Над палеткамі бульбы І жыта




НазваНад палеткамі бульбы І жыта
Дата канвертавання18.04.2013
Памер99.73 Kb.
ТыпДокументы
Тэматычная інфармацыйная гадзіна

Нацыянальная сімволіка – мінулае і сучаснае”


Мэта:

  • актуалізаваць веды вучняў па веданню нацыянальнай сімволікі;

  • стварыць атмасферу даверу і свабоднага выказвання сваіх думак;

  • выхоўваць у вучняў любоў і павагу да сімволікі сваёй дзяржавы, школы.


Абсталяванне:

  1. Прызентацыя “Нацыянальная сімволіка – мінулае і сучаснае”.

  2. Выстава кніг:

  • Герб, Сцяг і Гімн Беларускай Дзяржавы пад рэд. Скобелева Э.У. (на дзвюх мовах) - Мінск : Мастацкая літаратура”, 1997,

  • Герб, Сцяг і Гімн Беларускай Дзяржавы пад рэд. Скобелева Э.У. (на дзвюх мовах) - Мінск : Мастацкая літаратура, 2004,

  • Заканадаўчыя акты аб аб дзяржаўнай сімволіцы РБ,

  • Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь,

  • Беларусь – наша Радзіма(падарунак Прэзідэнта РБ А.Р.Лукашэнкі першакласніку). – Мінск: Пачатковая школа, 2005,

  • Беларусь – страна твоего будущего (книга для выпускника), авт.-сост. Н.Г.Ванина, Н.Н.Ганущенко, В.И. Ивченков. – Минск: Пачатковая школа, 2007.

  1. Сайты Інтэрнэта: geraldika.ru, ________________ і інш.

  2. Тэст.

Ход работы


    1. Настаўнік (Слайд 1 тэма) Добры дзень, дзеці! [Добры дзень усім, хто у нас сёння прысутнічае на ўроку. Сёння ў нас у гасцях намеснікі дырэктароў па выхаваўчай рабоце школ нашага раёна.]

І тэма нашага мерапрыемства “Нацыянальная сімволіка – мінулае і сучаснае”.

2. Вучаніца (Слайд 2) (расказвае верш пра Беларусь).

Беларускія краявіды…

Перазвоны азёр і бароў.

Над палеткамі бульбы і жыта –


Песня велічных курганоў.

(Слайд 3 Беларусь) Гэта наша зямля дарагая,

Гэта нашы лугі і палі,

На якім спрадвеку лунае

Бусел – сімвал Бяссмерця Зямлі.

3. Настаўнік. (Слайд 4 карабель) Дзеці, мы сёння здзейснім з вамі незвычайнае падарожжа на гэты цудоўным караблі. Тры капітаны якога будуць сёння нам першымі дарадчыкамі.

Кожная каманда атрымала дамашняе заданне: неабходна было падрыхтаваць і расказаць аб гісторыі стварэння пэўнага беларускага сімвала нашай Радзімы. Пры падрыхтоўцы вы карысталіся цудоўнай кнігай Эдуарда Скобелева “Герб, Сцяг і Гімн Беларускай Дзяржавы”, у якой змест пададзены на дзвюх мовах.

Дзеці, а Канстытуцыя РБ змяшчае артыкул, які рэгулюе прынцыпы жыццядзейнасці любой дзяржавы (зачытваецца вытрымка з Канстытуцыі)

Акрамя гэтага ёсць яшчэ і асобны закон “Аб дзяржаўных сімвалах РБ”.

Край, краіна, Айчына – гэта не проста поле ці лес, горад ці вёска, дзе жывуць людзі. Гэта - дзяржава. А кожная дзяржава абавязкова мае гімн - галоўную песню краіны, а яшчэ – герб і сцяг.

І так , пачынаем наша падарожжа. Першая наша прыстань называецца “ Герб РБ”.

(Слайд 5) Герб – распазнавальны знак дзяржавы, горада, дваранскага роду, які змяшчаецца на сцягах, манетах, пячатках.

(паведамленне 1-й групы)

  1. Экіпаж дзяцей з назвай “Герб”

Вучань 1. (Капітан экіпажа “Герб”)

(Слайд 6) Слова “герб” паходзіць ад польскай мовы і азначае нашчадак.

Першыя гербы з’явіліся ў 12 стагоддзі. Іх з’яўленне звязана з “крыжовымі паходамі”, з развіццём рыцарства.

(Слайд 7) Стварэнне гарадамі гербаў звязана з “магдэбурскім правам” у 13 ст.

(Слайд 8) Так з’явіліся першыя гербы ў Брэсце у 1390, у Полацку 1510, у Рэчыцы 1511, Магілёў 1577, Нясвіж 1586.

(Слайд 9) Кожны герб мае сваю гісторыю. Так, напрыклад, аб гербе Мінска расказвае наступная легенда.

15 жніўня 1500г на рацэ Свіслач была знойдзена ярка ззяючая цудатворная ікона Божай Маці. Яна была перанесена ў Замкавую царкву Нараджэння Багародзіцы. Гэта ікона належыць яшчэ князю Уладзіміру (які памёр у 1015 г) і захоўвалась у Кіеўскай Дзесятыннай царкве каля 500 гадоў.

У 1500 г, калі заволжскі хан Ахмат Гірэй вёў вайну з перакопскім ханам Махметам Гірэем, Кіеў быў разграблены і спалены. Ікона Божай Маці, з якой былі зняты ўпрыгожванні, кінута ў Днепр і цудоўным чынам аказалась ў Мінску.

(Слайд 10) Гісторыя прайшла праз такія гербы. У 1919 быў такі герб.

(Слайд 11) У 1951 быў вось такі герб

(Слайд 12) У 1991 г быў прыняты герб “Пагоня” – шчыт чырвонага колеру з выявай пагоні белага (срэбнага) колеру. Выява пагоні ўяўляе сабой узброенага конніка верхам на кані ў руху. У правай руцэ ён трымае гарызантальна падняты меч, у левай руцэ – шчыт, на белым полі якога шасціканцовы залаты крыж. З левага боку ў конніка похвы мяча, з-пад сядла звісае трохканцовая гунька (папона).

(Слайд 13) Кожная дэталь герба мае важнае значэнне. Зялены контур тэрыторыі РБ у залатых промнях узыходзячага сонца гаворыць аб тым, што усе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, наш чужой не трэба, але і сваей не аддадзім.

Вучань 2. Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне герба, утворанага вянком з каласоў, пераплеценых з аднаго боку ружовымі кветкамі канюшыны, з другога - блакітнымі кветкамі ільну.Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся людзьмі як узнагароду пераможцу. Разам з тым гэта сімвал памяці і непарыўнай сувязі сучаснікаў з продкамі.

Вучань 3. Вянок, утвораны з жыта, са старадаўніх часоў меў свяшчэнны сэнс. Людзі верылі, што хлебныя каласы - лепшы спосаб звароту да божых сіл з просьбай аб пасланні ці дараванні новага ўраджаю і працвітання, канюшына - гэта сімвал сувязі са светам жывёл: канем, авечкай,каровай, для якіх яна лепшы корм. Лён - цудоўны матэрыял для адзення. Са старадаўніх часоў з ільну вырабляліся прыгожыя і трывалыя тканіны. Лён - сімвал працы, знак дабрабыту і дастатку.

Вучань 4. Ніжэй контуру граніцы РБ змешчаны зялёны шар з узыходзячым над ім сонцам і залатымі промнямі. Зямны шар сведчыць аб тым, што наша краіна ўспрымае ўсе народы зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў гатова з імі дружыць і гандляваць, абменьвацца вырабамі і ведамі. Яднанне Зямлі і Сонца - галоўны знак жыцця. Пяцікутная зорка - сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх памкненняў. Герб, абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс, - Рэспубліка Беларусь.

Вучань 5. Такім чынам, герб раскрывае сябе як яркая кніга пра беларускі народ, яго духоўныя каштоўнасці, грамадзянскае адзінства, міралюбствыа і гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і незалежнасць. Герб выкарыстоўваецца ўсімі дзяржаўнымі органамі краіны, упрыгожвае ўрадавыя ўстановы, утрымліваецца ва усіх важнейшых дакументах і пячатках.

5. Настаўнік. І так, прадаўжаем наша падарожжа. Другая наша прыстань называецца “Сцяг РБ”.

(Слайд 14) Сцяг – пэўнага колеру шырокае палотнішча, якое належыць дзяржаве або якой-небудзь арганізацыі і служыць іх эмблемай ва ўрачыстыя дні.

6.Экіпаж дзяцей з назвай “Сцяг”

Вучань 1. (Слайд 15) У сваёй гісторыі беларусы карысталіся рознымі сцягамі і гербамі.

З 1919 года беларуская дзяржава карысталася чырвоным сцягам.

(Слайд 16) З 1951 года ў сувязі з уступленнем Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый – выкарыстоўваўся чырвона-зялёны сцяг з белым арнаментам.

(Слайд 17) З 1991 года ў Беларусі прымяняўся бела-чырвона-белы сцяг, але большасць народа лічыла гэты сцяг нацыянальным, таму што ім карысталіся памагатыя нямецка-фашысцкіх захопнікаў у час Вялікай Айчыннай вайны.

(Слайд 18) 14 мая 1995 года ў выніку Усенароднага галасавання быў прыняты сучасны сцяг.

Высветліць народную думку па сцягу і гербу Рэспублікі прапанаваў першы беларускі прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Вучань 2. Кожны грамадзянін павінен добра разумець мову беларускага сцяга, каб асэнсавана шанаваць яго, ганарыцца сваім народам і яго слаўнай гісторыяй.

Вучань 3. Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сімвалізуе кроўныя повязі, братэрства, барацьбу за справядлівую справу. Адначасова гэта знак шчаслівага жыцця. Зялёны колер- гэта колер прыроды, гэта колер палёў і лясоў, якія здаўна займалі асноўную частку тэрыторыі нашай краіны. Гэта колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру. Белы колер - гэта перш за ўсё колер свабоды, маральнай чысціні і мудрасці. Гэтыя якасці павінен захоўваць у сваёй душы кожны беларус.

(Слайд 19) Вучань 4. Сцяг Беларусі мае яшчэ адну важную, характэрную рысу, яшчэ адну важную дэталь - гэта чырвоны народны ўзор ці, інакш кажучы, арнамент. Гэта чырвоны арнамент знаходзіцца на белай паласе і сімвалізуе працалюбства і працоўнае майстэрства, выражае самыя істотныя якасці народа. У цэнтры арнаменту знаходзіцца ромб з тоўстымі “кручкамі”, якія азначаюць вечнасць і рух. А сам ромб- гэта старадаўняя выява багіні зямлі і ўрадлівасці. Ён акружаны знакамі, якія заклікаюць аб ураджаі, удачы і здзяйсненні добрых жаданняў.

Гэта арнамент выкананы ў 1917 годзе простай сялянкай Матрона Маркевіч з вёскі Касцелішча Сенненскага павета.

(Слайд 20) Вучань 5. Такім чынам, беларускі сцяг з’яўляецца своеасаблівым апавяданнем пра гісторыю беларускага народа. Сцяг заўсёды ўзняты над будынкамі важнейшых дзяржаўных устаноў, ён падымаецца ў час спартыўных спаборніцтваў і на святы.

7. Настаўнік. Малайцы дзеці за цікавы матэрыял. А зараз мы пад’ехалі да прыстані “Гімн РБ”.

(Слайд 21) Гімн – дзяржаўная ўрачыстая песня.

  1. Экіпаж дзяцей з назвай “Гімн”

(Слайд 22) Вучань 1. Гімн - гэта, мабыць, самы хвалюючы кожнае сэрца сімвал краіны - узвышаная песня пра народ, як правіла, на мелодыю, якая добра запамінаецца, на музыку, створаную ў шчаслівую часіну безымяным ці вядомым кампазітарам.

Яшчэ ў старажытныя часы людзі, ахопленыя агульным пачуццём радасці,-падчас вялікіх святаў, перамог над ворагам ці пры пазбаўленні ад якой- небудзь павальнай хваробы, засухі, паводкі і пажараў, заканчэнні сонечнага зацьмення,- спявалі агульную песню ці, можа быць, малітву.

Гэтую ж песню яны спявалі, калі выпраўляліся ў паход на ворага, і песня яднала іх агульнай надзеяй і верай у сілы народа.

Слова "гімн" узнікала тысячагоддзі таму ў грэчаскай мове і азначае ўрачысты песняспеў у гонар багоў, герояў ці гістарычных падзей. Першапачаткова гэта была песня ў гонар Апалона, але потым жанр гімна зацвердзіўся ў якасці асаблівага віду паэтычнай творчасці. Многія знакамітыя паэты звярталіся да формы гімна.

Вучань 2. Але аказалася,што лепшай музыкі, чым мелодыя Гімна Беларускай ССР, якую склаў Нестар Фёдаравіч Сакалоўскі (1902-1950), ніхто не стварыў.

Паэт Уладзімір Іванавіч Карызна (1936), лірык і песеннік, лаўрэат Дзяржаўная прэміі, атрымаў перамогу на конкурсе: ягонаму тэксту гімна, у якім былі выкарыстаны фрагменты ранейшага тэксту гімна, напісанага Мікалаем Мікалаевічам Клімуковічам ( 1899-1954), журы аддало перавагу. Словы гімну змалку павінен ведаць кожны.

У Палажэнні аб Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь гаворыцца, што гімн зяўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту і выконваецца ў аркестравым, харавым, аркестрава- харавым ці іншых вакальных ці інструментальных варыянтах.

Наша краіна пасля аб’яўлення сваей незалежнасці і суверэннасці не спяшалася са стварэннем тэксту Дзяржаўнага гімна, хаця даволі хутка ў нас з’явіліся і новый сцяг, і новы герб. І гімн, канечне, выконваўся пры ўсіх урачыстых цырымоніях у краіне і за яе мяжамі, але - без тэксту і без слоў.

Патрабаваўся нейкі час, каб у поўнай ступені вызначаўся новы змест жыцця незалежнай Рэспублікі Беларусь, каб устаяліся новыя прынцыпы грамадскага жыцця. І толькі тады ўлады аб’явілі конкурс на музыку і словы новага беларускага гімна.

Асабліва інтэнсіўна праходзіла гэтая работа вясной ў 2002 годзе. А 2 ліпеня 2002 года Указам Прэзідэнта РБ А. Р. Лукашэнка былі зацвержаны тэкст і музыкальная рэдакцыя Дзяржаўнага гімна.

У конкурсе прынялі ўдзел многія вядомыя паэты і кампазітары.

Вучань 3. Сёння, чамусьці, у многіх сферах нашага жыцця – модзе, дызайне, архітэктуры – прынята кіравацца еўрапейским вопытам. Апошнім часам у сваіх кватэрах мы робім толькі “еўра-маст”- нашым пакоем сталі падыходзіць выключна стылі “хайтэк” ці “арт-дэко”. Самае крыўднае, што нават наша прырода стала мяняцца. З`яўляюцца еўрагазоны, еўраклумбы, прывычныя браткі і сальвію выцясняюць кліфонія і фанталіна. Вывучэнне гэтых традыцый і стала адной з задач ўдзельнікаў Рэспубліканскага конкурса па азеляненні малой радзімы “Квітней, мой край!”, які праводзіўся Мністэрствам адукацыі.

Вучань 4. Дзржаўны гімн выконваецца ў адпаведнасці з зацвержаным тэкстам і музыкальнай рэдакцыяй (нотамі) пры уступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду - пасля прынясення ім прысягі, пры адкрыцці і закрыцці сесій палат нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пры сустрэчах, праводзінах афіцыйных дэлегацый замежных краін, пры правядзенні воінскіх рэтуалаў, а таксама пры разнастайных урачыстасцях прысвечаны дзяржаўным святам. Яшчэ што музыка дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь гучыць пры ушанаванні нашых спарцменаў-пераможцаў. У тым ліку і за мяжой мы кожную новую навучальную нядзелю пачынаем з выканання дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь. Гэта натхняе нас на прцу. Пры выкананні Дзяржаўнага гімна прысутныя слухаюць яго стоячы, прычым мужчыны абавязаны зняць галаўныя ўборы, а піянеры аддаюць салют. Дзеянні якія выражаюць непавагу да Дзяржаўнага гімна, Дзяржаўнага сцяга, герба, лічацца актамі безкультур'я і хуліганства. Ва ўсіх краінах яны прыследуюцца па закону.

Вучань 5. У нашай краіне святкуюць Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга ў другую нядзелю мая. Народны характар нашай свабоднай, незалежнай краіны пацвярджаецца не толькі сімваламі герба, сцяга і гімна, але і штодзённым клопатам дзяржавы аб развіцці эканомікі і культуры нашай Радзімы. Мы хочам каб усе дзеці раслі ў шчаслівых сем’ях, вучыліся ў прасторных, добраўпарадкаванных школах, маглі ажыццяўляць свае мары, развіваць свае таленты і дараванні.


9. Настаўнік. І вось мы прыбылі да прыстані нашай школы, у якой ў прошлым годзе праходзіў конкурс сярод вучняў на стварэнне герба, сцяга і гімна нашай школы. Удзельнічалі і вы і за лепшыя работы вы з’ездзілі ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза. А што нам скажа экіпаж пад назвай “Герб” пра наш школьны герб.

  1. (Слайд 23) Вучань. Сонца на нашым гербе абазначае сімвал жыцця, а 8 зыходзячых промняў – сімвал 8 вёсак мікраёна школы. Кніга - сімвал ведаў. Аранжавае свечка – сімвал чыстаты і духоўнасці, адзінства дарослых і дзяцей. Зялёныя пабегі – сімвал вясны, цяпла і маладосці. А зялёны колер – сімвал маладога пакалення, будучыня нашай краіны. Блакітны колер –сімвал чыстага неба над намі.

  2. (Слайд 23) Настаўнік. Паслухаем экіпаж пад назвай “Сцяг” пра выяву нашага школьнага сцяга.

  3. Вучань. Школьны сцяг уяўляе сабой прамаугольнае палотнішча, якое складаецца з пяці гарызантальных каляровых палос: верхняя - аранжавага колеру,затым зялёнага, жоўтага, блакітнага і аранжавага. Аранжавы колер сімвалізуе цёплыя, сяброўскія адносіны ў школе, адзінства дарослых і дзяцей. Жоўтая паласа – сімвал сонца, сімвал ўсяго жывога на Зямлі. Блакітная – сімвал свабоды думкі і творчасці. Зялёная паласа – сімвал маладога пакалення.

  4. Настаўнік. Думаецца, што наш экіпаж выканае ўсёж такі гімн нашай школы

  5. (Слайд 24 27) Вучні (выкананне гімна нашай школы).

  6. Настаўнік. Закончым мы наша падарожжа – праверкай вашых ведаў. Адкажыце, калі ласка, на тэст з шасці пытанняў з выбарам аднаго адказу.

  7. Тэст.

  8. Настаўнік. Праверка тэста. (карткі з адказамі правяраюцца па кругу герб-сцяг-гімн-герб) (адказы на дошцы).

  9. Настаўнік. Абгрунтаванне тэста. (Слайд 28). Наша тэма занятка звязана з акцыяй “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

  10. Настаўнік. Дамашняе заданне. Стварыць сімволіку вашай мясцовасці.

(Слайд 29) Дзякуй усім за працу.




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Над палеткамі бульбы І жыта iconАсаблівасці намінацыі страў з варанай бульбы ў беларускай І ўкраінскай дыялектных мовах
Сала І рыбы; назвы страў з яек; назвы страў з малака; назвы каш з зерня; назвы страў з агародніны; в) назвы рэдкіх (негустых) страў...

Над палеткамі бульбы І жыта iconСредства массовой информации государства-россии-рф-всея-руси и народ о я-анатолие-Крыленко-Божьем-Человеке-Божьем-Патриархе над патриархами, и Папе
Маме над мамами, и Раввине над раввинами, и Далай-ламе над далай-ламами, и Имаме над имамами, и Муфтие над муфтиями, и Духовнике...

Над палеткамі бульбы І жыта iconЕсмь-а-мы-Некто-х-то-Всё-я-божьего-Человека-Чела-века-Божьего-я- патриарха
Воскресения, и я-есмь-а-мы-Некто-х-то-Всё-я-божьего-Человека-Чела-века-Божьего-я-патриарха над патриархами, и Папы над папами, и...

Над палеткамі бульбы І жыта iconСамае маленькае зернейка
Земляроб кінуў прыгаршню зярнят у разворананую зямлю. Зярняты жыта з годнасцю размясціліся ў сваіх ложках у духмянай, пладароднай...

Над палеткамі бульбы І жыта iconДызайн І дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас
Абсталяванне: творы народнага мастацтва, штампікі з бульбы, папера, пэндзлі, фарбы, каляровыя лісткі для рэфлексіі

Над палеткамі бульбы І жыта iconПрирода южных тропических материков
В рельефе Африки преобладают равнины, плато и плоскогорья, лежащие на выс. 200—500 м над ур м. (39% пл.) и 500—1000 м над ур м. (28,1%...

Над палеткамі бульбы І жыта iconПрылада для ўборкі збожжавых культур (жыта, ячменю, пшашніцы, проса, аўса І інш.). Вядомы з глыбокай старажытнасці (каменны, бронзавы). Да канца 19 ст сярпы
Паўкруглы серп карацейшы: даўжыня ляза па прамой лініі 30-32 см. У наш час у калгасах І саўгасах збожжавыя культуры ўбіраюць камбайнамі....

Над палеткамі бульбы І жыта iconИсследовательская работа по литературе на тему
Пушкиным, Лермонтовым, Гоголем. Из "Капитанской дочки" Пушкина, из "Бородино" Лермонтова, из "Тараса Бульбы" Гоголя произведений,...

Над палеткамі бульбы І жыта iconВетхий завет бытие 1
Земля же была безвидна и пуста, и тьма над бездною, и Дух Божий носился над водою

Над палеткамі бульбы І жыта iconСтары запавет першая кн
А зямля была нябачная І пустая І цемра над безданьню, І дух Божы лунаў над вадою

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка