Службовыя часціны мовы" «Злучнік» мэты
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”

Тэст да раздела \"Дзеяслоў як часціна мовы\" (6 клас) Варыянт 1 iconУрок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць
Увага! Не ўсякае слова, што выражае колькасць, адносіцца да лічэбніка. Лікавае значэнне могуць перадаваць іншыя часціны мовы: назоўнік...

Тэст да раздела \"Дзеяслоў як часціна мовы\" (6 клас) Варыянт 1 iconТэст па тэме "Прыназоўнік"
Б службовая часціна мовы, якая выражае залежнасць назоўніка, лічэбніка, займенніка ва ўскосным склоне ад іншых слоў у словазлучэнні...

Тэст да раздела \"Дзеяслоў як часціна мовы\" (6 клас) Варыянт 1 icon10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2
Каламутная вада ў лужыне ад напору ветру аж выплесквалася з дарогі І пырскала на ўзмежак бруднымі кроплямі

Тэст да раздела \"Дзеяслоў як часціна мовы\" (6 клас) Варыянт 1 iconПрыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі "Слова ў тэксце", 7
Г. М. Малажай, М. Заіка, Н. М. Чалюк. — 2-е выд. — Мінск : ніа, 2005. — 256 с.; Цыбульская, С. I. Школьны курс беларускай мовы ў...

Тэст да раздела \"Дзеяслоў як часціна мовы\" (6 клас) Варыянт 1 iconТэст па тэме "Прыслоўе"(варыянт 1)

Тэст да раздела \"Дзеяслоў як часціна мовы\" (6 клас) Варыянт 1 iconУрок даследаванне " лічэбнік як часціна мовы "
Сфарміраваць у вучняў паняцце пра лічэбнік як часціну мовы, разгледзець агульнае значэнне лічэбніка, яго марфалагічныя прыметы І...

Тэст да раздела \"Дзеяслоў як часціна мовы\" (6 клас) Варыянт 1 iconБеларуская мова Тэма: Прыслоўе як часціна мовы

Тэст да раздела \"Дзеяслоў як часціна мовы\" (6 клас) Варыянт 1 iconТэма: Прыслоўе як часціна мовы Мэты
Мэты: узнавіць І паглыбіць веды вучняў пра прыслоўе як часціну мовы,садзейнічаць удасканаленню ўмення распазнаваць прыслоў’і ў тэксце,вызначаючы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка