Кантрольны тэст №2




НазваКантрольны тэст №2
Дата канвертавання18.04.2013
Памер33.68 Kb.
ТыпДокументы
Кантрольны тэст № 2


1. Адзначце словы, у якіх не супадае колькасцъ лimap і гукаў:

1) наведванне; 3) грамафон; 5) ідэал;

  1. сядзець; 4) мільярд; 6) кемлівы.

2. Адзначце словы з аднолькавай колькасцю лimap i гукаў:

1) мадзьяр; 3) дагледжаны; 5) ёлупень;

2) мадэльер; 4) завадзі, 6) дыягназ.

З. Адзначце словы, якія ўтрымлівоюць злітны непадзельны гук [z]:

  1. адзнака; 3)нэндза; 5) ксяндзы;

  2. адзвінець; 4) камандзір; 6) дзірка.

4. Адзначце словы, у якіх спалучэнне дж абазначае два гукі:

  1. паджгаць; 4) паджылкі;

  2. паджаты; 5) паджаўціць.

  3. агароджа;

5. Адзначце словы, якія ўтрымлівоюць злітны непадзельны гук [z']:

  1. падзорны; 3) падзменны; 5) дзейнік;

  2. падзівщца; 4) падзішах; 6) вандзэлак.

6. Адзначце словы, у якіх літара i абазначае два гукі:

  1. інфарматыка; 3) ірад, 5) круіз;

  2. ніводны; 4) краіна, 6) ciнтаксіс.

7. Адзначце словы, дзе лimapa e абазначае два гукі:

  1. мяцежны; 3) меліярацыя; 5) шчаўе;

  2. еднасць; 4) медальер; 6) смелы.

8. Адзначце словы, у якіх літары е, я абазначаюць мяккасць папярэдняга
зычнага гука:


  1. зелянець; 3) між'ярусны; 5) медазбор;

  2. барэльеф; 4) здароўе; 6) мільярд.

9. Адзначце словы, у якіх назіраецца асіміляцыя па мяккасці:

  1. расхіліць; 3) пісьмовы, 5) супольнасць,

  2. зменліва; 4) прэтэнзія, 6) віцебскі.

10. Адзначце «лішняе» слова ў радзе:

  1. 1суправаджальны, 2ненавіджу, 3паджартоўваць, 4вярблюджы;

  2. 1падзарабіць, 2падзейнічаць, 3падзённы, 4падзвіжнік;

  1. 1лагер, 2спагада, 3падгонка, 4гузаваты;

  2. 1гонта, 2гутарка, 3гвалтам, 4гарнец.

11.Адзначце словы, у якіх назіраецца асіміляцыя па глухасці:

  1. філолаг; 3)фуражка; 5) мужчына;

  2. малацьба; 4) падказка; 6) згарнуць.

12.Адзначце словы, у якіх назіраецца асіміляцыя па звонкасці:

  1. зблытаны; 3) носьбіт, 5) экзатычна;

  2. дзядзька; 4) экземпляр; 6) схапіць.

13.Адзначце, якія пары зычных гукаў па звонкасці-глухасці з'яўляюцца спецыфічнымі для беларускай мовы:

1) [б]-[п]; 3) [дз]-[ц]; 5) [ж]-[ш];

2) [з] - [с]; 4) [дж]-[ч]; 6) [дз']-[ц'].

14.Адзначце словы, у якіх на месцы спалучэнняў жс, шс вымаўляецца гук [с]:

  1. вучышся; 3) адважся; 5) варонежскі;

  2. цікавішся; 4) добрушскі; 6) не парэжся.

15. Адзначце словы, у якіх адбываецца дзеканне:

  1. брыга(ды,дзі)р; 3) по(д,дз)віг; 5) ін(дэ,дзе)кс;

  2. (дэ,дзе)путат; 4) мя(д,дз)ведзь; 6) (ды,дзі)летант.

16. Адзначце словы, у якіх адбываецца цеканне:

  1. (тэ,це)рапеўт; 3) змяр(т,ц)велы; 5) (ты,ці)раж;

  2. ан(тэ,це)на; 4) с(ты,ці)мул; 6) парламен(т,ц)ёр.

17.Адзначце гукі, якія не могуць быць на канцы слова:

1) [д] - [дз']; 3) [м] - [м']; 5) [ф] - [ф'];

2) [с] - [с']; 4) [в] - [в']; 6) [л] - [л'].

18. Адзначце словы, у якіх назіраецца асіміляцыя свісцячых да шыпячых:

  1. шчаслівы; 3) суражскі, 5) сшытак;

  2. зжынаць; 4) стараешся; 6) пясчаны.

19. Адзначце словы з фанетычным падаўжэннем гукаў:

1) зменны; 3) суквецце; 5) палоззе;

2) рассадзіць; 4) каменны; 6) качанне.

20. Адзначце словы, у якіх магчыма аканне:
1) войска; 3) арэнда; 5) дэкрэт;

2) рэдка; 4) рэформа; 6) арпеджыо.

21.Адзначце словы, у якіх магчыма яканне:

  1. вёсны; 3) легендарны; 5)секунда;

  2. сепаратызм; 4) бензін; 6) ментузы.

22.Адзначце слова (словы), у якім (яких) усе зычныя санорныя:

  1. майстраваць; 3) водар; 5) знянацку;

  2. аэрадром; 4) зменлівы; 6) маяран.




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Кантрольны тэст №2 icon10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2
Каламутная вада ў лужыне ад напору ветру аж выплесквалася з дарогі І пырскала на ўзмежак бруднымі кроплямі

Кантрольны тэст №2 iconКантрольны тэст
Калі ўважліва прыгледзецца, дык заўсёды вызначыш, што вынікае яна з нейкіх асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці...

Кантрольны тэст №2 iconКантрольны тэст па курсе "Метады апрацоўкі вынікаў вымярэнняў" Варыянт 1
Шэраг вымярэнняў дыяметра дроту далі наступныя вынікі: 1,1мм; 1,4мм; 1,2мм; 1,1мм. Модуль абсалютнай хібнасці для другога вымярэння...

Кантрольны тэст №2 iconКантрольны дыктант, 3 клас

Кантрольны тэст №2 iconКантрольны дыктант, 4 клас
...

Кантрольны тэст №2 iconТэст "Кітай у XIV – XV стст."

Кантрольны тэст №2 iconТэст па тэме "Прыслоўе"(варыянт 1)

Кантрольны тэст №2 iconТэст да раздела "Дзеяслоў як часціна мовы" (6 клас) Варыянт 1

Кантрольны тэст №2 iconТэст "Сярэдневяковыя княствы на тэрыторыі Беларусі ў IX – сярэдзіне XIII ст. Полацкае княства"
Тэст “Сярэдневяковыя княствы на тэрыторыі Беларусі ў IX – сярэдзіне XIII ст. Полацкае княства”

Кантрольны тэст №2 iconВыніковы тэст за 10 клас
А12. Адзначце выпадкі, у якіх дапушчаны памылкі ў дапасаванні да роду назоўнікаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка