Курсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання




НазваКурсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання
старонка1/2
Дата канвертавання18.04.2013
Памер269.36 Kb.
ТыпДокументы
  1   2


ВЫКАРЫСТАННЕ ТЭХНАЛОГІІ РАЗВІЦЦЯ КРЫТЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ


АЎТАР ВОПЫТУ:

Катовіч Вольга Міхайлаўна


АДУКАЦЫЯ:

вышэйшая, у 2000 годзе законыла

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт

імя А.С.Пушкіна


СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ:

беларуская мова і літаратура


КВАЛІФІКАЦЫЯ:

настаўнік беларускай мовы і літаратуры


ПЕДАГАГІЧНЫ СТАЖ:

14 гадоў


МЕСЦА ПРАЦЫ:

ДУА “Махроўская сярэдняя школа”

Іванаўскага роёна, Брэсцкай вобласці


КВАЛІФІКАЦЫЙНАЯ КАТЭГОРЫЯ:

вышэйшая


КУРСЫ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ:

2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове і літаратуры “Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання


УЗНАГАРОДЫ:

Ганаровая грамата аддзела адукацыі Іванаўскага

райвыканкама, 2008 г.


ДАСЯГНЕННІ:

  • 2008 г., вучаніца Кананчук І.М. заняла 1 месца ў раённай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры;

  • 2010 г., навуковая праца “Планета людзей” Антуана дэ Сэнт Экзюперы” адзначана падзякай на раённай навукова – практычнай канферэнцыі.


Змест


Уводзіны…………………………………………………………..4

Тэарэтычная частка………………………………………………6

Практычная частка……………………………………………….10

Заключная частка…………………………………………………20

Літаратура…………………………………………………………21

Дадатак…………………………………………………………….22

Уводзіны


Мэта педагагічнага вопыту: стварэнне ўмоў для развіцця навыкаў мыслення вучняў не толькі ў вучобе, але і ў паўсядзённым жыцці праз выкарыстанне розных прыёмаў і стратэгій ТРКМЧП.

Для дасягнення гэтай мэты рашаюцца наступныя задачы:

  1. аптымізацыя вучэбна – пазнавальнай дзейнасці вучняў;

  2. арганізацыя вучэбна – пазнавальнай дзейнасці вучняў шляхам прымянення самых эфектыўных прыёмаў і стратэгій ТРКМЧП;

  3. развіццё крытычнага мыслення;

  4. развіццё ў вучняў умення аргументаваць, уносіць карэктывы ў сваю дзейнасць з улікам недахопаў;

  5. падрыхтоўка вучняў да навукова – даследчай дзейнасці.

Актуальнасць вопыту ў тым, што ТРКМЧП дапамагае кожнаму вучню вучыцца: яна развівае ў школьнікаў навыкі самастойнай працы, а гэта адно са складаемых ідэальнага вучня, дзе першае складаемае - жаданне вучыцца, другое – уменне вучыцца, трэцяе – уменне вучыцца самастойна. У выніку падобнага вучэння ў дзяцей фарміруюцца навыкі крытычнага мыслення, канструктыўны падыход да рашэння задач і ўмення выкарыстоўваць неабходную інфармацыю для дасягнення пастаўленых мэт. Гэты вучань – гэта адказны за асабістае навучанне чалавек, які авалодвае ведамі і выкарыстоўвае іх на працягу ўсяго свайго жыцця. Баксёру “ставяць” удар, спеваку – голас. Задача настаўніка – навучыць “ставіць” мысленне.

Змены, якія адбываюцца ў грамадстве, эканоміцы, палітыцы, культуры не могуць не закрануць сферу адукацыі. Перад сучаснай школай стаіць задача развіцця асобы, забеспячэнне кожнаму дзіцяці магчымасці рэалізацыі яго здольнасцей. Новыя падыходы да пастраення вучэбнага занятку, новыя адносіны паміж настаўнікам і вучнем патрабуюць другіх форм узаемаадносін і перадачы ведаў ад аднаго пакалення да другога. Задача настаўніка заключаецца не ў суміраванні ведаў, а ва ўзбраенні вучня прыладай, якую можна выкарыстоўваць для атрымання гэтых ведаў самастойна.

Сучаснае жыццё ўстанаўлівае свае прыярытэты: не простае веданне фактаў, не ўменні, а здольнасць карыстацца тым,што набыў; не аб’ём інфармацыі, а ўменне яе атрымліваць і мадэліраваць. Менавіта ўсім гэтым патрабаванням і адпавядае ТРКМЧП.

Гэтая тэхналогія можа быць выкарыстана ў розных прадметных вобласцях. Гэта ўніверсальная, надпрадметная тэхналогія, якая адкрыта да дыялогу з другімі педагагічнымі падыходамі і тэхналогіямі. Гэта, перш за ўсё, падыход, які не з’яўляецца спосабам размаляваць урок, даць дзецям задавальненне ад выкарыстання гульнявых прыёмаў, групавых формаў работы, частай змены дзейнасці. Гэта структура, якая мае ў сваей аснове развіваючыя і выхаваўчыя мэты. На ўроках, накіраваных на развіццё крытычнага мыслення, вучні задаюцца пытаннямі:

- як гэта суадносіцца з тым, што я ведаю?

- ці пацвярджаюцца гэтыя веды другімі фактамі?

- як я магу выкарыстоўваць гэту інфармацыю?

Практычная значнасць вызначаецца тым, што прадстаўленыя матэрыялы могуць знайсці шырокае выкарыстанне ў школьнай практыцы, бо спрыяюць развіццю крытычнага мыслення вучняў, іх імкненню да самастойнага рашэння праблем і, тым самым, павышэнню матывацыі да навукова – даследчай працы.

На мой погляд, прадстаўлены вопыт работы будзе карысным для настаўнікаў літаратуры і мовы, зацікаўленых у забеспячэнні ўмоў для стварэння асобы.


Тэарытычная частка


Тэарытычную аснову работы склалі працы амерыканскіх вучоных па тэорыі тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення (Дж. Сціл, К. Мерэдыт, Ч. Тэмпл).

Наконт азначэння паняцця “крытычнае мысленне” існуе шмат розных меркаванняў і ацэнак: з аднаго боку, яно асацыіруецца з негатыўным, адштурхоўваючым, бо падразумевае спрэчку, дыскусію, канфлікт; з другога боку, аб’ядновае паняцці “крытычнае мысленне”, “аналітычнае мысленне”, “лагічнае мысленне”, “творчае мысленне” і г. д. Д. Халперн дае азначэнне крытычнага мыслення ў сваёй працы “ Псіхалогія крытычнага мыслення” наступным чынам: гэта – накіраванае мысленне, яно адрозніваецца вагой, лагічнасцю і мэтанакіраванасцю, яго адрознівае выкарыстанне такіх кагнітыўных навыкаў і стратэгій, якія павялічваюць магчымасць атрымання жадаемага выніку.

Пры ўсім мностве азначэнняў крытычнага мыслення можна ўбачыць у іх блізкі сэнс, які адлюстроўвае ацэначныя і рэфліксіўныя свойствы мыслення. Гэта адкрытае мысленне, якое не прымае догм, якое развіваецца шляхам накладвання новай інфармацыі на жыццёвы асабісты вопыт.Можна сказаць, што крытычнае мысленне – гэта адпраўны пункт для развіцця творчага мыслення, больш таго, і крытычнае, і творчае мысленне развіваюцца ў сінтэзе, узаемнаабумоўлена.(3, с. 42).

Для развіцця крытычнага мыслення неабходна стварэнне і выкарыстанне спецыяльных метадычных інструментаў, адным з якіх стала распрацаваная амерыканскімі педагогамі Дж. Сцілам, К. Мерэдытам, Ч. Тэмплам педагагічнай тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо. Структура гэтай тэхналогіі стройная і лагічная, бо яе этапы задавальняюць этапам кагнетыўнай дзейнасці асобы.

Структура ТРКМЧП


Тэхналагічныя этапы

І стадыя

ІІ стадыя

ІІІ стадыя

Вызаў:

- актуальнасць ведаў;

- матывацыя да

атрымання новай

інфармацыі;

- пастаноўка вучням

асабістых мэт

навучання


Асмысленне зместу:

- атрыманне новай

інформацыі;

- карэкціроўка вучнем

пастаўленых мэт

навучання

Рэфлексія:

- разважанне,

нараджэнне новых

ведаў;

- пастаноўка вучнем

новых мэт навучання


Для эфектыўнасці навучання настаўнік сумесна з вучнем павінны прайсці тры стадыі: “прабуджэння” цікавасці да прадмета, асэнсавання матэрыялу ў час работы над ім, абагульненне матэрыялу і падвядзенне вынікаў. У адрозненне ад традыцыйнай педагогікі, тэхналогія развіцця крытычнага мыслення дапамагае вучням самастойна вызначаць напрамкі ў вывучэнні тэмы, самастойна рашаць праблемы, значыць, думаць.

Крытычнае мысленне - гэта спосаб узаемадзеяння з ідэяй і інфармацыяй. Вучні пастаянна стаяць перад праблемай выбару інфармацыі. Неабходна ўменне не толькі валодаць інфармацыяй, але і крытычна яе ацаніць, абдумаць, выкарыстаць. (5, с.12). Па-першае, крытычнае мысленне ёсць мысленне самастойнае. Калі занятак будуецца на прынцыпах крытычнага мыслення, кожны фармулюе свае ідэі, адзнакі і перакананні незалежна ад астатніх. Ніхто не можа думаць больш крытычна за нас, мы робім гэта выключна для саміх сябе. Такім чынам, мысленне можа быць крытычным толькі тады, калі яно носіць індывідуальны характар. Вучні павінны мець досыць волі, каб думаць уласнай галавой і самастойна вырашаць нават самыя складаныя пытанні. Крытычнае мысленне не абавязкова павінна быць цалкам арыгінальным: мы маем права прыняць ідэю або перакананне іншага чалавека як сваё ўласнае. Нам нават прыемна пагаджацца з чужым меркаваннем - гэта нібы пацвярджае, што мы маем рацыю. Чалавек з крытычным мысленнем не заўсёды падзяляе чужыя меркаванні. Самастойнасць, такім чынам, ёсць першая і, магчыма, важнейшая характарыстыка крытычнага мыслення.

Па-другое, інфармацыя з'яўляецца першым, а зусім не канчатковым пунктам крытычнага мыслення. Веданне стварае матывацыю, без якой чалавек не можа думаць крытычна. Як часам гавораць, "цяжка думаць з пустой галавой". Каб нарадзіць складаную думку, трэба перапрацаваць гару "інфармацыі" - фактаў, ідэй, тэкстаў, тэорый, дадзеных, канцэпцый. Думаць крытычна можна ў любым узросце: не толькі ў старэйшых школьнікаў, але нават у першакласнікаў назапашана для гэтага досыць жыццёвага досведу і ведаў. Зразумела, мысленчыя здольнасці дзяцей будуць яшчэ ўдасканальвацца пры навучанні, але нават дашкольнікі здольныя думаць крытычна і цалкам самастойна (усе, у каго ёсць дзеці, выдатна гэта ведаюць). У сваёй пазнавальнай дзейнасці вучні і настаўнікі, пісьменнікі і навукоўцы падвяргаюць кожны новы факт крытычнаму абдумванню. Менавіта дзякуючы крытычнаму мысленню традыцыйны працэс пазнання здабывае індывідуальнасць і становіцца асэнсаваным, бесперапынным і прадуктыўным.

Па-трэцяе, крытычнае мысленне пачынаецца з пастаноўкі пытанняў і ўсведамлення праблем, якія трэба вырашыць. Цікаўнасць – уласціва любой чалавечай істоце ад прыроды. Мы заўважаем нешта новае - і жадаем даведацца пра яго.




Па-чацвёртае, крытычнае мысленне імкнецца да пераканаўчай аргументацыі. Крытычна мыслячы чалавек знаходзіць уласнае рашэнне праблемы і падмацоўвае гэта рашэнне разумнымі, абгрунтаванымі доказамі. Ён таксама ўсведамляе, што магчымы іншыя рашэнні той жа праблемы, і імкнецца давесці, што прапанаванае ім рашэнне больш лагічнае і рацыянальнае, чым іншыя. . Пад усімі названымі элементамі аргументацыі - сцверджаннем, довадамі і доказамі - ляжыць элемент чацвёрты: падстава. Падстава - гэта нейкая агульная спасылка, пункт адліку, які з'яўляецца супольным для прамоўцы або пісьменніка і яго аўдыторыі і які дае абгрунтаванне ўсёй аргументацыі. Напрыклад, аўтар заяўляе, што вулічныя мастакі маюць права змяшчаць свае графіці на грамадскіх будынках (сцверджанне), паколькі гэтыя малюнкі выказваюць іх асабістыя перакананні (довад) і парой прадстаўляюць сабой мастацкую вартасць (яшчэ адзін довад). Затым аўтар прыводзіць доказы: вытрымку з Канстытуцыі краіны аб праве на свабоду слова або цытату з працы палітычнага філосафа, які сцвярджае, што кожны чалавек мае права на самавыражэнне. Акрамя таго, аўтар можа прывесці прыклады графіці, якія маюць мастацкую вартасць. Падставай або спасылкай выбудаванай ім аргументацыі служыць ідэя аб свабодзе слова, як надзвычай важным праве чалавека.

Аргументацыя выйграе, калі ўлічвае існаванне магчымых контраргументаў, якія або аспрэчваюцца, або прызнаюцца дапушчальнымі. Прызнанне іншых пунктаў погляду толькі ўзмацняе аргументацыю. Напрыклад, наш абаронца правоў вулічных мастакоў умацуе свае пазіцыі, калі прызнае, што ў уладальнікаў будынкаў таксама ёсць правы, якія неабходна захоўваць, і варта знайсці кампраміс між правамі мастака і правамі ўладальніка будынку, сцяну якога ператвараюць у "палатно". Крытычна мыслячы чалавек, узброены моцнымі аргументамі, здольны супрацьстаяць нават такім аўтарытэтам, як друкарскае слова, сіла традыцыі і меркаванне большасці, ім практычна немагчыма маніпуляваць. Менавіта разумны, абдуманы падыход да прыняцця складаных рашэнняў ляжыць у аснове большасці азначэнняў крытычнага мыслення. Так, Роберт Энніс вызначае крытычнае мысленне як "прыняцце абдуманных рашэнняў наконт таго, як трэба паступаць і ў што верыць".

І, нарэшце, па-пятае, крытычнае мысленне ёсць мысленне сацыяльнае. Усякая думка правяраецца і адточваецца, калі ёю дзеляцца з іншымі, або, як піша філосаф Ханна Арэндт, "дасканаласці можна дасягнуць толькі ў прысутнасці іншага ". Калі мы спрачаемся, чытаем, абмяркоўваем, пярэчым і абменьваемся меркаваннямі з іншымі людзьмі, мы ўдакладняем і паглыбляем сваю ўласную пазіцыю. Таму педагогі, якія імкнуцца да развіцця крытычнага мыслення, заўсёды выкарыстоўваюць на сваіх занятках разнастайныя варыянты парнай і групавой працы, уключаюць правядзенне дэбатаў і дыскусій, а таксама розныя віды публікацый, пісьмовых прац навучэнцаў. Усе пяць пунктаў гэтага азначэння крытычнага мыслення могуць ажыццяўляцца ў розных відах навучальнай дзейнасці. Таму настаўнікі, што працуюць у галіне крытычнага мыслення, надаюць вялікую ўвагу выпрацоўцы якасцяў, неабходных для прадуктыўнага абмену меркаваннямі, цярпімасці, уменню слухаць іншых, адказнасці за ўласны пункт гледжання. Такім чынам, педагогі імкнуцца наблізіць навучальны працэс да рэальнага жыцця, якое існуе за сценамі класнага пакоя. Любая педагагічная дзейнасць у выніку накіраваная на пабудову ідэальнага грамадства, і ў гэтым сэнсе нават адзін школьны клас, навучаны асновам крытычнага мыслення, ёсць крок да дасягнення вялікіх мэтаў. (3, с.150).


Практычная частка


Вышыня чалавечага выхавання – гэта яго культура. Культура - гэта духоўны змест чалавечага жыцця, сацыяльнай арганізацыі і пазнання. Яна выяўляецца ў нацыянальным самабытным тыпе эканомікі, мастацтва, рэлігіі, маральных паводзін кожнага народа. Галоўная састаўная частка культуры – мова, якая ўзнікае з настойлівых патрэб грамадства.

Мова народа не проста сродак зносін, але і помнік велізарнай духоўнай дзейнасці мінулых пакаленняў. Надзвычай важную ролю адыгрывае мова ў духоўным жыцці нашага народа, выхаванні нацыянальнай самасвядомасці і годнасці беларусаў. Чалавек з высокай грамадзянскай свядомасцю не можа не ведаць роднай мовы, бо яна як крыніца нацыянальнай культуры гарантуе цэласнасць нацыі.

Выкладанне беларускай мовы ў сучаснай школе – справа сур’ёзная і адказная, бо ад нас, настаўнікаў роднай мовы, залежыць захаванне не толькі культуры, а і наогул беларускай нацыі. А таму ў нашай асобе вучні павінны бачыць чалавека зацікаўленага, эрудыраванага, перакананага ў сваіх ідэях.

Своеасаблівым промнем свету з’явілася для мяне знаёмства з асноўнай тэхналогіяй адукацыйнай мадэлі “Крок у будучыню” – развіццём крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо, якая дапамагае не толькі даваць веды, але яшчэ і паказваць іх межы. Яна прывучае вучняў не проста ўспрымаць пэўную інфармацыю, а шукаць, аналізаваць і адпрацоўваць яе так, каб потым лягчэй было ёй карыстацца. Вялікая колькасць метадаў і прыёмаў развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо дазваляе арганізаваць засваенне вучнямі ведаў, уменняў, навыкаў пераважна ў форме дзейнасці; максімальна выкарыстоўваць магчымасці, веды і інтарэсы саміх вучняў з мэтай павышэння выніковасці і памяншэння затрат у працэсе навучання.

Асаблівасцю тэхналогіі з’яўляецца трохфазная структура вучэбнага занятку: выклік, асэнсаванне, рэфлексія.

На стадыі выкліку педагогу неабходна актуалізаваць веды вучняў, якія яны маюць, абудзіць пазнавальны інтарэс і аказаць вучню дапамогу ў самавызначэнні напрамку вывучэння новай тэмы. Для гэтага я выкарыстоўваю наступныя прыёмы: кластар, складанне спіса вядомай інфармацыі, правільныя і няправільныя сцвярджэнні, заблытаныя лагічныя ланцужкі і другое.

Інфармацыя на першай стадыі ўспрымаецца, запісваецца, абмяркоўваецца; дзейнасць вучняў арганізуецца індывідуальна, у парах, групах.

Роля настаўніка на гэтым этапе работы заключаецца ў тым, каб стымуляваць вучняў да ўспамінаў таго, што яны ўжо знаюць па вывучаемай тэме, ствараць умовы без канфліктнага абмену думкамі, фіксацыі і сістэіатызацыі інфармацыі, атрыманай ад школьнікаў. Пры гэтым важна не крытыкаваць іх адказы, нават калі яны недакладныя або няправільныя. На гэтым этапе важным з’язляецца правіла: “Любое меркаванне вучня каштоўна.”

Ч. Тэмпл, К. Мерэдыт і ДЖ. Сціл вызначылі неабходныя для педагога ўмовы, выкананне якіх будзе спрыяць развіццю ў школьнікаў крытычнага мыслення:

1. Важна прадастаўляць час і магчымасці для набыцця вопыту крытычнага мыслення.

2. Неабходна даваць вучням магчымасць разважаць.

3. Важна прымаць розныя меркаванні і ідэі.

4. Важна ствараць умовы для актыўнасці вучняў у вучэбным працэсе.

5. Неабходна ўпэўніць вучняў у тым, што яны не рызыкуюць быць высмеянымі.

6. Важна верыць у тое, што кожны вучань здольны на крытычнае разважанне.

7. Неабходна цаніць праяўненні крытычнага мыслення.

Вучні пры гэтым павінны:

  1. Развіваць у сабе ўпэўненасць і разуменне каштоўнасці сваіх меркаванняў і ідэй.

  2. Актыўна ўдзельнічаць у вучэбным працэсе.

  3. З павагай выслухоўваць розныя меркаванні.

  4. Быць гатовымі як фармуляваць свае меркаванні, так і стрымлівацца ад іх.

Аднойчы можа узнікнуць сітуацыя, калі заяўленая тэма незнаёма вучнем, калі у іх няма дастаткова ведаў і вопыту для выпрацоўкі меркаванняў. У гэтым выпадку можна папрасіць іх выказаць прагноз аб магчымым прадмеце і аб’екце вывучэння. І так, у выпадку паспяховай рэалізацыі стадыі выкліку ў аўдыторыі ўзнікне моцны стымул для работы на наступным этапе – этапе атрымання новай інфармацыі. ( 6,с.14)

На стадыі асэнсавання настаўнік аказвае вучням дапамогу ў актыўным успрыняцці матэрыялу, які вывучаецца ў у суаднясенні старых і новых ведаў.

Адной з умоў развіцці крытычнага мыслення з’яўляецца праверка ўспрыняцця вучнем вывучанага матэрыялу. Менавіта гэтая задача з’яўляецца асноўнай у працэсе навучання на стадыі асэнсавання зместу. (2,с.2). Настаўнікі павінны падтрымліваць актыўнасць вучняў, іх цікавасць, створаную ў час фазы выкліку. І тут важнае значэнне мае якасць падабранага матэрыялу. Бываюць выпадкі, калі пасля паспяховай стадыі выкліку, у працэсе работы на стадыі асэнсавання зместу цікавасць і актыўнасць вучняў падае. Гэтаму можа быць некалькі тлумачэнняў. Па-першае, тэкст, які змяшчае інфармацыю па новай тэме, не адказвае запытам школьнікаў: з’яўляецца або вельмі цяжкім, або не ўтрымлівае адказаў на пастаўленыя на першай стадыі пытанні. У гэтым плане некалькі лягчэй арганізаваць вывучэнне новай тэмы ў рэжыме слухання. Работа ў рэжыме чытання больш цяжкая для арганізацыі. Разам з тым, чытанне ў большай ступені стымулюе працэс крытычнага разумення, так як гэта сам па сабе працэс індывідуальны, які не рэгламентуе хуткасці ўспрыняцця новай інфармацыі. Такім чынам, у працэсе чытання школьнікі маюць магчымасць перачытаць незразумелае, адзначыць найбольш важныя фрагменты, звярнуцца да дадатковых крыніц.

Па-другое, настаўнік не заўсёды выкарыстоўвае магчымыя прыёмы стымулявання ўвагі і актыўнасці. Разам з тым гэтыя прыёмы даволі добра вядомы. Гэта і праблемныя пытанні па ходу тлумачэння або расказа, і графічнае прадстаўленне матэрыялу, і цікавыя факты і каментарыі, акрамя таго, існуюць прыёмы для ўважлівага чытання. (2, с.28)

Нельга не звярнуць увагі, што як і на першай стадыі работы ў рэжыме ТРКМЧП, на стадыі асэнсавання вучні самастойна працягваюць актыўна кантруяваць мэты свайго навучання. Пастаноўка мэт у працэсе знаёмства з новай інфармацыяй ажыццяўляецца пры яе накладванні на веды, якія ўжо ёсць. Але далёка не ўсе пытанні і цяжкасці могуць быць вырашаны. У гэтым выпадку важна, каб настаўнік стымуляваў вучняў да пастаноўкі новых пытанняў, пошуку адказаў праз кантэкст той інфармацыі, з якой школьнікі працуюць.

Ітак, на фазе асэнсавання зместу вучні:

  1. Ажыцяўляюць кантакт з новай інфармацыяй.

  2. Спрабуюць супаставіць яе з ведамі і вопытам, які маюць.

  3. Акцэнтуюць сваю увагу на пошук адказаў на пытанні, якія ўзнікаюць.

  4. Звяртаюць увагу на незразумелае, спрабуючы паставіць новыя пытанні.

  5. Імкнуцца прасачыць сам працэс знаёмства з новай інфармацыяй, звярнуць увагу на тое, што менавіта іх прываблівае, якія аспекты менш цікавыя і чаму.

  6. Рыхтуюцца да аналізу і абмеркавання пачутага або прачытанага.

Настаўнік на гэтым этапе:

  1. Можа быць непасрэднай крыніцай новай інфармацыі. У гэтым выпадку яго задача складаецца ў яе зразумелым выкладзе.

  2. Адсочвае ступень актыўнасці работы, уважлівасці пры чытанні, калі школьнікі працуюць з тэкстам.

  3. Прапаноўвае для арганізацыі работы з тэкстам розныя прыёмы для чытання і разважання пра прачытанае. (6,с.16)

Аўтары ТРКМЧП звяртаюць увагу, што неабходна выдзеліць дастаткова часу для рэалізацыі стадыі асэнсавання. Калі вучні працуюць з тэкстам, было б мэтазгодна выдзеліць час для паўторнага чытання. Гэта вельмі важна, так як для таго, каб праясніць некаторыя пытанні, неабходна вярнуцца да тэксту яшчэ раз.

На гэтым этапе можна выкарыстоўаваць такія прыёмы, як інсерт, бартавы журнал, зігзаг, канцэптуальная табліца, перарванае чытанне і другое.

Прыём кластар – выдзяленне сэнсавых адзінак тэксту і іх графічнае афармленне ў пэўным парадку, якое дапамагае вучням сістэматызаваць інфармацыю, якая ў іх ёсць, асабісты вопыт да знаёмства з новым. Кластар звычайна напамінае мадэль сонечнай сістэмы: у цэнтры – зорка (асноўная тэма), вакол яе – планеты (вялікія сэнсавыя адзінкі тэмы), у кожнай планеты могуць быць свае спадарожнікі. Такі падыход да арганізацыі вучэбнай дзейнасці дапамагае вучням засвоіць вялікую колькасць інфармацыі, чым яны маглі б атрымаць пры правядзенні звычайнай самастойнай пісьмовай работы.

Цікавы яшчэ адзін прыём – правільныя і няправільныя сцвярджанні. Пры яго выкарыстанні настаўнік выносіць на суд вучняў пяць – шэсць сцвярджэнняў. Задача вучняў – вызначыць іх справядлівасць (знакам “+”) або недакладнасць (знакам “-“). У выпадку сумнення дзеці ставяць (?). Апошняе сцвярджэнне фармулюецца самім вучнем і ацэньваецца таксама ім.

Прыём інсерт дапамагае арганізаваць самастойную работу с крыніцай інфармацыі. Чытаючы матэрыял падручніка, на палях алоўкам вучань робіць умоўныя абазначэнні: вядомая інфамацыя памячаецца знакам “+”, новая – знакам “!”, незраземелае – “?”, спрэчная – “-“ . Настаўнік можа прапанаваць свае ўмоўныя абазначэнні ці распрацаваць іх з вучнямі. Пасля індывідуальнай прапрацоўкі тэарытычнага матэрыялу між вучнямі ў парах зменага саставу ідзе абмен інфармацыяй, адбываецца дадатковае ўдакладненне. Акрамя таго, магчыма запаўненне табліцы, распрацаванай амерыканскім прафесарам Доннай Огл :” ведаю – хачу ведаць – даведаўся” ( ВХД).

Такая форма работы дапамагае вучням збіраць у адзінае інфармацыю, што ўжо ёсць, сістэматызаваць новую, аналізаваць і рабіць вывады. На гэтым этапе ідзе непасрэдны кантакт з новай інфармацыяй, работа вядзецца індывідуальна або ў парах.

Рэфлексіўнае мысленне азначае факусаванне увагі. У працэсе рэфлексіі тая ці іншая інфармацыя, якая была новай, становіцца прысвоеннай, ператвараецца ў асабістыя веды. Аналізуючы функцыі двух першых стадый ТРКМЧП, можна зрабіць вывад аб тым, што, па сутнасці, рэфлексіўны аналіз і ацэнка пранізваюць усе этапы работы. Разам з тым рэфлексія на стадыях выкліку і асэнсавання зместу мае другія формы і функцыі. На трэцяй стадыі працэсу рэфлексія становіцца асноўнай мэтай дзейнасці і школьнікаў, і настаўніка. (6,с.17)

Ітак, на стадыі рэфлексіі школьнікі сістэматызуюць новую інфармацыю у адносінах да ужо вядомай, пры гэтым аб’яднанне індывідуальнай і групавой работы на гэтым этапе з’яўляецца найбольш мэтазгодным. (6,с.18 )

Большасць вучоных-псіхолагаў і педагогаў адзначаюць важнасць пісьмовай рэфлексіі для развіцця крытычнага мыслення.

Вучоныя, якія даследуюць тэорыю і практыку рэфлексійнага навучання, фармулююць наступныя прынцыпы выкарыстання педагогам у вучэбным працэсе механізмаў пісьмовай рэфлексіі:

  1. Стымул да даследчага пісьма. Важна стымуляваць вучняў да вядзення дзённікаў і напісання розных водгукаў, пры чым упор рабіць на ўменне зафіксаваць ідэі для наступнага разважання і абмеркавання.

  2. Стымул асабістага аўтарства вучняў. З самага пачатку з’яўляецца важнай пазіцыя, што кожны з’яўляецца экспертам хаця б у вузкай вобласці асабістага вопыту.

  3. Стымул самога працэсу пісьма. У гэтым выпадку важным з’яўляецца знаёмсва вучняў з працэсам пісьменніцкай творчасці: дзённікі, запісныя кніжні пісьменнікаў – з мэтай паказу ўсіх цяжкасцей стварэння пісьменнікам яго твораў.

  4. Змест павінны быць вышэй формы. Форма не павінна абмяжоўваць жаданне вучняў перадаваць свае думкі ў пісьмовым выглядзе.

Побач з пісьмовай не менш важнай з’яўляецца вусная рэфлексія. Д.Сціл і яго калегі адзначаюць, што жывы абмен ідэямі паміж вучнямі дае магчымасць расшырыць іх слоўнік, пазнаёміць з рознымі меркаваннямі па разглядаемай праблеме. “Дазваляючы дыялог на стадыі рэфлексіі, настаўнік дае магчымасць убачыць і разглядзець розныя варыянты меркаванняў па аднаму і таму ж пытанню.” (1, с.21)

Вялікая роля стадыі рэфлексіі і для назірання за самім працэсам навучання, працэсам мыслення, дзейнасці. К. Роджэрс пісаў: “Спосаб навучання заключаецца ў тым, каб абазначаць свае сумненні, паспрабаваць праясніць нейкія пытанні і такім чынам наблізіцца да сэнсу новага вопыту…” (1, с.21) Гэта думка дапамагае нам зразумець сутнасць рэфлексіўнага навучання.

На гэтай стадыі вучні суадносяць “новую і старую” інфармацыю, выкарыстоўваючы адзін з прыёмаў: запаўненне кластара, табліц, вяртанне да ключавых слоў, правільных і няправільных сцвярджэнняў, напісанне творчых работ (сімквейн, эсэ, інтэрв’ю) і другія.

Найбольш эфектыўнай формай арганізацыі рэфлексіі, на мой погляд, з’яўляецца сінквейн ( з французкага – пяць радкоў). Структура яго наступная: першы радок – назоўнік ,які адлюстроўвае тэму выказвання; другі – два прыметнікі (прыслоўі, займеннікі), якія апісваюць тэму; трэці – тры дзеясловы, якія характарызуюць дзейнасць па тэме; чацвёрты – чатыры словы любых часцін мовы, якія выражаюць адносіны аўтара сінквейна да праблемы; пяты- адно слова (любая часціна мовы) – вывад (вяртанне да тэмы).

Настаўніку заўседы неабходна памятаць, што ў кожнай стратэгіі ёсць свае патэнцыяльныя магчымасці для развіцця якога-небудзь канкрэтнага навыку або ўмення, што выкарыстанне на адным уроку некалькі розных стратэгій можа прывесці да страты самага галоўнага.

Вучэбныя стратэгіі можна вызначаць як крокі, якія робіць настаўнік, каб развіваць крытычнае мысленне вучняў і іх самастойнасць у вучэбна – пазнавальнай дзейнасці. Нельга паспяхова выкарыстоўваць новыя тэхналогіі, не разумеючы, што ў іх аснове, перш за ўсе, ляжыць новая філасофія адукацыі. Каб дасягнуць эфектыўных вынікаў на пэўным уроку, яму неабходна ўважліва назіраць за тым, што адбываецца ў класе, перад гэтым прадумаўшы кожны прыем, пытанне або заданне, адзначаць цяжкасці і знаходзіць аптымальныя шляхі для іх пераадолення. Як вядома, дасягнуць шляхоў эфектыўнага рашэння праблемы актывізацыі вучэбнай дзейнасці можна толькі асабіста паспрабаваўшы новыя метады і стратэгіі на сваіх уроках, у сваім канкрэтным класе.

Толькі авалодаўшы той ці іншай стратэгіяй у поўным аб’ёме і глыбока прапрацаваўшы кожную з іх, настаўнік можа ўбачыць тое, што заложана ў іх аснове, а менавіта: спецыфіку развіцця ў навучэнцаў пэўнага мысліцельскага навыку і той тэкставы матэрыял, які неабходны, каб развіваць крытычнае мысленне вучняў на кожным канкрэтным уроку. Пасля таго як педагог навучыўся граматна выкарыстоўваць канкрэтныя метады развіцця крытычнага мыслення ў сваей паўсядзённай практыцы, мэтазгодна авалодаць навыкамі іх трансфармацыі, якая не парушае базавую мадэль ВАР (“Выклік – Асэнсаванне – Рэфлексія”). Уменне бачыць навукова метадычны патэнцыял кожнай вучэбнай стратэгіі прыходзіць толькі тады, калі метады і прыёмы развіцця крытычнага мыслення выкарыстоўваюцца настаўнікам многа разоў.

Настаўнік (як да, так і пасля праведзенага ўрока) абавязаны пастаянна разважаць над тым, як зрабіць так, каб вучні найбольш поўна прааналізавалі матэрыял урока, і ацанілі яго не павярхоўна, а глыбока, перапрацаваўшы прапанаваную інфармацыю пры дапамозе развіцця крытычнага мыслення.

Педагогі павінны заўседы выконваць важнейшае правіла развіцця навыкаў крытычнага мыслення: “крытычнае мысленне ёсць мысленне сацыяльнае”. Гэта будзе садзейнічаць развіццю навыкаў і ўменняў займаць і адстайваць пазіцыю ў спрэчцы і дыскусіі, гібка падыходзіць да выказаных ідэй, ясна і паслядоўна выражаць іх як вусна, так і на пісьме, прадуктыўна працаваць у камандзе. Вельмі важную ролю іграе работа ў парах, якая дазваляе вучням сумесна актуалізаваць свае веды. Такім чынам, педагогу неабходна актыўна ўключаць вучняў у працэс пазнання. Вучні заўседы павіны рабіць на ўроку тры неабходныя для развіцця крытычнага мыслення справы: думаць, выказвацца, абмяркоўваць.

У планаванні ўрокаў літаратуры я шырока выкарыстоўваю такі метад, як прагназаванне шляхам адкрытых пытанняў і хачу зазначыць, што ў вучняў ён карыстаецца не меншым поспехам. Як яны самі тлумачаць, дадзеная сімпатыя выклікана тым, што ўспрыманне тэксту вядзецца паступова разам з яго аналізам; вучням прыемна прагназаваць развіцце падзей у тэксце, а колькі гордасці і радасці выклікае супадзенне здагадкі з ходам сюжэта!

Што ж карыснага ў гжтым метадзе знайшла я для сябе? Па – першае, дзеці знаёмяцца з творамі літаратуры, па – другое, вучні развіваюць свае камунікатыўныя і маўленчыя навыкі; па – трэцяе самастойна, без дапамогі крытычнай літаратуры, спрачаючыся ў групе, аналізуюць тэкст, высвятляюць ісціну.

У старшакласнікаў вялікую цікавасць выклікаюць урокі, распрацаванныя з выкарыстаннем дадзенага метаду па творах: М. Гарэцкага “Літоўскі хутарок”, “Роднае карэнне”, З.Бядулі “Бондар”, і інш. На падобных уроках я лічу мэтазнагодным выкарыстанне такіх прыемаў, як вольнае пісьмо (ці эсэ), бо гэта не толькі дазваляе развіваць пісьмовыя навыкі вучняў, а яшчэ дае магчымасць іншымі вачыма зірнуць на іх . Вось выказванне аднаго з вучняў, прычым далека не выдатніка, пасля знаёмства з апавяданнем Я. Брыля. Тэма эсэ: “Вышэй за ўсе і перш за ўсё – чалавечнасць”.

“Калі кожны з людзей адчуваў у сабе пачуцце чалавечнасці, то, магчыма, у свеце было б не так многа смертаносных канфліктаў. Быць чалавекам – не азначае толькі ім нарадзіцца. Чалавекам трэба быць, душы трэба разумець і патрымлівацца правілаў чалавечнасці, нельга забываць чалавечныя нормы. Толькі гэта прывядзе да адноснага спакою ва ўсім свеце…”

Шырокае выкарыстанне ў маёй практыцы атрымаў і сінквейн, метад, які дапамагае настаўніку нестандартна пачаць урок, падвеці яго вынік, коратка і дакладна ахарактарызаваць тую ці іншую моўную з’яву або літаратурны вобраз, тэму твора. Так, пры правядзенні заключнага ўрока па аповесці В. Быкава “Аблава” школьнікі склалі, на мой погляд, даволі змястоўныя і цікавыя “сінквейны”, вось напрыклад:


ХВЕДАР РОЎБА

Працавіты – Цярплівы

Змагаецца – Працуе –Верыць

Калектывізацыя, раскулачванне згубілі яго

АХВЯРА


Пры вывучэнні біяграфій пісьменнікаў у старэйшых класах часта выкарыстоўваю такі цудоўны метад, як зігзаг. Гэты від працы з інфармацыяй дапамагае вучням больш сканцэнтраваць сваю ўвагу непасрэдна на матэрыяле і адначасова выхаваць пачуцце адказнасці перад членамі “хатняй групы” пры тлумачэнні апрацаванай тэмы.

Пры знаёмстве з новай тэмай, асабліва пры вывучэнні біяграфіі пісьменнікаў, добра карыстацца метадам “В-Х-Д”, пры якім вучні могуць узнавіць свае веды, а таксама папоўніць іх, працуючы з прапанаваным матэрыялам.

У маей практыцы заняў трывалае месца такі метад,як кластар. Дарэчы, трэба адзначыць, што з ім падабаецца працаваць і вучням. Прапануючы вучням падобны від дзейнасці, мы можам выявіць глыбіню засваення матэрыялу, убачыць, на колькі свабодна вучань валодае тэорыяй.

На ўроках літаратуры шырока выкарыстоўваецца і такі метад, як групавы прагноз, што дазваляе вучням вызначыць як станоўчыя, так і адмоўныя бакі разглядаемых пытанняў. Так, напрыклад, пры вывучэнні аповесці В. Быкава “Аблава”, дзецям было прапанавана для абмеркавання наступнае пытанне : “ Ці можна апраўдаць Міколу Роўбу?” Вучні, узважваючы ўсе “за” і “супраць” аднагалосна вынеслі вердыкт “Апраўдання – няма!”

Для мяне, настаўніка літаратуры, важным пытаннем з’яўляецца: “Як арганізаваць дыскусію на ўроку?” Яго дапамагае паспяхова вырашыць адзін з прыёмаў “Вуглы”. Ён патрабуе такой пастаноўкі праблемнага пытання, пры якой пункты гледжання ўдзелькаў дыскусіі разыходзяцца. Так, напрыклад, пры вывучэнні трылогіі Якуба Коласа “На ростанях” абмяркоўваецца пытанне: “Ці кахаў Андрэй Лабановіч Ядвісю?”

Абмеркаванне адбываецца востра. Я прашу вучняў, якія лічаць, што так, сабрацца разам. Тых, хто прытрымліваецца другой думкі, сабрацца ў другую групу. Хто не можа вызначыцца – назіраць і слухаць дыскусію груп. Пазней яны змогуць далучыцца да тых, чые аргументы былі больш пераканаўчымі. Як правіла, групы запісваюць не менш трох аргументаў. Калі вучні, што засталіся, так і не прыходзяць да таго ці іншага меркавання, я прымяняю прыём “Апошняе слова за мной”, які дазваляе закончыць абмеркаванне, пакінуўшы гэтае пытанне часова адкрытым. Згадзіцеся, падобныя разважанні патрабуюць не толькі глыбокага ведання тэксту, але і ўмення аналізаваць, свядома ацэньваць сітуацыю.

Як жа адбываецца дыягностыка вынікаў работы вучняў у рэжыме тэхналогіі РКМЧП?

Адзнака заўсёды лічылася найбольш дакладным індыкатарам вынікаў паспяховасці. Філасофія гэтай тэхналогіі прапануе, што ў выстаўленні адзнакі вучань і настаўнік павінны быць партнёрамі – самі разумець, што ім неабходна ведаць і што яны могуць зрабіць, ясна прадстаўляць сабе свае асабістыя дасягненні і неабходнасць не спыняцца на дасягнутым.

Методыка тэсціравання ў духу крытычнага мыслення прпаноўвае чаргу метадычных прыёмаў ацэнкі паспяховасці. Адзін з іх – градацыя. Я яго на сваіх уроках вельмі часта выкарыстоўваю. Напрыклад, вучні выконваюць праверачны тэст ці пішуць сачыненне, перш, чым здаць работу, ім прапаноўваецца ацаніць яе з пункту гледжання градацыі – правілаў, згодна якіх работа вучня заслугоўвае высокага, сярэдняга ці нізкага бала. Схема градацыі ўвесь час вісіць на дошцы. Я, як настаўнік, выстаўляю адзнаку ў пэўнай згодзе з прапанаванай класіфікацыяй адзнак.

На ўроках літаратуры, асабліва ў час дыскусіі, прапаную дзеяцям зрабіць самаацэнку.

Цікавым прыкладам ацэнкі можа служыць савакупная адзнака. Спачатку настаўнік тлумачыць вучням, якія задачы ім неабходна вырашыць на пэўным адрэзку часу, затым ён прапануе ім папрацаваць з матэрыялам для абагульнення. Настаўнік і вучні дамаўляюцца аб тым, якія матэрыялы складаюць сукупнасць крытэрыяў адзнакі. Калі заняткі па тэме падыйшлі да завяршэння, выбіраюцца лепшыя работы, складаецца пісьмовая справаздача аб зробленай рабоце. Вучням можа быць прапанавана самім сабе паставіць адзнаку, затым іх работа перадаецца настаўніку, які дае свій крытычны водгук. Толькі цяпер, улічваючы адзнаку, якую вучань паставіў сам сабе, настаўнік ацэньвае работу вучня. (6, с.43)

Працуючы па тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення, у выйграшы застаюцца як настаўнікі, так і вучні, што зусім не малаважна. Дзеці вучацца самастойна рабіць выбар і самастойна адстойваць свой пункт погляду, набываюць навыкі ў пошуках патрэбнай ім інфармацыі ў дасягненні сваіх асабістых вучэбных мэт.

  1   2

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Курсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання iconС. А. Язерская практыкум па беларускай мове
Мэта прапанаваных факультатыўных заняткаў: сістэматызацыя І паглыбленне ведаў І ўменняў па беларускай мове на аснове вывучанага ў...

Курсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання iconКурсы павышэння кваліфікацыі
Семінар «Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць І перспектывы (Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі І...

Курсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання iconПамятка па вывучэнні работы аіра, Р(Г)вмк у галіне павышэння кваліфікацыі
Кадравае забеспячэнне рэалізацыі асноўных задач прадметнай падрыхтоўкі настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры ў працэсе павышэння...

Курсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання iconПлан работы метадычнага савета на 2009/2010 навучальны год
Прафесіяналізм настаўніка (атэстацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, абагульненне перадавога педагагічнага вопыту)

Курсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання iconКурсы и тренинги: 2005-2007 гг. «Оператор Компьютерного набора и Компьютерной графики», курсы окончены с отличной отметкой
Соискание должности переводчика, копирайтера, рерайтера; творческой работы связанной с гуманитарными науками

Курсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання iconПрыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі "Слова ў тэксце", 7
Г. М. Малажай, М. Заіка, Н. М. Чалюк. — 2-е выд. — Мінск : ніа, 2005. — 256 с.; Цыбульская, С. I. Школьны курс беларускай мовы ў...

Курсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання iconПлан работы метадычнага савета на 2010/2011 навучальны год Зацверджана на пасяджэнні метадычнага савета пратакол №1 ад 07. 09. 2010
Прафесіяналізм настаўніка (атэстацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, абагульненне эфектыўнай педагагічнай практыкі ў 2010/2011 нав...

Курсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання iconЦі рэальна падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціраваннняў межах школьнай праграмы?
Тэсты па беларускай мове складаюцца з заданняў, якія адлюстроўваюць змест асноўных раздзелаў праграмы па беларускай мове. Глядзіце...

Курсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання iconАнкета кандыдАта на курсы польскай мовы І культуры
Курсы з’яўляюцца бясплатнымі, але слухачы павінны набыць за ўласны кошт прапанаваныя лектарамі падручнікі

Курсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання iconГрупы павышэння кваліфікацыі карэспандэнтаў рэдакцый рэгіянальных смі на базе факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў
Рэдакцыя раённай газеты “Чырвоны прамень” І праграмы радыёвяшчання “Імпульс”, г. Чашнікі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка